-->

Час second-hand

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Час second-hand, Алексіевіч Святлана Александровна-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Час second-hand
Название: Час second-hand
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 426
Читать онлайн

Час second-hand читать книгу онлайн

Час second-hand - читать бесплатно онлайн , автор Алексіевіч Святлана Александровна
“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў. У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Танкі ў Маскве… барыкады… У вёсцы ніхто асабліва з гэтай нагоды не напружваўся. Не зарубаўся. Нашмат больш хваляваў каларадскі жук і капусная моль. Ён жывучы, гэты каларадскі… А ў маладых пацаноў семкі і дзеўкі ў галаве. Дзе пляшку ўвечары расціснуць? Але народ усё-такі больш выказваўся за ГКЧП. Я так зразумеў… Яны не ўсе былі камуністамі, але ўсе за вялікую краіну. Баяліся пераменаў, бо пасля ўсіх пераменаў мужык у дурнях заставаўся. Памятаю, як наш дзед казаў: «Раней мы жылі хуёва, хуёва, а потым усё горш і горш». Да вайны і пасля вайны жылі без пашпартоў. Вясковым пашпарт не давалі, не выпускалі ў горад. Рабы. Арыштанты. Вярнуліся з вайны ў ордэнах. Паў-Еўропы заваявалі! А жылі без пашпартоў.

У Маскве даведаўся, што мае сябры ўсе былі на барыкадах. Удзельнічалі ў куламесе. (Смяецца.) І я медалёк мог атрымаць…»

«Я — інжынер…

Хто ён, маршал Ахрамееў? Фанатык «саўка». Я жыў у «саўку», мне зноў у «савок» не хочацца. А гэта быў фанатык, чалавек, шчыра адданы камуністычнай ідэі. Гэта быў мой вораг. Ён выклікаў ува мне нянавісць, калі я слухаў яго выступленні. Я разумеў: гэты чалавек будзе біцца да канца. Яго самагубства? Ясна, што ўчынак неардынарны, і ён выклікае павагу. Смерць трэба паважаць. Але я задаю сабе пытанне: а калі б яны перамаглі? Вазьміце які заўгодна падручнік… Ніводны пераварот у гісторыі не абышоўся без тэрору, абавязкова ўсё заканчвалася крывёю. Выдзіраннем языкоў і выкалупваннем вачэй. Сярэднявеччам. Тут не трэба быць гісторыкам…

Пачуў раніцай па тэлевізары пра «няздольнасць Гарбачова кіраваць краінай з прычыны цяжкай хваробы»… убачыў пад вокнамі танкі… Тэлефаную сябрам — усе за Ельцына. Супраць хунты. Будзем Ельцына абараняць! Адчыняю халадзільнік — паклаў кавалак сыру сабе ў кішэню. Абаранкі ляжалі на стале — згроб абаранкі. А зброю? Нешта трэба з сабой узяць… На стале ляжаў кухонны нож… патрымаў яго ў руках і паклаў на месца. (Задумаўся.) А калі б… а калі б яны перамаглі?

Цяпер па тэлевізары паказваюць карцінкі: маэстра Растраповіч прыляцеў з Парыжа і сядзіць з аўтаматам, дзяўчаты частуюць салдатаў марозівам… Букет кветак на танку… Мае карцінкі іншыя… Маскоўскія бабулі раздаюць салдатам бутэрброды і водзяць да сябе дадому па малой патрэбе. Увялі танкавую дывізію ў сталіцу — ні сухпайкоў, ні прыбіральняў. Тырчаць з люкаў тоненькія шыйкі дзецюкоў, і вось такія! — у іх перапалоханыя вочы. Яны нічога не разумеюць. На трэці дзень ужо сядзяць на брані — злосныя, галодныя. Не выспаліся. Жанчыны бяруць іх у аблогу: «Сыночкі, і вы будзеце ў нас страляць?» Салдаты маўчаць, а афіцэр як гыркне: «Дадуць загад — будзем страляць!» Салдатаў як ветрам знесла, пахаваліся ў люках. Во як! У мяне карцінкі з вашымі не супадаюць… Стаім у ачапленні, чакаем атакі. Чуткі: неўзабаве газ пусцяць, снайперы на дахах… Падыходзіць да нас жанчына, у яе ордэнскія калодкі на швэдары: «Каго абараняеце? Капіталістаў?» — «Ды ты што, бабуля? Мы за свабоду тут стаім». — «А я за савецкую ўладу ваявала — за рабочых і сялян. А не за кіёскі і кааператывы. Далі б мне зараз аўтамат…»

Усё вісела на валаску. Крывёю пахла. Свята я не памятаю…»

«Я — патрыёт…

Дайце мне выказацца. — Падыходзіць мужчына ў расхрыстаным кажуху з масіўным крыжам на грудзях. — Мы жывём у самы ганебны час нашай гісторыі. Мы — пакаленне баязліўцаў, здраднікаў. Такі прысуд нам вынесуць нашыя дзеці. «Вялікую краіну нашыя бацькі прадалі за джынсы, «Мальбара» і жуйку», — скажуць яны. Мы не змаглі абараніць СССР — нашу Радзіму. Страшнае злачынства. Прадалі ўсё!! Ніколі не прывыкну да расійскага трыкалору, у мяне перад вачыма заўсёды будзе чырвоны сцяг. Сцяг вялікай краіны! Вялікай Перамогі! Што ж гэта трэба было зрабіць з намі… з савецкімі людзьмі… каб мы заплюшчылі вочы і пабеглі ў гэты ябаны капіталістычны рай? Купілі нас фанцікамі, каўбаснымі крамкамі, яркімі абгорткамі. Асляпілі, забалбаталі. Мы прамянялі ўсё на тачкі і шмоткі. І не трэба казак… што гэта ЦРУ разваліла Савецкі Саюз, падкопы Бжэзінскага… А чаму КДБ не разваліла Амерыку? Не тупыя бальшавікі прасралі краіну, і не інтэлігентныя сволачы яе знішчылі, каб ездзіць па замежжах і чытаць «Архіпелаг ГУЛАГ»… І не шукайце жыда-масонскай змовы. Усё мы знішчалі самі. Сваімі рукамі. Марылі, каб у нас адкрылі «Макдональдсы» з гарачымі гамбургерамі і кожны мог купіць сабе «Мэрсэдэс», пластмасавы відзік. І каб у кіёсках прадаваліся парнафільмы…

Расіі патрэбна моцная рука. Жалезная. Наглядчык з палкай. Так што — вялікі Сталін! Ура! Ура! Ахрамееў мог стаць нашым Піначэтам… генералам Ярузэльскім… Вялікая страта…»

«Я — камуніст…

Я быў за ГКЧП, дакладней, за СССР. Я быў шчыры гэкачэпіст, таму што мне падабалася жыць у імперыі. «Широка страна моя родная…» У восемдзесят дзявятым годзе паслалі мяне ў камандзіроўку ў Вільню. Перад ад’ездам выклікаў да сябе галоўны інжынер завода (ён там ужо быў) і папярэдзіў: «Ты па-руску з імі не гавары. Запалак у краме не прададуць, калі папросіш па-руску. Ты на сваю ўкраінскую не забыўся? Размаўляй па-ўкраінску». Я не паверыў — што за глупства? А ён: «Асцярожна ў сталоўцы — могуць атруціць ці падсыпаць тоўчанае шкло. Ты там цяпер акупант, разумееш?» А ў мяне ў галаве дружба народаў і ўсё такое. Савецкае братэрства. Не паверыў, пакуль не прыехаў на віленскі вакзал. Выйшаў на перон… З першай хвіліны, пачуўшы рускую, мне далі зразумець, што я прыехаў у чужую краіну. Я быў акупант. З бруднай, заняпалай Расіі. Рускі Іван. Варвар.

І вось гэты танец маленькіх лебедзяў… Адным словам, пра ГКЧП я пачуў раніцай у краме. Пабег дадому, уключыў тэлевізар: забілі Ельцына ці не? У чыіх руках тэлецэнтр? Хто камандуе арміяй? Патэлефанаваў знаёмы: «Ну, сукі, зараз зноў гайкі закруцяць. Станем шрубкамі і цвічкамі». Мяне зло ўзяло: «А я абедзвюма рукамі — за. Я — за СССР!» У адзін момант ён разварочваецца на сто восемдзесят градусаў: «Канец Міхаілу Мечанаму! Хай папрацуе ў Сібіры!» Разумееце? З людзьмі трэба было размаўляць. Даводзіць. Апрацоўваць. Перш за ўсё браць «Астанкіна» і кругласутачна вяшчаць: ратуйце краіну! Савецкая Радзіма ў небяспецы! Адразу разабрацца з сабчакамі, афанасьевымі ды астатнімі здраднікамі. А народ быў — за!

У самагубства Ахрамеева не веру. Не можа баявы афіцэр павесіцца на шпагаце… са скрынкі ад торта… Як зэк. У турэмнай камеры так вешаюцца — седзячы і падкурчыўшы ногі. У адзіночцы. Не ў вайсковай гэта традыцыі. Афіцэры грэбуюць пятлёй. Не самазабойства гэта, а забойства. Яго забілі тыя, хто забіў Савецкі Саюз. Яны яго баяліся — Ахрамееў меў высокі аўтарытэт у арміі, ён мог арганізаваць супраціў. Народ яшчэ не быў дэзарыентаваны, раз’яднаны, як цяпер. Яшчэ ўсе жылі аднолькава і адны газеты чыталі. Не так, як цяпер: у адных супчык рэдкі, у другіх жэмчуг дробны.

А вось гэта… я сам гэта бачыў… Маладыя хлопцы прыставілі лесвіцы да будынка ЦК КПСС на Старой плошчы, яго ўжо ніхто не ахоўваў. Высокія пажарныя лесвіцы. Залезлі наверх… малаткамі і зубіламі пачалі збіваць залатыя літары ЦК КПСС. А другія ўнізе іх распілоўвалі і раздавалі кавалачкі на памяць. Разбіралі барыкады. Калючы дрот таксама ішоў на сувеніры.

Такім я запомніў падзенне камунізму…»

З матэрыялаў следства

«24 жніўня 1991 года а 21 гадзіне 51-й хвіліне ў службовым кабінеце № 19а ў корпусе 1 Маскоўскага Крамля дзяжурным афіцэрам аховы Карацеевым быў знойдзены труп Маршала Савецкага Саюза Ахрамеева Сяргея Фёдаравіча (1923 года нараджэння), які працаваў дарадцам Прэзідэнта СССР.

Труп знаходзіўся ў сядзячай паставе пад падваконнікам акна кабінета. Спіной труп абапіраўся на драўляную рашотку, якая закрывае батарэю паравога ацяплення. На трупе было адзенне Маршала Савецкага Саюза. Пашкоджанняў на вопратцы не было. На шыі трупа знаходзілася слізкая, вырабленая з сінтэтычнага шпагату, складзенага ўдвая, пятля, якая ахоплівала шыю па ўсёй акружнасці. Верхні канец пятлі быў замацаваны на ручцы аконнай рамы клеючай стужкай тыпу «скотч». Якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў на трупе, акрамя звязаных з павешаннем, не выяўлена…»

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название