-->

Выбранае

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбранае, Някляеў Уладзімір-- . Жанр: Поэзия. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбранае
Название: Выбранае
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 362
Читать онлайн

Выбранае читать книгу онлайн

Выбранае - читать бесплатно онлайн , автор Някляеў Уладзімір

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 65 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
ПАЭМА — ВЕРА
1
Мой родны край...
Алешнік над ракой,
Высокі лес,
буслоў-танцораў гнёзды.
Я пасталеў, прыйшла пара на роздум,
Прысяду да стала згадаць аб розным
I ціха падапру шчаку рукой.
Вось снег пайшоў.
I так мае гады
Ідуць-ляцяць, як гэты снег, бясконца,
I светла так, нібы заўсёды сонца...
Хай нават завіруха —
і тады
Праменні свецяць у маё бяссонне.
Праменні родных матчыных вачэй...
I я да іх спяшаюся,
хутчэй —
Да валасоў яе, прапахлых жытам спелым,
Да калыханак: «Будзь, сынок мой, смелы,
Будзь самы смелы ад усіх людзей...»
«Вучыся смеласці...—
Сядлае дзед каня.
— Мацней трымайся, калі што якое!»
I — бізуном!
I з месца — ў свечку конь!
Няхай палае ранішні агонь,
Няхай грукоча сэрца маладое!
2
I, можа, мне
няхітрых тых навук
Хапіла б у жыцці —
Шчырэць да поту
I плуг не выпускаць з мазольных рук,—
Ды ў смаглым горле роднай мовы гук
Заклекатаў бусліным пералётам.
Заклекатаў, апёк.
Няма вады
Жывой ці мёртвай, каб суцішыць смагу.
Дык дай мне, мова родная, адвагу
Спяваць пра край, дзе пенна ходзіць брага
I спелыя жаўцеюць жалуды.
Пра край, дзе ўсталі гмахі гарадоў,
А на вяселлях
б'юць яшчэ што духу
У засланкі,
і ў бойцы дзецюкоў
Такую, часам, схопіш аплявуху,
Што на карачках папаўзеш дамоў.
Пра край, дзе ўвечар брама зарыпіць,
I, куст чаромхі роснай абламаўшы,
Ідзеш за вёску, любую абняўшы,
I адчуваеш, як яна дрыжыць,
I ў сена падаеш, яе зацалаваўшы.
Пра край, які прасвечаны наскрозь
Азёрнай стынню, чырванню рабіннай,
Святлом зялёным маладых бяроз,
Наскрозь працяты песняй салаўінай
I вымыты расой жаночых слёз.
3
...Як мая маці плакала!
Хвартух
Прагорк ад слёз —
суцешыць нельга маці...
Як плакала!.. Але ўспамін патух,
I помню толькі:
Дзьме ў ражок пастух
I хрыпла коні ржуць
На сенажаці.
Ды хто, скажыце, можа помніць з нас
Свой першы крык
I першы крок па хаце?
Ніхто!
Нічога не вяртае час,
I мы ўспаміны беззваротна трацім.
Ты плакала...
Вайна...
Не помню...
Маці...
4
I жыць прасцей, калі не ўспамінаць.
Калі,
нібы адрэзана,
Забыта:
Асвенцімы, дахау, маабіты...
Час на кані!
З-пад капытоў,
нібыта
пясок ды пыл,—
Асколкі дзён ляцяць!
5
...Не дай нам бог
Забыць часіны тыя!
Ускіне твар
счарнелы крык Хатыні,
I Брэст
Барвовым стогнам загудзе!
Уся зямля —
ад краю і да краю —
Балючая,
крывавая,
святая...
Другой такой зямлі
Няма нідзе!
6
...Як памятаю я? Незразумела...
Ах, мама, мама...
Я ў кашулі белай
Ляжаў сярод такіх высокіх траў!
А шчэ вышэй...
Там воблакі ляжалі...
I самалёт...
Ён чорнымі крыжамі
Драпежным птахам крылы распластаў.
Як памятаю я?..
Незразумела...
Ў табе яшчэ пад сэрцам не цяжэла,
Не білася мая тугая кроў,
Ты жыта жала, пасвіла кароў,
I думка пра мяне ледзь-ледзь цяплела...
Шчэ нават бацька з фронту не прыйшоў.
Вы з бацькам шчэ маглі і не еустрэцца,
А кулі побач
травы узвілі,
I на кашулі белай —
там, дзе сэрца —
Так нечакана р у ж ы расцвілі!
I я ляжаў... I воблакі плылі.
7
Дык дай жа, мама,
Мне жывой вады —
Уваскрасіць таго, хто там забіты!
Асвенцімы... дахау... маабіты...
Вось снег пайшоў...
I ты дажала жыта...
Вярнуўся з фронту бацька...
I тады
Усё чыста
тое
Мной было
Забыта.
8
Я сёння помню песнявы прастор
I Крэўскі замак, гульняў нашых царства,
Вясёлыя дзіцячыя штукарствы
I на бярозах гушканні да зор!
I бачу я:
ля чыстага стала
Дзед задуменна біблію чытае,
Струною залатой пяе пчала
Над лысінай яго...
Ну, ці святая
Уратуе кніга?
Не дапамагла!
Пчала як раз у макаўку ўпякла.
Мой дзед у вёсцы — першы садавод,
Мічурыным
яго вяскоўцы звалі.
Якіх мы з ім прышчэпаў ні ўшчаплялі,
Каб новы цуд ствараўся з году ў год!
Каб жыць прыгожа
людзям і звярам!
Дзед быў талстоўцам,
Хоць не знаў Талстога.
Жыццё ён бачыў
пошукам дабра,
I ўсё дабро
ён размеў як бога...
Мой мудры дзед!
Зусім ты пасівеў,
Зусім стары зрабіўся і нямоглы...
А маладосць твая
квітнее ў кожным
З народжаных табой
Дзівосных дрэў.
9
I немагчыма думаць:
Можа час
Настаць такі, калі пагасне сонца.
На квецень нашых дрэў асядзе стронцый —
Што застанецца, дзед, тады ад нас?
Пустэча, пыл...
Ні нашых спраў, ні слоў...
Мы існуём у сувязі часоў,
Бог ні пры чым, давай пакінем бога...
Папраўдзе:
мне шкада цябе, старога,
Што ты шукаў яго — і не знайшоў.
Ты за адно жыццё пабачыць мог,
Як тры вайны
Прыйшлі на твой парог,
А ворагаў — і войны не злічылі...
I ўспомні, дзед:
у кожнага быў бог,
ПІто бласлаўляў, каб нас з табой забілі...
Але — пакінем... Трэба ведаць меру...
А вера — верай,
Нават на паперы
Я падтрымаю погляды твае:
Так, чалавеку неабходна вера,
Без веры чалавек
не існуе.
10
I вера ёсць! Мы вырасталі з ёй.
Яе не вырваць з нас і абцугамі.
Мы сёння крочым мірнае зямлёй
З чырвонымі, як полымя, сцягамі.
У час, які не проста разумець,
Выпрабавальны час для пакалення,
Мы непахісна верылі ў сумленне,
У праўду і жыццё — і на імгненне
Ні ў здраду не паверылі, ні ў смерць.
Мы це святыя... Гэта факт, канечне...
Але скрозь нашы цяжкія гады,
Памылкі нашы, дробязныя спрэчкі —
Мы свецімся той светлай, чалавечай,
Высокай верай.
Верай назаўжды.
11
Мой родны край...
Я дзякую за свята
Сказаць табе пяшчотнае
Люблю,
За свята
Называць тваю зямлю
Радзімаю сваёй,
сваёю хатай.
За вышыню
прыходзіць да святынь
Тваіх, каб ім у пояс пакланіцца,
За боль,
якім пячэ мяне Хатынь,
За памяць,
што жыве ў яе званіцах.
За наш чырвоны,
Наш грымотны век,
Якім
вякі другія можна мераць...
За ўсё,
У што
вялікай верай веру,
Чым —
Чалавек.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 65 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название