Нiчые
Нiчые читать книгу онлайн
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Перад сабою, як журналіст дыктафон, ён трымаў пачак цыгарэт. Парукаўся з Церашковым, затрымаў яго далонь у сваёй, здзіўлена, запытальна, нібы першы раз бачыць, разглядаючы залаты пярсцёнак у яго на пальцы.
Церашкоў вырваў руку.
«Што гэта за барсук з вамі?» — спытаў Ведрыч і паказаў пачкам на дзверы, каля якіх нядаўна таптаўся Трухан.
«Ды так, — хутка адказала Нэлі. Як толькі падышоў да іх Ведрыч, яна ўміг зрабілася сама сабою: бесклапотнай, усмешлівай дзяўчынкаю, у якой усё цудоўна і якая ні аб чым не дбае. — З маёй групы адзін…»
Яна наморшчыла лобік, падумала, але больш нічога не змагла сказаць пра Трухана. Ён ніколі не цікавіў яе, бо не мог быць ёй ні патэнцыяльным мужам, ні палюбоўнікам «на час» (як Церашкоў), а іншых крытэрыяў ацэнкі мужчын яна проста не ведала. У гэтым плане Трухан быў для яе практычна бясполым. Ведала, што ён сірата, што прынялі яго ва універсітэт ледзь не без экзаменаў — па нейкім «мэтавым накіраванні» ад нейкага калгаса ці саўгаса, куды пасля вучобы ён і вернецца. Ім, другакурснікам, было па семнаццацьвасемнаццаць гадоў, яму — за дваццаць, ён і паступаў некалі разам з Церашковым і з ім на адным курсе павінен быў бы вучыцца, але прапусціў зза хваробы цэлы год — браў «акадэмічны». У арміі не служыў. Нездаровы, маўклівы, вось іменна, як Ведрыч заўважыў, барсукаваты, вечна чымсьці прыгнечаны, у сябе ўнураны…
Таму Нэлі сама здзіўленая была — навошта Церашкоў прывёў яго сюды? І думала, што зрабіў ён гэта па адной прычыне — пачалося астыванне між імі, і ўзнікла патрэба, каб заўсёды быў сярод іх нехта трэці.
«Ты ж сам прасіў агітаваць паболей людзей», — сказаў Церашкоў.
«Я і меў на ўвазе людзей. Колькі вам гаворана было — тут не багадзельня. Абыхто сюды сцягваецца!»
«І я?» — какетліва спытала Нэлі.
«Ну, ты. Ты паза канкурэнцыяй, любоў мая, сонейка маё… Дай, — Ведрыч нагнуўся і пацалаваў яе ў шчаку. — Каб яшчэ з гэтым жанатым не блыталася, цаны б табе не было».
Нэлі апусціла вочы.
«А ты, Церашкоў, глядзі! — паківаў тоўстым пальцам Ведрыч.
«Слухай! Пішы свае вершы і сварыся са сваімі старымі пісьменнікамі… Без цябе разбярэмся».
«Я вам усім тут бацька. І адказваю за вас, — сур’ёзна прамовіў Ведрыч. — А, зрэшты, рабіце што хочаце!»
«Можа, да мяне пасля зойдзем? — спытала Нэлі, калі «бацька» пайшоў. — Я адна сёння… Пагаворым».
«Можна», — без асаблівай ахвоты згадзіўся Церашкоў.
Між тым у фае ўсё гуло. Cпрачаліся, курылі, пераходзілі ад аднаго гуртка да другога; чалавек колькі акружылі старэйшых пісьменнікаў, якія пасля выступлення Ведрыча раздумалі пакідаць сходку і засталіся, і даказвалі ім штосьці. Каб выцягвала цыгарэтны дым, прачынілі дзверы на агульны балкон. І туды, не баючыся холаду, таксама павыходзілі людзі, і сярод іх Трухан — стаў збоку, далей ад расчыненых дзвярэй і скразняку. Унізе пад балконам бялеў снегам унутраны дворык, з пустым басейнам пасярэдзіне, з якога недарэчна, сіратліва тырчэлі трубы фантана, з чорнымі пірамідкамі кіпарысаў па перыметры.
Трухан курыў, пазіраў уніз, на дворык і кіпарысы, прыслухоўваўся да сябе і са здзіўленнем адзначаў, што бадай упершыню за апошнія месяцы яго можа цікавіць яшчэ штосьці, акрамя ўласнага здароўя. Ён думаў цяпер пра гэтых людзей, якіх толькі што слухаў і бачыў. Пра тое, як лёгка і добра яму сярод іх, быццам сустрэўся нарэшце з блізкай раднёю пасля доўгай разлукі. Ён адчуваў, што гэта яго свет, яго атмасфера… Адно было прыкра крыху: чаму раней ён нічога пра іх не ведаў? Не шукаў іх, не сыходзіўся з імі… Тады, можа, і лёс яго зусім бы іначай склаўся.
Нехта крануў яго за плячо. Ён павярнуўся і ўбачыў Ведрыча.
«Новыя людзі? — спытаў Ведрыч. Святло з фае падала няроўна, і вялікія ўважлівыя вочы ў яго свяціліся дзіўным, ненатуральным бляскам. — Паэзія, проза?»
Ад неспадзеўкі Трухан і разгубіўся, і ўзрадваўся — які чалавек дае яму ўвагу! — і чамусьці спалохаўся. Рэч у тым, што апошнімі часамі ён якразтакі і пачаў спрабаваць пісаць — канечне, у стол, канечне, нікому не паказваючы, сам перад сабою саромеючыся… На міг узнікла спакуса — прызнацца вось зараз, аб’явіць не без затоенага гонару: так, пішу, прозу, і тым самым як бы сцвердзіць і сваё права атрымаць дазвол на ўваход у гэты новы, такі заманлівы свет. Але не быў бы ён рахманым сынам свайго народу, не цякла б у яго жылах сярмяжная беларуская кроў, каб зараз жа не забунтавала ўсё ў ім: маўчы, не той гэта занятак, якім трэба хваліцца, гэта ж не мяхі цягаць і не падковы гнуць… Акрамя таго і раней ён сумняваўся: што ж такое ў яго атрымліваецца, ці можна назваць тое, што ў яго, прозай; а цяпер, чужое паслухаўшы і са сваім параўнаўшы, — і падаўна.
Таму ён амаль шчыра адказаў:
«Ні паэзія, ні проза, я звычайны студэнт».
«Праўда? — узрадваўся Ведрыч. — За гэта дай пяць, — і моцна паціснуў Трухану руку. — А вось сарочку такую пад пінжак насіць не раю — даўно не носяць такіх».
«Ды ў мяне і няма іншай…»
Ведрыч быў такі здзіўлены, што, зацягнуўшыся, забыў выпусціць дым з рота.
«А чаму, — ён закашляўся, — чаму ты так дзіўна гаворыш?»
«Рэдка карыстаюся ў жыцці роднай моваю, — вінавата адказаў Трухан. — Да свайго сораму».
Ведрыч павярнуўся і паклікаў:
«Эй, хадзіце сюды, паглядзіце, які хлопец цікавы! — і зноў да Трухана: — Дык ты праўда такі, ці прыдурваешся?»
«Які?» — усё не разумеў Трухан. Што яго ўжо так зацікавіла, гэтага Ведрыча? Ну, пінжак стары, да кашулі не падыходзіць, ну, маўленне, відаць, дужа правільнае, літаратурнае, як у стараннага замежніка…
Тым часам падышлі бялявы з «прэзідыума», і чарнявы ў касцюме, і дзяўчына, якая чытала верш пра воі і веі.
«Скажы яшчэ штонебудзь, — папрасіў Ведрыч. — Ці ты проста разыгрываеш нас? Прызнайся, што ты празаік, і цяпер проста выдурваешся».
«Не…»
«Лухта, не можа быць! Усе, хто размаўляе пабеларуску, штосьці пішуць. Нацыя пісьменнікаў! У народнай песні дзеўка, жаніхоў перабіраючы, самага першага за тое бракуе, што, ён бачыце, «не піша вершы», — геніяльна!»
«Не слухай яго, — сказаў бялявы. — Я ўжо гадоў дзесяць на мове размаўляю, ні слова не напісаў і не надрукаваў, але дзе б ні быў, з кім бы ні сустрэўся — першае пытанне: «Ты хто, празаік ці паэт?» Ніяк не звыкнуцца, што мову даўнымдаўно пара выводзіць зпад даху гэтага вось будынка!»
«Ну, скажы штонебудзь, — не адчапляўся ад Трухана Ведрыч. — Дзеля мяне — я даўно ўжо не смяяўся».
«Мне вельмі.... даспадобы вашае выступленне, — праўдзіва сказаў Трухан. — Ніколі не чуў такога».
«Оо, цяпер бачу, што ты не такі дурны, як здаешся... Толькі не хвалі мяне многа, бо я люблю страшэнна і яшчэ заплачу, чаго добрага. Не крыўдуеш за дурны? Ну, тады пахвалі мяне яшчэ».
«Магутнае... ды што там, проста цудоўнае выступленне», — падбіраючы словы, паўтарыў Трухан.
Усе, акрамя Ведрыча, засмяяліся.
«Смейцеся, — сказаў ім Ведрыч. — Вось гэта, можа, адзіная сапраўдная беларуская жывая душа сярод нас. Калі не іграе, вядома. Ні злосці, як у вас, ні зайздрасці, сарамлівы, тактоўны... Усё ў яго цудоўна, усё магутна... Як цябе завуць?»
«Алесь. Трухан прозвішча».
«Асофіл… Жартую — Анатоль. Ведрыч прозвішча. Дык а колькі табе гадкоў, кажаш?»
«Дваццаць адзін».
«А мне — дваццаць дзевяць. То чаму ж ты, дзядзька, выкаешся?»
Трухан паціснуў плячыма, даючы зразумець, што не асмельваецца на ты, але калі трэба, дык палічыў бы за гонар.
«Не звяртай увагі, — сказала дзяўчына. — Да яго яшчэ прывыкнуць трэба. А ты адчапіся ад хлопца!»
«Не, хай яшчэ мяне пахваліць. Бо ад вас дачакаешся. Ну?»
«Даспадобы яшчэ, як смела вы… ты размаўляў з вядомымі пісьменнікамі…»
«А, з гэтымі? — Ведрыч спахмурнеў, зрабіў выгляд, што задумаўся, нават прыкрыў даланёю вочы. Тады, падстройваючыся пад мову Трухана, загаварыў таксама знарок сур'ёзна: — Мусібыць такі праўда ваша. А вы іх ведаеце?»
«Канечне! — усклікнуў Трухан. — На выпускных сачыненне пісаў паводле творчасці...»
