Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990, Гардзіцкі Аляксей-- . Жанр: Справочники. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Название: Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 343
Читать онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 читать книгу онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 - читать бесплатно онлайн , автор Гардзіцкі Аляксей

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Лынькоў Міхась, нарадзіўся 30.01.1899 г. у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.

Скончыў Старасельскую народную навучальню, у 1917 г. - Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у. Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919-1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925-1928 гг. - адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928-1930 гг. - рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), сакратаром аргкамітэта (1932-1934), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933-1941), старшынёй праўлення СП БССР (1938-1948). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. (рэдагаваў газету «Беларуская звязда» - орган палітупраўлення Беларускага фронту). У 1941-1942 гг. - рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943-1946 і 1949-1952 гг. - дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921-1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940-1945). Як сябра дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1962).

Памёр 21.09.1975 г.

Першы твор (верш) надрукаваў у 1919 г. (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні - у 1926 г. (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскай філіі «Маладняка» - «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967-1968) і ў 8 тамах (1981-1985).

Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).

М.Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і расейскай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М.Горкага, М.Ціханава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».

Лынькоў Рыгор, нарадзіўся ў 1909 г. на чыгуначнай будцы каля вёскі Старое Сяло Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.

З 1922 да 1925 г. жыў у брата (М.Лынькова) у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна, вучыўся ў сямігодцы, пасля ў сярэдняй школе ў Бабруйску, працаваў у хаце-чытальні ў Бабруйскім раёне. Служыў у Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў у рэдакцыі газеты «Камуніст» (Бабруйск), у 1936-1941 гг. - адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Менску.

Прапаў без вестак у 1941 г. на фронце.

Першую нізку вершаў надрукаваў у 1926 г. у літаратурным зборніку бабруйскай філіі «Маладняка» - «Уздым». Змяшчаў паэтычныя творы ў штомесячніках «Вясна» і «Ударнік» - літаратурных дадатках да газеты «Камуніст» (1928-1931).

Пераклаў на беларускую мову апавяданне Л.Панцялеева «Пакет» (1938), п'есу М.Святлова «Казка» (пастаўлена ў 1941), паасобныя творы ўкраінскіх, грузінскіх, казахскіх, польскіх, нямецкіх, гішпанскіх паэтаў, удзельнічаў у перакладзе «Выбраных твораў» У.Маякоўскага (1940).

Лютава Вера, нарадзілася 10.08.1912 г. у вёсцы Каськова Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці (Расея) у сям'і саматужніка.

Сярэднюю адукацыю атрымала ў Дарагабужы (1927). Працавала статыстыкам, бібліятэкарам у Смаленску. Пасля заканчэння (завочна) Смаленскага педагагічнага інстытута (1940) настаўнічала на Смаленшчыне, а ў 1941-1942 гг. у Тамбоўскай вобласці. З 1942 г. была на бібліятэчнай рабоце ў Яраслаўлі, з 1943 г. перайшла на журналісцкую працу. У 1944 г. разам з рэдакцыяй ваеннай газеты пераехала ў Менск. Некалькі год узначальвала секцыю расейскай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1946 г.

Памерла 24.05.1954 г.

У друку выступіла ў 1930 г. Пісала на расейскай мове. Вершы друкаваліся ў смаленскіх абласных газетах, у «Комсомольской правде», у часопісах «Смена», «Огонёк». Выйшлі зборнік вершаў «Воля к жизни» (Яраслаўль, 1943) і аповесць «Зарево над лесом» (1951).

Лявонны Юрка (сапр. Юркевіч Леанід), нарадзіўся 29.07.1908 г. у горадзе Чавусы Магілеўскай вобласці ў сям'і служачага.

Скончыў Магілеўскі педагагічны тэхнікум, у 1934 г. - крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Менску. Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопіса «Работніца і калгасніца Беларусі», на Беларускім радыё. Восенню 1936 г. арыштаваны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.04.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны восенню 1937 г.

Друкавацца пачаў у 1925 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960). Многія вершы пакладзены на музыку.

Выстўпаў і як празаік. У 1931 г. выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С.Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Ж.Верна «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937).

Лялько Хрысціна, нарадзілася 30.03.1956 г. у вёсцы Хадзюкі Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979). З 1979 г. - навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1983 г. - літсупрацоўнік аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1983 г.

У 1971 г. на старонках лідскай раённай газеты «Уперад» змясціла першыя вершы, а ў 1979 г. у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» - апавяданне. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі» (1989), сцэнарыя мастацкага кароткаметражнага фільма «Лёгкі хлеб» (1987).

Ляльчук Сямён, нарадзіўся 25.09.1918 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.

Скончыў Менскі педагагічны інстытут (1939). Служыў у арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце.

У ліпені 1941 г. прапаў без вестак на фронце.

Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 г. стаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І.Баруховічам, Х.Гурэвічам, П.Плоткіным выдаў у 1940 г. калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 г. на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра».

Ляпёшкін Уладзімір, нарадзіўся 08.02.1928 г. у вёсцы Церабель Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Сярэднюю школу канчаў у Рудзенску, у 1951 г. скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Менска выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970-1979 гг. - дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979-1987 гг. - дырэктар СШ № 23 г. Менска. Сябра СП СССР з 1962 г.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название