Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ)
Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) читать книгу онлайн
Стылізацыя Lovecraftian horror / Cthulhu Mythos на тутэйшы капыл. Жахі. Містыка. Агратрэш. /// В адном райцэнтре председацель занимался чорнай магияй. А потом там появились Хаацичаские Адмарозки...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
На заасфальтаванай пляцо╝цы каля крамк╕ бл╕шчэл╕ лужыны, стаяла некальк╕ прыпаркаваных машын. Людзей не было. Я, мружачыся, з╕рнула на сонца, якое выглядала з-за хмар, ╕ шчыльна заплюшчыла вочы. Лепей не зраб╕лася. Перад вачыма зно╝ па╝стала шараватая абязвечаная туша са скрыва╝леным╕ абц╕нкам╕. Ц╕кава, ён за╝сёды бы╝ так╕м, ц╕ гэта зраб╕ла з ╕м Сястра-Цемра?.. Я затрэсла галавой. Думаць пра Вусеня зус╕м не хацелася. Каб вык╕нуць яго з галавы, я пачала скакаць.
-- Рррыыы-рл-рл! -- казала я, скачучы на левай назе.
-- Шшша-кххх! -- прама╝ляла я, скачучы на правай.
-- Рррыыы-рл-рл-шшша-кххх! -- гаварыла я, прызямляючыся на абедзьве наг╕.
Гульня мне спадабалася. Зраб╕лася весела. Я прынялася самазабы╝на скакаць па пляцо╝цы, выкрыкваючы:
-- Рррыыы-рл-рл! Шшша-кххх! Рррыыы-рл-рл! Ой!... -- войкнула я, наляце╝шы на кагосьц╕.
-- Ты што, прынцэса? Зус╕м здурнела?
Я ╝зняла вочы ╕ ╝бачыла перад сабою чарнявага хлопца ╝ джынсах ╕ чорна-чырвонай клятчастай кашул╕. Ён стая╝, суну╝шы рук╕ ╝ к╕шэн╕, ╕ глядзе╝ на мяне давол╕ дабрадушна. Я яго ведала. Гэта бы╝ Лёха Захара╝ з суседняга двара, зус╕м ужо дарослы дзядзька -- яму было ажно шаснаццаць гадо╝, ╕ суседз╕ звал╕ яго "хул╕ганам", таму што ён куры╝ цыгарэты, ганя╝ на матацыкле без шлема ╕ раб╕╝ ╕ншыя забароненыя рэчы. Але я яго не баялася, бо дзя╝чынак ён не кры╝дз╕╝. Лёха ме╝ брац╕ка Лёню. Лёня бы╝ на год старэйшы за мяне, але выгляда╝ зус╕м драбязой -- маленьк╕ ╕ кволы, я з ╕м не сябравала. Свайго дарослага брата-хул╕гана Лёня люб╕╝ ╕ цяга╝ся за ╕м па╝сюль. Ён ╕ цяпер бы╝ тут -- бега╝ па лужынах, ╕ з-пад ягоных гумовых боц╕ка╝ ляцел╕ пырск╕.
-- Выбачайце. Я незнарок, -- прагаварыла я.
-- Ты што, згуб╕лася? -- спыта╝ Лёха.
Я пакруц╕ла галавой.
-- Не. Я маму чакаю. Яна там, у краме.
-- А, ну малайчынка, -- безуважл╕ва сказа╝ Лёха. -- Чакай сваю мамку. ╤ глядз╕ не губляйся, прынцэса.
-- Дзякуй. Не буду, -- сказала я сур'ёзна.
-- Лёнь, пайшл╕! -- пакл╕ка╝ Лёха ╕ рушы╝ да крамы.
Маленьк╕ Лёня пабег бы╝ услед за братам, але каля дзвярэй ён раптам спын╕╝ся ╕ ╝тароп╕╝ся на мяне.
-- Рррыыы-рл-рл! Шшша-кххх! -- выразна прамов╕╝ Лёня. Потым засмяя╝ся ╕ паказа╝ мне язык.
-- Ну ╕ дурань, -- адказала я ╕ ганарл╕ва павярнулася да яго сп╕най. -- Вось яшчэ...
Тады я яшчэ не ведала, што апошн╕ раз бачу Лёху жывым, а з Бледным Вусенем мне давядзецца сутыкнуцца яшчэ шматкроць.
7. Забароненая зона
Кал╕ стаяць на Чортавым мосце сп╕наю да "барака╝" ╕ лесап╕льн╕, то на правым беразе Овельк╕ ╝н╕з па цячэнн╕ можна разгледзець рэштк╕ сядз╕бы Кунцэв╕ча╝. Ад яе былога хараства засталося няшмат. У мясцовым краязна╝чым музе╕ захо╝ваецца некальк╕ чорна-белых фотаздымка╝ з выявам╕ сядз╕бы, якой яна была да разбурэння -- прыгожы каменны будынак з калонам╕ пасярод маля╝н╕чага лужка, на як╕м стаяць антычныя стату╕, цв╕туць экзатычныя кветк╕ ╕ шпацыруюць па╝л╕ны-альб╕носы. У музе╕ маецца таксама гравюра а╝тарства, меркавана, Напалеона Орды з выявай белведэра - па╝круглай пляцо╝к╕ на абрыв╕стым беразе Овельк╕, з балюстрадай ╕ мармуровым╕ лавачкам╕. Казал╕, што пры сядз╕бе ме╝ся таксама дэндрарый з рэдк╕м╕ пародам╕ дрэ╝, ружо╝н╕к ╕ лебядз╕ная сажалка. Н╕чога гэтага ╝жо не ╕снуе. Ад сядз╕бы застал╕ся адно парадныя сходы, моцна вышчарбленыя ╕ ╝рослыя ╝ зямлю, ╕ дзве па╝разбураныя калоны, як╕я тырчаць паабапал схода╝, н╕бы абламаныя ╕клы. Сцены да╝но ператварыл╕ся ╝ горы друзу, як╕ ╝жо амаль по╝насцю расцягал╕ тутэйшыя на ╝ласныя патрэбы, а парк з дэндрарыем здз╕чэ╝, зарос хмызняком ╕ зраб╕╝ся, па сутнасц╕, звычайным лесам, куды местачко╝цы цягаюцца па грыбы. На камлях струхлелых экзатычных дрэ╝ надзвычай добра растуць апёнк╕... Глядзець тут асабл╕ва няма на што. Для мясцовых хлапчуко╝ ц╕кавасць уя╝лял╕ х╕ба што сутарэнн╕ - часткова ацалелыя падвальныя памяшканн╕ сядз╕бы, але ╕ ╕х засыпал╕ зямлёй пасля таго, як тут заг╕ну╝ шаснаццац╕гадовы Лёха Захара╝.
Да пачатку Вял╕кай Айчыннай вайны ╝ сядз╕бе Кунцэв╕ча╝ месц╕л╕ся арх╕вы НКУС, а ╝ сутарэннях, паводле чутак, расстрэльвал╕ Ворага╝ Народа. Напярэдадн╕ прыходу акупацыйных войск частку арх╕ва╝ вывезл╕, а астатняе спал╕л╕ -- тады ╝ сядз╕бе надары╝ся пажар, ╕ адз╕н з фл╕геля╝ по╝насцю выгарэ╝. У часы акупацы╕ ╝ будынках сядз╕бы размяшчалася вязн╕ца, у якой трымал╕ Ворага╝ Рэйха, а таксама ваенны склад. Падчас наступлення Чырвонай Арм╕╕, кал╕ акупанты спешна адыходз╕л╕, сядз╕бу зам╕н╕равал╕ ╕ ╝зарвал╕, ператвары╝шы яе ╝ ру╕ны. Але тое-сёе ╝сётк╕ засталося. Сутарэнн╕ ╕ зямля на месцы былой сядз╕бы был╕ проста нашп╕гаваны снарадам╕ ╕ баявым╕ патронам╕.
Кал╕ я была малая, сядз╕ба ╕ здз╕чэлы парк был╕ для мяне забароненай зонай. Малеча сюды не дапускалася, дзя╝чынк╕ пагато╝. Ру╕ны был╕ ╝ладанням╕ дарослых хлопца╝. 'Хул╕гана╝', як звал╕ ╕х местачко╝цы. Часам, ╕дучы з мамай цераз мост, я бачыла, як яны сно╝даюцца сярод абваленых сцен ╕ рупл╕ва вышукваюць штосьц╕ ╝ зямл╕ ╕ пад друзам. Пасля ╝ глыб╕н╕ здз╕чэлага парку чулася стралян╕на, як на пал╕гоне, а потым грыбн╕к╕-паля╝н╕чыя за апёнкам╕ натраплял╕ на згаслыя вогн╕шчы, вакол як╕х был╕ раск╕даны счарнелыя, пакарабачаныя г╕льзы. Усе ведал╕, што гэта значыць. Местачковыя хлопцы зб╕рал╕ патроны на ру╕нах ╕ к╕дал╕ ╕х у вогн╕шча, альбо аднос╕л╕ на чыгунку ╕ клал╕ на рэйк╕ перад цягн╕ком, як╕ набл╕жа╝ся, альбо проста луп╕л╕ па ╕х каменем, пакуль не атрымл╕ва╝ся стрэл. Патроны тыя ╕ржавел╕ ╝ зямл╕ ╝жо не адно дзесяц╕годдзе, але ╝сё яшчэ был╕ ╝ стро╕ ╕ бабахал╕ годна. Дарослыя глядзел╕ на гэта скрозь пальцы. Гэта бы╝ адмысловы тутэйшы экстрым, як╕м заба╝лялася не адно пакаленне местачковых падлетка╝, ╕ кожны раз неяк 'пранос╕ла' ╕ абыходз╕лся без ахвяр.
Але аднойчы здарылася няшчасце. Адбылося гэта даждл╕вым летам, не╝забаве пасля таго, як я ╝бачыла Бледнага Вусеня ╝ яго сапра╝дным абл╕ччы. Каля сядз╕бы Кунцэв╕ча╝ спачатку чулася звыклая стралян╕на, а потым ╕рванула так, што ╝ дамах на ╝скрайку Овельска зазв╕нел╕ шыбы. Хлопцы натрап╕л╕, меркавана, на ав╕яцыйны снарад ╕ не прыдумал╕ н╕чога лепшага, як к╕нуць яго ╝ вогн╕шча ╕ паглядзець, што будзе. Пасля гэтага некальк╕ падлетка╝ трап╕л╕ ╝ шп╕таль з асколачным╕ раненням╕, а Лёху Захарава прынесл╕ дадому - нежывога ╕ л╕таральна па частках. Асобна несл╕ яго адарваную нагу, абутую ╝ красовак, а замест твару ╝ яго было крывавае мес╕ва -- казал╕, што яму сарвала скальп, а вочы ╕ н╕жняя ск╕в╕ца адсутн╕чал╕. Дзякуй Богу, я таго не бачыла, бо была ╝ Летн╕м Аздара╝ленчым Лагеры за горадам. Затое Лёня, малодшы брат Лёх╕ Захарава, бачы╝ усё. Ён гуля╝ у двары, кал╕ прынесл╕ Лёху. З╕рну╝шы на брата, Лёня збяле╝ н╕бы крэйда, х╕стаючыся, адышо╝ убок, ╕ яго пачало ван╕таваць -- так моцна, што ён ледзь не захлыну╝ся ╕ яму ледзьве не вывернула ╝се вантробы. Кажуць, што з тых часо╝ Лёня не мог глядзець на сырое мяса - яго адразу ж пачынала нудз╕ць...
На наступны дзень на ру╕ны сядз╕бы прыехал╕ вайско╝цы з м╕нашукальн╕кам╕ ╕ выцягнул╕ з зямл╕ туз╕н снарада╝, па╝дзясятка м╕н ╕ баявыя патроны - россыпам. Усё гэта адвезл╕ на пустку за горадам ╕ ╝зарвал╕, а сутарэнн╕ зак╕дал╕ зямлёй. Аф╕цэр, як╕ к╕рава╝ сапёрным╕ работам╕, тады змрочна пажартава╝: 'Вось гэта я разумею - ментал╕тэт! Пакуль не шандарахне, н╕хто ╕ не пачухаецца'.
Лёх╕н бацька, сам адста╝ны ваенны, ва ╝с╕м в╕навац╕╝ тольк╕ сябе. Па абавязку службы ён увесь час бы╝ у раз'ездах ╕ таму не здоле╝ даць старэйшаму сыну належнае выхаванне. Каб хоць неяк выправ╕ць гэту памылку, ён з ╕мпэтам узя╝ся за выхаванне свайго малодшага, Лён╕. Пра╝да, уя╝ленн╕ аб выхаванн╕ ╝ адста╝н╕ка был╕ спецыф╕чныя. Ён ператвары╝ся ╝ сапра╝днага тырана, кантралява╝ кожны Лёне╝ крок ╕ за найменшую прав╕ннасць сурова кара╝ - прыкручва╝ яго провадам да батарэ╕ ╕ дра╝ аф╕цэрскай папругай са спражкаю. Дра╝ так, што Лёня галас╕╝ на ╝сю вул╕цу, а ╝ кватэру Захаравых зван╕л╕ збянтэжаныя суседз╕ ╕ памярко╝на прас╕л╕ гаспадара прыц╕шыць узровень шуму. Захара╝-старэйшы ветл╕ва перапраша╝ за непакой ╕ разважл╕ва тлумачы╝, што сэнс слова╝ да дзяцей часта не даходз╕ць, затое боль разумеюць усе. Пазней Захара╝-старэйшы разнаста╕╝ методыку выхавання ╕ пача╝, пам╕ж ╕ншага, зачыняць Лёню ╝ падвальнай каморы без святла -- на некальк╕ гадз╕н, на па╝дня альбо на цэлы дзень, у залежнасц╕ ад цяжкасц╕ в╕ны. А аднойчы -- акурат у гадав╕ну г╕бел╕ Лёх╕ -- бацька акуну╝ Лёню тварам у кухонную ракав╕ну, напо╝неную вадой, ╕ пратрыма╝ так з хв╕л╕ну. Раб╕лася гэта, натуральна, у выхава╝чых мэтах, каб Лёня ╝разуме╝, што такое смерць, ╕ ╝ наступным гэта ╝трымала б яго ад неабдуманых учынка╝. Што ёсць смерць Лёня, напэ╝на, зразуме╝, бо страц╕╝ здольнасць гаварыць.