-->

Дзе скарб ваш

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дзе скарб ваш, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дзе скарб ваш
Название: Дзе скарб ваш
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 461
Читать онлайн

Дзе скарб ваш читать книгу онлайн

Дзе скарб ваш - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

А нашы моднікі, учора адзін, а раней другі, падганяюць паэму (раман) пад яшчэ раз новае — прыватызацыю зямлі...

* * *

Ад ранішняй хатняй халоднай няўтульнасці. Калі мы ў дваццаць другім вярталіся з Адэсы, у Мінску быў каранцін, так сказаць, развітальны, a ў Баранавічах — прывітальны. Колькі мы там стаялі, не памятаю, успомнілася толькі маміна адтуль, ад польскіх ці прапольскіх жанчын пачутае:

Хоцяж глодны, хоцяж хлодны,

але жыву свабодны!

Іхняя тады свабода была выразнейшай за нашу сёння...

* * *

На мацыённай праходцы з гаспадаром сабака-баксёр, віслагубы здаравіла, для размінкі напаў на тратуары на бяздомнага дварняка. Як ён, бедны, якатаў пад ім! Гаспадар баксёра — я гэта чуў ды бачыў зводдаль — перабег цераз вуліцу, адцягнуў свайго, i вось я ix сустрэў. Спераду цёпкаў адзін задаволены здаравіла, а за ім, побач з субяседнікам, таксама вясёлым, другі, двухногі, ca спецыяльным павадком у руцэ.

I ўспомніўся падобны ў чарзе да натарыуса. Як яму вельмі ж па-дзелавому не стаялася разам з бабамі i дзедам-пенсіянерам, як ён потым з нуды падключыўся да гутаркі жанчын пра злыбяды часу i вылажыў нам сваё крэда.

Бацька яго, аказваецца, «усё хацеў, каб сумленна», i застаўся на старасць «з голай задніцай». А ён вось вырашыў інакш. Для сябе самога — i толькі!..

* * *

З урачыстага пераднавагодняга вечара ў Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі шаноўных гасцей, ветэранаў культуры, абцяжараных цэлафанавымі торбамі, развозілі на машынах. Першымі ўшанаваны былі найстарэйшыя. Ветлы шафёр дапамог i старэнькай артыстцы, i нямогламу паэту, i зусім ужо разгірачанаму кампазітару i выйсці з машыны, i дайсці да ліфта. А я, наймаладзейшы ў гэтым экіпажы, бадзёранька падзякаваў, адмовіўся.

Назаўтра, абедаючы ў нас, не стары яшчэ, талковы i няблага, як на гэты час, забяспечаны госць-сваяк, частуючыся кансерваванай вяндлінай з таго нямецкага падарунка, сказаў, што гэта крыўдна i абразліва — уся такая «гуманітарная дапамога».

А я не адчуваў чамусьці крыўды i абразы. Калі атрымліваў ды вёз дахаты тую цяжкую гуманітарнасць, нават прыемна думалася пра ператомленую чэргамі i вар'яцтвам цэнаў гаспадыню. I потым не адчуваў, пачуўшы ад госця па сутнасці справядлівы папрок. A назаўтра, раней як заўсёды прачнуўшыся, зноў думаў пра тое «крыўдна i абразліва».

Успамінаўся бязгрэшны пах квакерскай рысавай кашы i какавы ў маім адэскім маленстве. Потым зіма 1944-1945 гадоў, калі мы з рэдакцыйным мастаком, ён франтавік-інвалід, а я забраніраваны для службы ў прэсе партызан, хадзілі на нейкі закрыты склад у даўжэзным панурым бараку, дзе па строгім спісе выдавалася «юнраўская» дапамога вопраткай. А выдаваў яе не проста хто-небудзь, а славуты партызан, Герой Савецкага Саюза, з зоркай i планкамі на афіцэрскім беспагонным кіцелі. Здаравенны i падазрона не зусім цвярозы ці з перапою надзьмуты нядаўні камбрыг браў з адной горбы амерыканскіх неданоскаў порткі, якія трапіліся першымі, потым таксама пінжак, паліто, кідаў нам адно за адным i быў прынцыпова няўмольны на просьбу дазволіць падабраць штонебудзь больш-менш адпаведнае росту. «Обменяешься с кем-нибудь!..» Памятаю сябе, яшчэ маладое пудзіла ў тых неданосках — каротка-вузенькія порткі колеру марское хвалі, пінжак у легкадумную клетку i гаматнае хоць на дзве шырыні паліто,— i мне больш смешна, чым крыўдна, абразліва. У зруйнаваным, картачна-галодным горадзе.

А сёння ўжо i не смешна, i нават як быццам не сорамна. Чаму?!.

* * *

Слухаючы па рускай «Свободе» інтэлігентнага немца, які выехаў з Расіі ў Нямеччыну, успомніў знатную даярку, немку ў тундры, куды мы, руска-беларуская дэлегацыя літаратараў, выляталі з Нарыльска на верталёце да аленяводаў на выпасе, а потым i ў іхні саўгас.

Не старая яшчэ, але вельмі ж зношаная жанчына, калі я звярнуўся да яе па-нямецку, неяк вінавата ўсміхнулася i сказала, што «ничего уже не понимает». З лета сорак першага да таго нашага жніўня прайшло як-ніяк трыццаць адзін год.

За «все-навсе», калі па Далю, без аніякай рэшты далі ёй, ссыльніцы, цацку пад назвай «Працоўны чырвоны сцяг» — за мову родную, за права адчуваць сябе на сваім месцы, сярод родных людзей, якія так даўно знайшлі над Волгай сваю новую радзіму...

* * *

Неяк Міхась Калачынскі пры мне расказваў Якубу Міско, як ён на сваім дачным участку «ўдала вырашыў справу з угнаеннем». Выступіў з вершамі перад работнікамі мясцовага саўгаса, а дырэктар прыслаў яму машыну доб-ра-га гною.

— Дар за дар! — не стрымаў Якуб. I молада, весела зарагатаў.

Тут я не столысі пра Міхася, у яго ёсць i добрыя вершы, тут — пра Якуба, яго таварыскую весялосць. З ім нельга было не смяяцца. Бо i Міхась жа тады засмяяўся. Амаль зусім бяскрыўдна.

* * *

Вялюгін расказваў, як ён прысеў на скверы, насупраць гмаху былога ЦК партыі. Прыбіральшчыца спынілася каля яго, паспачувала:

— Скучаете? Видимо, работали здесь?..

Сціплы, амаль заўсёды апальны Толя.

* * *

Саракагадовая рагатуха з вышэйшай эканамічнай асветай гаворыць пра жыццё-быццё i дае такі вось фальклор:

— Як убачыў чорную латку, дык забыўся пра родную матку!..

Пра дзевятнаццацігадовага сынка, якому прыспічыла жаніцца.

* * *

Былы палкоўнік, ваенны журналіст, якому добра за восемдзесят, яшчэ нястомна рухавы. Дачка смяецца, што колькі б разоў ні прыйшоў за дзень з магазіна — кожны раз пераапранаецца i на балконе вытрасае порткі.

* * *

Прыпознены жаніх, трохі пісьменнік, больш журналіст, шукаў сабе пары сярод маладзенькіх. Пажылая мяшчанка, у якой была на кватэры дзяўчына, што ў Мінск прыехала з Расіі, расказвала пасля, што вось ён першы раз зайшоў, а яе, дзяўчыны, няма дома.

— Ветлівы, нічога не скажаш, але як зняў капялюш, дык на лысіне толькі адна пружынка падскочыла!..

* * *

Крыкліва модная маскоўская спявачка «растелешилась» так, што больш ужо i выстаўляць няма чаго.

* * *

Во нявестачка!.. Просты, цялюкаваты дзядзька расказвае мне:

— Снедаем усе, а яна счапілася з нашым сынам: «Што мне за табою за жызнь? У цябе ж такі во, як мой мізінец, я нават нічога не чувствую!» А сама ўсё-такі бібліятэкарка...

* * *

Успомніўся касцёл ва Уселюбе. Засыпаны ільняным семем. У сонечным i цяністым парку. I не падумалася тады, у пяцьдзесят першым годзе, што яны, касцёлы, будуць так масава аднаўляцца. Нават ушчэнт разбураныя ды запушчаныя. А той успомніўся чырвона-элегантным, чыста засыпаным процьмай насення з любчанскіх раскошных ільноў.

* * *

Уваходжу ў вёску, ідучы да аўтобуса, сустрэць жонку з Мінска. На адным з двароў, каля хаты сядзіць з жанчынамі мая вясёлая равесніца з хутара, каля якога часта праходжу.

— Антонавіч, добры дзень! — вітаецца яна, першая заўважыўшы мяне.— А куды вы?

— У прымы!

— А чаму ж не да мяне?

— А я й заходзіў, але ж вас дома няма. Во, нават новы капялюш надзеў!

Бо ўпершыню выйшаў у людзі пад сваім бліскучым жытнім брылём, нядаўна купленым у Каневе, на шаўчэнкаўскай ярмарцы.

Добра гэта, калі весела!

* * *

Пра таго, хто любіць вынюхваць, у вёсцы нашай казалі:

«Эх, тыц у хату, нюх у с....!»

* * *

Маладзенькая мама, прыгожая жоначка прымака, сарамліва-важна ідзе па сваім двары. А мне здаецца, што гэта ж так нядаўна яшчэ яе нябожчык бацька, калі сам быў дома за гаспадара i за гаспадыню, зварыўшы абед, клікаў малую: — Есці ідзі, гадаўка! Хоць яна i тады была мілая.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название