-->

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне], Коллектив авторов-- . Жанр: Культурология. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Название: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 170
Читать онлайн

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] читать книгу онлайн

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] - читать бесплатно онлайн , автор Коллектив авторов

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Спрабую высваiць голас Iншага, якi так неспадзеўкi ўварваўся ў маё жыцьцё тут, на паўзьмежжы, i якi я навучыўся слухаць. Часам мне здаецца, што ён зусiм ня йдзе знутра, што гэта ўва мне нехта гаворыць, што ён ёсьць маiм голасам, безь якога я не змагу ўжо быць сабой. А калi так, то што тады яго адсутнасьць, жаданьне яго змоўчыць або нежаданьне яго слухаць.

2.

«А хто Ваша такi?» — спытаўся я ў Вiнiкайцiса пасьля таго, як ужо сам сказаў, што я паляк i хрысьцiянiн, узгадаваны ў каталiцкай традыцыi.Тады ён троху падаўся назад i скурчыўся, неяк пачынаючы не гаварыць нармальна, а крычаць, або гаварыць прынамсi ў некалькi разоў галасьней, чымся таго патрабавала наша размова. У адказ я атрымаў таямнiчую ўсьмешку i мармытаньне накшталт «а нашто гэта каму ведаць...», чым, здаецца, ён хутчэй гаварыў: «Цiшэй... разьняволься, чалавеча... спакойна». Што ён хацеў гэтым сказаць? Што лепей не раскiдвацца такiмi нацыянальнымi або рэлiгiйнымi дэклярацыямi, бо нiколi нiчога не вядома? Цi ж ня быў, гэткiм чынам, закрануты страх, якi застаўся пасьля папярэдняй эпохi, бо хiба ён ня быў выклiканы дэмакратыяй або маёй асобай? Не. Ён не на тое хацеў зьвярнуць увагу ў гэты момант нашай размовы. Я пачуваўся хутчэй як госьць, якi сваiмi паводзiнамi парушае пэўныя правiлы, даўно ўстаноўленыя гаспадарамi дому. Я паводзiў сябе нетактоўна, але чаму? Лепей зразумець гэта мне дапамог Ежы Стэмпоўскi, якi «У далiне Днястра» апiсаў сваё расчараваньне, перажытае пасьля прыбыцьця ў цэнтральную Польшчу, дзе ён сустрэўся з «нацыянальнымi пачуцьцямi, якiя выяўлялiся крыклiва, галасiста, амаль бессаромна. Такiя манiфэстацыi падалiся мне вельмi благiм густам, свомым невукам i прастаком».

Мне здаецца, што я ведаю, што меў на ўвазе Стэмпоўскi, бо гэты «стыль» дагэтуль у модзе. Я да сёньня яго не заўважаў, бо ён нагэтулькi паўсюдны, вiдавочны i натуральны, нават празрысты. Усюды адбываўся несупынны матч, у якiм задача заўзятараў — у выхваленьнi сваiх, а задача сваiх — біць у чужыя вароты. Цi можна паводзiць сябе iнакш на стадыёне? Разгляданы з гэтай пэрспэктывы, напрыклад, дыялёг Чэслава Мiлаша з Томасам Венцловам аб Вiльнi, аб паляках i летувiсах будзе абапольным біцьцём ува ўласныя вароты, што мы звычайна папросту называем «самагубствам». На стадыёне гэта параза, але яны, вiдавочна — у адрозьненьне ад мяне — выхоўвалiся не на стадыёне. I таму дзе? На паўзьмежжы? Тады, як падаецца, паўзьмежжа — гэта толькi стадыён, на якiм адбываецца несупынная барацьба адных супраць другiх.

Тым часам гэты голас з размовы зь Вiнiкайцiсам, здавалася, гаварыў аб зусiм iншых прынцыпах, абавязковых у доме жыхароў паўзьмежжа. Можа, няшмат ужо жыве з тых, хто захаваў памяць аб тых прынцыпах, можа, iх дапасаваньне да сапраўднасьцi, што зьмяняецца навокал, было занадта цяжкiм, можа, яны патрапiлi пад паўсюднае забыцьцё... Тым ня менш спадар Вiктар стаяў на iх варце, валодаў пэўнай забытай мовай. Пазьней я сустракаў такiх людзей у розных месцах на паўзьмежжах, бязь цяжкасьцi распазнаваў iх голас у штодзённым жыцьцi, у мастацтве, у палiтыцы... Яны валодалi пэўнай тайнiцай, якую можна параўнаць з мастацтвам быць сабой у сьпеве, у якiм удзельнiчаюць шмат галасоў, або з мастацтвам пабудовы мосту, якi злучае стромкiя берагi iмклiвай ракi i зьмяшчае ў сабе вобраз спакойнай харашынi, гонкую лiнiю, вытанчаны арнамэнт i лёгчыню. Iва Андрыч сказаў бы аб iх у сваёй мове neimar (будаўнiк мосту). Ён надзвычай цанiў iх майстэрства, усьведамляючы, што калi яно будзе забытае, Босьнiя i ўся Югаславiя можа ператварыцца ў пекла. Зрэшты, гэта немалое мастацтва, паколькi найменшая няўважнасьць або памылка пацягнуць за сабой фальш, дысгармонiю i дэструкцыю.

Я сустракаў гэтых людзей у месцах, якiя трохi нагадвалi мястэчка зь фiльму Вэрнэра Герцага «Шкляное сэрца». Я маю на ўвазе сытуацыю чалавечай супольнасьцi, раптам пазбытай тайнiцы (у фiльме гэта тайнiца выплаўкi спэцыяльнага шкла), якая дагэтуль рабiла iх жыцьцё нiштаватым, асэнсаваным i поўным. Калi тыя, хто да гэтай пары стаялi на яе варце, памiраюць, не пакiдаючы пасьля сябе наступнiкаў, жыцьцё — як мазаiка — распадаецца на дробныя кавалкi, адарваныя, каструбаватыя, пазбаўленыя сэнсу, зь якiх цяжка скласьцi цэльную выяву. Калi пасьля такога краху нават i зьявяцца людзi з ранейшымі ведамі, ужо нiхто ня будзе разумець iх мовы, нiхто ня будзе слухаць iх голасу, i нiколi яны ня змогуць пераказаць сваёй тайнiцы. Яны жывуць адзiнцом, чужыя сярод сваiх, адыходзячы няўзнак, як адышоў «апошнi самотнiк».

У той вечар Вiнiкайцiс найвыразьней стараўся накiраваць мяне на шлях той старой веды. Як i належыць для чалавека паўзьмежжа, ён не рабiў гэтага наўпрост, асьцярожна абыходзiў кожную праблему, нiколi надта да яе не наблiжаючыся, заўсёды канцэнтруючыся на дробных дэталях, пабочных для асноўнай тэмы, абрываючы сябе на паўслове, часам змаўкаючы, каб я мог прыслухоўвацца. Калi я пачаў дапытвацца аб нацыянальных справах, аб тым, паляк ён цi летувiс, каталiк цi хто там яшчэ, ён самiм жэстам цела даў мне зразумець, што так ня трэба, што тут — насуперак таму, што я сабе наўяўляў — нiхто не балбоча аб гэтым на кожным рагу вулiцы, не выцягвае гэтага пры кожнай прыдатнай аказii. Адно прыежджыя з цэнтру пытаюцца аб гэтым. Мой знаёмы з Сэйнаў заўсёды гаворыць, што як дае «ў карак Воўку», яго не цiкавiць, што ён русак цi стараабраднiк, а толькi тое, што ён яго раззлаваў, робячы нейкую дурноту. Але журналiст ужо з гэтага можа зрабiць справу i адвучыць майго знаёмага ад спантанных паводзiнаў i натуральных рэфлексаў, паколькi гэта ўжо «нацыянальная» або «канфэсiйная справа». Гэта паралiзуе. Аднак ня толькi гэта меў на ўвазе Вiнiкайцiс, якi ўстрымлiваў мяне ад дапытваньняў пра нацыянальныя дэклярацыi. Безумоўна, у гульню тут не ўступаюць нiякiя сьветапоглядныя меркаваньнi, у якiх можна адшукаць жаданьне схаваць уласную нацыянальную тоеснасьць, яе асымiляцыю, падрыў або нешта iншае ў гэтым родзе. Якраз наадварот. Гаворка хутчэй тут iдзе пра пытаньне густу, на што зьвяртаў увагу Стэмпоўскi. Застаецца толькi расшыфраваць задуму ранейшых гаспадароў дому, якiя, устанаўляючы прынцыпы добрага густу, усё-такi бачылi, дзе праходзiць мяжа, за якой пачынаецца ўжо фальш i зьнiшчэньне. Пазьней я шмат разоў пераконваўся ў жыцьцёвай мудрасьцi, сукрытай у малазначным, здавалася б, i фанабэрыстым эстэтычным пачуцьцi таго джэнтэльмэна з шляхецкiм радаводам з далiны Днястра. Калi ў 1985 годзе я дабраўся да разьмешчанага на поўначы Босьнii гораду Тузлы, у якiм яшчэ йшла вайна, я спытаўся ў сяброў, якiя жывуць там, чаму тых, хто страляе ў iх з навакольных узгоркаў, яны называюць «чэтнiкамi». Аказалася, што тут ня маюць найменшага значэньня гiстарычныя аналёгii, што апэлююць да парафашыстоўскiх згуртаваньняў «усташоў» i «чэтнiкаў», якiя iснавалi ў часе другой сусьветнай вайны. Важнейшым было тое, каб не называць iх сэрбамi. Чаму? Бо сэрбы — гэта таксама суседзi ў iх доме, часам чальцы iх сем’яў, грамадзяне Босьнii. А мае сябры заўсёды верылi ў шматкультурную Босьнiю, у якой iм давядзецца жыць разам зь iншымi. Таму лепей гаварыць аб чэтнiках, лепей ня ўзгадваць iмён народаў, якiя далi выхад такiм дэманiчным сiлам. Бо вайна скончыцца, а жыць трэба будзе далей нармальна.

3.

З урыўкаў забытых словаў, недагаворак i знакаў, пакiнутых Вiктарам Вiнiкайцiсам, якiя часта тады былi для мяне незразумелымi i нечытэльнымi, я стараюся пачуць голас Iншага. Гэта нялёгка, i нагадвае працэс рэканструяваньня забытай мовы, падчас якога асобныя словы або фразы пачынаюць поўнiцай выяўляць свой сэнс толькi тады, калi адкрытыя будуць прынцыпы i ўвесь кантэкст iх функцыянаваньня. Каб iх зразумець, трэба пачаць iмi гаварыць i iмi жыць, трэба зьвярнуцца да ўзвычаеньняў, у якiх яны былi ўкарэнены.

Ня так даўно Стэфан Хвiн параўнаў сваю працу над «Ганэманам», раманам, якi рэканструюе сьвет германа-славянскага Гданьску, з працай палеантоляга. Падобнае параўнаньне можна ўжыць i ў адносiнах да шмат якiх творцаў культуры, якiя працуюць цяпер у Памор’i, Вармii, Мазурах, Сылезii, Лемкаўшчыне, Падляшшы, Сувальшчыне... Такая цяпер наша доля, людзей, якiя знаходзяцца ўжо ня толькi ў цесных каморках нацыянальнай дзяржавы, але таксама на аскепках зьнiклай цывiлiзацыi. Шукаючы ўласнага месца i самiх сябе, мы схiляемся над кожнай дробязьзю, адчуваем пашану да старых прадметаў, уважлiва намацваем сьляды мiнуўшчыны. I ўсё гэта ў надзеi на адкрыцьцё парадыгмы, якой мы не атрымалi ў спадчыну, але якая ёсьць гiероглiфам гэтай зямлi. Таму гаворка ня йдзе аб вяртаньнi да мiнуўшчыны, прынамсi, ня толькi аб гэтым. Гэта не пытаньне рэсантымэнту i настальгii, характэрных для старэйшых пакаленьняў. Расшыфраваньне гэтай парадыгмы патрэбна для жыцьця цяпер, паколькi ў ёй схаваны ключ да не аднога скарбу, да брамаў гораду i рэгiёну, да этасу людзей, якiя тут жывуць. Сёньня ўжо ня так важна высьвятленьне таго, чаму брамы былi замкнёныя i хто ў гэтым вiнаваты. Больш важна адшукаць да iх ключ. Безь яго мы будзем, як i дагэтуль, бяздомнымi, або хутчэй жыць у правiнцыi, на ўскарайках i пэрыфэрыях, перакананыя, што там наша карэньне, у гэтых субкультурах, гетах, у асобных мiкрараёнах, у якiх мы пабудавалi стадыёны. Там можна быць палякам, немцам, летувiсам... Гэтаму мы навучылiся зусiм няблага. Аднак дагэтуль мы ня можам стаць грамадзянамi цэнтру. Гэта азначае, што мы ня ў стане суiснаваць з сабой iнакш, як на стадыёне. Гэта асаблiва выяўна вiдаць з пэрспэктывы паўзьмежжа. Тут асаблiва цяжка жыць з запячатаным гiероглiфам уласнага месца. Штохвiлiны даходзiць да сутычак, не стае кампэтэнцыi ў супольным вырашэньнi праблем, спробы дыялёгу канчаюцца маналёгамi, у адкрытых людзей павялiчваецца колькасьць ворагаў, нарастае падазронасьць да тых, хто першы працягвае руку да згоды. I ўсё гэта незразумела чаму дзеецца, неяк так мiжвольна, пад узьдзеяньнем сiлы iнэрцыi. Бо нiхто гэтага ня хоча i, прынамсi, няшмат тых, хто мае ў гэтым свой iнтарэс. Невядома, аднак, як сабе з гэтым даць рады. Нават тыя, хто мае найлепшыя iнтэнцыi, хто перакананы ў сваёй добрай волi ня толькi да сваiх, урэшце апыняюцца ў тупiку з цэлым стосам праблем i — ня могучы iсьцi далей — пачынаюць падавацца назад, разгубленыя i бездапаможныя.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название