Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ)
Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) читать книгу онлайн
Стылізацыя Lovecraftian horror / Cthulhu Mythos на тутэйшы капыл. Жахі. Містыка. Агратрэш. /// В адном райцэнтре председацель занимался чорнай магияй. А потом там появились Хаацичаские Адмарозки...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Убачы╝шы, што я вагаюся, яна рушыла да мяне, паклала руку мне на плячо ╕ спакойна павяла мяне да парога, нават не зважаючы на 'стражн╕ка', як╕ бязгучна ляце╝ услед за нам╕.
-- А што такое стражн╕к? - спытала я.
-- Тагасветная ╕снасць, накшталт вартавога сабак╕. Мне давялося закл╕каць яго, пасля таго, як да мяне зав╕тал╕ госц╕... Але чакай, Тая, хутка раскажу табе ╝сё па парадку.
Мы ╝вайшл╕ ╝ хату. 'Стражн╕к' заста╝ся звонку, што вельм╕ мяне ╝зрадавала. Хаця ведзьма сказала, што баяцца мне няма чаго, выгляда╝ ён зус╕м не бяскры╝дна.
Ак╕ну╝шы поз╕ркам дом, я зразумела, што мне тут падабаецца. Жытло ведзьмы было абсталявана ╝ стыл╕, як╕ сучасныя дызайнеры назвал╕ б 'экалаг╕чным'. Нефарбаваная дра╝ляная мэбля, дыхто╝ная ╕ трох╕ нязграбная, быццам зробленая рукам╕ майстра-самавучк╕, 'фабрычным╕' выглядал╕ тольк╕ старасвецк╕ жалезны ложак з шышачкам╕ ╕ вял╕кае пацьмянелае люстэрка ╝ куце. У гэтым доме не было н╕чога л╕шняга, усё тут было дарэчы ╕ на сва╕м месцы - ╕ каляровыя палав╕чк╕ пад нагам╕, ╕ белыя карункавыя ф╕ранк╕ на вокнах, ╕ геран╕ ╝ гаршчочках, ╕ мяцёлачк╕ засушаных зёлак, развешаныя па сценах. Затое тут не было тэлев╕зара, а таксама я не ╝гледзела н╕воднага абраза - н╕ катал╕цкага, н╕ правасла╝нага. На дра╝ляным стол╕ку пад люстэркам была паслана плеценая сурвэтка, на якой стаял╕ рознакаляровыя свечк╕ - белыя, чорныя, чырвоныя, жо╝тыя, а таксама засушаныя ружы ╕ бяссмертн╕к╕ ╝ бутэлечках з каляровага шкла. Штосьц╕ накшталт хатняга алтара ╝ катал╕ко╝, але ╕ тут не было н╕ распяцця╝, н╕ абразо╝, н╕ ф╕гурак святых. Зрэшты, усялякай чарта╝шчыны накшталт д'ябальск╕х стода╝, птушыных чарапо╝ ц╕ лялек вуду я таксама не за╝важыла. Вядзьмарск╕х жывёл╕нак Альжбета таксама не трымала - н╕ табе сова╝, н╕ кажано╝, тольк╕ на беленай грубцы м╕рна драма╝ тлусты руды кот з падраным вухам. Мне адразу ж прыгада╝ся кот з майго дзяц╕нства, рудаваты з пашматаным вухам, як╕ ╝летку прыходз╕╝ у сад да цёц╕ Тон╕ ╕ карм╕╝ся з яе рук, а потым спа╝ на клумбе пад яблыням╕. Хаця зразумела было, што каты так до╝га не жывуць, кот пэ╝на ╕ншы, але ж, халера, так на таго падобны!.. У вокнах бачна была вузенькая палоска поля ╕ лес -- н╕цыя бярозы стаял╕ ╝шчыльную да хаты ╕ быццам заз╕рал╕ ╝ пакой.
-- А вам не страшна тут адной, пан╕ Альжбета? - спытала я.
Яна пах╕тала галавой.
-- Не. Ва╝ко╝ ды мядзведзя╝ тут няма, а людз╕ мяне сам╕ баяцца. Чарнакн╕жн╕к╕ з поскуддзю сваёй таксама сюды не сунуцца, ╕х стражн╕к не прапусц╕ць.
-- Чарнакн╕жн╕к╕? - перапытала я.
-- Ты сядай, Тая, -- яна паказала мне на свабоднае крэсла каля стала. - Зараз гарбаты запару, з лясных зёлак, усё лета зб╕рала. Спяшацца не трэба, гутарка будзе до╝гая.
Я апусц╕лася на дра╝лянае крэсла, правяла далонню па гладка адпал╕раванай паверхн╕ стала.
-- Прыгожая ╝ вас мэбля, -- сказала я.
Альжбета ╝см╕хнулася.
-- Падабаецца? Бацька мой зладз╕╝. Майстар бы╝ на ╝се рук╕, кал╕ не нап╕ва╝ся. Зус╕м малады памёр. Нават да ма╕х гадо╝ не дажы╝.
-- А што з ╕м здарылася?
-- Зас╕л╕╝ся ╝ павец╕, на ╝ласным рэмен╕. Я яго там ╕ знайшла, кал╕ ╝ павець па дровы хадз╕ла.
-- Гэта...вельм╕ страшна, -- прагаварыла я.
Яна махнула рукой.
-- Ды н╕чога. Справа м╕нулая.
Я не знайшлася, што адказаць. На нейк╕ час запанавала ц╕шыня. Я сядзела ╕ мо╝чк╕ наз╕рала, як Альжбета зб╕рае на стол. Перада мной з'яв╕╝ся збанок грэчкавага мёду, цёмнага, як дзёгаць, белы хатн╕ сыр з кменам, талерка вяленых груш ╕ 'магаз╕нны' с╕тны хлеб -- мой люб╕мы. Нарэшце яна зняла з пл╕ты смешны пузаты чайн╕к барвовага колеру ╕ пастав╕ла на стол два гл╕няныя кубк╕.
-- Людз╕ нездарма мяне баяцца, Тая, -- сказала Альжбета, напа╝няючы кубк╕ гарбатай - у пако╕ адразу ж запахла лугавым╕ кветкам╕, чаборам ╕ ядло╝цам, як на паляне ╝ спякотны дзень. -- На ╝с╕м нашым родзе так╕я праклёны, што баран╕ Божа. Адна тольк╕ мац╕ мая памерла сваёй смерцю, а астатн╕я... Бацька вунь зас╕л╕╝ся, адз╕н брат прапа╝ - проста сышо╝ аднойчы з дому ╕ больш не вярну╝ся, друг╕ ╝сё жыццё прасядзе╝ у спецынтэрнаце пад замком, нават да па╝налецця не дажы╝, парэза╝ сабе вены, кал╕ яму было сямнаццаць. Не дз╕ва, што людз╕ нас, Ляпцо╝, цураюцца, баяцца, як бы наш праклён да ╕х не прычап╕╝ся. Але ╝сё ро╝на да мяне ходзяць. Ходзяць ды просяць: цётка Альжбета, дапамажы!
-- А аб чым просяць? -- пац╕кав╕лася я.
-- Ну, просьбы ва ╝с╕х аднолькавыя, -- сказала яна, пасм╕хаючыся, -- Здаро╝е паправ╕ць, дзя╝чыну прываб╕ць, вярнуць збеглага мужыка. Апошн╕м часам, пра╝да, усё часцей просяць на начальства трасцу нагнаць, бо начальства тое знахаб╕лася дашчэнту, кры╝дз╕ць добрых людзей, а рады даць няможна, таму што пратэставаць забаронена, а за скарг╕ ╝ ╕нстанцы╕ цяпер, кажуць, штрафуюць. Вось добрым людзям н╕чога не застаецца, як да ведзьмы ╕сц╕.
-- Файна! -- сказала я з захапленнем. - Шкада, што я так не ╝мею...
-- Тая, а што ты не яс╕ н╕чога? - спытала яна. - Мёд вось бяры, грушк╕. Ты ╝ мяне ╝ гасцях, частуйся.
-- Ага. Дзякуй!
Я ╝зяла лусту с╕тнага хлеба, густа намазала яе мёдам ╕ паклала зверху кавалак кл╕нковага сыру. Атрымалася неймаверна смачна. Пэ╝на, самае смачнае, што я ела ╝ сва╕м жыцц╕. Альжбета таксама ╝зяла са стала кубак, павольна паднесла яго да вусна╝, зраб╕ла глыток.
-- Вядзьмарству можна навучыцца, было б жаданне, -- сказала яна. - Але гэта не зроб╕ць цябе ╝семагутным. Ёсць рэчы, перад як╕м╕ мы бясс╕льныя. Бачыш, н╕ бацьку, н╕ братам сва╕м я не змагла дапамагчы. ╤ той самотнай, скатаванай душы, якая к╕далася ╝ цемры ╕ крычала аб паратунку, я таксама не дапамагла. Не здолела. А цяпер ужо запозна.
-- Вы пра Лёню, так? - спытала я ц╕ха.
Яна к╕╝нула.
-- Ён бы╝ тады зус╕м дз╕цём. Гадо╝ дванаццаць, не болей. ╤ на ╕м ужо была пячатка вар'яцтва. Ведаю, пра што кажу, я на сва╕м вяку пабачыла шаленца╝, у мяне брат у лячэбн╕цы скана╝... Мац╕ прывяла яго да мяне. Пан╕ Альжбета, кажа, зраб╕це што-небудзь, бо бацька надта ж злуе, б'е яго смяротным боем, каб прымус╕ць загаварыць, а ён усё ╝парц╕цца, ма╝чыць. А я ледзь з╕рнула на яго, адразу ж зразумела, што '╝партасць' тут н╕ пры чым. Ты чула выраз 'знямець ад страху'? Менав╕та тое я ╕ ╝бачыла. Прада мной бы╝ чалавек, як╕ перажы╝ смяротны жах.
-- Я чула...людз╕ казал╕... бацька яго тады ледзь не прыкончы╝. ╤ ╝ яго пасля гэтага дах пача╝ ехаць. Ну, накшталт таго, -- прагаварыла я.
-- Ат, там уся сямейка была ненармальная. Ведаю, пра што кажу, -- сказала яна з горкай усмешкай. - Некальк╕ разо╝ яны да мяне прыязджал╕, употайк╕ ад бацьк╕. Той пра ╝сяляк╕х ведзьма╝ ды варажб╕так нават ведаць не жада╝, яны для яго ╝се был╕ 'цыганкам╕', а цыганак ён не люб╕╝... Зраб╕ла я, што магла. Лёня загавары╝. Спачатку ён гутары╝ тольк╕ са мной, сам-насам. Тое, што я пачула, мяне жахнула. Але тады я ╝гледзела тольк╕ вар'яцтва. Н╕чога, апроч вар'яцтва. Мая в╕на. Была я тады н╕бы глухая ╕ сляпая, не сцям╕ла.
-- А што ён гавары╝? - спытала я.
Вядзьмарка абаперлася далонню аб шчаку ╕ нев╕душчым поз╕ркам утароп╕лася ╝ акно. Выгляд ╝ яе бы╝ засмучаны.
-- Я яго спытала: 'Чаму ты ма╝ча╝ так до╝га, дз╕ця?' Ён сказа╝: 'Спалоха╝ся'. Я спытала: '╤ што цябе так напужала?' Ён кажа: 'Бацька трыма╝ мяне тварам у вадзе, до╝га, але я не з-за гэтага. Я дыханне затрыма╝ ╕ было зус╕м не страшна'. Я пытаюся: 'А што тады?' А ён: 'Там в╕р бы╝ у вадзе'. 'Як╕ в╕р?', я спытала. А ён кажа: 'Чорны. ╤ Лёха там бы╝, у тым в╕ры'. 'Твой брат? Але ён памёр,' сказала я. Ён кажа: 'Ён бы╝ жывы. Жывы ╕ мёртвы адначасова. Глядзе╝ проста на мяне з таго в╕ра. ╤ я спалоха╝ся...'
-- Пан╕ Альжбета, я бачыла гэты в╕р. У Овельцы, пад мостам, -- перапын╕ла я яе. - А што, ён сапра╝ды там, ун╕зе? Ну, Лёха нябожчык?
Ведзьма пах╕тала галавой.
-- Аляксей бы╝ добрым чалавекам, ╕ цяжк╕х грахо╝ на ╕м няма. Пасля смерц╕ душа яго супако╕лася ╕ не трывожыць жывых. А там, ун╕зе, ╕ншы.
╤ншы. Чула я ╝жо пра гэтага ╤ншага. Лёне╝ нябачны сябар, бадай ён спрогся.
-- Так, Та╕са, тады я не скем╕ла, у чым тут рэч, -- працягвала яна. -- Кажу табе, у той час я ╝бачыла тольк╕ вар'яцтва. ╤ ╝сё, што Лёня гавары╝ потым, было для мяне тольк╕ пацверджаннем той здагадк╕. Я спытала яго, ц╕ ёсць яшчэ штосьц╕, што яго палохае. Ён сказа╝: 'Так, вочы'. Я спытала: 'Як╕я вочы?' А ён: 'Там, у падвале. Мяне бацька туды цягне, кал╕ злуе. Зачыняе дзверы, лямпачку выключае ╕ сыходз╕ць. Але там было не страшна. Можна проста заплюшчыць вочы ╕ ╝я╝ляць, што сп╕ш. А потым гэтыя вочы з'яв╕л╕ся, на сцяне. Як дзве кропк╕. Зялёным свецяцца ╕ глядзяць. Ад ╕х не схаваешся. А кал╕ заплюшчыць вочы, то роб╕цца яшчэ горш. Яны тады з'я╝ляюцца проста перад табой ╕ глядзяць быццам знутры. Тады роб╕цца страшна, а крычаць нельга, бо кал╕ крычыш, то бацька будзе б╕ць'. Пра шэпты мне таксама сказа╝. Шэпты ╝ галаве, як╕я ён чуе ╝весь час. Вось тады мне зраб╕лася жудасна. То бы╝ не страх перад тагасветным, не. Н╕чога тагасветнага я не ╝гледзела. Перада мной было няшчаснае, зацкаванае дз╕ця, якое церп╕ць здзек╕ ╕ праз гэта губляе розум. Я падумала тады - ня╝жо н╕хто н╕чога не бачыць? Суседз╕, наста╝н╕к╕ ╝ школе. Альбо бачаць, але ма╝чаць? Я ╝жо потым даведалася, што Лёне╝ бацька сябруе з гэтым Жыхарэ╝ск╕м, начальн╕кам Овельскага РАУС. Сувяз╕, так бы мов╕ць. Тут сапра╝ды рады не дас╕.