-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 688
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

I беглі мы. Сабака быў каля мяне. Бяжым, аж во там недалёка ўжо цэп ідзёць. I людзі ўжо валяцца. Ужо б'юць людзей. Я кажу:

— Ну, дочка, заб'юць нас.

А ў мяне трое дзяцей засталося дома. Хлопец і дзве дзевачкі.

— I дзяцей паб'юць, і нас паб'юць тутака…

Але, праўда, не. Толькі сабаку майго забілі каля нас. Я кажу:

— Ну, сабаку забілі, і нае заб'юць.

Не, нас прапусцілі — якраз во тут каля току. Я на тым баку жыла, там мая хата была, дзе цяпер агарод. Я прыбягаю на двор, ажно мае дзеці пад плотам сядзяць. Тады я кажу:

— А бацька дзе?

Калі я з дому ішла, дык мой брат з ім сядзеў і яго сястра.

— Яны, — кажуць, — пабеглі ў лес. — Дзеці мае так гавораць.

Я ў хату ўвайшла і сяджу ўжо з дзяцьмі. Адзін прыходзіць. Аўтамат наставіў.

— Дзе муж? А я кажу:

— Там, дзе і вы.

Так я яму кажу. А ён:

— А чаму хлопчыку толькі год? (Малы быў у мяне.) Чаму кіндэр малы?

А я кажу:

— Што, толькі з мужам можна, а без мужа не?

Аён:

— О-о, матка!

Ну, і ён тады ў хату зайшоў. Абышоў, абышоў, а тады кажа: «Воды!» А я думала, што «вон!». Я тады хапаю дзяцей, выходжу вон, а ён кажа:

— Не, матка, воды дайце, рэнкі мыць.

Ну, я тады вады ў таз наліла, палаценца павесіла. Ён рукі памыў. I тады вядзе мяне ў другую палавіну, за перабойку, каб я краваць паслала. О, халера! Яшчэ чаго!.. Аж гэта яны раненага прынеслі ў хату. А гэта ўрач, мусіць, быў. Бо ён жа перавязку яму робіў. Таму немцу. Тады я яму паслала. Праўда, ён сказаў прыняць усё чыстае, пакрышку з краваці, толькі просціну я пакінула. Яны палажылі, перавязалі. I сяйчас яго паняслі на ношах апяць…

Ну, а я віжу — гарыць ужо Андрэеў ток. А тады давай ужо з хаты выносіць — караўкі якія, адзежа. Сюды — у сад.

А тады ўжо мяне па дзяцей не пускаюць у хату. Я стала прасіцца, што ў мяне ж дзеці малыя ў хаце. Яны мяне пусцілі. Я гэтых траіх дзяцей узяла і выйшла на вуліцу.

Ну, тут мужчын у адзін рад паставілі, а баб — у другі. Мужчын наперадзе пагналі, а нас ззаду. Некаторыя пахаваліся, а мы…

Мужчын пагналі ў адзін бок, а нас у магазін заперлі. I сядзелі мы там ад нядзелі да серады. А ў сераду ўжо рана самалёт прыляцеў і нас ужо выпусціў. Прыйшлі дамоў.

Ну, што прыйшлі — калі ўжо ўсё пабіта, папалена…

Пытанне: — А як выйшлі, дык што вы тады бачылі?

— Ай-ай-ай! Як мы толькі выйшлі, дык адзін цераз аднаго ляцелі. Самі не зналі, куды нам бегчы. Вы знаеце — сядзелі ад нядзелі да серады. Не пілі і не елі. А дзеці малыя. Я ж не ведаю — год майму мальцу быў ці яшчэ не. Ён цяперака жыве ў Пінску, мой сын.

Пытанне: — А потым вы пайшлі на тое месца, дзе мужчын палілі?

— Даставалі мы іх. Хто каго пазнае, той таго і дастане. Мы свайго брата дасталі толькі во так — ад паясніцы па калені…»

Пабіты мужчыны, гаспадары, бацькі, браты, мужы, сыны…

Гавораць пра гэта, падключыўшыся да гутаркі, Кацярына Глот і Барбара Барбуха. Першая — стрыманаразважлівая, а другая — ціхая, задумлівая па натуры, якая сядзела, як бы нічога не чуючы, з апушчанай і падпёртай далонямі галавою. Цяпер яны гавораць ледзь не разам, дапаўняючы адна другую. Гавораць пра тое, як тады было з мужчынамі.

«…Як іх увагналі, — гаворыць Кацярына Глот, — то мы ж не замецілі, як увагналі…

У нядзелю нас запёрлі, а ў панядзелак прыходзіць туды немец і перагаворшчык, і вот перагаворшчык гаворыць:

— Скажыце, дзе якія партызанскія сем'і? Ну, усе маўчаць.

— Хто скажа, таго мы пусцім дамоў. Не будзе сядзець. Будзець жывы.

Хто ж гэта, кажаце, выдасць?..

Чаму? Аўдоціна Манька і яшчэ адна пайшлі паказваць гэтых партызанскіх сем'яў. Перш-наперш прывялі к маёй сястры двор.

— Вот, — кажуць, — яе мужык і тры сыны ў партызанах…

Ну і што… Там былі лужыны крові… Яе збілі. А пасля яе прывялі і партызанку збітую прывялі з ёю. Маю сястру як пырнулі, дык яна і паляцела. А потым падышла ка мне і кажа:

— Не прызнавайся ж, што ты мая сястра, бо і мяне заб'юць, і цябе заб'юць.

Ну, дык яна так у куточку сядзела, а я ў другім во з дзецьмі сядзела. I партызанка ля яе сядзела…

А потым не забілі, не вывелі яе, а разам нас усіх выпусцілі. Ну што ж, яна прыйшла і, мусіць, месяцы два ці тры пабыла ды і памерла. Збілі саўсем…»

«…Яны б нас спалілі, — гаворыць Барбара Барбуха, — але вот рана асвабадзілі. Самалёт прыехаў, у сераду прыляцеў, спусціўся во каля магазіна, дзе прадуктовы. Гэта нямецкі быў самалёт. Вылезлі два чалавекі і ідуць сюды. Прыйшлі, і стаў адзін расказваць. Гэты гаворыць, немец, а перагаворшчык будзе гаварыць:

— Вот благадарыце во гэтаму начальніку: ён вас асвабаджае. А так бы вас сягоння ўжо не было.

А старушка адна, старэнькая, вось гэтай жанчыны свякроў (паказвае), як ён сказаў спасібаваць, дык яна мах на калені ды хацела яму руку, відаць, пацалаваць — бог яе ведае, што гэтай старой… Мы ўжо свету не відзелі. А ён ёй… як дзяржаў такую палку, дык ён гэтай старой — палкай. Гэты асвабадзіцель. Тады яна, гэтая баба, чуць паднялася, старая. I людзі беглі цераз яе. Божа, божа!..»

Марта Лашкевіч, бабуля гадоў пад восемдзесят, прыгадвае перадсмяротны час свайго мужа.

«…Ён ішоў глядзець коней, і з хлопчыкам. Сына майго таго нету, у армію пайшоў і не вярнуўся. Бацька кажа:

— Ты малы, а я стары, нас з табой чапаць не будуць, давай пойдзем каня прывядзём.

А яны ўжо акружылі дзярэўню. А тады кажа:

— Не, сынок, мы ўжо не пройдзем, відаць, паглядзі, як ужо нас акружылі.

А хлопчык во трошкі большы за гэтую дзевачку быў.

— Вернемся, — кажа бацька, — дамоў. А тады да суседа зайшлі, і кажа:

— Знаеце, мусіць, ужо мы пагібнем цяпер. Нас акружылі ў кружок.

А сяйчас уваходзіць немец і кажа:

— Вон!

Гэтых мужчын. Там мужчын са трох сабралася. Мужчын гэтых на вуліцу. Як паставілі яны іх, дык бацька гэтаму хлопчыку кажа:

— Ідзі ты, сынок, дамоў, ідзі ў хату. Мяне, — кажа, — заб'юць.

А гэты хлопчык яшчэ пабег аж вунь за сяло, а потым ён вярнуўся і папаў у гэты магазін. Гэта ўжо з намі. I там сядзела пяцёра дзяцей, і яшчэ гэта мая залвіца. I гэта ўжо нас выпусцілі.

А муж мой у агонь папаў якраз. Часць іх пабілі, а часць спалілі…»

Такіх вёсак, дзе карнікі знішчалі толькі мужчын, вельмі няшмат сустрэлася нам у тых раёнах, дзе мы пабывалі. Звычайна забівалі спачатку мужчын, а следам за імі ўсё астатняе насельніцтва. Але былі і іншыя «варыянты».

У вёсцы Осава на Клічаўшчыне жывуць Анастасся Змітраўна і Мікалай Фядосавіч Галацэвічы. Ён — ціхі, руплівы кравец, яна — растаропная і энергічная гаспадыня ў хаце. Ад іх першых мы пачулі расказ пра трагедыю іх роднай вёскі Люцін, з якое яны перасяліліся сюды, у Осава, пасля вайны. Мужчына як мужчына: пачаў гаварыць як з пратакола, суха і скупа. Жонка перахапіла ініцыятыву. Сямейная пара жыве, мабыць, так дружна, што ў іх няма праблемы, каму гаварыць, каму слухаць: думаюць адно, а выказвае той, хто першы паспее.

Мы і падаём гэты сямейны расказ, як ён запісаўся: расказвалі то муж, то жонка ўперамешку.

Перабівае жонка:

— Высялілі ўсіх на выган. Усё з кварціры, хто сумеў, вынес, а хто не сумеў — не вынес.

Вот мы сядзім на выгане і глядзім. Яны очань харашыліся, на сябе глядзелі, што красіва ім ляжыць адзёжа. Так яны на сябе паглядвалі. А гавораць яны — непанятна, што яны гавораць. Во калі немец гаворыць, дык панятна, што гэта немец. А то ён не можа ні па-нямецкі, ні па-рускі.

Ну вот, мы там сядзім, думаем, што яны будуць з намі рабіць. Яны паставілі вакруг нас пулямёты ва ўсіх гэта так чатырох вуглах. I мы сядзім. Потым яны сказалі так:

— Ідзіце, жэншчыны, дамой, і дванаццацілетнія рабята. Ідзіце дамой і ганіце вашых курэй, гусей, свіней, кароў. Тады мы пусцім вашых атцоў.

Атцоў яны ўжо вакуіруюць у школу. Ну, мы і пайшлі дамой.

А яго (паказвае на мужа) пагналі ў школу.

Ну, мы, — якая там была жывёла, канешне, не жалка, хоць бы пусцілі хазяіна, — усё гэта ўзялі і пагналі. Яшчэ наша карова ўзяла ды хацела ўцячы. Мы ж ужо баяліся страху, дык мы яе не пусцілі ў лес. А загналі яе туды прама, дзе школа. Думаем, ну калі карова наша там, дык хазяіна выпусцяць.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название