-->

Дзе скарб ваш

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дзе скарб ваш, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дзе скарб ваш
Название: Дзе скарб ваш
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 461
Читать онлайн

Дзе скарб ваш читать книгу онлайн

Дзе скарб ваш - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Не дасужая думка ў мяне, а такое было днямі адчуванне перад тэлеэкранам, на якім прыгожа, велічна Я но заходзіла.

* * *

Ад беспрацоўя зранку ўзяўся за Барыса Мікуліча, «Аповесць пра сябе», беларускі перыяд. Як быццам я гэтага не чытаў, спачатку ў рукапісе, потым у «Немане». I не таму толькі, што захацелася прыемнасці, якую адчуў калісьці ад той старонкі, дзе ён гаворыць пра мяне,— зачытаўся, i вось, пасля гадзіннай паўзы, сумна ад гэтага перачытвання. Хоць i ведаю сам, i з Адамовічам у свой час, калі ў гросбуху чыталі, i з Вялюгіным сёння гаварылі пра тое, што вось чалавеку не далі пісаць мастацкай прозы, прымусілі пакутаваць з-за гэтага, а ён пра пакуты свае напісаў, i гэта — найлепшае з усяго, напісанага ім.

* * *

Дапісаў патрэбнае да ранейшага запісу, загарнуў сшытак, палажыў у шуфляду i нават уголас сказаў сам сабе: «Ziarnko do ziarnka i zrobi się miarka» [2]. Пра тое, што дапісаў.

Калі i будзе ў маім запісванні трохі графаманіі, дык што ж — ад гэтага ж не ўсюды, не заўсёды ўсцеражэшся.

* * *

Пачуў, што цыбаты развязны лахмей, рэдагуючы ў маладзёжнай газеце нейкі матэрыял, закрэсліў у сказе словы «вялікія рускія пісьменнікі» i паставіў: «рускія белетрысты» — Талстой i Дастаеўскі... A другі, крыху здальнейшы, прыкметнейшы, сказаў, выступаючы: «Трэба нам вызваляцца ад гэтых барадатых класікаў!»

А сабе эпітэтаў не шкадуюць. Трэці з гэтай змены, можа, найбольш туманны, у надрукаванай аўтабіяграфічнай даведцы ўжо не толькі паэт, але i філосаф. Сам пра сябе.

* * *

Былы сакратар абкома, а потым — так жа нядаўна — i яшчэ вышэйшы на партыйнай лесвіцы, стаіць у царкве са свечкай у руцэ. Не перад Богам — перад тэлекамерай.

Адна з нашых сярэдненькіх рыфмачак, што i партыйную школу без прымусу закончыла, i на партыйныя сходы хадзіла ўрачыста, як у царкву, цяпер — таксама перад тэлекамерай — істэрычна, як баба-клікуша, расчульваецца над апісаннем мошчаў нейкай святое княгіні...

Мода.

* * *

Пасля раённага свята працы i песні ў гарадскім парку — пяцігадзіннае сядзенне за багатым сталом, дзе i госці з суседніх раёнаў, i з «пабратанага» раёна падмаскоўнага, дзе ўсё раённае i калгаснае начальства з жонкамі. Тыя самыя савецкія тосты, тыя самыя рускія песні. Нават ажно такое было сказана адным з раённых кіраўнічкоў, які ў тосце славіў рускіх, гасцей i наогул: «Усё роўна ж вы будзеце нашымі правадырамі...» Не дзіва, што сумна, стомлена было за тым, здавалася, вечным сталом, з некаторымі прасветамі ў перапынках, калі знаёміўся з аднымі ці сёе-тое ўспаміналі са знаёмымі.

* * *

I чытаючы аднаго, i слухаючы з трыбуны другога, думаў, я к гэта ўсім нам уласціва — пра самога сябе гаварыць абярэжна, кажучы па-санаторнаму, «в щадящем режиме», больш вінаватых бачачы навокал...

I самому трэба гэтага баяцца.

* * *

«Молодой негодяй» Э. Лімонава. Калі паруску — мерзость, скверна, што па пэўным таленце гэтага літаратурнага хулігана, як па ральгангу, легка коціцца ў душы маладых стотысячнымі тыражамі.

* * *

У чорнага маленечкага цюцькі столькі прыязнасці, што ён ніяк не можа выменташыць яе сваім хвосцікам, кожнай раніцы вітаючы мяне, калі прыходжу ў насёлак па малако. I падхалімствам гэта не назавеш, бо ён жа яшчэ зусім дзіця.

* * *

Як часта гэта бывае, што ў нейчым расказе пра самога сябе харошага не сказаным застаецца такое трошкі не так,— не так было, не так запомнілася тым, хто быў пры гэтым i ведае. Ва ўспамінах, у інтэрв'ю бачыш гэтае не зусім так i не заўсёды хочацца рэагаваць. Каб не разменьвацца на дробязі, а то больш з дабрадушнай ляноты.

А тым пазёрам, ці як тут сказаць, гэта якраз i добра, што хтосьці прамаўчыць.

* * *

Дзве дачныя радасці — прыехалі ўнукі i пачаўся, нарэшце, дождж!

Дзед з бабай ператаміліся ад штодзённага шчодрага палівання градаў, а тут i вельмі чаканы, i ўсё ж неспадзявапы працяглы kapuśniak, як трапна кажуць палякі.

I ўспамінаецца народнае: усё падняло вушы. I думаецца, ідучы раніцою па палявой дарозе, накрыўшыся плашч-палаткай, як гэта сёння кожны лісток, кожная травінка — як перамытыя. Што таксама вядома з маленства.

* * *

«Пісаць для сябе». Можа, гэта i ёсць яно — пісанне перш за ўсё для самога сябе — у тым, што я i хвалююся сваім, i ў сумненнях пакутую, i радуюся, дасягнуўшы належнай адпаведнасці. Вось чакаю карэктуры сваёй «Пішу як жыву», як чакаюць прыезду, прыходу кагосьці з найраднейшых, i ўспамінаю, як што пісалася, пра што хацелася сказаць,— маё заўсёды i назаўсёды, у чым прызнаюся, чаго ніяк не магу сказаць, паказаць найбольш удала... Ёсць i такое — пры радасці за тое, што, як шчасліва здаецца, удалося.

* * *

Добра апрацаванае поле, з якім я так даўно знаёмы, цяпер пад бульбай. Каторую ўжо раніцу, калі іду паўз ім, напамінае мне глыбока паэтычны ўступ да «Хаджы-Мурата», гімн вялікага вечнаму. А сёння, светлай, ціхай раніцай, калі ўсё так хораша расце пасля дажджу, я яго, гэтае поле, пакуль што чыстачорнае, з пазнавата пасаджанай бульбай, убачыў i ў такой яшчэ красе:

На зялёным, росным узмежку, які вышэй за дарогу, дзве нябесныя кветкі — валошкі, сціплыя раннія васількі так непаўторна хораша, міла, хвалююча блакітнеюць на чорным пакуль што фоне чыстай раллі.

* * *

Даўно пачаўшы, думаеш пра штосьці вартае запісу, але ўсё адкладаеш, як быццам з ляноты. А потым i прыходзіць як найбольш дарэчная патрэба запісаць тое нешта па суседству з нечым іншым, i тая нібы лянота робіцца зразумелай самому сабе: гэта ж было шуканне найбольш адпаведнай падачы.

* * *

Шарыка як быццам увечары не было. А тут я ў дарозе ажно ўздрыгнуў ад нечаканасці, калі ён ціха выперадзіў мяне, фыркнуў чагосьці, нібы пракашляўшыся, збочыў з мокрай пасля начнога дажджу дарогі i элегантна пасікаў на востры ялаўцовы кусцік. Хвост абаранкам, а пад хвастом ніякага натуралізму. За паўтара кіламетра нашай дарогі ў пасёлак ён «адзначыўся» (па Прышвіну) некалькі разоў, спачатку сур'ёзна пазнаёміўшыся з вартым-нявартым аб'ектам арашэння. А да таго яшчэ адзін раз насцярожыўся i шыбануў у лес, дзе знізу пабрахаў у крону сасны, трэба думаць, на вавёрачку.

Цікава яно ўсё-такі — чацвёртае лета гэты сціплы, з пароды лаек з прымессю, разумны псіна прыбягае да нас за добрых восем кіламетраў лугам ды лесам, ад свайго гаспадара, старшыні калгаса; пагосціць дзён колькі, тады знікае дахаты, а праз месяц, а то i хутчэй — зноў сюды. Не падумаеш, што дома яму голадна. I будка добрая, па-гарадскому кажучы — прэстыжная, i ланцуг пры ёй, на пяску,— сам я неяк бачыў.

Сусед наш кажа, што ў ланцугу тым i бяда: не хочацца быць навязаным. А суседка — з іншай псіхалогіяй падыходзіць: у ix была сучка Лайма, з якою Шарык хораша пасябраваў, а тая потым, у горадзе, трапіла пад машыну, i ён забыцца яе не можа, усё шукае на іхняй сядзібе, прынюхваецца... Праўда, раней прынюхваўся, шукаў, а потым i прывык сюды наведвацца.

Такая вось гісторыя.

Па загаду нашай гаспадыні, якая i так не любіць сабак, а тут яшчэ чужы дзівак ria градах будзе таптацца, мы не кормім Шарыка, так гонячы яго дахаты, а ён усё роўна вяртаецца. I добра было б мець такога i ўнукам сябра, i сабе. Нават сама бабуля часам ласкавее, кал i ён суправаджае яе ў ягады ці ў грыбы. Але ж чужы, чужое, а на свайго ў нас згоды няма.

Вярнуліся мы з малаком, i ён прылёг за брамкай, на мокрай траве, увесь у сваёй галоднай, самаадданай цярплівасці. Пасля халоднай, мокрай, нішчымнай ночы вартаўніка трэба было б падмацаваць нечым, але я кажу яму:

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название