-->

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне], Коллектив авторов-- . Жанр: Культурология. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Название: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 170
Читать онлайн

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] читать книгу онлайн

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] - читать бесплатно онлайн , автор Коллектив авторов

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Нядаўна з прыгоды падрыхтаванага прэзыдэнтамі польска-ўкраінскага паяднаньня ў тэлевізійную перадачу «W centrum uwagi» былі запрошаныя тры госьці — першы рэпрэзэнтаваў серадовішчы польскіх вэтэранаў і патрабаваў сатысфакцыяў за выгубленьне польскае люднасьці на Валыні; другі прэзэнтаваў украінскую меншыню ў Польшчы і патрабаваў сатысфакцыяў за акцыю «Вісла». Паколькі падрыхтаваны дакумэнт павінен быў узяць у разьлік іхныя жаданьні, абодва спадары выглядалі на задаволеных. Добры настрой размовы папсаваў, адылі, трэці з гасьцёў, які заміж таго каб суладна падкрэсьліць некалькігадовую працу, укладзеную ў падрыхтаваньне гэтага дакумэнту, ні стуль ні сьсюль выразіў перасьцярогу, што гэтае паяднаньне застанецца толькі на паперы, што насамрэч мы два апошнія гады так і праспалі, робячы вельмі няшмат, што дагэтуль не распрацаваныя і ня выдадзеныя адпаведныя школьныя падручнікі, што няшмат зроблена для польска-ўкраінскага паяднаньня на ўзроўні рэгіянальных супольнасьцяў і г.д. Прэзыдэнты падпісалі гэты дакумэнт, а адразу пасьля ў Перамышлі была зроблена спроба заблякаваць арганізацыю фэстывалю ўкраінскае культуры, у Львове былі ўгнюшаныя могілкі «Orl№t Lwowskich», у Кіеве быў збэшчаны польскі сьцяг разам зь іншымі сьцягамі суседніх краін, у Лешні зьнішчаны памятны знак, прысьвечаны ахвярам акцыі «Вісла»… Гэтым трэцім госьцем у тэлевізійнай студыі быў Багдан Скарадзіньскі. Я памеркаваў, што ягоная пазыцыя ў ісьце выражае дух Сярэднеэўрапейскай Акцыі. Гэткая акцыя ў сваёй аснове ёсьць нечым іншым, чымся ўдзел у справах, што йдуць пратараваным шляхам і бальшынёй успрымаюцца як нешта відавочнае. Людзі, што бяруць у ёй удзел, не згаджаюцца зь існай візіяй сьвету, яны нецярплівыя і збунтаваныя, яны нястомна перапраўляюцца да другога, ня ведамага яшчэ берагу. І такім чынам вяртаюцца да сябе.

Вось жа, слухаючы аповед майго сумоўніка, я пачаў дапаўняць яго сваімі собскімі дасьведчаньнямі і роздумамі. Я ўсьвядоміў для сябе, што ўзглядна лёгка стацца ў іх эўрапейцам: школа дае веду аб заходнеэўрапейскай гісторыі і культуры, можна бязь цяжкасьці навучыцца ангельскае ці нямецкае мовы, у кнігарні ёсьць кнігі Ўартана ці Эка, а да таго ж няма жаднае спапярэдлівасьці. Значна цяжэй, аднак, быць сярэднеэўрапейцам у Сэйнах і ўзнаямляцца, напрыклад, із сваімі сужыхарамі і найбліжшымі суседзямі летувісамі: у школе можна няшмат даведацца аб іхнай гісторыі, а аб культуры і наагул нічога, мовы ня вучаць як у школе, так і на курсах, у кнігарні няма кніг Баранаўскаса ці Венцловы, а да гэтага ўсяго дадаюцца яшчэ крыўды і спапярэдлівасьці. Ініцыюючы Сярэднеэўрапейскую Акцыю, трэба зьвярнуцца да ўзбочнага шляху, супоўна яшчэ не пратараванага. Ці рэальна гэта? Гэта пытаньне пра магчымасьць узьнікненьня Сярэдняй Эўропы.

Стары з Грацу на мае непакоі адказаў чарговай цытатай із скарбніцы мудрасьці Цэканіі: «Калі існуе вычуцьцё сапраўднасьці, мусіць існаваць і вычуцьцё магчымасьці». На разьвітаньне — адчуваючы патрэбу выказаць словы спадзеву на паўторны шлях — дакінуў яшчэ: «Пачуцьцё магчымае сапраўднасьці належыць стаўляць вышэй за пачуцьцё сапраўдных магчымасьцяў».

Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.

Беларусь ня будзе выключэньнем
з Кшыштафам Чыжэўскiм размаўляюць Валянцiн Акудовiч i Валерка Булгакаў

Валянцiн АКУДОВIЧ: Спадар Кшыштаф, калi Вы ня супраць, мы хацелi б распачаць гаворку з Вашай бiяграфii. Калi ласка, колькі словаў пра сябе.

Кшыштаф ЧЫЖЭЎСКI: Я нарадзiўся праездам у Варшаве падчас шляху маiх бацькоў з Усходу на Захад. Гэта быў 1958 год. Маленства я правёў у невялiкiм мястэчку ў Вялiкай Польшчы, але ў школу пайшоў ужо ў Познанi. У тамашнiм унiвэрсытэце iмя Адама Мiцкевiча я атрымаў дыплём магiстра польскай фiлялёгii. Мая магістарская праца мела назву «Кнiга шляху Чэслава Мiлаша». Ужо тады мяне захапляў чалавек вандроўны, homo viator, якi ў пошуках таямнiцы падарожнiчае ў глыб сьвету і ў глыб самога сябе адначасна. Абаранiць працу пра Мiлаша, якi быў забароненым пiсьменьнiкам, тады было нялёгка, але ў нашым унiвэрсытэце, дзе адным з маiх выкладчыкаў быў Станiслаў Бараньчак, панавала адносна лiбэральная атмасфэра. Я быў заангажаваны ў дзейнасьць студэнцкай апазыцыі, арганiзацыю «лётаючага ўнiвэрсытэту», падпольны выдавецкi рух (у тым лiку выдаў том вершаў Мiлаша з уласным уступам). Ужо пазьней, калi было абвешчана ваеннае становiшча, я разам з Рафалам Групiньскiм заснаваў падпольны часопiс «Час культуры», якi сёньня зьяўляецца адным з найважнейшых культурных часопiсаў у Польшчы.

Аднак падчас навучаньня ўва ўнiвэрсытэце я бываў у Познанi адно спарадычна. Мяне поўнiцай захапiў тады тэатар, у прыватнасьці адмысловае «антрапалягiчнае вандраваньне». Яшчэ ў часе вучобы ў гiмназii я быў моцна зьвязаны з дэкляматарскiм рухам i аматарскiм тэатрам. Тады гэта было прыўкраснае асяродзьдзе чулых, незалежных i шукаючых людзей, якiя на працягу году сустракалiся ў розных месцах Польшчы, каб дэклямаваць або пяяць паэзiю, прэзэнтаваць манадрамы або тэатральныя спэктаклi. Як гадунец гэтага руху, пасьля першага году навучаньня ўва ўнiвэрсытэце я трапiў у мясцовасьць Гардзянiцэ пад Люблiнам, дзе якраз i стваралася новая тэатральная група... Я застаўся там на шэсьць гадоў. З тэатрам «Гардзянiцэ» я аб’ехаў усю Эўропу, ад Ляпляндыi да Сыцылii, але — што нашмат важней — я пабываў i ў сёлах усходняга i паўднёвага ўзьмежжа Польшчы, пазнаёмiўся зь летувiскай, беларускай, жыдоўскай, цыганскай культурай... адным словам, са сьветам, аб якiм, гадуючыся ў Познанi, я ня меў найменшага панятку. Наш спэктакль «Варажба», заснаваны на «Дзядох» Мiцкевiча, нарадзiўся падчас выправаў у сёлы, разьмешчаныя непадалёк ад Крушынян пры беларускай мяжы, на гару Грабарку, у Вершалiн i г.д.

У канцы 1983 году я вярнуўся ў Познань, дзе выкладаў (у тым лiку гiсторыю культуры i эстэтыку) у Вышэйшай мастацкай школе. Адначасна ў Доме культуры я з групай прыяцеляў з Познанi, Люблiна i Чарнай Дамбруўкi, што Кашубшчыне, выступiў iнiцыятарам культурнай i тэатральнай працы. Неўзабаве з гэтага асяродзьдзя вылучыўся калектыў людзей, зь якiм я прыняў рашэньне аб пераезьдзе ў Сэйны, мястэчка пры польска-летувiскай мяжы, дзе мы стварылі сьпярша Фонд «Паўзьмежжа» (1990 год), а пазьней ваяводзкі Цэнтар «Паўзьмежжа — мастацтваў, культур, нацыяў» (1991 год). Я i дагэтуль кiрую гэтымi ўстановамi, якiя ўсё шырэй ажыцьцяўляюць культурную, дасьледнiцкую i адукацыйную дзейнасьць у паўзьмежжах Сярэдне-Ўсходняй Эўропы. Адначасна я зьяўляюся галоўным рэдактарам часопiсу «Краснагруда», чытаю цыклiчныя або аднаразовыя лекцыi ў розных вучэльнях Польшчы i за мяжой, напрыклад, год таму ў Вiленскiм унiвэрсытэце я правёў лекцыю аб спадчыне Вялiкага Княства Лiтоўскага.

В.А.: З той жа нагоды яшчэ i адцягненае пытаньне: мера тоеснасьцi iнтэлектуальных рэфлексiяў Кшыштафа Чыжэўскага гiсторыi падзеяў. Плён iнтэлектуальных рэфлексiяў цi, шырэй, iнтэлектуальнай дзейнасьцi, напэўна, фармуе бiяграфiю суб’екта, але цi ёсьць бiяграфiя суб’екта тым, ад чаго залежыць чын i кшталты iнтэлектуальнага рэфлексаваньня? Адным словам, цi ўплывае бiяграфiя Кшыштафа Чыжэўскага на тое, што i як ён прадумваў у сфэры iнтэлектуальнай праблематыкi?

К.Ч.: Сярод людзей бываюць такiя, якiя зьдзяйсьняюць далёкiя падарожжы, не пакiдаючы дому або свайго кабiнэту (такiм быў Кант або Бруна Шульц), а таксама такiя, якiя маюць свой дом у дарозе. Я, вiдавочна, належу да другiх. Я чалавек дзеяньня, практыкi, надзвычай адчувальны на mimesis, на дотык сапраўднага, якое ўтойваецца i несупынна запрашае да далейшага падарожжа. Таму сьпярша адбываецца пагружэньне ў жыцьцё, у канкрэтную практыку, адкрытасьць да прыгодаў i перажываньняў, а пасьля надыходзiць рэфлексія... Мае iнтэлектуальныя развагi нагадваюць занятак вандроўнiка, якi затрымлiваецца ў нейкай схованцы ў гарах, каб пераначаваць, адкрывае нататнiк i спрабуе назваць тое, што на працягу дня ён перажыў. У гэтым сэнсе маё жыцьцё мае аснаватворнае значэньне для iнтэлектуальнай рэфлексii. Каб мець, чым запоўнiць нататнiк, я выбiраюся ў падарожжа, ахвочы да адкрытай прасторы, беспасярэдніх сустрэч зь людзьмi, пагружэньня ў новую стыхiю, у невядомае...

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название