-->

Вiтраж

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Вiтраж, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Вiтраж
Название: Вiтраж
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 498
Читать онлайн

Вiтраж читать книгу онлайн

Вiтраж - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 36 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Але i гэта не ўсё. I тут я не зусім арыгінальны. Станіслаў Шгань, яшчэ адзін акадэмік, польскі, у заўвагах да «Пана Тадэвуша», апраўдваючы паэта, піша:

«Крылы ў яго «распасцёртыя», г. зн. бачныя знізу, робяць уражанне белых».

Але не ў гэтым для мяне галоўнае. Далей ён кажа так:

«Падобнае акрэсленне бусла з распасцёртымі крыламі як белакрылага знаходзім мы яшчэ ў Авідзія».

Вунь ажно дзе ды калі!.. Усе яны — украінец, паляк, старажытны рымлянін — ішлі ад жыцця, вялікая паэзія заўсёды звязана з ім непарыўна, яна сама — жыццё, увекавечанае ў слове.

I нежыццёвым, непраўдзівым было б замоўчваць, як, гледзячы на тое, што я бачу сам, я i ўспамінаю сказанае — ад перажытага — іншымі, перажываючы яго па-свойму, зноў.

Клекачыце, буслы! Няхай жыве, як сонца, вечная паэзія! I тут, над нашай ракою.

1968-1971

РЭХА ЗАЎСЁДЫ CA МНОЙ

У цясноце зялёнага дворыка цвітуць белыя i чырвоныя ружы. Там, дзе ашклёныя дзверы вялікай гасцінай раскрыты на поўдзень, сонечны сёння, пасля трох дзён кастрычніцкай нягоды. Ружы гараць, як быццам i на зіму не гаснучы з тых дзён, калі гаспадар, што любіў ix, пайшоў назаўсёды з дому.

Перад уваходам у гэты дом, цяпер ужо азначаны шыльдай «Музей Уладзіслава Вранеўскага», па-вясковаму сціпла, амаль сарамліва стаяць плакучыя вербы — прыспушчанай зелянінай жалобных сцягоў. Пасаджаныя ім, пасталелыя, пасумнелыя без яго.

Адсутнасць гаспадара i разам з тым прысутнасць яго адчуваюцца тут неразлучна.

Улетку пяцьдзесят другога года апошні сакратар Талстога, В. Булгакаў, гаварыў мне ў Яснай Паляне, што i яшчэ ўсё чакае... так, падсвядома, міжволі чакае, што вось ён, Леў Мікалаевіч, пакажацца на лясной сцяжыне, падыдзе да дому i ўвойдзе... «I яшчэ ўсё чакаю...» На сорак другім годзе разлукі, як быццам не пабелены сівізною i сам, а яшчэ ўсё, як у далёкім, ужо даўно гістарычным «тады», захоплены, закаханы ў генія юнак.

Бранеўскага няма толькі дзевяты год. Веліч яго яшчэ, па-мойму, не адстаялася ў часе. Яшчэ, здаецца, ледзь што не ўчора i я сядзеў, пры добрай хатняй каве, вось тут, у гэтым кутку гасцінай, дзе не бялеў яшчэ экран, на якім ён, гаспадар. зноў i зноў, кожны дзень цяпер узнікае перад вачыма наведвальнікаў музея.

Я не абражу светлай памяці выдатнага паэта i цудоўнага чалавека, сумна згадаўшы тое, што ўсе мы, хто з ім радзей ці часцей сустракаўся, ведалі яго бяду, якая мела свае горкія прычыны... Упершыню я зблізку прыгледзеўся да Бранеўскага ў Мінску i ў Наваградку, на стагоддзі з дня смерці Міцкевіча. Спачатку я ноччу, у адзіноце, доўга гартаў яго кнігу, а потым, з сябрамі, па свежым снезе ішоў на вакзал. У святочным настроі Ад паэзіі, ужо нядрэнна мне вядомай, a ўсё яшчэ неразгадана свежай, ад сустрэчы, якая чакала нас. А першае, што мы пачулі ад нашага паважанага госця, яшчэ з падножкі вагона, былі пацешна рускія ў яго вуснах i нечакана прыкрыя словы, пад адпаведны жэст двума пальцамі, расстаўленымі на вышыню запаветнага посуду: «Я желаю стопочку водки...»

Праз два гады пасля гэтага, у той асенні вечар, калі i я, у невялікай групе польскіх i савецкіх пісьменнікаў, гасцяваў у яго, Бранеўскі быў зусім, нібы нават крыху ненатуральна ціхі нейкай зварушлівай ціхасцю. Гэтую ціхасць мне часта нагадвае адзін яго верш, а верш, у сваю чаргу, напамінае аўтара i той вечар. Адзін вядомы паэт, да сівізны нястомны крыкун i пазёр, псаваў нам ціхасць таго вечара сваімі вершамі. Крычаў ix траскуча i многа — цэлы вялікі цыкл, па карэктурных лістах. Калі ж нарэшце можна было выкарыстаць паўзу i папрасіць гаспадара таксама штосьці прачытаць, Уладзіслаў звярнуўся да жонкі:

— Вандзя, падай, калі ласка, вунь дзе той томік.

Яна прынесла, ён разгарнуў на патрэбнай старонцы, нягучна прачытаў кароткі верш, загарнуў кнігу i папрасіў паставіць яе на месца.

— Дзякую, Вандзя.

«У цягніку» — так называецца той верш. Толькi шаснаццаць радкоў. Для сябе я бяру ix у арыгінале, а перадаць другім магу, на жаль, толькі прозай. Перакажу заключную страфу:

«У сэрцы цішыня. Як жа легка яе спалохаць або атруціць. Вазьмі гэтую хвіліну ў далоні, як агеньчык, i заслані ад ветру».

На вачах у нас адбывалася так многа векапомнага, ствараліся старонкі i раздзелы гісторыі, а мы як быццам толькі зводдаль бачым гэта заўсёды, i сумна ці радасна ўздрыгваем у душы, прадчуваючы, здаецца, яшчэ большае... За вокнамі быў лістапад 1957 года, навокал яшчэ ўсё многа i гучна гаварылася пра свежы вецер у адносінах паміж нашымі краінамі i наогул. Свежы вецер бывае сцюдзёны, на ім прастуджваюцца не толькі кволыя. Мы сядзелі як людзі блізкія, якім не трэба было мяняць, падганяць на патрэбу дня свае ўзаемаадносіны. Бранеўскі, рэвалюцыйны паэт, прыгожы i нялёгкі лес якога ўсе гады бязлітасна нацягваўся на крутыя перавалы гісторыі, чалавек ужо немалады, аберагаў сваю цішыню дзеля спраў найважнейшых. Гэта была не тая цішыня, калі баязліва ці хітра вычэкваюць,— ён не хаваўся ад свежага ветру, ён тады многа ездзіў па Польшчы, многа выступаў сярод рабочых i моладзі, для большай раўнавагі духу правяраючы сябе па чытачу, несучы яму i сваю задушэўную лірыку, i палымянае слова трыбуна.

...Зноў слухаю той верш — пра цішыню. З магнітафоннай стужкі. I той, i іншыя. Да слёз урачыстае набажэнства паэзіі. Паэзіі, у якой цудоўна спалучана крынічна празрыстая, амаль зусім народная прастата i глыбіня, непераможна звязаная з жыццём, з роднай зямлёй, з лесам працоўнага чалавека. Горды, нават часамі кплівы, задорны выклік вечнага — модзе, шчырая, светлая вера, надзея, любоў i маці ix — мудрасць.

Па запісу я чую Бранеўскага ўпершыню. I мне так дзіўна чуць яго, што хоць спытайся: няўжо гэта ён сам? Так молада, так здорава гучыць яго голас, нават запісаны за некалькі лічаных месяцаў да дня, калі саркома заціснула яго да канца маладое, звонкае горла.

Пастарэлая ў сзаёй адзіноце, але нястомная ў адданасці памяці мужа i друга, пані Ванда частуе нас, «па сямейнай традыцыі», хатняй наліўкай, слівавым варэннем, чорнай кавай. Многа расказвае пра Уладзіслава, асабліва пра яго апошнія дні.

Ды мне, відаць, найбольш, назаўсёды запомніцца з яе расказаў тое, як ён чытаў свае вершы — вачыма толькі, як кнігу — амаль перад самым канцом. Правяраючы, што пакідае.

* * *

Малыя любяць дружыць з дарослымі. Дый маладыя са старэйшымі таксама. Калі ў першым выпадку больш за ўсё імпануе даросласць, хвалюе жаданне як найхутчэй вырасці самому, дык у другім выпадку, у значна старэйшага падабаюцца не толькі яго вопыт, заслугі, слава, але ж i маладосць душы, i прастата.

У тым успомняным лістападзе, калі мы гасцявалі ў Бранеўскага, мне было сорак. У параўнанні з двума найстарэйшымі сярод нас, якім было блізу па шэсцьдзесят, гэта... ва ўсякім разе не была яшчэ старасць. I блізкасцю з імі, старэйшымі, пачаткам дружбы я ганарыўся па-маладому.

Другі быў Леан Кручкоўскі.

Улетку таго ж пяцьдзесят сёмага года ён адпачываў у нас, над Нараччу. Там не было яшчэ ніякіх санаторыяў ды турысцкіх баз, i таму, каб прыняць паважанага госця належным чынам, па ўрадаваму заданию ў сасняку каля дома адпачынку мінскіх друкароў, воддаль ад яго быў збудаваны яшчэ адзін фінскі домік. Кручкоўскі пасяліўся там з жонкай i дванаццацігадовым сынам.

Буйны дзяржаўны дзеяч братняй дзяржавы, ён меў права на ўвагу з боку кіраўнікоў нашай рэспублікі, аднак не толькі ў тым, даволі раскошным доміку, але i ў звычайнай вясковай хаце ён, сапраўдны пісьменнік i просты, шчыры чалавек, адчуваў сябе добра, нармальна. Ён гасцяваў у нас, беларускіх калегаў, у адной з вясковых хат, пасля ў дачным доме з непакрытых шалёўкай ці тынкам сасновых бярвенняў. Мы многа гутарылі i на сонечным беразе возера, i ў цішыні палявой дарогі, паміж начнога аціхлага — ані шумочка — жыта. Калі я спытаўся, што ён хацеў бы, каб я пераклаў з яго твораў, ён сказаў не тое, што я спадзяваўся пачуць: назваў не славутага «Кардыяна i Хама», a «Паўлінава пер'е». Калі ён прыслаў мне потым кнігу i я прачытаў гэты «вясковы» раман, мне стала яшчэ больш зразумелай шчырасць i мудрая прастата яе аўтара.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 36 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название