У сьвятле гiстарычных фактаw
У сьвятле гiстарычных фактаw читать книгу онлайн
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
А дзе ж у гэтым часе быў галоўны хаўрусьнік гэтае антымаскоўскае кааліцыі - Вялікае Княства Літоўскае, армія якога мелася нанесьці контрудар у цэнтры? А рэч у тым, што 17 чэрвеня 1501 году памёр бязьдзетны польскі кароль Ян Альбрэхт. І хоць у рэзэрве заставаўся яшчэ Жыгімонт Казіміравіч, кандыдатуру якога падтрымліваў чэскі й вугорскі кароль Уладзіслаў, Польшча ўхапілася за Аляксандра. Дарэчы, сам Аляксандар найбольш жадаў пераняць спадчыну свайго бацькі, тым болей што і ў Вялікім Княстве шмат хто спадзяваўся абраньнем Аляксандра польскім каралём атрымаць ад Польшчы патрэбную дапамогу. Адным словам, пад ціскам Польшчы, самога Аляксандра й марнае для Княства сытуацыі на ўсходзе дайшло да згоды на абраньне Аляксандра каралём Польшчы й да ўкладаньня акту гэтак званае Мельніцкае вуніі, што задіночвала Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу «in unum et indivisum ac indifferens corpus, ut sit una gens, unus populus, una fraternitas, et communia consilia, eidemque corpori perpetuo unum caput, unus rex, unusque dominus». Наколькі быў вялікі ўзьніклы ў сувязі з гэтым хаос у краіне і нежаданьне ліцьвіноў ізноў зьвязаць сваю долю з Польшчай, якая дасюль амаль нічога не зрабіла для Княства, а была толькі тормазам, сьведчыць той факт, што ў канчатковым выніку акт Мельніцкай вуніі падпісалі толькі каля 30 паноў і князёў, у бальшыні выпадкаў другарадных, якія крыху пасьля таксама адмовіліся ад гэтае вуніі, а акт Мельніцкае вуніі зноў быў здадзены ў архіў, бо вунія аказалася няпраўная.
Усё гэта спрычынілася да таго, што ўлетку і ўвосені 1501 году армія фактычна бязьдзеіла. Яна нават не прыйшла на дапамогу ні хану Залатое Арды Шых-Ахмату, ні лівонскай арміі фон Плетэнбэрга, хоць гэтыя й закідалі Вільню адмысловымі пасольствамі. І толькі пасьля падпісаньня Мельніцкае вуніі, што адбылося 23 кастрычніка 1501 году, армія на чале з панам Астапам Дашковічам і князем Міхайлам Заслаўскім скіравала свой удар да цэнтру, дзе 4 лістапада дайшло да крывавае бітвы каля Амсьціслава, на полі якой склалі свае галовы каля 7 тысяч ліцьвіноў. Зразумела, не дачакаўшы ніякай падтрымкі, лівонская армія ўжо даўно адступіла ў Лівонію, дзе была зьнішчаная 24 лістапада ў выніку маскоўскага контрудару. Раней адступіла на Данец і армія Шых-Ахмата, якая там канчаткова здэмаралізавалася і дашчэнту была разьбітая крымскімі татарамі. Так што на пачатку чэрвеня 1502 году Залатая Арда наагул спыніла сваё існаваньне.
Вайсковая дапамога Польшчы, якую так «шчыра» абяцалі палякі пры абраньні Аляксандра польскім каралём і падрыхтоўцы Мельніцкае вуніі, зьвялася да аднаго невялікага адзьдзелу жаўнераў-наймітаў, што Аляксандар прывёў з сабой у Вялікае Княства ўлетку 1502 году ды які хутка зноў быў адкліканы ў Польшчу ў сувязі з чуткамі пра магчымае нападзеньне на Польшчу турэцкае арміі. Тым часам, як і ў 1501 годзе, маскоўскія галоўныя сілы працягвалі аблогу Смаленску, а орды крымскіх татараў пачалі сыстэматычныя й спусташальныя рабаўніцкія набегі на Вялікае Княства Літоўскае, даходзячы да Берасьця, Турава й нават Менску. Тое, што цяпер Аляксандар мог прапанаваць ураду краіны, гэта толькі «актыўны» ўдзел прадстаўнікоў Польшчы, Рыму, Чэхіі й Вугоршчыны ў перамовах зь Іванам ІІІ. Зь іхнай дапамогай у 1503 годзе дайшло да часовага замірэньня паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўшчынай. «Часова» за Маскоўшчынай засталіся таксама землі з гарадамі Рыльск, Пуціўль, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Трубчэўск, Бранск, Старадуб, Рослаў, Гомель, Любеч, Дарагабуж, Бельск (Белы) і Таропец, перададзеныя ёй тымі «рускімі князямі».
У сьвятле згаданых тут фактаў сумленны навуковец, напэўна, адшукае праўдзівыя прычыны, што хаваліся за «пераходам рускіх князёў» на бок Маскоўшчыны ў канцы ХV - пачатку ХVІ стагодзьдзя. Гэтыя прычыны найменш дыктаваліся тым «рускім патрыятызмам», пра які гаворыць Абэцэдарскі. Першапрычынай пераходу былі поўная пасыўнасьць усходняй палітыкі Казіміра, ягонае спрыяньне далучэньню да Маскоўшчыны Ноўгарадзкай і Пскоўскай рэспублік, а таксама Цьверскага княства, палітычнае аслабленьне ў сувязі з гэтым Вялікага Княства Літоўскага. Маскоўская дзяржава сталася вялікім і магутным гаспадарствам, якое пачало разьвіваць сваю агрэсію ды выразна вызначыла кірунак гэтае агрэсіі - захоп земляў Вялікага Княства. Каб не падзяліць долі ноўгарадзкага баярства, якое з далучэньнем Ноўгараду было пазбаўленае сваіх земляў і павысыланае ўглыб Маскоўшчыны, згаданыя «рускія князі» змушаныя былі стаць на шлях «дабраахвотнага пераходу на службу вялікага князя маскоўскага», тым болей што й пасьля сьмерці Казіміра Княства не магло аддыхацца ад вынікаў ягонае ўсходняе палітыкі. Зразумела, нейкую ролю адыгралі і рэлігійныя закалоты ў краіне, што з мэтай набыцьця палітычнага капіталу страшэнна разьдзімаліся маскоўскай дыпляматыяй і ў такім разьдзьмутым выглядзе падаваліся «рускім князям», каб схіліць іх да пераходу на бок Маскоўшчыны.
Што ж да заняпаду палітычнае магутнасьці Вялікага Княства Літоўскага, дык заняпад гэты пачаўся ад Крэўскае палітычнае вуніі, зробленай Ягайлам з Польшчаю ў 1385 годзе. Уся палітычная сіла й дыпляматыя краіны выдаткоўваліся ў спрэчках з Польшчай ды ў імкненьнях да самазахаваньня. Вось чаму, як гэта занатавана ў летапісах і соймавых справаздачах, ліцьвіны сумавалі па часах Альгерда й Вітаўта, адмоўна ставячыся да палітыкі Ягайлы й Казіміра. Яны не адмаўляліся, але заклікалі да змаганьня з Маскоўшчынай, пра што з асаблівай сілай сьведчаць соймавыя й дыпляматычныя акты Казіміравых і пазьнейшых часоў, а таксама былі здольныя да гэтага змаганьня, пра што сваім парадкам засьведчылі хоць бы крывавыя бітвы на Вядрошы й каля Амсьціслава, або выдатная абарона Смаленску ў 1501-1502 гадах.
Як зазначалася вышэй, Абэцэдарскі цьвердзіць, што «пераважная большасць сялянскіх і гарадскіх паўстанняў канца ХVІ - першай паловы ХVІ стагоддзя, захоўваючы рысы, уласцівыя антыфеадальным паўстанням.., мела ў той жа час канкрэтную мэту - з'яднанне з Расіяй» (б.68). Далей ён кажа: «З асаблівай сілай імкненне беларусаў да з'яднання з Расіяй выявілася ў час народна-вызваленчай вайны ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя і ў час руска-польскай вайны 1654-1667 гг.» (б.69). Нарэшце завяршае: «Выяўленнем імкнення беларускага народа да з'яднання з Расіяй было і масавае перасяленне беларусаў на рускую тэрыторыю ў час вайны 1654-1667 гг. Толькі ў Замаскоўны край тады добраахвотна перасяліліся дзесяткі тысяч беларускіх сялян» (б.70). Праўда, у іншых месцах свае брашуры Абэцэдарскі падкрэсьлівае, што хваля ўцёкаў сялянства з Вялікага Княства Літоўскага не абмяжоўвалася Маскоўшчынай, але накіроўвалася першым чынам да казакоў на Ўкраіну і на Дон ды была абумоўленая найперш сацыяльнымі прычынамі. Але гэтая ягоная засьцярога ніяк не мяняе згаданай вышэй асноўнай канцэпцыі.
Усьцяж паклікаючыся на «нацыянальна-рэлігійнае прыгнечаньне» ў Вялікім Княстве Літоўскім, Абэцэдарскі разам з тым спасылаецца на шмат якія здраматызаваныя ім факты, прыкладам, на падзеі ў Віцебску ў 1623 годзе, калі ў сувязі з забойствам там вуніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча было пакарана 120 асобаў. Адначасна ў адным месцы свае брашуры ён зазначае, што «ўсе грамадскія рухі ў перыяд феадалізму немінуча набывалі рэлігійную афарбоўку» (б.66). Можна пагадзіцца з гэтымі ягонымі сьцьверджаньнямі з той засьцярогай, каб адкінуць прыстаўку «нацыянальна-», а ўзмоцненае «рэлігійнае прыгнечаньне» перанесьці на ХVІІ стагодзьдзе. Згадваючы пра віцебскія падзеі 1623 году, Абэцэдарскі прыводзіць цытату з пасланьня папы Урбана VІІІ (1623-1645) да Жыгімонта Вазы, што вымагала: «Ты, дзяржаўны кароль, не павінен утрымацца ад агня й мяча... пракляты будзе той, хто ўтрымае свой меч ад крыві. Няхай ерась адчувае, што ёй няма літасці». У гэтым выпадку мы можам пайсьці нават далей, канстантуючы, што той жа папа Урбан VІІІ ня толькі бязьлітасна ставіўся да праваслаўных, абзываючы іх «крылатымі» словамі, якія толькі маглі знайсьціся ў няхітрай контррэфармацкай тэрміналёгіі. У імя распаўсюджаньня каталіцызму крыху пазьней ён наагул дамагаўся таго, каб пазбавіць усялякіх правоў ня толькі праваслаўных, але й вуніятаў, заклікаючы гэтым сама пачаць адкрытую грамадзянска-рэлігійную вайну ў Рэчы Паспалітай. Супраць такога «ваяўнічага» каталіцызму тады выступілі шмат якія палітычныя дзеячы самое Польшчы. Зразумела, што гэткія пачварныя абставіны таго часу проста мусілі прыводзіць ня толькі да падзеяў, што здарыліся ў 1623 годзе ў Віцебску, але й да гэтак званай цягі праваслаўнае часткі жыхарства краіны да Маскоўшчыны. Гэта, напрыклад, і сталася ў часе вайны 1632-1634 гадоў, калі частка жыхароў Полацку пры подступе маскоўскае арміі перайшла на бок апошняе. На гэтым факце Абэцэдарскі разбудоўвае цэлае прамаскоўскае «паўстаньне беларускага народу», што, аднак, не адпавядае праўдзе. Вось, прыкладам, у часе рабаўнічых набегаў у 1595-1596 гадох казацкага атамана Налівайкі да яго далучаліся тады беларускія сяляне і незаможныя жыхары некаторых беларускіх гарадоў. Але сказаць, што тады ўзьнялося «праўкраінскае паўстаньне беларускага народу», было б даволі сьмешна. Згадаем тут да таго ж, што, прыкладам, яшчэ ў 1624 годзе нелегальны праваслаўны кіеўскі мітрапаліт Ісай Барэцкі ў сваім лісьце ў Маскву прасіў «праваслаўнага маскоўскага цара» падтрымаць змаганьне праваслаўных Рэчы Паспалітай з вуніятамі ды прапанаваў судзеіць далучэньню Ўкраіны да Маскоўшчыны. Паводле матар'ялаў даносаў у Маскву, гэта ён паўтарае і ў 1632 годзе, калі «учнет бить челом и писать ко государю царю и великому князю... и к отцу ево... чтобы они, государи, их, белорусцов и черкас, пожаловали велели принять под свою государеву руку» (тэрмін «белорусцы» тут датычыць да праваслаўнага жыхарства Ўкраіны). Таксама, як ведама, наш суродзіч Сымон Полацкі таксама ня мог утрымацца ад таго, каб не назваць маскоўскага цара «Богам нам даным православным царем» ды не засьпяваць у такт Барэцкаму: «Радуйся, Белоруская земля, иж упадают ереси в тебе през Алексея пречь ищезают». Пры гэтым ён з сваімі вучнямі і выехаў тады ў Маскву.