-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 688
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Хто жалаюшчы на работу?

Ну, гэтыя пайшлі. А я куды з дзеткамі пайду, дзеткі ў мяне дробненькія. Сама нягожа была.

Пераначавалі мы там з дзеткамі. I яны чуць свет давай нас разводзіць. Чалавек па дзесяць. Бяруць і вядуць. А куды — мы не знаем. I бачым, павялі ў тую старану і там загарэлася. А яны ідуць па нас. Яны завядуць, ды паб'юць, ды падпальваюць. Ну і мяне з дзеткамі завялі. Майго брата жонку з дзеткамі. Майго бацьку. Тожа гэтак… (Доўга плача.) Пулямёт у кожнага… Ідуць і страляюць… Мы так пападалі, ляжым, ляжым… Я бы ў якую яму залезла — не чутно. Нас яны ўслед не падпальвалі. Мяне ў ногу ранілі, а я нічога не чувствавала. Мяне бы хто паднімаў, паднімаў угару… Няма нікога. Я падняла галаву. Ой, у хаце яны яшчэ! Я абратна так упала. Потым ходзяць і адзін адному:

— Ну што, усіх пабілі?

А другі кажа:

— Алес, усіх.

Ляжала я, а яны пахадзілі, пахадзілі, пайшлі. Яны пайшлі, я ўстала, знайшла брата жонку, так за голаў пакалаціла: «Аўдоцця! Аўдоцця!» — яна не адзываецца. Паглядзела, што яны ўсе нежывыя ляжаць. Што мне рабіць? Страшна гарэць жывой. А ў мяне кроў цячэ. Думаю, усё роўна ж мяне паймаюць. А яшчэ снег быў. Уцяглася туды, за хату. Вышла туды — за корчыкі, за корчыкі, папаўзла на чатырох. Кроў… Думаю, усё роўна ж мяне паймаюць. А дзярэўню падпалілі, гэтае Заброддзе. А патом прыбілася на балота трохі, там са мной дзевачка была. Яе маці і ўсіх дзяцей забілі, а яна засталася. Гарохава Івана дачка. Мы з ёю ў стог — трошкі выскублі ды паселі, а ногі мае замёрзлі, у баціначках сядзела ў той вадзе. Раніцай сядзім мы, я ж нікуды няварта, аслабела, нага ранетая. Анюта кажа:

Хадзем. А я кажу:

— Дзіцятка, ідзі куды хочаш. Мне няможна. Я, кажу, пагіну тута.

Бачу, перад намі стог загарэўся. Бачу, а яны едуць паўз нас. Абоз. Дзевачка:

— Ой, уцякайма?

А я кажу:

— Не, позна.

Мы, як тыя гусі, паабскубаліся і сядзім у стозе, як на тым свеце…»

«Забродскіх папалілі раней, мы не бачылі», — кажа Стэфа Каваленя. I там таксама была «селекцыя». Хто малады, здаровы, тых пагналі з сабой. А астатніх…

Ганна Іванаўна Берніковіч бачыла, што і як было ў Заброддзі. Гэта тая самая «дзяўчынка Анюта», з якой разам ратавалася Стэфа Каваленя.

«…Тады я яшчэ ў чацвёрты клас хадзіла. Прывялі нас у сарай і пасадзілі на калені. На каленах паселі. Патом:

— Лажыцеся!

Паляглі ніц.

Ды ў мяне два браты было, адзін у мацеры на руках быў, а другі большанькі, дык я ля сябе пасадзіла. I дзве сястры ў мяне было тожа, дык яны ля мацеры сядзелі. Дык я так як ляжала — чутно, што стралялі, і ўсё… I вышлі… Ну, я заплюскана ляжала. Дык я чую: з мацеры налілося крыві на мяне. Галава мая ўся мокрая была. Патом гэты ад мяне браціка ўсё адсоўваў. (Плача.) Дык я за руку яго падсунула… Я ляжала, пакуль прыняслі салому. Ляжу і думаю: «Во гэта ж пабілі, і бітыя ўсё знаюць». Ляжу і сама сабе так думаю… Вобшчам, біты знае чалавек… Чую — салома зашамацела. Ляжу і сцепануся — нічога не баліць. Думаю, гэта ж нічога і не баліць. Біты чалавек і ўсё знае. Патом яны падпалілі. Я ляжала, пакуль мне ў руку запякло. Адзежа стала гарэць на плечах, на галаве. У руку як запякло, я ўсхвацілася і выбегла на двор.

Расплюшчылася, паглядзела — гарыць усё кругом. Пабегала, пабегала, думаю, куды бегчы, што рабіць. Немцы ж яшчэ тут — заб'юць. Я ў стопку. Пазіраю — немец. Падышоў, набраў нейкага сена. А мне відно ў шчылячку. Кінуў. пад страху. Страха загарэлася. Толькі я на двор выскачыла — шарнула ўся страха, упала. Усё! Я пабегла ў лес.

Там я абтушылася ўся, у снег лягла — яшчэ снег быў. Далей я паднялася, бачу, які-та чалавек ідзе ка мне. Падышоў да мяне, папытаў, чаго, як. Я расказала.

— Ты, — кажа, — пасядзі, дзевачка, а я прыду вечарам цябе забяру.

Дзе ж я буду тут сядзець. Ноч ужо абнімае. Не, думаю я, пайду. Я знаю сваё сена там на балоце — і ў стог. Пайшла я, там паплакала. (Плача.) Сяджу і плачу. Далей з Восава жанчына. Падышла ды кажа:

— Я думала: тут багата людзей.

Яе раніла ў нагу. Пераначавалі мы з ёю ў стозе. Есці ж хочацца, галодныя. Я кажу:

— Пашлі, у нас сала закопанае ёсць. Раскапалі сала, пазіраем: немцы ў том сяле, у Красным Возеры. Пашлі мы ў другі стог, у чужы. Рана праснуліся. Тая жанчына гаворыць на мяне:

— Ты, — гаворыць, — спіш? Не спі, паглядзі — уперадзе стагі гараць.

Устала я — праўда, гараць. Кругом па балоту гараць…»

Пра такое ж — Марыя Сямёнаўна Жураўская. Жылін Брод Слуцкага раёна.

«…Я жыву ў гэтым канцы, а мама жыве ў тым канцы. I тады я з дзіцем пайшла да мамы. Можа, мы пралі там, можа, што другое — я ўжо і забылася. Сядзім і чуем — страляюць… А нам і не ў галаве, што там страляюць. А потым кажу я:

— Пайду я дадому…

Я пайшла дадому. А мой хазяін дровы рэжа на дварэ. I гаворым мы, чаго гэта там так страляюць… А потым глядзім — цераз поле ідзе ланцуг немцаў. Нам ужо не было куды ўцякаць… Можа, мы і маглі б уцячы, але ж чалавек думае: «Мы ж не вінаваты. Што ж яны нас душыць будуць ці біць». А майго дзіцяці не было, у мамы было дзіця. Як пашлі яны па дзярэўні, дык адразу зайшлі і к нам. Хазяіна, Паўліка майго, уродзе бы забралі… Не, не тады забралі, хлушу я ўжо. Дзіця прынеслі хлопцы мне, мае браты. У тым канцы бралі маладых у Германію, дык мая мама кажа:

— Нясіце вы Мані дзіця, а то і яе забяруць.

Бо што ж я, маладая яшчэ была, з 1922 года.

I вось прышлі яны Паўліка забіраць у Германію. Мы з яго мацераю плачам, просімся, каб не забіралі. А немец на мяне… Я ўжо сём класаў кончыла і ўжо трохі панімаю, што яны гавораць па-нямецку. Каб я, кажа, дзіця кідала з маткай, а сама ў Германію, і тады будзе «гут». Як мы ні прасіліся з маткай, як мы ні плакалі, усё роўна забралі Паўліка і пагналі на дзярэўню. Потым вышла я… Быў адліжны цёплы дзень, я гэтае дзіця ўкруціла і вышла. Сустракаю знаёмага паліцая і кажу яму:

— Федзя, што гэта будуць рабіць?

— А я нічога не ведаю.

Я іду, усё роўна іду. Паўліка гоняць, і я ззаду іду. I яшчэ раз пытаюся ў паліцая, а ён яшчэ раз кажаць, што нічога не ведае. Свой хлопец, можа, мяне і праважаў не раз… А потым кажа:

— Калі хочаш, дык гані кароў.

За трэцім разам толькі мне сказаў. Сталі нас зганяць у адну хату, да Косціка Ціхана. Прышла я і кажу свайму мужу і дзядзьку:

— Мусіць, нешта з намі будуць рабіць. Бо мне Бараноўскі сказаў, каб гналі каровы…

Гэта цяпер ужо людзі жывуць раскошна, а тады ж, вядома, як было. Штаны латаныя. Паўлік кажа:

— У Германію павязуць, дык ты хоць пабяжы штаны мне лепшыя вазьмі.

Я і пабегла, бо мы недалёка ад Ціханаў жылі, наўскос.

— I табаку вазьмі, і есці што вазьмі.

А мы сагласіліся з яго мацераю, што дзіця ў яе пабудзе. Маці кажа:

— Як вы так застанецеся, то і будзеце жыць.

А ён кажа:

— Я нікуды не пайду, усё роўна ўцяку. Гэта мой хазяін.

I мы так бегалі, бегалі, то табаку, то таго, і дзіця маё засталося ў разрыве. Я бегчы, а немец як крыкне: «Альт!»— дык я вярнулася і дзіця тое ўзяла на рукі.

Стаю я во так каля дзвярэй, а ён у мяне дзіця з рук, немец, і аддаў другой. Гэта была Яся Карповіча цётка. А мяне за дзверы:

— Да Германіі будзе гут.

Пагналі мы тыя каровы. Снегу многа было. А мы не ідзем па дарозе, а збоку. I так ужо я прыстала, так прыстала. А Паўлік кажа:

— Баба, хоць і не можаш, а шавяліся. Зараз дойдзем да лесу.

Мінулі мы за мастом паваротку, дайшлі да моста, а тут гэтыя танкі… Ці гэтыя машыны ідуць… Бачым — падводы едуць па Пераходах, а якія падводы — мы не ведаем. Можа, немцы, можа, хто там, чорт яго ведае. Тут далей мужчыны сталі прыглядацца. Яшчэ двух з намі ішло… Я ж і кажу, што тады ніякая хвароба не брала. Можа, два кіламетры чалавек босы па снезе ішоў. А цяпер — трошкі што і ўжо… А потым убачылі, што гэта свае на падводзе. Пайшлі мы, паглядзелі, што няма нідзе нічога, і кінуліся ў лес…

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название