-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 371
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Нарэшце берагі пачалі рассоўвацца, рассунуліся. Ні лесу, ні бяроз абапал, шэрая, мутная шыр. Шыр балота. Шлях пабег грэбляй, што выткнулася над заснежанай нізінай. Позірк Башлыкова ўнізваўся ў змрок наперадзе, намагаўся разгледзець цёмны, шырокі бераг. Камунарскі бераг. От ужо масток над Тур'ёй — капыты коней, як у бубен, застуганелі па дошках. За мастком — зусім побач — горка, на ёй цёмныя камунарскія будынкі.

Коні на горку прыцішылі бег, пайшлі спакайней. Нібы адчулі, што небяспека ўжо ззаду. Злева плыў плот, плылі копы яблынь за плотам. Справа — некалькі хат, без адзінага агеньчыка. Уткнуліся ў неба і зніклі ў змроку таполі, і зноў разлеглася, папаўзло па баках мутнае поле. Башлыкоў перастаў ціснуць ручку нагана, сунуў яго ў кішэню. Уткнуў шыю, бараду ў каўнер, прыплюшчыў вочы. Сядзеў расслаблена, слухаў прасторны пошум ветру, чуў халодны пах снегу. Як бы здаля, але суцешліва даходзіла, як паскрыпвалі палазы, што час ад часу чаплялі голую зямлю. Як горача пасапвалі ззаду Апейкавы коні.

Нядаўняе ўтрапенне паволі прыціхала. Трывога жыла ўсярэдзіне ўжо не толькі як рэальнасць, але і як успамін пра перажытае. Успамін гэты вярэдзіў непрыемна: цяпер, калі ўсё цверазеў, няёмка было адчуваць, што так гарачыўся, нерваваўся. Нават нібы спалохаўся. Не, не спалохаўся — няма чаго кляпаць на сябе. Проста быў напагатове, як трэба. Глядзеў адкрыта ў вочы праўдзе. Гатовы быў адказаць у любы момант. І адказаў бы як належыць!.. Усё ж — непрыемна вярэдзіла яго — не круці: спакою, вытрымкі належнай не было. Хваравіта трымаўся: сэрца хапалася, як у навабранца. Хлапчук! Ледзь не прызваў на дапамогу Апейку!..

Зноў узяло ранейшае: было там, у кустах, што ці не было? Праўдзівы перад сабой, ён адчуваў цяпер, што вельмі магло стацца — не было нічога. Здалося. Прычаўплося. Ад неспакою. Багатай фантазіі… Ён вылаяўся ўголас: «Ч-чорт!.. Дайшоў!..» Папракнуў: «Праклятыя нервы!..»

Непрыемнае ўзрушэнне, што не хацела адыходзіць, увяло іншае. У памяці ажыло: духата, густы, едкі дым папярос. Цяжкі дух поту, аўчын і свіст. Цёмныя, з неспакойнымі ценямі абліччы. Потныя, непадатныя. Злосна ашчэраныя раты. «Няма такога права!» «Ето не па закону!..» За гэтым прыйшло дзённае: як хадзіў па пустым калгасным двары — сіратлівая пустэча канюшні і свірна, сумная адзінокасць паржавелай жняяркі. Як хадзіў з Чарнаштанам, з Гайлісам па дварах уцекачоў, спрабаваў кожнага ўгаварыць адумацца, вярнуцца. Згадаў, як ледзь не кожны, заўважыўшы яго на двары, насцярожваўся, спрабаваў схавацца. Жонкі, злыя іх вочы. І злыя, варожыя крыкі.

Чым больш хадзіў, тым больш адчуваў — марна гэта. І цяпер запякло адчуванне глухаты іх, варожасці, нават — нянавісці. І разам — сваёй слабасці, сваёй прыніжанасці. Брыдкае адчуванне. Ніколі, здаецца, не было такога…

Ён успомніў, што тая ж глухата і варожасць сталі перад ім, калі загаварыў на сходзе. Успамін пра гэта асабліва ўсхваляваў, бо тут ён выйшаў, вытраціўшыся за дзень, звярэдзіўшы ўсяго сябе. Бо тут высільваўся над меру. Аддаваў рэшткі сябе. Дзіўна, хоць, перабіраючы тое, што казаў, не бачыў памылкі, яго ўсё ж гняло нездавальненне сабой. Нібы ўсё-ткі казаў не тое, што трэба, і не так, як трэба. Можа, гэта было ад таго, што не пераканаў жа, не змяніў нічога. З прыкрасцю думаў, што не вытрываў пад канец, загарачыўся. І яшчэ больш сапсаваў усё… За гэтым пачаў перабіраць паводзіны, выступленні іншых прамоўцаў. Ад Дубадзела нельга было чакаць большага, стараўся, колькі хапіла. А вось Глушаку можна было б лепш выступіць. Гаварыў, нібы хацеў адбыць. І Дарошка — далікацтва нейкае развяла. Але найбольш «цікавае» ўсё ж — слова старшыні выканкома. Байка пра нейкага Івана — проста анекдатычны ўзорчык сярмяжнай філасофіі. Падробкі пад мужычка. А фактычна — узор апалітычнасці, апартунізму. Якіх далей проста-такі нельга ўжо дараваць. Якія ўжо чорт ведае куды вядуць.

Ён успомніў, што Апейка з самага пачатку не таіў, што не верыць у поспех гэтага сходу. І хоць цяпер непрыемны вопыт быццам бы паказваў, што ў яго была рацыя, Башлыкову не хацелася згаджацца. Усё-ткі сход трэба было зрабіць, як гэта ні непрыемна. Трэба было! Трэба было выпрабаваць усе сродкі. Высветліць усё да канца. Цяпер сумленне чыстае можа быць. Усё, што маглі, зрабілі…

А што не ўдалося змяніць, не іх, не яго, Башлыкова, віна. Нічога нельга было зрабіць. Цяпер відна, як на далоні: сплялося варожае кубло. Усё заражанае паганым, кулацкім душком. Нават бядняцкая частка заражана. Ці — запалохана кулачком… «Вылезлі ў адкрытую, — прыйшла, як ясны вынік, думка. — Скінулі маску!.. Вайна ў адкрытую!.. Што ж — тым лепш! Ударам — на ўдар!.. Трайным ударам на паганы ўдар!..»

Ад злосці, што ўздымаецца, у ім мацнее адчуванне сілы, упэўненасць у сабе, у сваёй уладзе. Трайным ударам! Ён не ўдакладняе, як гэта будзе — трайным ударам: думаць цяжка. Даўно ўжо чуе — усё мацней навальваецца, абцяжарвае ўсяго змора. Але ён ведае: гэта будзе, трайным ударам!..

Думаць глыбей яму замінае не толькі стома. Ён знарок стрымлівае сябе, смутна адчувае: са злосцю грозіцца ўпаўзці большы неспакой. Бяда. Катастрофа. Адганяе думкі пра гэта, трымаецца за ранейшае: трайным ударам!

Знарок прыслухоўваецца да сваёй стомы: ах, як ён змарыўся! Хутчэй бы дапасці да дому, кінуцца на ложак. Ці хоць на падлогу. Не распранаючыся нават. Перадыхнуць трохі ад усяго…

Яшчэ ён чуе, як унізваецца, сцінае ўсяго мароз. Ён мерзне ўсё мацней, але трывае, не варушыцца. «Зіма бярэцца… Бярэцца…» — думае ён дзіўна ўсцешана.

2

Калі спусціліся ўніз, у цішыню юравіцкай вуліцы, возчык павярнуўся да яго:

— Куды везці?

Башлыкоў апусціў каўнер, трасянуў плячыма.

— У райком…

Намерзлыя губы варухнуліся непаслухмяна, выйшла нейкае «вайком».

Возчык мог бы і не пытацца: кожны раз, вяртаючыся, ехалі найперш у райком. Можа, пакуль ездзіў, адбылося што-небудзь важнае: трэба неадкладна даць распараджэнні. Ды і наогул даведацца пра становішча, быць у курсе апошніх падзей. Ведаць усё… Пасада такая і час такі, што трэба ўвесь час быць напагатове…

З акна райкома прывітаў жоўты агеньчык. Ураз адкідаючы здранцвенне, што сцінала ўсяго, Башлыкоў ахвоча выскачыў з вазка. Левая нага ледзь не падагнулася, ён прытрымаўся, адужаў млявасць у ёй, яшчэ накульгваючы, падаўся на райкомаўскі двор, узышоў на ганак. Паспрабаваў адчыніць дзверы, але яны былі зашчэплены з сярэдзіны. Цёплай пасля рукавіцы рукой энергічна пастукаў па дошках.

Адчынілі не хутка. Дзяжурны, русявы хлопец, убачыўшы яго, лыпаў вачыма санліва і няёмка. Задрамаў. Ухапіўся прыгладжваць валасы.

Башлыкоў з той лёгкасцю, якая заўсёды паяўлялася пры людзях, рашуча прайшоў міма. Не сказаў нічога, папрок вымавіў маўчаннем. Ужо ў прыёмнай прыпыніўся, кінуў:

— Званіў хто?

— Званілі!.. — злавіў яго позірк дзяжурны. У голасе была радасць: мабыць, ад таго, што можна выправіцца.

— Даўно?

— Ды — за поўнач. За поўнач добра.

— Адкуль?

— З Мозыра. З округа. Таварыш Галубовіч…

— Казаў што?

— Казаў. Запытаў, дзе вы. «Дзе таварыш Башлыкоў?» Я сказаў: на раёні. Калектывізацыю праводзіць…

— Не пытаў нічога?

— Пытаў: «Як справы?» Я сказаў: «Ідуць». Тады ён папрасіў прачытаць зводку. Я прачытаў. Міша мне пакінуў…

— Больш нічога не казаў?

— Сказаў: «Дзякую. Усяго добрага».

Башлыкоў адамкнуў дзверы ў кабінет. Упоцемку знайшоў у кутку вешалку, павесіў паліто. Падаўся да стала, дзе павінна была стаяць лямпа. Чыркнуў запалкаю, падняў пад зялёным абажурам шкло, запаліў падгарэлы беражок кнота. Зялёны абажур на лямпе адзначыўся раздражненнем: ч-чорт, не забраў гэтае мяшчанства! Раздражненне было на памочніка, які недзе выкапаў дурны гэты абажур і не выканаў загаду зняць.

Не хапала яшчэ, каб у кабінеце сакратара райкома разводзілася гэта мяшчанская ўтульнасць! «Для вачэй зручнасць, супакойвае зрок!» — згадаў ён з'едліва памочнікаў доказ. Самы клопат — супакойваць зрок, калі трэба толькі глядзець ды глядзець! Не першы раз затурбавала: дзе ён дастаў гэта, ці не ў нэпмана якога? Канечне ж, не ў бедняка. Падумаў строга: трэба прыгледзецца лепш, узяцца як належыць за памочніка. Часу ўсё не знойдзеш, круцішся, як чорт. Ды і хлопец спраўны ж, талковы…

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название