-->

Час second-hand

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Час second-hand, Алексіевіч Святлана Александровна-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Час second-hand
Название: Час second-hand
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 426
Читать онлайн

Час second-hand читать книгу онлайн

Час second-hand - читать бесплатно онлайн , автор Алексіевіч Святлана Александровна
“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў. У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

«— Таварыш Маршал, што вы адчуваеце, ведаючы, што званне Героя Савецкага Саюза атрымалі за Афганістан? Акадэмік Сахараў агучыў лічбу: страты афганскага народа — адзін мільён чалавек…

— Вы думаеце, я шчаслівы, што атрымаў Зорку Героя? Загад я выконваў, але там адна кроў… бруд… Я не раз казаў, што вайсковае кіраўніцтва было супраць гэтай вайны, разумеючы, што нас уцягнуць у баявыя дзеянні ў цяжкіх, незнаёмых умовах. Супраць СССР падымецца ўвесь усходні ісламізм. Мы страцім перавагу ў Еўропе. Нам было жорстка сказана: «З якога гэта часу генералы ў нашай краіне сталі лезці ў палітыку?» Мы прайгралі барацьбу за афганскі народ… Але ў гэтым няма віны нашай арміі…»

Інтэрв’ю для тэленавін. 1990 г.

«…дакладваю аб ступені майго ўдзелу ў злачынных дзеяннях так званага «Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы…» (ГКЧП).

6 жніўня г. г. па Вашым распараджэнні я з’ехаў у адпачынак у вайсковы санаторый г. Сочы, дзе знаходзіўся да 19 жніўня. Да ад’езду ў санаторый і ў санаторыі да раніцы 19 жніўня мне нічога не было вядома аб падрыхтоўцы змовы. Ніхто, нават намёкам, мне не казаў пра яе арганізацыю і арганізатараў, гэта значыць, у падрыхтоўцы і ажыццяўленні яе я ніяк не ўдзельнічаў. Раніцай 19 жніўня, пачуўшы па тэлебачанні дакументы названага «Камітэта», я самастойна прыняў рашэнне ляцець у Маскву. А 8-й гадзіне вечара я сустрэўся з Янаевым Г. І., сказаў яму, што згодны з праграмай, выкладзенай «Камітэтам» у яго Звароце да народа, і прапанаваў яму пачаць працу з ім у якасці дарадцы в. а. Прэзідэнта СССР. Янаеў Г.І. пагадзіўся з гэтым, але, спаслаўшыся на занятасць, вызначыў час наступнай сустрэчы прыкладна на 12-ю гадзіну 20 жніўня. Ён сказаў, што ў «Камітэта» не арганізавана інфармацыя аб становішчы і добра, калі б я заняўся гэтым…

Раніцай 20 жніўня я сустрэўся з Бакланавым А.Д., які атрымаў такое самае даручэнне. Вырашылі працаваць па гэтым пытанні сумесна… Сабралі працоўную групу з прадстаўнікоў ведамстваў і арганізавалі збор дадзеных і аналіз становішча. Практычна гэтая рабочая група падрыхтавала два даклады: да 9-й вечара 20 жніўня і да раніцы 21 жніўня, якія былі разгледжаныя на пасяджэнні «Камітэта».

Акрамя таго, 21 жніўня я працаваў над падрыхтоўкай даклада Янаева Г.І. на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР. Увечары 20 жніўня і раніцай 21 жнiўня я ўдзельнічаў у пасяджэннях «Камітэта», дакладней, той яго часткі, якая вялася ў прысутнасці запрошаных. Вось праца, у якой я ўдзельнічаў 20 і 21 жніўня г. г. Акрамя таго, 20 жніўня, прыкладна а 3-й гадзіне дня, я сустракаўся ў міністэрстве абароны з Язавым Д. Ц. па яго просьбе. Ён сказаў, што сітуацыя ўскладняецца, і выказаў сумнеў у поспеху задуманага. Пасля размовы ён папрасіў прайсці з ім разам да намесніка міністра абароны генерала Ачалава В. А., дзе распрацоўваўся план захопу будынка Вярхоўнага Савета РСФСР. Ён слухаў Ачалава В. А. на працягу трох хвілін толькі наконт саставу войскаў і тэрмінах дзеянняў. Я нікому ніякіх пытанняў не задаваў… Чаму я прыехаў у Маскву па сваёй ініцыятыве — ніхто мяне з Сочы не выклікаў — і пачаў працаваць у «Камітэце»? Бо я быў упэўнены, што гэтая авантура пацерпіць паразу, а прыехаўшы ў Маскву, яшчэ раз пераканаўся ў гэтым. Справа ў тым, што, пачынаючы з 1990 года, я быў перакананы, як перакананы і сёння, што нашая краіна ідзе да згубы. Неўзабаве яна будзе падзеленая. Я шукаў спосаб гучна заявіць пра гэта. Палічыў, што мой удзел у забеспячэнні работы «Камітэта» і наступны звязаны з гэтым разбор дасць мне магчымасць наўпрост сказаць пра гэта. Гучыць, напэўна, непераканаўча і наіўна, але гэта так. Ніякіх карыслівых матываў у гэтым маім рашэнні не было…»

Ліст Прэзідэнту СССР М. С. Гарбачову. 22 жніўня 1991 г.

«…Гарбачоў дарагі, але Айчына даражэйшая! Хай у гісторыі застанецца хоць след — супраць гібелі такой вялікай дзяржавы пратэставалі. А ўжо гісторыя ацэніць, хто мае рацыю, а хто вінаваты…»

З запісной кніжкі. Жнівень 1991 г.
з аповеду N.
(прозвішча і сваю пасаду ў апараце Крамля прасіў не называць)

Гэта быў асаблівы сведка. Са святая святых — з Крамля, галоўнай цытадэлі камунізму. Сведка таго жыцця, якое было ад нас схаванае. Ахоўвалася, як жыццё кітайскіх імператараў. Зямных багоў. Угаворвала я яго доўга.

з нашых тэлефонных размоў

…пры чым тут гісторыя? «Смажаныя» факты вам падавай, што-небудзь востранькае, з душком? На кроў, на мяса ўсе бягуць. Смерць — ужо тавар. Усё на рынак нясуць. Абывацель будзе ў захапленні… дадасць сабе адрэналінчыку… Не кожны дзень імперыя валіцца. Ляжыць пысай у брудзе! У крыві! І не кожны дзень Маршал імперыі канчае жыццё самагубствам… вешаецца ў Крамлі на батарэі паравога ацяплення… …чаму ён пайшоў? Яго краіна сышла, і ён пайшоў разам з ёй, ён больш сябе тут не бачыў. Ён… я так думаю… ужо ўявіў, як усё будзе. Як разбураць сацыялізм. Балбатня скончыцца крывёю. Рабаўніцтвам. Як стануць знішчаць помнікі. Савецкія багі пойдуць на металалом.

Ва ўтыль. Пачнуць пагражаць камуністам Нюрнбергам… А суддзі — хто? Адны камуністы судзілі б іншых камуністаў — тыя, хто выйшаў з партыі ў сераду, судзілі б тых, хто выйшаў з партыі ў чацвер. Як пераназавуць Ленінград… калыску рэвалюцыі… Як стане модным лаяць КПСС, і ўсе пачнуць яе лаяць. Як будуць хадзіць па вуліцах з плакатамі: «КПСС — капут!», «Кіруй, Барыс!». Шматтысячныя дэманстрацыі… Якая радасць на тварах! Краіна гінула, а яны былі шчаслівыя. Руйнаваць! Пілаваць! Для нас гэта заўсёды свята… свяцейка! Далі б толькі каманду «Фас!» Пачаліся б пагромы… «Жыдоў і камісараў да сценкі!» Народ гэтага чакаў. Быў бы рады. Наладзілі б паляванне на старых-пенсіянераў. Я сам знаходзіў на вуліцы ўлёткі з адрасамі асноўных работнікаў ЦК — прозвішча, дом, кватэра, а іх партрэты расклейвалі ўсюды, дзе толькі можна. Каб у выпадку чаго — даведаліся. Са сваіх кабінетаў партнаменклатура бегла з поліэтыленавымі пакетамі. З авоськамі. Шмат хто баяўся начаваць дома, хаваліся ў сваякоў. Інфармацыя ў нас была… Ведалі, як усё адбывалася ў Румыніі… Расстралялі Чаўшэску з жонкай, і пачкамі везлі і ставілі да сценкі чэкістаў, партыйную эліту. Засыпалі ў равах… (Доўгая паўза). А ён… ён быў ідэалістычны, рамантычны камуніст. Верыў у «зіхоткія вяршыні камунізму». У літаральным сэнсе. У тое, што камунізм прыйшоў назаўжды. Недарэчнае сёння гэта прызнанне… ідыёцкае… (Паўза.) Тое, што пачыналася, ён не прымаў. Бачыў, як заварушыліся маладыя драпежнікі… піянеры капіталізму… Не з Марксам і не з Леніным у галаве, а з доларам… …што гэта за путч, калі не страляюць? Войска баязліва збегла з Масквы. Пасля арышту членаў ГКЧП ён чакаў, што неўзабаве прыйдуць і па яго, павядуць у кайданках. З усіх памочнікаў і дарадцаў прэзідэнта ён адзін падтрымаў «путчыстаў». Падтрымаў адкрыта. Астатнія чакалі. Чакалі. Бюракратычны апарат — гэта машына з вялікімі магчымасцямі для манеўру… Да выжывання. Прынцыпы? У бюракратыі няма перакананняў, прынцыпаў, усёй гэтай мутнай метафізікі. Галоўнае — уседзець у крэсле, каб як насілі, так і неслі кадоўбчыкі мёду і сушаных уюноў Бюракратыя — наш канёк. Яшчэ Ленін казаў, што бюракратыя страшнейшая за Дзянікіна. Цэніцца толькі адно — асабістая адданасць, і не забывай, хто твой гаспадар, з чыёй рукі кормішся. (Паўза.) Ніхто пра ГКЧП праўды не ведае. Усе хлусяць. Так… вось… Насамрэч, была задуманая вялікая гульня, таемных спружынаў і ўсіх яе ўдзельнікаў мы не ведаем. Туманная роля Гарбачова… Што ён сказаў журналістам, калі вярнуўся з Фароса?

«Усяго я вам усё роўна ніколі не скажу». І не скажа! (Паўза.) І, можа быць, гэта таксама адна з прычынаў, чаму ён сышоў. (Паўза.) Статысячныя дэманстрацыі… гэта моцна дзейнічала… Цяжка было захаваць нармальны стан… Не за сябе ён баяўся… Не мог змірыцца з тым, што хутка ўсё будзе ўтаптана, забетанавана: савецкі лад, вялікая індустрыялізацыя… вялікая Перамога… І выявіцца, што і «Аўрора» не страляла, і штурму Зімняга не было… …лаюць эпоху… Час наш подлы. Пусты. Усё завалена анучамі і відзікамі. Дзе вялікая краіна? Як што якое, нікога мы сёння не пераможам. І Гагарын не паляціць.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название