-->

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990, Гардзіцкі Аляксей-- . Жанр: Справочники. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Название: Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 335
Читать онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 читать книгу онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 - читать бесплатно онлайн , автор Гардзіцкі Аляксей

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990).

Выступае і як крытык, літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство» (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н.Перкіным, 1963), на IX з'езд - «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В.Чамярыцкім, А.Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I - 1977, ч. II - 1980, 2-е дапрацаванае выданне ч. I і II - 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII - пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С.Александровічам і В.Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В.Рагойшам, 1988).

Працуе і ў галіне перакладу. На беларускую мову пераклаў кніжку выбраных твораў П.Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І.В.Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».

Лось Еўдакія, нарадзілася 01.03.1929 г. у вёсцы Старына Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1948 г. скончыла Глыбоцкую педнавучальню, у 1955 г. - філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР. У 1960 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, зноў працавала ў Вучэбна-педагагічным выдавецтве БССР, літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», у 1975-1977 гг. - галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Памерла 03.07.1977 г.

Выступіла ў друку ў 1948 г. (полацкая газета «Большевистское знамя», часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 г. у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха».

Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С.Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).

Лужанін Максім (сапр. Каратай Аляксандар), нарадзіўся 02.11.1909 г. у вёсцы Прусы Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928-1930). Быў сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Працаваў у рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1930-1931), на Беларускім радыё (1931-1933). Быў рэпрэсіраваны ў 1933 г. і высланы ў Сіблаг. У 1935-1941 гг. знаходзіўся на выдавецкай рабоце ў Маскве. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Савецкую Армію. Пасля заканчэння Падольскай пяхотнай навучальні (1942) удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Дэмабілізаваўшыся з арміі (1944), працаваў у рэдакцыях газеты «Звязда», часопісе «Вожык», у АН БССР. З 1959 г. - сябра сцэнарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1967-1971 гг. - галоўны рэдактар студыі. У 1968 г. удзельнічаў у рабоце XXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967-1985 гг. Сябра СП СССР з 1943 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1969).

Першы верш апублікаваў у 1925 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Крокі» (1928), «Новая ростань» (1930), «Аднагалосна» (1931), «Галасуе вясна за вясну» (1931), «Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!» (1931), «Першамайская вуліца» (1932), «Шырокае поле вайны» (1945), «Моваю сэрца» (1955), «Прасторы» (1958), «Прага крыла» (1974), паэм «Неаплачаны рахунак» (1930), «Галасы гарадоў» (1932), «Як нараджаўся новы свет» (1975), кніжак вершаў і паэм «Поступ» (1950), «Святло Радзімы» (1952), «Росы на коласе» (1973), «Лявоніха» (1977), «Галасы над выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983), «Вярнуся ветрам» (1987). Выдаў «Вершы для дзяцей» (1948) і паэму-казку «Хто робіць пагоду» (1960). У 1960 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1968-1970 гг. - Збор твораў у 3-х, у 1979 - у 4 тамах.

Працуе і ў галіне прозы, а таксама крытыкі. Выдаў зборнікі «Вачыма часу» (успаміны, артыкулы, эсэ, 1964), «З ранку да вечара» (роздумы, накіды партрэтаў, 1978), кнігі прозы «Колас расказвае пра сябе» (1964), «Дванаццаць вячорных вогнішчаў» (1968), зборнік сатыры і гумару «Сілівон на дачы» (1958), кнігу публіцыстыкі «Рэпартаж з рубцом на сэрцы» (1973), зборнікі аповесцей, апавяданняў, успамінаў «Людзі, птушкі, прастор» (1976), «Песні з леснічоўкі» (1982), «Сустрэчы» (1982), «Трое» (1989). Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма па аднайменнай п'есе Янкі Купалы «Паўлінка» (пастаўлены ў 1952) і дакументальнага - «Народны паэт» (пастаўлены ў 1952), з А.Куляшовым напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Першыя выпрабаванні» (пастаўлены ў 1960), «Запомнім гэты дзень» (пастаўлены ў 1967).

На беларускую мову пераклаў «Жыццё Кліма Самгіна» М.Горкага (1938), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1949), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950) і «Выбраныя творы» М.Гогаля (1952). «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава (1951), «Маладую гвардыю» А.Фадзеева (1953), «Яны змагаліся за радзіму» М.Шолахава (1975), «Пераяслаўскую Раду» Н.Рыбака (1954-1955), паасобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, М.Някрасава, І.Буніна, У.Сыракомлі, Ю.Тувіма, У.Маякоўскага, Я.Смелякова і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1965) за кнігу «Колас расказвае пра сябе».

Лукша Валянцін, нарадзіўся 16.11.1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.

Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.

Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета - круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название