Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] читать книгу онлайн
Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Верасень 1995 году быў пэрыядам чарговага напружаньня ў Сэйнах. Арганiзацыi летувiсаў у Польшчы напiсалi скаргi бiскупу Зембу (да ведама Ватыкану, кардынала Глемпа, Епiскапату Летувы i г.д.) на касьцельную гiерархiю, якая адмаўляе iм у набажэнствах на роднай мове. Яны абвiнавачвалi, асаблiва дэкана сэйненскай парафii, у «сьвядомых дзеяньнях, якiя шкодзяць захаваньню пачуцьця нацыянальнай тоеснасьцi». Навiдавоку быў факт, што ў некалькiх касьцёлах, у якiх дагэтуль адбывалiся iмшы на летувiскай мове (напр., у Сэйнах, Жагарах, Смалянах, Сувалках), у гэты пэрыяд iх перасталi адпраўляць. Прычынай была адсутнасьць ксяндза-летувiса або такога, якi б ведаў летувiскую мову. Можа, касьцельная гiерархiя дзейнiчала надта млява, недаацэньваючы вагi праблемы для летувiсаў. Можа, цяжка было знайсьцi сьвятара пасьля таго здарэньня, калі парафiяне з Пуньску холадна разьвiталiся са сваiм пробашчам, ксяндзом Дзярмейкам, не пускаючы яго ў свае дамы, калi ён iшоў з калядой. За гэтым усiм, безумоўна, крыюцца доўгiя гiсторыi падзеяў, якiя папярэднiчалi факту. Я ня буду iх цяпер прыгадваць. Цяпер важна тое, што пасьля гэтага лiста ксёндз Казiмеж Гацкi, дэкан сэйненскай парафii, страцiў цярпеньне. «Przegі№d Sejneсski» апублiкаваў яго поўнае жалю i крыўды выступленьне, вельмi агрэсiўнае да летувiсаў. Яму адказаў Бранiслаў Макоўскi, старшыня рады Супольнасцi летувiсаў у Польшчы, не ўздымаючы, аднак, палемiкi, абмяжоўваючыся агульнымi сьцьвярджэньнямi накшталт: «Мы, сьвядомыя сваiх правоў i абавязкаў у Царкве i дзяржаве...». У абодвух выступленьнях цяжка было ўбачыць хаця б далiкатную iнтэнцыю завязаць дыялёг, моманту сумневу ўва ўласных меркаваньнях, крытыкi, скiраванай да ўласнага асяродзьдзя.
У вачах ксяндза-дэкана Макоўскi быў нацыяналiстам, адным з тых крыклiвых дзеячоў, якiя толькi абцяжарваюць жыцьцё нармальным людзям. У вачах старшынi ксёндз быў ворагам летувiсаў, адсталым цемрашалам, зь якiм ня варта нават уздымаць палемiку. Ксёндз Казiмеж Гацкi зусiм нядаўна прыбыў у Сэйны з найлепшымi намерамі, поўны добрай волi да летувiсаў, уважаючы сябе за iх сябра. Ён лічыць сябе за вельмi талерантную асобу i мае ў гэтым сто працэнтаў упэўненасьцi. Старшыня Бранiслаў Макоўскi, якi зьяўляецца таксама вядомым гiсторыкам, аўтарам кнiгi «Летувiсы ў Польшчы», таксама ня мае благiх iнтэнцыяў да палякаў. Ён лiчыць сябе абароньнiкам уцiсканай меншынi ў Польшчы i асобай вельмi талерантнай, у чым таксама мае сто працэнтаў упэўненасьцi. Абодва карыстаюцца павагай многiх людзей, а iх мысьленьне i дзейнасьць нiчым асаблiва ня розьняцца ад нашага. Толькi калi яны сустрэлiся на прасьцягу паўзьмежжа, памiж iмi ўзьнiкла спрэчка, рахунак якой уяўляецца наступным чынам: талеранцыя i 100% рацыі плюс талеранцыя i 100% рацыi раўняецца адсутнасьцi талеранцыi i канфлiкту рацыяў.
Вось прыклад спрэчкi, адной з тых, якiя на паўзьмежжах мы перажываем несупынна i зь якiмi мы ня ў стане даць рады. Не адчуваецца нястачы добрых iнтэнцыяў. Я ўпэўнены, што пры арганiзацыi заплянаванай на чэрвень гэтага году сустрэчы творцаў польскай i летувiскай культуры, мэтай якой ёсьць чарговая спроба зблiжэньня палякаў i летувiсаў, супрацоўнiчаць будуць як ксёндз Гацкi, так i старшыня Макоўскi. Як ужо сёньня вядома, ксёндз будзе гаспадаром канцэрту летувiскай арганнай музыкi ў сэйненскай базылiцы, а старшыня, якi прыедзе ўдзельнiчаць у самой сустрэчы, сёньня служыць сваiмi ведамi i кантактамi арганiзатарам з агульнапольскага клюбу паклоньнiкаў Летувы. Такiм чынам, як i шмат хто з нас, яны заангажаваны ў справу, якую мы лiчым слушнай i патрэбнай. Але чаму тады нам ня ўсё ўдаецца? Безумоўна, выпадае шмат гаварыць аб пэўным недахопе кампэтэнцыi. Можна спрабаваць гэта зьмянiць, арганiзуючы рознага роду сустрэчы i трэнiнгi, вучачыся мэтадам вырашэньня канфлiктаў i адкрытага дыялёгу. Можна стварыць спэцыяльныя арганiзацыi, запрасiць паўнамоцных прадстаўнiкоў уладаў, царквы i мяншыняў, вельмi паважаных радаў i iншых iнстытуцыяў. Можна выпрацоўваць i ўдасканальваць права з думкай аб мяншынях, аб слабейшых, аб талеранцыi. Усё гэта, безумоўна, будзе неабходным i карысным, выявiць занядбанасьць i прабелы, якiя ўжо даўно трэба было прадухiлiць. I на гэтым усё, больш нiчога. Гіероглiф паўзьмежжа i надалей застанецца нерасшыфраваным. Талеранцыя? Лешак Калакоўскi ў сваёй гутарцы аб талеранцыi на польскiм тэлебачаньнi пераконваў, што яе асноўным гарантам права не зьяўляецца. Закон або пастанова аб талеранцыi могуць шмат дапамагчы, але гэта яшчэ не абяцае таго, што грамадзтва гэтай дзяржавы будзе талерантным. «Паўтараю, — гаварыў Калакоўскi, — талеранцыя ў меншай ступенi забясьпечваецца правам, а ў большай умацаваньнем талерантных узвычаеньняў». Ну што ж, думаць аб сабе як аб чалавеку талерантным — а хто ж з нас думае iнакш — гэта адно, а наша талеранцыя ў сытуацыi выпрабаваньня, гэта другое. Доўгiя гады я стараўся адшукаць у голасе Іншага нейкай веды аб талерантным чалавеку, але нiколi не атрымлiваў пазытыўнага адказу, якiм бы падкрэсьлiвалася iснаваньне нейкiх рысаў, якiмi можна авалодаць i тым самым стаць талерантным. Можа, гэта дзiўна, але ўсё паказвала на тое, што гаворка iдзе хутчэй аб выбаўленьнi ад нечага, аб сьцiшэньнi... Сёньня я думаю аб талерантным чалавеку як аб такiм, хто не давярае свайму перакананьню аб уласнай талеранцыi, не дае ўмацаваць сябе ў гэтым меркаваньнi i несупынна паддае яго сумневу.
4.
З часу той вечаровай размовы зь Вiктарам Вiнiкайцiсам мне не давала спакою думка, што ён жыхар таго прасьцягу, да якога я ня маю доступу. У гэтым я зайздросьцiў яму. Калi хацеў, ён мог таксама знаходзiцца ў маiм сьвеце, браму якога ён пераступаў бязь цяжкасьцi. Зрэшты, ён ведаў гэты сьвет наскрозь i ўмеў у iм спраўна перамяшчацца. Мы шмат разоў размаўлялi аб гiстарычных працэсах, якія i дагэтуль ідуць на паўзьмежжы. Ён часам прыходзiў у нашу кнiгараньку ў «Белай сынагозе», каб купiць кнiгi Ласоўскага, Макоўскага, Грэймаса, Жукаса i iншых. Мне iмпанавалi яго гiстарычныя веды. Ён ведаў вытокi напружаньняў, а таксама ў якой форме яны назiраюцца сёньня. Ён трапна прадбачыў праблемы, якiя ўзьнiкаюць у новага прыхадня, якi ўступае ў зону паўзьмежжа. Ты мусiш вытрымаць у сытуацыi памiж молатам i кавадлам, нават калi табе дадзела лiчыцца не-сваiм. Застанься ня-свой i не мяркуй наiўна, што табе ўдасца замiрыць молат з кавадлам. Шукай хутчэй для сябе трэцяга шляху, а ён праходзiць заўсёды блiжэй да чалавека, чымся да супольнасьцi. Пасьля пэўнага часу можа аказацца, што ты не адзiн. Памятай, што гэта не Варшава, дзе часам, каб вырашыць нейкую праблему, трэба ўзрушаць грамадзкую думку, арганiзоўваць пратэст або дэманстрацыю, праводзiць акцыю ў сродках масавай iнфармацыi. На паўзьмежжы ты такiм чынам распалiш пажар, якi цяжка будзе пагасiць. Тут лепей не датыкацца да жывой раны. Калi ты хочаш патрапiць у мэту, да якой iмкнешся, не глядзi нiколi наўпрост, а заўсёды трохi вышэй цi нiжэй, трошкi збоку.
Добрыя парады, якiя я пачуў у голасе Iншага, патрапiлi выдатна сьцерцi мяжу памiж абкружаючым мяне сьветам i тым, што найбольш асабiстае. Ён, безумоўна, хацеў, каб я не аддзяляў сапраўднасьцi паўзьмежжа ад сваiх уласных слабасьцяў, каб я iшоў далей, пакiдаючы за сабой дзяржаўныя, нацыянальныя i культурныя межы, скiроўваючыся да праўды аб самiм сабе.
Я назiраў за Вiнiкайцiсам, як ён суправаджаў гасьцей па кляштары, плаўна пераходзячы з польскай мовы на летувiскую. Кожны меў яго за свайго, а хутчэй хацеў мець за свайго, хоць усе i адчувалi, што яны толькi мiнакi ў месцы, якое ёсць яго домам. Ён ведаў iх мовы i звычаi. Дарма што ён адчыняў перад iмi розныя дзьверы, праводзiў iх у катакомбы i на вежу, ён усё-такi пакiдаў iх заўсёды перад брамай, якую пераступаў толькi адзiн, уваходзячы ў самы цэнтар. Ён там i жыў — грамадзянiн цэнтру.
Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.
Памяці недастаткова, каб захаваць адзінства із сваёй зямлёй, з собскай мінуўшчынай. Патрэбна яшчэ воля расшырэньня гарызонтаў і ахвота перажыцьця новых прыгодаў.