-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 373
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ён хацеў толькі аднаго, каб спрэчка не была доўгай: нельга было траціць час попусту. Засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, ён пранікліва глядзеў на Апейку.

— Я згодны, — сказаў Апейка, — трэба дзейнічаць. І дзейнічаць зараз жа… І згодны, што трэба вывады па ўсяму раёну… Ты праўду кажаш: тое, што здарылася ў «Рассвеце», — сігнал. Сігнал — небяспечны… А от вывады, якія ты зрабіў, — у Апейкавым голасе пачулася цвёрдасць, — я лічу аднабаковымі.

— Якія ж твае вывады? — Башлыкоў прамовіў так, быццам паказваў, што ні трохі не здзіўлены. У Апейкі заўсёды свае вывады.

— Вывады мае такія, — павысіў голас Апейка, — што ва ўсім вінаваты перш за ўсё мы самі. Давай глядзець праўдзе ў вочы! І не ківаць на кагосьці! Калі ўжо сказаў, што вінаваты…

Папрок Апейкі, нібы ён, Башлыкоў, не глядзіць праўдзе ў вочы і ўзяў віну на сябе толькі для прыліку, Башлыкову не спадабаўся. Адчуваючы сябе несправядліва пакрыўджаным, ён усё ж больш заўважыў дзіўнае: «не ківаць на кагосьці!».

— Як гэта разумець: «не ківаць на кагосьці»?

— Так і разумець. — Апейка глянуў прама, рашуча. — Узяць віну найперш на сябе. Не шукаць чарцей там, дзе іх няма. А сур'ёзна разабрацца ў сапраўдных прычынах.

— Ты разумееш, што твой намёк — дрэнна пахне?

У тоне Башлыкова добра адчувалася, што ён папярэджвае — пах гэты вельмі небяспечны.

— Я разумею, — сказаў Апейка ўпарта, — што ніякага міндальнічання ў нас не было. Наогул! Тым больш да кулацкіх элементаў! А от ты разумець не хочаш, што сілаю не ўсяго можна дабіцца!

— Ліберальнічанне — у такі момант, як цяпер, — наогул…

— Ліберальнічанне! — непахісна перабіў яго Апейка. — Якое ліберальнічанне?.. Тыя людзі, якіх мы ўчора ўгаворвалі, прыйшлі самі ў калгас. Сярод першых… Значыць, яны не горшыя. Не праціўнікі нашы ва ўсякім разе. Не праціўнікі. — Апейка ўзняў вочы на Башлыкова, позіркі іх сустрэліся. Башлыкоў заўважыў: позірк Апейкі быў настойлівы, патрабавальны. — А от пабылі, паспрабавалі абяцанага і ледзь не ў адзін голас: «Не хочам!» І ўгавораў новых не паслухаліся. І ўгавораў, і пагроз!.. От што зрабілася! От што павінна трывожыць!.. Людзі паверылі нам, пайшлі, куды мы звалі. Пабылі і — расчараваліся і ў арцелі, і разам — у нас… А цяпер мы рашылі, — у Апейкавым голасе пачулася насмешлівасць, — «правільны вывад»: «прыняць меры!». Папомсціць ім! За што? За тое, што яны паверылі нам? За тое, у чым мы самі вінаваты?

Башлыкоў, чым далей, тым больш, слухаў яго нецярпліва. Не толькі таму, што гаворка была не ў час і блытала думкі, а і таму, што чуў у Апейкавых словах непатрэбную, проста шкодную цяпер жаласлівасць. Жаласць, да ўсяго і фальшывую: тое, што Апейка так чулліва маляваў, — ён, Башлыкоў, сам бачыў — выглядала крыху інакш. Ён хацеў спыніць Апейку, але той сухім голасам апярэдзіў:

— Пачакай! Каб было ўсё ясна, слухай, яшчэ раз скажу: кулацкія элементы, розных крыкуноў і злосных трэба прыціснуць!.. Але ж, зразумей, — голас яго пацішэў, — там былі не адны кулацкія элементы…

— Што там былі не адны кулацкія элементы, я сам добра ведаю, — загаварыў Башлыкоў з раздражненнем. — А вось ты гаворыш так, быццам іх не было. Быццам мы выдумалі «чарцей», як ты выказаўся. Ты фактычна змазваеш, што ідзе жорсткая класавая барацьба…

— Нічога я не змазваю! Я толькі лічу, што даволі нам ківаць на гэтую барацьбу адну. Што трэба пачаць нарэшце сур'ёзна працаваць з людзьмі. Прыслухоўвацца да іх, старацца зразумець. І памагаць ім. Што пара нарэшце нам узяцца за калгасы, як гаспадары. Добрыя гаспадары. Разабрацца ва ўсім. Навесці парадак.

— Я гэта ўжо чуў учора.

— Я скажу гэта і сёння. І дадаць магу. От мы заварушыліся — бяда ў «Рассвеце». А пра бяду гэту папярэджваў Чарнаштан два ці яшчэ тры месяцы. У гэтым самым кабінеце. Цябе самога. І мяне — таму, што я быў таксама тут. Казаў: «Недавольны людзі. Хто работае, хто не работае — кожнаму палачка!» За тое, што адбыў дзень. Што ты, што я зрабілі на гэта?.. А такія гаворкі, настроі такія не толькі ў «Рассвеце»!..

— Ты зноў пра гэта! — Башлыкоў нецярпліва захадзіў за сталом. — Няўжо не ясна, што не ўсякім настроям мы павінны патакаць! Што патаканне такое — чысцейшы апартунізм! Прывычкі старога — гэта пустазелле, якое моцна трымаецца. І мы яму не кланяцца павінны, а рваць яго. Змагацца з ім.

— Я не думаю, што гэта «пустазелле старога». І не бачу нічога ў тым, што людзі хочуць, каб той, хто больш зрабіў, больш атрымаў.

— Ты многага не бачыш! — Башлыкоў не таіў, што адчувае перавагу перад гэтым блытанікам, якому ўсё не ясна. — Бярэшся толькі меркаваць аб усім. Дай табе волю: зноў кулакоў новых развядзеш! На калгаснай аснове!

Апейка, запалены сваімі думкамі, не мог спыніцца:

— Мы разгарнулі гаспадарку, а нярэдка сунемся, як сляпыя. Мацаем дарогу кіёчкам. Туды ступім, памацаем, у другі бок ступім. Разгарнулі, а яшчэ спрачаемся, як плаціць. Па едаках, па паі… Не ведаем толкам — што абагульняць?! Адны — толькі коней, кароў, другія — падчыстую…

— Ты, канечне, напалавінку рабіў бы. Каб адной нагой — у калгасе, другой — на сваёй палосцы. Каб у калгасе так, напалавінку. Для выгляду.

— Пры чым тут — для выгляду! Што з тых курачак ды свінак, — зазлаваў Апейка. — Што, калгас на курачках паедзе? А з-за іх столькі галасу ў жанок! Як бы весялей пайшло б усё, каб не гэтыя курачкі!

— Рэвалюцыю трэба рабіць або да канца, або — зусім не брацца! Рэвалюцыю нельга рабіць напалавіну! І жаласць у ёй — штука небяспечная. Асабліва тут, у сяле. Дзе ў кожным жыве ўласнік!.. Дзе гэты самы мужычок і ў табе ўвесь час гаворыць!..

Башлыкоў і выглядам, і тонам гаворкі паказваў: пара канчаць гаварыльню. Ён кінуў нецярплівы позірк на тэлефон: трэба зараз жа выклікаць Харчава, даць указанні.

Але Апейка не хацеў канчаць.

— Я не прарок, Аляксей. Але я прадчуваю: можа быць горш. Калі мы сур'ёзна не перагледзім усё. Калі мы не перастанем лічыць толькі працэнты. Як кура кураняты! Ашукваць сябе і іншых! — Башлыкоў пачуў: Апейкаў голас судзіў. — Ты ўпэўнен, што сярод тых працэнтаў няма такіх, якія мы мелі ў «Рассвеце»? Ты ўпэўнен, што няма яшчэ арцеляў, якія ледзь ліпяць? Няма калгаснікаў, якія глядзяць убок?

— Для чаго ты ўсё гэта разводзіш?

Башлыкоў, засунуўшы рукі ў кішэні, глядзеў на Апейку строга і востра. І ў позірку, і ў тоне адчувалася, што разважанні Апейкі для яго не проста развагі. Што ва ўсім гэтым ёсць, ён разумее, і іншы сэнс.

— А для таго «разводжу», — павысіў голас і Апейка, — што трэба нам з табою — зразумей ты — сур'ёзна агледзецца, разабрацца. Адзначыць, дзе ёсць слабіны. І «прыняць меры». Своечасова. І яшчэ для таго, што мы з табой павінны стаць гаспадарамі. Займацца калгасамі, як добрыя гаспадары…

— Я за ўсёй гэтай тваёй філасофіяй, — цвёрда, упэўнена загаварыў Башлыкоў, — бачу адно жаданне: каб мы затрымаліся. Сталі, аглядаліся. Корпаліся. Даўняе тваё жаданне, якое ты ніяк не хочаш кінуць. І якое ты ўжо каторы раз адстойваеш. Раздуваючы нашы цяжкасці і некаторыя памылкі… Я цябе, Іван Анісімавіч, яшчэ раз папярэджваю: ты становішся на хісткую глебу. Твае гэтыя развагі — гэта хістанні, якія маюць небяспечны палітычны характар.

— Давай не будзем падводзіць вялікую палітыку сюды. — Апейка гаварыў таксама рэзка, цвёрда. — Не трэба прыпісваць мне грахі, якіх у мяне няма. Ды яшчэ з палітычнымі ацэнкамі. У мяне сваіх даволі.

— Я папярэджваю цябе яшчэ раз. І раю вельмі сур'ёзна задумацца! Цябе ўжо не першы раз фактычна заносіць управа! — Башлыкоў заўважыў, што Апейка намерыўся быў запярэчыць, але прамаўчаў. Нібы палічыў, што спрачацца — ніякай карысці. Гэта Башлыкову дадало жорсткасці. — Ты ўжо не першы раз рознымі спосабамі фактычна стараешся прытармазіць нашы тэмпы. Як гэта назваць цяпер, калі партыя патрабуе ад нас — не спыняючыся, з усіх сіл ісці наперад? Калі партыя патрабуе: тэмпы, тэмпы, тэмпы?!

Башлыкоў глядзеў гнеўна: словы, якія ён сказаў горача, узрушылі і самога. Глядзеў, поўны разумення сваёй дужасці: праўда яго думкі, адчувалася, была такою моцнаю, бясспрэчнаю. Апейка адвёў вочы. Сумна маўчаў.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название