Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ)
Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) читать книгу онлайн
Стылізацыя Lovecraftian horror / Cthulhu Mythos на тутэйшы капыл. Жахі. Містыка. Агратрэш. /// В адном райцэнтре председацель занимался чорнай магияй. А потом там появились Хаацичаские Адмарозки...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Ветэранскай пенс╕╕ Валерыю не хапала, ╕ ён зарабля╝ на жыццё, рамантуючы чужыя а╝то ╝ сва╕м гаражы. Ц╕мка ╝весь час круц╕╝ся побач ╕ 'дапамага╝', падаючы ╕нструменты. Да дзядз╕ Валерыя ён бы╝ вельм╕ прывязаны, мабыць, падсвядома адчуваючы патрэбу ╝ мужчынск╕м выхаванн╕, у бацьку, якога н╕кол╕ не веда╝. Сам Валерый став╕╝ся да Ц╕мк╕ трох╕ паблажл╕ва, а ╝вогуле з с╕мпатыяй, магчыма, бачачы ╝ ╕м роднасную душу. Яны абодва кульгал╕.
Цёця Тоня н╕чога не мела супраць. Валерыю яна давярала. Тут яго ╝се ведал╕ як чалавека добрага ╕ сумленнага, х╕ба тольк╕ вельм╕ самотнага. З Валерыем яе сын бы╝ пад наглядам, ╕ апроч таго, атрымл╕ва╝ якое-н╕якое 'мужчынскае выхаванне'. Цёця Тоня адно прас╕ла Валерыя н╕кол╕ не расказваць Ц╕мку пра Кандагар ╕ 'духа╝'. Аднак Валерый не мог не гаварыць аб той вайне, а пагаварыць яму не было з к╕м, апроч х╕ба што Ц╕мк╕. У сва╕м гаражы ён трыма╝ зашмальцаваны фотаальбом з чорна-белым╕ здымкам╕ аф╕цэра╝ ╕ салдат-шараго╝ца╝. Усе яны был╕ маладыя ╕ прыгожыя, ╕ н╕водз╕н з ╕х ужо не жы╝. 'Мае браты па збро╕, -- каза╝ Валерый, паказваючы Ц╕мку фотаздымк╕. - Яны ╝се застал╕ся пад Кандагарам. ╤ я таксама. Заста╝ся пад Кандагарам. Наза╝сёды. Разумееш?'. Ц╕мка не надта разуме╝, але мо╝чк╕ к╕ва╝.
Ц╕мка пару разо╝ прыводз╕╝ мяне ╝ гараж да дзядз╕ Валерыя, але мне там было сумна. Машыны з ╕нструментам╕ мяне не ц╕кав╕л╕. Паразумецца з Валерыем мне таксама не ╝давалася. Ён бы╝ вельм╕ ма╝кл╕вым. Затое з Ц╕мкам яны ладз╕л╕ цудо╝на. Гэта было суровае мужчынскае сябро╝ства, у як╕м дзя╝чынкам няма месца. Таго мне н╕хто не тлумачы╝, я зразумела сама. Кал╕ мы заставал╕ся з Ц╕мкам удва╕х, мы магл╕ гуляць гадз╕нам╕, забы╝шыся пра ╝сё на свеце. Кал╕ побач бы╝ дзядзя Валерый, я была ╝жо непатрэбна. Я шчыра, па-дз╕цячаму, ра╝навала. ╤ трох╕ зайздросц╕ла Ц╕мку, бо ён ме╝ старэйшага таварыша ╕ веда╝ пра рэчы, аб як╕х я нават не мела ╝я╝лення. Ц╕мка разб╕ра╝ся ╝ марках машын, з лёгкасцю адрозн╕ваючы Хонду ад Мазды, ╕ добра цям╕╝ у збро╕ (падчас гульня╝ у вайнушку ён цярпл╕ва тлумачы╝ мне, чым ма╝зер розн╕цца ад рэвальвера, а самаходная га╝б╕ца ад танка), а пра 'духа╝' ён веда╝ больш, чым мы, яго аднагодк╕, ведал╕ пра фашыста╝. Валерый навучы╝ яго ╕ ╕ншым карысным рэчам -- б╕цца ╝рукапашную, трымаць удар, даваць адпор прац╕╝н╕ку, як╕ мацнейшы. ╤ гало╝нае -- трэн╕равацца. Кал╕ некаторыя частк╕ цела адсутн╕чаюць ц╕ не функцыянуюць, тлумачы╝ Валерый, неабходна трэн╕раваць ╕ распрацо╝ваць тыя, што застал╕ся. Трэба быць моцным, кал╕ хочаш выжыць. У нашым м╕рным грамадстве выжываць нават складаней, чым у траншэ╕ пад шквальным агнём, асабл╕ва кал╕ ты кульгаеш. ╤ таму неабходна ╝весь час змагацца, б╕цца за сябе, па-сапра╝днаму, да крыв╕ ╕ с╕няко╝. ╤накш з'ядуць жы╝цом. Так гавары╝ дзядзя Валерый, ╕ Ц╕мка засво╕╝ гэта на "выдатна". Магчыма, дзякуючы гэтаму ╝ школе (а ╝ школу Ц╕мка ╝сётк╕ пайшо╝) яго амаль не цкавал╕. Некаторыя спрабавал╕, а потым хадз╕л╕ з расквашаным носам ╕ з с╕няком пад вокам. Б╕цца за сябе Ц╕мка навучы╝ся. Па-сапра╝днаму.
Яшчэ Ц╕мка мары╝ навучыцца вадз╕ць машыну. Дзядзя Валерый паабяца╝, што абавязкова яго навучыць, тольк╕ крышачку пазней, кал╕ Ц╕мка падрасце. Пакуль што яму дазвалялася тольк╕ ездз╕ць у якасц╕ пасажыра. Часам Ц╕мка прас╕╝ Валерыя пракац╕ць яго на адным з а╝то, як╕я той рамантава╝, але гэта было забаронена. Зрэдку, кал╕ Валерый бы╝ у добрым гуморы, ён выкочва╝ з гаража сваю 'тарахцелку' колеру балотнай ╕ржы, саджа╝ Ц╕мку на сядзенне поруч з сабой, ╕ ╝два╕х яны ездз╕л╕ на╝круг мястэчка, да лесап╕льн╕ ц╕ драб╕льнага завода, ╕ нават далей, на зак╕нутыя кар'еры за хуткаснай шашай.
Мне было кры╝дна, бо мне дзядзя Валерый н╕кол╕ не прапано╝ва╝ пакатацца на машыне. Аднойчы я спытала ╝ Ц╕мк╕, ц╕ можна мне праехацца разам з ╕м╕, але ён пах╕та╝ галавой ╕ сказа╝ цвёрда:
-- Не. На кар'еры нельга. Там стрэльб╕шча. Ну, пал╕гон. Там дзя╝чынкам няма чаго раб╕ць.
-- Як╕ пал╕гон? - здз╕в╕лася я.
-- Ваенны, -- адказа╝ Ц╕мка ╕ замо╝к.
Пра пал╕гон я чула ╝першыню. Расказаць пра яго падрабязней Ц╕мка наадрэз адмов╕╝ся, заяв╕╝шы, што ╕ так ужо сказа╝ занадта многа. Тады я спытала ╝ мамы. Яна пац╕снула плячыма ╕ сказала, што н╕як╕х пал╕гона╝ пабл╕зу няма, а зак╕нутыя кар'еры -- небяспечнае месца, аднойчы там нават заг╕нул╕ вяско╝цы, на як╕х абвал╕лася гара пяску, кал╕ яны выб╕рал╕ друз для будо╝л╕. Так што Ц╕мка мае рацыю, ╕ дзя╝чынкам там сапра╝ды раб╕ць няма чаго.
Вадз╕ць а╝то Ц╕мка так ╕ не навучы╝ся. Валерый не паспе╝ яго навучыць. Ён заг╕ну╝. Атрымалася гэта так дз╕ка ╕ неспадзявана, што местачко╝цы яшчэ до╝га не магл╕ адысц╕ ад шоку, а па вул╕цы Ша╝чэнк╕, дзе жы╝ Валерый, сно╝дал╕ся журнал╕сты ╕ тэлев╕з╕ёншчык╕, як╕я прыязджал╕ ажно з М╕нска. А адбылося наступнае. Да дзядз╕ Валерыя прыеха╝ заказчык заб╕раць машыну з рамонту. Ц╕мка потым сказа╝, што гэта бы╝ ужываны Бэ-эМ-Вэ. 'Бумер' пунсовага колеру. Заказчык ╕ Валерый пасварыл╕ся. Невядома, з-за чаго. Магчыма, заказчык бы╝ незадаволены рамонтам, або не хаце╝ плац╕ць, ц╕ яшчэ што. Суседз╕ бачыл╕, як яны спрачаюцца, стоячы ля гаража. А потым Валерый раптам павярну╝ся ╕ пайшо╝ у гараж, а заказчык стая╝ каля свайго 'Бумера' ╕ куры╝ цыгарэту. Валерый выйша╝ з гаража з вайсковай в╕нто╝кай у руках. Заказчык выпусц╕╝ цыгарэту ╕ пача╝ штосьц╕ крычаць, а Валерый уск╕ну╝ в╕нто╝ку ╕ стрэл╕╝ заказчыку ╝ грудз╕. Той павал╕╝ся, як падсечаны. Валерый, перазарадз╕╝шы в╕нто╝ку, яшчэ некальк╕ разо╝ стрэл╕╝ па машыне. Потым ён к╕ну╝ зброю на зямлю, зайшо╝ у гараж ╕ шчыльна зачын╕╝ за сабой дзверы.
Пачалася пан╕ка. Местачко╝цы крычал╕ ╕ м╕тус╕л╕ся, заб╕раючы з вул╕цы дзяцей, хтосьц╕ пазван╕╝ у м╕л╕цыю. Вул╕цу ачап╕л╕. Прыехал╕ спецназа╝цы ╝ бронекам╕зэльках ╕ з а╝таматам╕, ╕ нейк╕ чалавек у цыв╕льным стая╝ пад прыкрыццём м╕л╕цэйск╕х машын ╕ штосьц╕ гавары╝ у 'мацюгальн╕к'. А потым з гаража пачу╝ся стрэл. Кал╕ спецназа╝цы высадз╕л╕ дзверы, Валерый бы╝ ужо нежывы. Ён ляжа╝ тварам ун╕з, з яго скрон╕ цякла кро╝, а ╝ руцэ яго бы╝ зац╕снуты п╕сталет. Падчас ператрусу ╝ гаражы Валерыя знайшл╕ яшчэ адну в╕нто╝ку са сп╕лаваны╕ ствалом, два рэвальверы, аптычны прыцэл ╕ скрыню з патронам╕. Не бог ведама як╕ арсенал, але ╝сётк╕ баявая зброя, што засталася, напэ╝на, яшчэ з той вайны...
Пасля таго здарэння цёця Тоня бегала ╝ царкву, став╕ла свечк╕ перад абразам╕ ╕ дзякавала Богу, што з Ц╕мкам н╕чога не здарылася -- ён жа так до╝га знаходз╕╝ся побач з 'гэтым шаленцам'. Пацярпелы заказчык выжы╝, яго адратавал╕ ╝ рэан╕мацы╕. Дом Валерыя апячатал╕, а ягоны 'арсенал' канф╕скавал╕.
Пахавал╕ Валерыя на мог╕лках за мястэчкам, на стромк╕м беразе Овельк╕. Тутэйшы святар адмов╕╝ся яго адпяваць, бо ён бы╝ 'самазабойцам'. На ха╝турах людзей было няшмат, гало╝ным чынам хмурныя, ма╝кл╕выя мужчыны ╝ вайсковай форме. Браты па збро╕. У дзень пахавання Ц╕мка (упершыню ╝ жыцц╕) збег з дому ╕ прыйшо╝ на мог╕лк╕. Разв╕твацца з сябрам. Разам з вайско╝цам╕ стая╝ ён на кра╕ маг╕лы ╕ глядзе╝, як камяк╕ зямл╕ падаюць на вечка труны. Н╕хто не плака╝. А потым адз╕н вайсковец у к╕цел╕ з аф╕цэрск╕м╕ пагонам╕ спыта╝ у Ц╕мк╕:
-- Ты яго веда╝?
Той к╕╝ну╝
-- Так.
╤ тады аф╕цэр пакла╝ руку Ц╕мку на плячо ╕ прамов╕╝:
-- Ты запомн╕, ён бы╝ добрым чалавекам, проста ён не вярну╝ся з вайны. Разумееш?
-- Разумею, -- сказа╝ Ц╕мка.
Гэта было пра╝дай. Цяпер ён сцям╕╝, што ме╝ на ╝вазе Валерый, кал╕ гавары╝, што наза╝жды заста╝ся пад Кандагарам. Нашыя войск╕ вярнул╕ся дадому, але для яго вайна так ╕ не скончылася. Н╕кол╕.
6. Бледны Вусень
У выходныя дн╕ мама цягалася ╝ госц╕ да цёц╕ Тон╕, ╕ мяне брала з сабою. Хадз╕ць да цёц╕ Тон╕ я вельм╕ люб╕ла. Яе стары дамок з акан╕чкам╕, кветн╕кам ╕ яблынькам╕ падаба╝ся мне значна больш, чым наша панельная аднушка. Звычайна мама з цёцяй Тоняй гаман╕л╕ на кухн╕, а нас з Ц╕мкам адпра╝лял╕ гуляць у двор. Там было дзе рязвярнуцца!