-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 373
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Ты не быў пад Варшаваю? — не то спытаў, не то проста сказаў. — У дваццатым. Калі наступалі.

Башлыкоў не адказаў. Пры чым тут гэтае недарэчнае пытанне? Тым больш што ён добра ведае — не быў.

— А я быў. Ледзь не пайшоў там… у іншы свет… Узводны Сарокін вывез. Паўз уланскія патрулі… — Ён зірнуў на Башлыкова. Вачыма, якія былі недзе далёка, з успамінамі. Загаварыў раптам непрыязна: — Калі мы ішлі на Варшаву, у дваццатым, таксама, помню, былі тэмпы. Дайшлі да самай Варшавы. А потым аказаліся — пад Менскам…

Башлыкоў наогул не любіў Апейкавых «штучак»: вобразы-намёкі, загадкі. Тут жа гэтае параўнанне проста нібы дражніла.

— Аналогія гэта твая — няўдалая. Палітычна нясмачная.

— Гэта — не аналогія. Проста ўспомнілася дарэчы… Пры любых тэмпах трэба добры тыл. Асабліва — пры хуткіх…

2

Башлыкову пачулася насмешачка: «асабліва — пры хуткіх». І гэта дакончыла ўжо цярплівасць яго. Апанаваў гнеў: так гаварыць на яго прынцыповае, партыйнае папярэджанне!

Башлыкоў рэзка абарваў гаворку. Першы. Паказаў, што ён выклаў самае важнае і не дасць сябе заблытаць у непатрэбнай гаварыльні. У разважаннях з нядобрым душком.

З адчуваннем праваты сваёй і дужасці маўкліва стаяў за сталом, трымаючы руку ў кішэні штаноў, адасоблены, замкнёны ў сабе. Не хаваў нездавальнення. Не лічыў патрэбным хаваць.

Была цішыня, няветлівая, нязгодная. Потым Апейка неахвотна ўзняўся, прамовіў панура: «Да пабачэння». Башлыкоў адказаў стрымана, як бы знарок паказваючы тую мяжу, што легла між іх. На момант позіркі іх сустрэліся, і Башлыкоў дадаў — як папярэдзіў:

— Раю падумаць сур'ёзна.

Апейка прыпыніўся, зірнуў спадылба, па-бычынаму:

— Нам абодвум падумаць трэба…

І ўпартасць, і тон гаворкі: нібы звысака гаворыць! — зноў зачапілі Башлыкова, і ў ім ускінуўся гнеў. Нелагодна сачыў ён, як Апейка, угнуўшы галаву, важка сунуўся да дзвярэй.

Калі дзверы зачыніліся, яшчэ нейкі час стаяў за сталом. Не мог адразу адолець злога ўзрушэння спрэчкай, тым, што Апейка не разумее нічога і не хоча зразумець. Не слухае, па сутнасці. Дазваляе сабе гаварыць так, нібы не сам, а ён, Башлыкоў, чагосьці не разумее. Башлыкоў думаў пра гэта без сумненняў у сабе, з добрым адчуваннем сваёй праўды. Яму было добра ад таго, што ён вёў у спрэчцы не толькі адзіна правільную лінію, але і трымаўся прынцыпова, цвёрда.

Ён трымаўся прынцыпова цяпер і, што там ні будуць плясці потым розныя блытанікі, з прынцыповай лініі не саступіць ніколі. Не пахіснецца нават.

Думкі гэтыя давалі адчуванне дужасці, трываласці грунту пад сабой. Яснасці таго, што ёсць навокал і куды трэба ісці. Перавагі над чалавекам, які многае не бачыць. Не можа зразумець.

Ён выйшаў з-за стала і цвёрда, упэўнена захадзіў.

Але дзіўна: якім цвёрдым ні хацеў ён здавацца сабе, у жаданую ўпэўненасць яго ўсё ж штосьці ўнізвалася, трывожыла. Неспакойны, ён стаў перабіраць спрэчку з Апейкам. Амаль адразу памяць нагадала, што Апейка сказаў пра яго выступленне: «Пустое… Пусты стрэл!..» Непрыемна зашчымела ўсярэдзіне — Апейка крануў балючае: выступленне не дайшло, не адгукнулася ў людзях. Памяць адразу за гэтым падсунула новае: Апейка папракнуў, быццам ён ківае на кагосьці. Баіцца глядзець праўдзе ў вочы. Хлусня гэтых слоў пачулася Башлыкову такой відавочнай, што ў ім зноў ускінулася абурэнне. Калі гэта ён, Башлыкоў, спіхваў на кагосьці адказнасць, туліўся за спіны другіх?

Ён успомніў, як Апейка сіліўся даказаць, што ва ўсёй бядзе з калектывізацыяй у раёне вінаваты быццам няправільны падыход да сялян. Мала, бачыце, вучылі, як трэба сеяць і касіць у калгасах, лічыць заробленыя грошы. Мала чуласці да тых, хто ўчапіўся ў сваю латку зямлі і не хоча разумець нічога. Мала чуласці «да душы»! Перабіраючы ўсё гэта нанава, Башлыкоў пранікліва бачыў, што пад усімі гэтымі «мудрымі» прыдумкамі скрываецца, па сутнасці, не што іншае, як імкненне пераканаць, што патрэбна не ясная і цвёрдая партыйная лінія, а туманныя ўгаворчыкі. Не бязлітасная класавая барацьба, а ліберальнае міндальнічанне. Наступаючы ў думках на Апейку і мімаволі шкадуючы, што не ўсё выказаў як мае быць, не знайшоў найлепшых слоў, ён з уцехай успомніў, што ўдала, дакладна выказаў формулу дзеянняў. Рэвалюцыю трэба рабіць або рашуча, да канца, або зусім не брацца. Да канца, да канчатковай перамогі трэба ісці!

«Апартуніст. Форменны апартуніст, — з той жа яснасцю, пераконанасцю даў адзначэнне Апейку. — Яўна кульгае на правую. І відаць ужо — безнадзейна… Не разумее сутнасці. І не хоча разумець… — Тое, што чулася раней, набыло выразнасці. — З такім далёка не пойдзеш у адной упражцы. — Натуральна вынікла далейшае, практычнае: — Не на месцы. Яўна не на месцы».

Падумаў, што трэба рабіць сур'ёзныя вывады з усяго, даць усім фактам палітычную, бальшавіцкую ацэнку. Што далейшае яго замоўчванне поглядаў Апейкі падобна ўжо на ўласны апартунізм.

Так, яго, Башлыкова, цярплівасць папахвае апартунізмам. Вельмі чутна папахвае. Трэба неадкладна прыняць меры. Абмеркаваць на бюро. Папярэдзіць акружком.

І наогул — дзейнічаць больш рашуча!

3

Башлыкоў перастаў мераць пакой, энергічна пакіраваў да тэлефона. Выклікаў Харчава.

У нецярплівым чаканні ўзяўся пераглядаць паперы. Калі ўвайшоў Харчаў, адразу ўзняўся за сталом, моцна паціснуў руку.

Башлыкоў з самага пачатку даў зразумець, што гаворка будзе самая сур'ёзная. Ні аднаго пытання папярэдне, выгляд засяроджаны, афіцыйны. Як бы падкрэсліў афіцыйнасць тым, што сеў на сваё месца, па другі бок стала.

Пачаў адразу з галоўнага. Учора быў у Глінішчах. Высветліў, што там адбываецца. Днём прайшоў па многіх дварах, вечарам правёў сход. Яшчэ знаёмячыся з абстаноўкай удзень, пераканаўся: калгас распаўся невыпадкова. У сяле ваўсю ідзе скрытая антыкалгасная агітацыя, якая шырока пусціла карэнне. Сход, які ён рашыў склікаць, паспрабавалі сарваць, сабаціравалі. На сходзе перайшлі да адкрытых выступленняў, да злосных выкрыкаў пад выглядам голасу мас. Асабліва актыўнічаў тып з яўна кулацкім нутром па мянушцы Свердзел. Адным словам, абстаноўка, якая склалася ў Глінішчах, вельмі нездаровая і патрабуе неадкладных і самых рашучых мер.

Ведаючы, што баявому, надзейнаму Харчаву нярэдка не хапае ўмення глядзець на з'явы ў іх шырокім палітычным значэнні, Башлыкоў спецыяльна падкрэсліў, што ўсё, што адбылося ў Глінішчах, нельга разглядаць як мясцовую з'яву. Варожыя вылазкі ў Глінішчах, бясспрэчна, выклікаюць варожую актыўнасць у іншых месцах. Па ўсяму раёну. Коратка, патрабавальна скончыў: трэба зараз жа выехаць у Глінішчы, расследаваць усё на месцы. Прыняць самыя строгія меры.

Абветраны, важкаваты твар Харчава быў уважлівы. Харчаў толькі раз-другі мелькам сустрэўся з позіркам Башлыкова, але ў Башлыкова было добрае адчуванне еднасці з ім. Гэтаму не толькі не шкодзіла, а нават нібы спрыяла тое, што Харчаў, як заўсёды, трымаўся незалежна, як роўны з роўным. Башлыкоў быў упэўнены ў галоўным: Харчаў разумее ўсё і на яго можна спадзявацца.

Калі Башлыкоў скончыў, Харчаў кінуў позірк: ці ўсё, спакойна ўзняўся. Ад усёй постаці Харчава ішло адчуванне дужасці: моцнае цела пад напятай, бляклай ужо гімнасцёркай, чырванаватая шыя цісне на каўнер. І дужасць гэта, і спакой падзейнічалі на Башлыкова абнадзейліва. Падтрымала і кароткае, гаспадарскае: зараз паедзе, зробіць усё.

Якраз увайшоў Міша, далажыў, што явіўся, чакае карэспандэнт з Менска. Башлыкоў з афіцыйнай жа стрыманасцю, усё асцерагаючыся паказаць кволасць, паціснуў руку Харчаву, загадаў Мішу ўпусціць карэспандэнта.

Карэспандэнт аказаўся чорненькім, вельмі маладым хлопцам. Дробны, кірпаты, ён здаваўся проста хлапчуком, але Башлыкоў сустрэў яго з увагай. Башлыкоў паважаў журналістаў. Прывітаўшыся, ён, аднак, папрасіў пасведчанне: парадак ёсць парадак. Пільнасць ніколі не лішняя, раён, можна сказаць, у прыгранічнай зоне. І ён, журналіст, няхай ведае, што тут ёсць парадак.

Журналіст замітусіўся, з-пад пацёртага картовага пінжачка дастаў згорнуты, памяты лісток паперы. Ого, «Савецкая Беларусь», цэнтральная рэспубліканская газета. Хведар Кулеш, супрацоўнік аддзела калгаснага будаўніцтва. Башлыкоў вярнуў пасведчанне, запрасіў сесці, высветліў, калі той прыехаў, ці ўладзіўся з жыллём, што цікавіць у раёне.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название