Расейска-беларускi слоwнiк для школьнiкаw (СИ)
Расейска-беларускi слоwнiк для школьнiкаw (СИ) читать книгу онлайн
Гэты расейска-беларускi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з расейскай мовы на беларускую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.
Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з беларускiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай расейскай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.
У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў "Русско-белорусского словаря" (1993) i "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989). Выкарыстаны таксама чатырохтомны "Словарь русского языка" (1981-1984), "Беларуска-рускi слоўнiк для школьнiкаў" i "Арфаграфiчны слоўнiк для школьнiкаў" А.Н.Булыкi (2000).
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
кафель кафля
качать 1) калыхаць, гайдаць, гушкаць; 2) хiстаць; 3) кiваць (галавой); 4) падкiдаць (юбiляра); 5) пампаваць
качаться 1) калыхацца, гайдацца, гушкацца; 2) хiстацца
качели арэлi, гушкалка
качественный якасны
качество якасць
качка мор. гайданка
квартира кватэра
квартирант кватарант
квартировать кватараваць
квашня 1) дзяжа; 2) цеста
кверху угору; дагары
кельма кельня
керосин газа
кинозвезда кiназорка
кинозритель кiнаглядач
киноискусство кiнамастацтва
кинолента кiнастужка
киноочерк кiнанарыс
кинопросмотр кiнапрагляд
киносъёмка кiназдымка
кипрей бот. скрыпень
кипяток кiпень, кiпецень
кирпич 1) цэгла; 2) цаглiна
кирпичный 1) цагельны (завод); 2) цагляны (дом)
кичиться фанабэрыцца, задавацца
кичливость фанабэрыя, фанабэрыстасць, пыхлiвасць
кичливый фанабэрысты, пыхлiвы
клад скарб
кладбище могiлкi, могiльнiк
кладовая кладоўка; камора
кладь паклажа
клевать 1) дзяўбцi; 2) рыб. кляваць, брацца
клевер бот. канюшына
клевета паклёп
клеветать паклёпнiчаць, узводзiць паклёп
клеветнический паклёпнiцкi
клеёнка цырата
клеёнчатый цыратовы
клёст зоол. крыжадзюб
кличка мянушка
клок 1) жмут, пасма, касмыль; 2) шматок (тканiны)
клокотать бурлiць, булькатаць, клекатаць
клонить 1) хiлiць, нахiляць; 2) перен. весцi, скiроўваць
клочковатый касмыкаваты
клык iкол
клюв дзюба
клюка кульба, кульбака
клюква бот. журавiны
клюквенный журавiнавы, журавiнны
клясть клясцi, праклiнаць
клятвопреступление клятвапарушэнне
кляуза паклёп; каверза
кляузник паклёпнiк; каверзнiк
кляузничать паклёпнiчаць; каверзнiчаць
книговедение кнiгазнаўства
книгоиздательский кнiгавыдавецкi
книгопечатание кнiгадрукаванне
книготорговый кнiгагандлёвы
книгохранилище кнiгасховiшча
кнут пуга, бiзун
кнутовище пугаўё
княжество княства
кобель сабака
ковёр дыван, кiлiм
ковровый дывановы, кiлiмавы
ковылять чыкiльгаць, кульгаць
ковырять калупаць
когда калi
когда-то 1) некалi, калiсьцi (у мiнулым); 2) калi там, калi гэта (у будучым)
коготь кiпцюр
когтистый кiпцюрасты
кое-где сям-там, дзе-нiдзе
кое-как сяк-так, абы-як
кое-когда сяды-тады, калi-нiкалi, часам
кое-кто сёй-той
кое-куда куды-небудзь
кое-что сёе-тое, што-небудзь
кожа скура
кожевенный 1) гарбарны; 2) скураны
кожемит скурамiт
кожица скурка
кожура лупiна
козлёнок казляня (казлянё)
козни падкопы
койка ложак
кокарда кукарда
колбаса каўбаса, кiлбаса
колдовать вядзьмарыць, чараваць
колдовство 1) вядзьмарства, чараўнiцтва; 2) чары
колдун вядзьмак, чараўнiк
колебать 1) калыхаць, гайдаць; 2) хiстаць, варушыць; 3) перен. хiстаць
колебаться 1) калыхацца, гайдацца; 2) хiстацца, варушыцца; 3) перен. хiстацца, вагацца
колесо кола
колея 1) каляiна; 2) ж.-д. каляя
количественный колькасны
количество колькасць
колкость 1) калючасць; 2) з'едлiвасць
колодец студня, калодзеж
колокол 1) звон; 2) тех. каўпак
колокольня званiца
колокольчик 1) званок, званочак; 2) бот. званочак
колоситься каласаваць, выплываць
колыбель калыска
кольцо 1) кольца; 2) пярсцёнак
ком камяк
комкать 1) камячыць; 2) перен. комкаць
комковатый камякаваты
комната пакой
комнатный пакаёвы
комолый лабаты, бязрогi
коневодство конегадоўля
конопатый рабы, васпаваты
конопля каноплi
конура 1) будка (сабачая); 2) перен. заканурак
конфета цукерка
конфетница цукернiца
конфетный цукерачны
концевой канцавы
кончина смерць, скананне, скон
кончить скончыць
копилка скарбонка
копить 1) запасаць, збiраць (грошы); 2) таiць (злосць)
копна капа
копнить с.-х. складаць у копы
копоть сажа, куродым
копошиться шавялiцца, варушыцца
коптеть 1) закурвацца; 2) перен. карпець, гарбець
коптилка газоўка, каганец
коптить 1) вэндзiць; 2) курэць, куродымiць; 3) закурваць, закуродымлiваць
копчёный вэнджаны
копчик анат. хвасцец
копытень бот. падалешнiк
копыто капыт
копытце капыток
копь капальня
кораблестроительный караблебудаўнiчы
корешок карэньчык
корзина кош, кошык
коридор калiдор
корить дакараць, упiкаць; папiкаць
кормёжка кармленне, папас
кормилец кармiцель
кормило стырно
кормохранилище с.-х. кармасховiшча
корнать абцiнаць, абразаць
корневище карэнiшча
корневой каранёвы
корнеплод караняплод
коробить 1) карабацiць, гнуць; 2) перен. калацiць, абураць
коробка скрынка, кардонка; бляшанка
коромысло каромысел
коростель зоол. драч
коротать бавiць, прабаўляць, праводзiць
коротковолновой кароткахвалевы
короткопалый кароткапальцы
короткостебельный кароткасцябловы
короче карацей; карацейшы
корсет гарсэт
корточки: на корточках на кукiшках
корчёвка карчаванне
корчи курч, канвульсiя, сутарга
корчить 1) курчыць; 2) крывiць, строiць (грымасу)
коршун каршун
корыстный карыслiвы, карысталюбны
корыстолюбие карысталюбства, карыслiвасць
корыто 1) начоўкi, ночвы; 2) карыта (для жывёлы)
корь мед. адзёр
коряга корч, карчажына
косарь касец
косач зоол. цецярук
косвенный ускосны
коснуться 1) дакрануцца, даткнуцца; 2) перен. закрануць
косовище кассё, касiльна
косоглазие касавокасць
косоглазый касавокi
косой косы, крывы
костенеть дубець
костлявый кашчавы; хударлявы
костный касцявы
костра кастрыца
кострище вогнiшча
костыль 1) мылiца; 2) тех. кастыль
костяника бот. касцянiцы
косуля зоол. казуля
косяк вушак
котёнок кацяня (кацянё)
котомка кайстра, клунак
кофе кава, кофе
коченеть калець, дубець, карчанець
кочерыжка храпка
кочка купiна
кочковатый куп'iсты, купiнаваты
краешек краёк, краёчак
кража крадзеж
красавица красуня, прыгажуня
красавка бот. беладонна
красивый прыгожы
красильный фарбавальны
красильщик спец. фарбавальшчык
красить 1) фарбаваць, маляваць; 2) упрыгожваць
краска 1) фарба; 2) колер