Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 читать книгу онлайн
Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку з'явіліся ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся - не скамянею» (1989).
Жарнасек Ірына, нарадзілася 17.01.1953 г. у вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.
Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборніка апавяданняў «Ліст да сына» (1986).
Жарскі Генрык, нарадзіўся ў 1902 г. у горадзе Варшаве (Польшча) у сям'і фельчара.
З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце польскай кампартыі. Быў зняволены ў варшаўскі астрог «Павіак». Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе «Рэно». Высланы за межы Францыі за арганізацыю забастоўкі рабочых. Па накіраванні Польскай секцыі Камінтэрна прыехаў у СССР, дзе быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут журналістыкі. Працаваў у Саратаве ў абласной газеце, затым у пугачоўскай раённай газеце. У 1932 г. пераведзены ў Беларусь. Быў намеснікам рэдактара, затым рэдактарам польскай газеты «Орка» («Ворыва»). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 14.10.1937 г.
Літаратурнай працай займаўся з другой паловы 20-х гадоў. Апублікаваў на расейскай мове аповесць «Без языка» (газета «Пионерская правда», 1927). У газеце «Орка» выступаў з публікацыямі на польскай мове. У «Альманаху літэрацкім» (Менск, 1934) апублікаваў шэраг празаічных твораў. Асобным выданнем на польскай мове выйшла кніжка апавяданняў для дзяцей «Парашок для чыхання» (1935). Незадоўга да арышту падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў, які не выйшаў у свет.
Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандар), нарадзіўся 19.08.1910 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Займаўся ў аспірантуры пры АН БССР. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце.
Загінуў 23.08.1942 г. пад Сталінградам.
Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. (газеты «Магілёўскі селянін» і бабруйская - «Камуніст»). Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). У 1960 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г. - зборнік «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта).
Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А.Ушаковым, пастаўлена ў 1940).
Ждан Алег (сапр. Пушкін Алег), нарадзіўся 05.01.1938 г. у горадзе Смаленску (Расея) у сям'і служачага.
Скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната (г. Цемір-Таў), у Прыташкенцкай геафізічнай партыі, затым - на будаўніцтве Брацкага, лесапрамысловага комплексу. З 1963 г. жыве ў Менску. Рабіў на трактарным заводзе абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам змены (1963-1972), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1972-1973), на кінастудыі «Беларусьфільм» (1973-1976, 1983-1984). Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве (1969). Сябра СП СССР з 1983 г.
Першае апавяданне апублікаваў у газеце «Литературная Россия». Піша на расейскай мове. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Во время прощания» (1975), «В гостях и дома» (Масква, 1977), «Знакомый» (1977), «Черты и лица» (Масква, 1985), «По обе стороны проходной» (Масква, 1987), «Самостоятельная жизнь» (1990).
Жук Алесь, нарадзіўся 01.04.1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972-1974 гг. служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода. У 1974-1977 гг. працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977-1979 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У 1979-1980 гг. - інструктар пры ЦК КПБ, у 1980-1986 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986-1989 гг. - сакратар праўлення СП БССР, з 1989 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Выдаў кнігі прозы «Асеннія халады» (1972), «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981), «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Чорны павой» (1986), «Праклятая любоў» (1990), «На дазорнай сцяжыне» (1990). Аўтар п'есы «Апошні журавель» (з А.Дударавым, пастаўлена ў 1986), сцэнарыя тэлефільма «Паляванне на Апошняга Жураўля» (зняты ў 1986). Па матывах аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983).
Пераклаў на беларускую мову кнігі Г.Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха» (1975), зборнік апавяданняў Ю.Казакова «Арктур - гончы сабака» (1976), аповесці М.Кацюбінскага «Fata morgana» і «Дарагою цаною» (1980), У.Багамолава «Зося» (1981), раманы Н.Сафарава «Дні праклёну і дні надзеі» (1982), Т.Джумагельдыева «Прапашчы чалавек» (1984), аповесці Ю.Трыфанава «Папярэднія вынікі» (1986), М.Булгакава «Сабачае сэрца» (1989), асобныя творы іншых пісьменнікаў.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу «Зоркі над палігонам», Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання».
Жук Кастусь, нарадзіўся 02.05.1954 г. у вёсцы Затур'я Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Сейлавіцкай сярэдняй школы (1971) і курсаў шафёраў пры Нясвіжскім аўтамотаклубе ДТСААФ (1972) служыў у Савецкай Арміі (1972-1974). Працаваў наладчыкам, электразваршчыкам на Менскім трактарным заводзе (1974-1979) і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1981). Быў літсупрацоўнікам газеты «Чырвоная змена» (1979), карэспадэнтам шматтыражнай газеты менскіх будаўнікоў «На стройках Минска» (1979-1981). З 1981 г. працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1986-1988 гг. - слухач Менскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ. З 1988 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1988 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1968 г. (нясвіжская раённая газета «Чырвоны сцяг»). У 1979 г. дэбютаваў першай кніжкай вершаў у калектыўным зборніку «Нашчадкі». Аўтар кніг вершаў і паэм «Планета маёй душы» (1982), «Зямная ноша» (1988).
Перакладае з расейскай, украінскай, латышскай моў.
Жуковіч Васіль, нарадзіўся 07.11.1940 г. у вёсцы Забалацце Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1959 г. паступіў на філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута, з трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1964). У 1957-1959 гг. працаваў рабочым на будоўлях Берасця. У 1962-1971 гг. - літсупрацоўнік, загадчык сельскагаспадарчага аддзела рэдакцыі берасцейскай раённай газеты «Заря над Бугом». З 1971 г. - старшы рэдактар Берасцейскага тэлебачання, з 1972 г. - літсупрацоўнік газеты «Знамя юности», з 1973 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1981 па чэрвень 1982 г. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1977 г.