Вячэрняе
Вячэрняе читать книгу онлайн
У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
* * *
На аўтобусным прыпынку тры дзябёлыя цёткі гамоняць пра чужых няўдалых мужыкоў.
Адна з іх:
— Каб гэта мой так піў ды валачыўся, дык я ж бы яго загрызла!..
Прыгледзеўся збоку. Твар загарэлы, шырокі, калючыя вочы і тонкія губы, якія сцяліся пасля слоўнай, як аўтаматнай, чаргі, пацвярджаюць,— загрызла б!..
* * *
— Сорак сваіх рублёў прапіў, пакуль удалося здаць на базу цёшчыну карову. А яна прыбягае назаўтра: «Машэннік, хочаш грошы мае сабе палучыць! Аддавай квітэ!» Аддаў я ёй тыя квітанцыі і кажу: «Ну, а цяпер давай з двара, а то суку спушчу!» Пайшла яна, яшчэ ўсё агрызаючыся, а я, браце, не вытрымаў — спусціў! Паспела выскачыць за брамку. Але ж і шпарыла! Зайшоў я ў хату, жонка стаіць каля печы, маўчыць. Ну, думаю, будзе злаваць. Ажно не. Свінню здаць цешча папрасіла ўжо другога зяця, майго швагра. Казаў потым, што лётала ў раён праверыць, ці столькі ж ён атрымаў, колькі даў ёй. і тут мая, чуючы гэта, раптам, браце, і кажа: «Суку трэба было спусціць!..»
* * *
Семдзесят дзевяць гадоў удаўцу, знаёмаму з партызан, а то яшчэ і з даваенных гадоў. Нейкім агентам трохі быў пасля вайны ці іншым нізавым чыноўнічкам. Коціць па вёсцы на веласіпедзе, не па-будзённаму адзеты. Спыніўся, павіталіся, а ў адказ на звычайнае «як жывеш», ён пачаў скардзіцца на новую жонку. І што «прастая калхозніца», і што «есці варыць ябы-як», а да таго ж яшчэ і «храпе кожную ноч, спаць не дае», хоць і спіць на кухні, а не з ім...
І скардзіцца ён так не толькі мне. Наш агульны знаёмы, з якім я ў гэтую вёску прыехаў, пра яго трагедыю ўжо чуў. Чулі і іншыя.
* * *
Цяпер ужо нават і так: «В семье у них консенсуса не было». Так гаварыла на вярхоўнай сесіі толькі што выбраная дэпутатка. Хоць ты вазьмі ды спытайся ў яе: «Извините, а конвергенция в наличии?» Таксама ж модна.
* * *
Жаўна не толькі «стукае» (у Багдановіча), але і вякае. Разумненькая дачніца хутка абрыдзела вясковым суседкам. Адна з іх расказвае мне:
— Цэлы дзень толькі і вякае на свайго, як жаўна: «Ваньня! Вань-ня!..» Усё камандуе. А ён такі ціхі, прыветлівы.
* * *
Як можна напсаваць у сяброўстве. Жоначка — мужу: «Не еш, ты да гэтага не прывык!» Пра тое, што падалі ў дрэннай раённай сталоўцы. Як быццам іншыя сябры па падарожжы, адзін з іх таксама з жонкай, дома да такога нечага прывыклі.
* * *
У Амерыцы мы з Панчанкам у кожным гатэлі (пакой звычайна на двух) на століку зноў бачылі абавязковую Біблію і яшчэ таўсцейшую тэлефонную кнігу, у якой правяралі колькасць сваіх аднафамільцаў. У Нью-Йорку іх у мяне аказалася найбольш. І Пімен адразу ж выдаў два радкі:
Не в пуху ли ваше рыльце —
двадцать два однофамильца!..
А перад гэтым, у Чыкага, я хацеў азадачыць яго пошукам рыфмы да слова Мічыган. Хвіліну памаўчаўшы, ён сказаў:
Над возерам Мічыган
дам вам чорнай цыцы гам!
Мы засмяяліся, падумаўшы, як аказалася, пра адно — пра красуню мулатку, якой днямі залюбаваліся ў вагоне цягніка не толькі мы. А яна — гордагрудая, фігурыстая, у блакітнай блузцы і белай спадніцы — раскошна прайшла па доўгім вагоне ў суседні, а неўзабаве вярнулася, прайшла па нашым зноў у другі суседні, выразна, па ўсмешцы мяркуючы, задаволеная тым, як ёю любуюцца.
* * *
Перабіраючы газетныя выразкі, знайшоў і перачытаў сваё юбілейнае слова пра Арсенія Астроўскага. І ўспомнілася зноў, як у чэрвені пяцьдзесят другога, пасля некалькіх цудоўных дзён гасцявання ў Ленінградзе, дзе мы з Арсеніем Георгіевічам займаліся аўтарызацыяй яго перакладу маёй аповесці, мы з ім, ужо ў Маскве, ішлі па Гогалеўскім бульвары ў выдавецтва. Ішлі, пагамоньвалі, і раптам ён, такі акуратны піцерскі інтэлігент, што і з жонкай на «вы», мякка, культурненька спытаўся ў мяне, і маладзейшага на дваццаць гадоў, і не надта яшчэ знаёмага, спытаўся, кіўнуўшы на магутную таўсцюху ў беленькім гарнітуры, што важна ішла перад намі:
— Иван Антонович, согласились ли бы вы отредактировать этот однотомник?..
* * *
— Ешце, ешце яшчэ! Добра, калі яно ўсё свежае. Ешце!..
Гэта мы снедаем, камандзіровачныя ў далёкім райцэнтры, запрошаныя даўнім сябрам. Усё свежае, усяго многа, а яно нібы нават і ў горла не лезе. Ведаючы, як яна, упасвеная гаспадыня, здзекуецца са свайго, які ў яе «дурны», «не ўмее жыць», бо яна са свайго гастранома больш «прыносіць у хату», чым ён, заслужаны настаўнік, ціхі, культурны чалавек.
* * *
Чарнявенькая, сімпатычная, а даведаўся, што ўсе яе норкавыя ды каракулевыя футэркі — з мужавых санаторных камбінацыяў ды хабараў, і ўся яе прывабнасць для мяне прапала. Дагнаў на вуліцы і толькі кіўнуў на «добрай раніцы», а гаварыць няма пра што. Проста фізічна прыкра.
* * *
Карэспандэнтка тэлебачання сустракаецца на Слонімшчыне з вясковымі бабулямі.
— Ну што вы, дзевачка,— кажа адна з іх,— старую бабу цягнеце за язык? Як жывем? Кепско, цяжко жывем! Хлеба раз на тыдзень прывязуць, дый то пакуль даклыпаеш у магазін, дык той хлеб ужо і разбяруць!..
* * *
На двары ялцінскага музея Чэхава дарожкі высыпаны хрусткай, хоць і плоскай ды гладзенькай, галькай.
— Не маглі ўжо заасфальтаваць,— гаворыць старэнькая, інтэлігентная дама, маці паэта, знаўца і сімпатык таго часу.
Калі ёй сказалі, што галька лепш за асфальт, яна не здалася:
— Зрэшты, хіба ж тады такі абутак быў? Тады насілі шаўро. Можна было і па гальцы хадзіць.
Трохі пазней, ужо ў доме, яна выказала яшчэ адно незадавальненне:
— У такога вялікага пісьменніка іконы без дарагіх акладаў...
Што ж, дайце бабулі паўспамінаць, паглядзецца ў люстра свайго мінулага, пакакетнічаць сваёй фальварковай ды гімназічнай значнасцю.
* * *
— Я дачка Наталлі Быськавай,— сказала мне пра сябе жанчына амаль сярэдніх гадоў, непрыгожая, ажно шкада яе, і апранутая так, што не пазнаць, гарадская яна ці вясковая.
А потым цётка яе, настаўніца ў гарадку, дзе мы сустрэліся, сказала мне пра сваю госцю, што мама яе прынесла з партызанскага лесу, што гэта дзяўчо гадавалася без бацькі, у бядоце... А цяпер — кандыдат біялогіі, прыехала з Алма-Аты, дзе жыве, працуе. Адзінокая.
І неяк хораша зноў прагучала яно, тое «Быськава» (ад «бысь, бысь, бысь!», як клічуць быка), з вуснаў сціплай і, як пасля спакваля аказалася, змястоўнай, талковай жанчыны.
* * *
Сусед падкочваўся да суседкі, а яна прызналася яго жонцы. Сяброўкі дамовіліся, і жонка сустрэла яго ўпоцемку ў сяброўчынай пасцелі, у каморы, калі мужык сяброўчын быў некуды паехаўшы з начлегам. Леглі яны, покуль што ды як, яна — у добрым здароўі ды вясёлая — саграшыла ў ягоны бок ад сцяны. «Во,— зашаптаў «ухаджор»,— ты падпусціла і то мне смашна. А маё падла як сатане!..» — «Ах ты, сволач паганая!» Лямант, бойка, уцёкі.
Або такое яшчэ:
Калісьці, таксама пры Польшчы, з нашага Турца на станцыю Гародзей вазілі збожжа з яўрэйскіх свірнаў-шпікняроў. Справіўшыся з перагрузкай, мужчыны заходзілі ў «гарбацярню», чайную, пагрэцца. Неяк сусед наш, вясёлы ды нестары здаравяк, сказаў афіцыянтцы: «Ну ж ты, дзеўка, і насаладзіла мне, ажно ў мяне...» А яна, мясцовая дульцынея: «Ну пакажы!» І хап яго за подшаг!..
Такое пісалі яшчэ ў сярэднявеччы. А мы толькі смакуем употайку.
* * *
Праз акно ў ашчаднай касе любуюся, як маладая, мілая з выгляду, даўнавата ўжо знаёмая маладзіца расцвіла цяжарнасцю.
* * *