У сьвятле гiстарычных фактаw
У сьвятле гiстарычных фактаw читать книгу онлайн
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Вайна 1654-67 гадоў
Адным словам, згаданы тут «пацяг да Маскоўшчыны», які асабліва выявіўся ў часе вайны 1654-1667 гадоў, дыктаваўся рэлігійнымі матывамі й больш нічым, калі абстрагавацца на час ад чыста сацыяльных прычынаў, чым найперш кіраваліся сялянства й гарадзкія нізы.
У 1654-1667 гадох Рэч Паспалітая была заціснутая цяжкімі палітычнымі абставінамі. Ад 1648 году яна знаходзілася ў ваенным канфлікце з казакамі гетмана Багдана Хмяльніцкага, якога ў сваю чаргу падтрымлівала Крымскае ханства. З пачаткам вайны з Маскоўшчынаю на Рэч Паспалітую напала й Швэдыя, неўзабаве акупаваўшы бадай цэлую Польшчу ды паўночна-заходнія землі Вялікага Княства Літоўскага. Велізарная маскоўская армія ў хаўрусе з адзьдзеламі ўкраінскіх казакоў на чале зь Іванам Залатарэнкам з усіх бакоў навалілася на нашу краіну і, з выняткам некаторых паўднёва-заходніх земляў (Наваградчына, Слонімшчына ды іншыя), ужо ў 1655 годзе з свайго боку акупавала яго, даходзячы да Берасьця, Горадні й Вільні. У тыле, зразумела, заставаліся гарады, якія супраціўляліся яшчэ і ў 1656 годзе. Такому шпаркаму пасоўваньню маскоўска-ўкраінскае арміі судзеілі ня толькі агульныя неспрыяльныя палітычныя абставіны, але й праваслаўнае гарадзкое жыхарства на чале з праваслаўным духавенствам. Гэтак, Магілеў быў здадзены маскоўскаму войску з намовы заступніка магілеўскага епіскапа Яраміі, за што, як ён жаліўся ў 1655 годзе маскоўскаму цару, «от могилевцов я, богомолец твой, за то принял многие беды»[121]. У шмат якіх выпадках супраціў у Княстве быў моцны, пра што могуць сьведчыць паведамленьні цару ад Залатарэнкі: «посылали есмя до Бобруйска и до Королевской слободы... оных взяли, в которых много врагов и недругов в. ц. вел. пребывало, и тех всех, что было служилого люду... под мечь пустили, а городы обадва без остатку попалили» (сакавік 1655 г.); «посылали мы до города Глуска... и, добывши, огнем выпалили, много врагов и недругов в. ц. вел., там пребываючих, под мечь поклонили» (сакавік 1655 г.); «место Свислочь знатное... взяв через мечь и не мало в ней неприятелей будучих всех под мечь пустили, а самое место и замок огнем без остатку сожгли» (ліпень 1655 г.)[122]. З другога боку, Стары Быхаў, прыкладам, супраціўляўся яшчэ ў 1656 годзе, пры аблозе якога, вярнуўшыся з-пад Вільні, злажыў сваю галаву той жа Іван Залатарэнка.
Дарэчы, адна толькі перавага маскоўскае арміі ў сіле магла так хутка «освободить» Вялікае Княства Літоўскае. Жыхарства краіны ў сваёй аснове не было захопленае нейкімі «спадзяваньнямі» на Маскоўшчыну, чым цешылася праваслаўнае духавенства. Напрыклад, ужо ў 1654 годзе жыхарства Чавусаў і навакольля выразна заявіла чавускаму сьвятару: «Мы хочем пана гетмана (праўдападобна Хмяльніцкага, а не Радзівіла) себе за полковника имети, нежели на всяко время умирати от наезду татарского и московского». Чавусцы тут выступілі супраць «белоруского полковника» Канстантына Паклонскага, які ў тым жа 1654 годзе зарганізаваў свой «беларускі» вайсковы адзьдзел, супрацьставячы яго гэтак званай украінскай «вызвольнай арміі». Паклонскага асабіста падтрымліваў маскоўскі цар, жадаючы выкарыстаць гэтага магілеўскага шляхціча супраць тых жа ўкраінскіх казакоў. Аднак увесну 1655 году К.Паклонскі з цэлым сваім «беларускім» войскам здрадзіў «белому царю» й перайшоў на бок Вялікага Княства, узяўшы ўдзел у спробах гетмана Радзівіла вярнуць Магілеў. Чавусцы, ведама, у 1654 годзе гэтага не маглі прадбачыць, і яны сьцьвярджалі тады: «Мы обороны от пана полковника никаковы не имеем»[123], бо запраўды пан Паклонскі стаўся звычайнай марыянэткай, за плячыма якой маскоўскія «освободители» тварылі ў краіне тое, што ім жадалася. І чавусцы простай мовай тады гаварылі, што гэтыя «освободители» займаліся звычайным рабаўніцтвам: «Наши жены и дети емлют».
Пераглядаючы акты з тых часоў, у тым ліку й выдадзеныя самым Абэцэдарскім, ня можна ня вынесьці наступнага ўражаньня. Акупацыйныя ўлады Масквы ў Вялікім Княстве Літоўскім звычайна падтрымваліся жыхарствам гэткіх гарадоў, як Дзісна й Полацак, дзе праводзілі прамаскоўскую прапаганду згаданыя вышэй Анфінаген Крыжаноўскі й Сымон Полацкі. Вясковае жыхарства й гарадзкія нізы сьхіляліся на бок украінскіх казакоў і папаўнялі іхныя адзьдзелы. Рэлігійна-сацыяльны фактар тут выступаў даволі відавочна, бо Маскоўшчына ў гэтым выпадку ўхапілася за абстракцыю праваслаўя, а ўкраінская казацкая галота найперш прыцягвала клічам «вольнага рабунку» й «саджэньня на кол» паноў, гандляроў ды ўсіх тых, хто мог стаяць на дарозе або быў аб'ектам рабунку. Гэта якраз вельмі трывожыла маскоўскія акупацыйныя ўлады, якія неўзабаве пачалі аднаўляць прывілеі мясцовае шляхты ды нават дазваляць ёй прыняць нейкую арганізаваную форму ў змаганьні з выступленьнямі сялянства.
У 1657 годзе памёр гетман Багдан Хмяльніцкі, на ягонае месца заступіў Іван Выгоўскі. Пры ім быў скасаваны папярэдні акт «воссоединения» Ўкраіны з Маскоўшчынай, пасьля зноў крыху адноўлены пры дапамозе Юр'я Хмяльніцкага, сына Багдана Хмяльніцкага. Ад часу сьмерці Івана Залатарэнкі на чале ўкраінскіх казацкіх адзьдзелаў у Вялікім Княстве стаў Іван Нячай, які неўзабаве ўвайшоў у канфлікт з маскоўскімі акупацыйнымі ўладамі, а пасьля наагул перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. Вось жа якраз у гэтым часе назіраецца найбольшы прыплыў у казацкія адзьдзелы сялянскага й гарадзкога элемэнту ды нават наладжваецца супрацоўніцтва зь імі шляхты, больш заможнага гарадзкога жыхарства й праваслаўнага духавенства. Агульны супраціў у краіне нарастае, пра што й паведамляў у сьнежні 1658 году пастаўлены акупантамі віцебскі ваявода Мікіта Бабарыкін: «А здешних, государь, краев люди в приход от твоих, великого государя, недругов не надежны»[124]. З свайго боку, высылаючы з Смаленску шляхоцкае рушаньне на змаганьне зь Нячаем, у тым жа 1658 годзе цар часта выказваў заклапочанасьць у сувязі з масавым пераходам на бок казакоў сялянства й гарадзкога жыхарства ды загадваў ваяводу Рыгору Казлоўскаму: «А которые мужики или иных чинов люди не учнут государева указу слушать (тут маюцца на ўвазе разасланыя граматы, што забаранялі беларускаму жыхарству далучацца да казакоў Івана Нячая), и он, князь Григорей, по государеву указу на них учнет ходити и села и местечки жечь и разорять»[125]. Зразумела, сялянства найменш кіравалася патрыятычнымі матывамі. У тых абставінах завірухі, галадоўлі й эпідэміяў яно выступала як супраць маскоўскіх акупацыйных уладаў, што рабавалі яго, так і супраць мясцовае шляхты. Паважныя сілы гэтага сялянства тады згуртаваў палкоўнік Дзяніс Мурашка, беларус, які яшчэ раней зьбег на поўдзень Украіны ды ў 1654 годзе вярнуўся ў чыне палкоўніка казацкіх адзьдзелаў. Ягоны навербаваны ў Вялікім Княстве Літоўскім сялянскі адзьдзел перасьледваўся маскоўскім акупацыйным войскам ды ў 1658 годзе быў разьбіты пад Прусавічамі агульнымі сіламі мясцовае шляхты. Пасьля гэтага Мурашка перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, застаўшыся афіцэрам і атрымаўшы шляхоцтва. У 1660-х гадох ён ізноў стаў на чале сялянскіх паўстанцкіх адзьдзелаў ды дзеіў у раёнах Воршы, Барысава, Менску й Лепля, тады падаўся на Ўкраіну. Інакш было з гарадзкім жыхарствам, але й тут ня трэба перабольшваць. Прыкладам, Абэцэдарскі, малюючы «прамаскоўскі патрыятызм беларускага народу», чамусьці зусім абыходзіць маўчаньнем антымаскоўскае паўстаньне ў Магілеве 1661 году, калі поўнасьцяй быў зьнішчаны маскоўскі гарнізон, а горад быў перададзены падасьпеламу войску Рэчы Паспалітай. Рабаўніцкая палітыка Маскоўшчыны ў Вялікім Княстве хутка астудзіла галовы й тых «праваслаўных», што «витали царя, от Востока к нам пришедшаго, белоруский же от нужды народ весь свободшаго» (словы Сымона Полацкага).
Дарэчы, не магло быць «освобождением» і выяўленьнем гэтак званага «прамаскоўскага патрыятызму» ў асяродзьдзі беларускага народу тое руйнаваньне гарадоў і «поклонение под мечь», чым праславілася вайна 1654-1667 гадоў. Прыкладам, калі Віцебск нарэшце быў вызвалены, дык ён дастаўся войску Рэчы Паслалітай зусім зруйнаваны й бадай пусты, і дастаўся ён гэткі ня ў выніку крывавае бітвы пры ягоным вызваленьні, але з прычыны таго агульнага «маскоўскага пагрому», што адбыўся ў гады ягонае акупацыі[126].