-->

Выбранае

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбранае, Някляеў Уладзімір-- . Жанр: Поэзия. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбранае
Название: Выбранае
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 360
Читать онлайн

Выбранае читать книгу онлайн

Выбранае - читать бесплатно онлайн , автор Някляеў Уладзімір

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ютка з Хведарам выйшлі на волю, падыхалі. Прама перад імі калыхаўся ў начы карабель пана Цырлюкевіча. Не згаворваючыся, рушылі да яго.

Каля Літвінавай гары іх дагнала Хрысціна Сымонаўна, моўчкі пайшла побач. Яны ўтраіх падняліся на гару, узышлі на карабель. Ютка стаў да штурвала, і яны паплылі.

Пад небам, абсыпаным на халады зорамі, спакойна спалі Каруны. Над імі велічна, упіраючыся ў рог новенькага, нібы толькі што адкаванага маладзіка, высілася Юткава вежа.

- Паслухай, Хведар, - трымаючы курс на вежу, спытаўся Ютка, - як ты думаеш: чаму гэта магістр быў масонамі нас назваў?

- Палітыка такая, - адазваўся Хведар. - Спачатку назавуць масонамі, пасля запішуць, а потым і абмасоняць. Яно заўсёды так рабілася.

Падплылі да Хведаравай хаты, у двух вокнах якой гарэла святло.

- Ой будзе мне, - працяжна пажаліўся Хведар, сыходзячы з карабля. - Ой, што мне будзе...

Ютка пачакаў, пакуль у Хведаравай хаце трохі сціхла, і пусціў карабель далей.

- Мне таксама дадому, - папрасілася Хрысціна Сымонаўна. - Дыктанты заўтра дзецям раздаваць, а яны ў мяне яшчэ не правераныя.

Ютка павярнуў штурвал, пераплыў вуліцу, рэчку і спыніўся каля гародчыка Хрысціны Сымонаўны.

- Дабранач, Ютка, - развіталася Хрысціна Сымонаўна. - Далёка не плавай. Хто яго ведае, гэты карабель, ці можна на яго спадзявацца.

- Я недалёка, - сказаў Ютка, - да вежы толькі. Яна ў мяне як маяк.

Адплыўшы, ён азірнуўся: Хрысціна Сымонаўна стаяла ў гародчыку і махала ўслед яму хвартушком.

Ютка кіраваў напрасткі і ўверх, даплыў да вежы, перабраўся на яе і адштурхнуў карабель да Літвінавай гары. Пачакаў, пакуль той аказаўся на звыклым месцы, разаслаў на плоскім камені свой парадны фрэнч, лёг і заснуў. Каля новенькага, толькі што адкаванага, распаленага яшчэ маладзіка Ютку было цёпла. Нават прыпякала са спіны.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название