-->

З людзьмi i сам-насам

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу З людзьмi i сам-насам, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
З людзьмi i сам-насам
Название: З людзьмi i сам-насам
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 350
Читать онлайн

З людзьмi i сам-насам читать книгу онлайн

З людзьмi i сам-насам - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 55 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ад Шуры, якому веру, як чыстаму юнаку, выхаванаму ў сям'i апальнага святара, майго намнога старэйшага брата, успомніўся памаўзлівы Н., які расказваў мне, як прасілася дзяўчо нямецкае: «Bitte, nein!..» Ён гаварыў такім чынам, што гэта было з некім другім, аднак можа быць i такое, што ён i сам па даўнасці так адмахваўся ад дакору сумлення.

* * *

Гэтымі днямі перачытваў «Крейцерову сонату» i «Казкі жыцця».

У Коласа, дзе розум сэрца, там найлепш. Шчасце любавання роднай прыродай, якое натуральна наводзіць аўтара на высокія, вечныя думкі. Адхіленні ў палітыку i літаратурнасць, якіх, на шчасце, мала, пагоды не робяць. A паэзіі ў гэтай прозе больш, чым у натужным ці распрэжаным рыфмаванні апошніх паэм i вершаў. Мова, дзе яна — пераважна — не «гарадская», не «вучоная», а па-народнаму, пасялянску простая, чыстая, дакладная, з жывінкамі тумару, там чытаецца, можна сказаць, з асалодай. «Хто хоча жыць паўнейшым жыццём i вастрэй пранікаць у яго таямніцы-глыбіні, той павінен быць адзінокім i незалежным». «Чым, напрыклад, аса горш за авадня або сляпня! I то брыда, i то брыда». «Каб не было на свеце зла, дык кожны дурань легка трапіў бы ў рай».

Над Талстым — зноў здзіўленне сілай i дасканаласцю падачы слова. Закарэлымі струпамі на толькі што адкрытым лобе бачацца, адчуваюцца евангельскія эпіграфы i перад гэтай аповесцю, i перад «Дьяволом». Аўтар — такі заўсёды самастойны — тут як быццам хрысціцца, то на каленях, то лёгшы пластом, i адхрысціцца не можа, бо позна. A іншыя рэчы, у тым самым томе, «Смерть Ивана Ильича», «Хозяин и работник», «Отец Сергий», не менш глыбока значныя, да якіх таксама можна было б падабраць святыя эпіграфы, абыходзяцца i без ix. А яшчэ i недаўменне, што да балюча-палкай «Крейцеровой сонаты» патрэбна растлумачальнае пасляслоўе, перачытваць якое не захацелася.

* * *

Заклапочана аблыселы, вусата ўсмешлівы апошнім часам расійскі міністр фінансаў Задорнаў, як падала «Свабода», днямі заявіў,— ваяваць Расіі няма за што, у найпрасцейшым сэнсе — няма грошай.

Зашмат з'явілася тых, што «работают своим умом»,— усё капітальна раскрадзена.

I такая вось барацьба за мір.

* * *

Па маскоўскім тэлебачанні — кадры хрышчэння. З трайным панурваннем з галавой у падобнай да вялізнага цэбра рытуальнай пасудзіне. Малады мужчына, не відно, ці застрахаваны ад поўнай галізны трусамі. Потым — дзяўчынка шасці-сямі гадоў, а то i яшчэ менш,— зусім дзіця жаночага полу, без намёкаў на грудкі, з голенькім адтапыраным куточкам. Рука святара, які за кадрам, праводзіць на тварыку малое жэсты мірапамазання, а яна, якой, відаць, i не холадна, i не сорамна,— нарэшце ўсміхнулася.

Як гэта хораша — гэтая ўсмешка!.. Адразу так падумалася ўчора, а сёння вось зноў жыва паўтарылася ў свежым каляровым успаміне. Люблю дзяцей — дзяўчынак, хацеў, каб першым дзіцёнкам была ў нас дачка, за што быў узнагароджаны дзвюма, а потым яшчэ i ўнучкамі. Пяшчотная краса, якую ўспрымаеш ca шчаслівым невытлумачальным адчуваннем, што яно — яшчэ не ўсё, што можна адчуць, а тым больш выказаць.

* * *

Гістарычнасць часу. Пачынаеш разумець яе не па сваіх дзядах, якіх не памятаеш жывымі, не па бацьках, хоць i ix ужо даўно няма, а па сестрах ды па братах, якім, як у мяне, каму — па смерці лічачы—107, каму 105, каму 100, каму толькі на два гады менш... Дый самому тым часам сабралася... Але ж я тут жывы назіральнік, думаю зводдаль.

* * *

Калі б ён пачаў хваліцца мне сваім прыёмам у Яна Паўла И, я мог бы ледзь не таксама паганарыцца, як у 1983-м ляцеў з Познаня ў Шчэцін на тым самым анельска-белым верталёце, які абслугоўваў святога айца ў час яго нядаўняга перад гэтым гасцявання ў Польшчы. Духам ягоным верталёт той яшчэ ўсё поўніўся, вядома ж, асабліва ў паветры, якое — неба!..

Усмешлівае лезе ў галаву. А сам чытаю пра Башкірцаву i яе раннедзявочы дзённік, у якім загуста ад непамернага арыстакратызму i ўсебаковай таленавітасці.

* * *

Сонечна. У сцягах нашых многа святла. Мноства людзей, якія ведаюць, што да чаго. З цынічнай дыктатурай, з авантурнымі «саюзамі», з небяспекай вялікай, ці не апошняй вайны, з пакутамі i смерцямі, імя якім чарнобыльскія...

Калі мяне з калоны заўважылі, прыязна замахалі рукамі, заўсміхаліся, кінулі «жыве Беларусь!» — голас мой у адказ слёзна ўздрыгнуў...

Так было ўчора. А сёння ўранні, толькі прачнуўся, адразу падумалася: колькі ў гэтым маім узрушэнні свайго, асабістага, a колькі агульнаграмадскага? Ну, а як гэта трэба i ці трэба дзяліць? Радасна, патрэбна мне адчуванне прыналежнасці да народнага, прыемна ад пашаны людзей, якіх я i сам паважаю. Добра было таксама прысесці на сходках шырознага ганка Палаца спорту, побач з незнаемым мужчынам, у руцэ якога старчма стаяў высока i светла наш бела-чырвона-белы, а з гутаркі неўзабаве выявілася, што гэта рабочы, ужо на пенсіі, што ў яго таксама ногі баляць, хоць ён i маладзейшы аж на семнаццаць гадоў.

Мітынгу, які быў падрыхтаваны, не адбылося, бо ўлады прадумана арыштавалі машыну з гукаўзмацняльнай апаратурай, а авалодаць увагай шматтысячнай грамады пры дапамозе ручнога рупара было немагчыма. Але свята адбылося. Toe, што агульнае i што ў кожным. Малітвенны настрой душы: дай Бог выжыць, каб без слязы ў душы сказаць, што Яна, Беларусь, жыве.

* * *

Усё расказваць, дазвання ўсё? А трэба ж нешта i для сябе пакінуць. З чалавечым правам на НЗ — недатыкальны запас.

* * *

Учора ў тэлеперадачы «Зеркало» — сюжэт пра Сахалін.

Пастарэлы Валодзя Сангі: «Сахалин не японский и не русский, он нивхский. Русские пришли сюда без приглашения...»

Якая цярплівая ветлівасць або яшчэ ўсё асцярожнасць!.. Бедны народзік, бедная мова, што памірае, што амаль i памерла. Бедны Сангі, як гаварылася, Ламаносаў свайго некалькітысячнага народа, самаахвярны асветнік, які не толькі алфавіт павінен быў наладзіць, але i «Онегина» пераклаў. Сумна, балюча было слухаць яго, глядзець на так даўно ўжо не бачанага, не чутага, міжволі думаючы не проста пра лёс слабейшых, але i пра нас, хоць нас i непараўнана больш, чым яго, Валодзевых, суайчыннікаў. Няхай сабе i ніўхаў — чалавекаў, а не гілякаў — сабак, як ix называлі тыя, што прыйшлі «без запрашэння»...

* * *

Нагала астрыжаны, вымуштраваны біцца, у моцных падкаваных чаравіках, каб «ворагу» балела як наймацней (капытам!). A гадоў, відаць, i васемнаццаці няма.

Фота ў газеце: два такія напалі на польскага журналіста. У нас.

Аказваецца, калі па Мрожаку, не толькі «дзядэк хцэ стшэляць», але i ўнукі таксама. Мінскія «баркашоўды», змагары за «русский порядок» у Беларусі.

Яшчэ, здаецца, ці не пазалетась бачыў гэта ў газеце, а час ад часу ўспамінаецца. Як штосьці сімвалічнае, знак часу.

* * *

Ад ілюстрацыі ў дзіцячай кніжцы, дзе голуб на краечку драўлянага вядра з вадой да самага верху, захоплены хлапчук i таксама босая стомленая нестарая маці, што любуецца i голубам, i сынком.

Горка-балючыя думкі пайшлі да маладых пасляваенных удоў-салдатак, так жа нядаўна вясёлых дзяўчат, крута агрубелых ад гора i непамернай, i сваёй, i мужчынскай працы, ад галечы з малымі дзецьмі...

* * *

Перад ад'ездам з Мінска названіўся сябрам ды сяброўкам, зрабіў усё, што трэба было зрабіць у хатняй i літаратурнай гаспадарцы. Будзем уваходзіць, ужывацца ў сваё «ссыльнае», што камусьці іншаму ад гарадское тупіковасці бачыцца справядліва зайздросным.

Хоць вясна тут, пасля халадоў i яшчэ ў холадзе, бачыцца, адчуваецца ледзь не прастуджанай, сумнаватай у гэтай прастудзе.

* * *

У вясковай бабулі — гарадскі ўнучак з чорненькім, весела трапяткім шчанюком то на руках, то на каленях. Прысеўшы побач на лаўцы каля хаты, я хацеў таксама пагладзіць сабачку, а ён — брахаць i кусацца. ІІІасцігадовы сур'ёзны Валодзя:

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 55 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название