Вiтраж
Вiтраж читать книгу онлайн
Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Цяпер вось чытаю пра зайздросную, павучальную працу Мікалая Васільевіча над мовай сваіх твораў, у прыватнасці над мовай «Бульбы», i неяк прыкра i шкада, што гэтая аповесць, як i Сянкевічаў раман напісаныя не для ўсіх людзей, як іншыя рэчы гэтых вялікіх аўтараў.
* * *
Ёсць дылетанцтва ведання, няма дылетанцтва любві да чужое літаратуры. Хоць першае i абумоўлівае другое.
* * *
Стары канчае свой сёмы дзесятак. Не які-небудзь цяжкі, нямоглы, занудлівы дзед, а нярослы, рухавы, вясёлы i па-народнаму мудры дзядок. Толькі нядаўна ён адпусціў сабе доўгія валасы i бараду, жаўтлява-сівыя, настолькі ўжо «благочестивые», што да ix зусім-такі пацешна не пасуе старая шырпатрэбаўская кепачка з маленькім казырком. Зрэшты, кепачка сваё робіць: пад ёю вельмі надзейна схаваны німб яго крыху сектанц. кага высакародства, саліднасці, i застаецца чалавек, які многа шукаў, не раз памыляўся, многа
чытаў самых сур'ёзных кніг, многае ўмеў рабіць залатымі рукамі, зрабіў людзям нямала дабра — i «во спасение души», i проста па дабраце яе, гэтай душы, яшчэ ўсё неспакойнай i нястомнай.
I мне ён дапамог за трыццаць год, можна сказаць, нямала. Скажам, цяпер — сваім адчуваннем вясёлага, вострага слова. Таго, што з самых народных глыбіняў, ад той гаючай свежасці, якая пахне i свежай раллёй, i разварушаным гноем, i бела-ружовай пяшчотнасцю яблыневага цвету, i вострым палыном узмежкаў.
Неяк ён зноў заходзіў да мяне i зноў пакінуў на ўспамін, на добры смех ды падмацунак ёмкае, смачнае слова.
— Уставай — коні ў аўсе! Так мы калісьці смехам будзілі адзін аднаго на начлезе. Чым не заклік да працы, да пільнасці? — А крыху пазней, развітваючыся: — Вудзь, Іване, здароў. Шукай, працуй, а коней у авёс — не трэба.
Пошукі ісціны, што хвалявалі яго ад ранняй, вельмі далёкай ужо маладосці, заўсёды праходзілі недзе паміж Талстым i Леніным. У 1919-м трыццацігадовы чыгуначны тэхнік, вегетарыянец i абстынент, ён быў у родным гарадку членам рэўкома. Загадваў зямельным аддзелам. Чатыры папы на чале з благачынным,— прыход быў багаты,— у жніво звярнуліся ў рэўком з прашэннем выдзеліць панскага жыта i ім. Загземаддзела выдзеліў ім на чатыры сям'і дзве дзесяціны, налажыўшы на прашэнне такую рэзалюцыю:
«Згодна са словамі апостала Паўла «Не работающий да не ест» — жыта прыбраць самім».
Днямі я выпадкова сустрэў яго на аўтобусным вакзале: дзед сабраўся ў родны гарадок, агледзець бацькоўскія магілы. З кашолкай у руцэ, накрыты несмяротнай кепачкай, з усмешкай, што не прапала i ў свяшчэннай барадзе. Пастаялі мы, чакаючы яго аўтобуса, пагаварылі. Да стаянкі адзін за адным падыходзілі аўтобуоы: набярэ пасажыраў — пайшоў, праз нейкі час падыходзіць наступны. I ўсё не наш. То Клецк, то Наваградак, то Нясвіж... Хоць вонкава i непрыкметна, а хвалюемся, i ён, i я. Бо ўжо i сутуняецца. Яшчэ адзін аўтобус!.. А, каб цябе — зноў не наш: івянецкі!..
Дзядок засмяяўся. Без найменшай сувязі з вельмі сур'ёзнаю тэмай нашай размовы.
— Калі-та на ўскраіне гэтага самага Івянца,— пачаў ён,— стаяў святы на горачцы. Фігура з дрэва, унізе насаджаная на шпень. Гэта яшчэ да той, да царскай вайны. Студэнты... Можа i з Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі? Маладыя людзі заўсёды былі вясёлыя. I думалі некаторыя. Словам, узялі яны ноччу ды пакруцілі таго святога на шпяні, адвярнулі яго ад горада i напісалі на гэтай самай: «С... я на ваш Івянец! Пайду ў Валожын». Ха-ха-ха!..
Дзед канчае свой семы дзесятак. Добра i ў старасці быць маладым!
* * *
Марцін памёр, а я, пачуўшы пра гэта ад другога свайго земляка, засмяяўся.
Брыдка? Ды што ты зробіш, калі я адразу ж успомніў той непаўторны, можа, спрадвеку адзін такі на цэлым свеце помнік, які ён, Марцін Ківеня, пакінуў па сабе ў адной з нашых наваградскіх вёсак.
Колькі жылі — сварыліся з братам... Дзеці павырасталі, пайшлі людзьмі ў шырокі ды далёкі свет, унукі пачалі на лета прыязджаць, a Марцін з малодшым братам Яўхімам, дзяды нямоглыя, але жывучыя, дзеркачаватыя, яшчэ ўсё то не віталіся, то брыдзілі-гадзілі самі сябе i радню. Даўно зрабілі па хаце, а бацькаву, старэнькую, ніяк не маглі падзяліць. Яўхім пачаў ужо тым часам трохі лагаднець, здавацца на нейкую памяркоўнасць, але Марцін не здаваўся. I вось нарэшце яны прыйшлі да мудрага вырашэння свае бясконца складанай справы,— распілавалі тую хаціну... наўздоўж. Саламонам быў тут Марцін. Яўхім згадзіўся ўжо i на гэта. Ён забраў сваю долю на дровы. A Марцінава доля стаіць. З адным акном ад вуліцы, з палавінай шчыта, забітая аполкамі з аднаго боку, з глухой сцяною з другога.
Ніхто ў ёй даўно ўжо не жыў i цяпер не жыве.
A стаіць яшчэ недзе — упарты помнік дурнаты.
* * *
Чорны пудзель, які сумуе на падаконніку, не толькі каштуе чатыры тысячы злотых,— ён яшчэ мае i багатую радаслоўную.
Нейкія былыя графы ці князі,— «пані дому» не ўспомніла ix прозвішча,— ці проста былыя радавітыя магнаты, якія цяпер займаюцца гадоўляй пародзістых сабак, прадаючы маім, знаёмым гэтага чорнага цюцьку, прыязна пацікавіліся, ці пан пакупнік — з радавітых.
Што ж ён мог ім адказаць, наш паднёманскі целяпень Мікола Нупрык, мой колішні сябар па польскім войску i нямецкім палоне, цяпер — сяк-так апалячаны варшаўскі рабацяга? Жонка яго — былая шляхцянка ў сучасным мяшчанстве, а ён, Мікола, хоць i перахрышчаны ёю на католіка, падпёрты яшчэ адным імем, здаецца, Збігнеў ці Зыгмунт, ён — як i ўсе мы — далей свайго бацькі i трохі дзеда нічога не памятае.
I вось былыя князі ці магнаты дапамаглі яму ў мудрагелістых справах генеалогіі. На наступнай, пасля пакупкі чорнага пудзеля, сустрэчы, яны сказалі Міколавай «пані дому», бо толькі з ёю адной сустрэліся, адкуль паходзіць слова «нупрэй», што стала прозвішчам яго, а потым i яе. Аказваецца, не проста ад Анупрэя, не проста ён з Беларусі, а, проша пані, са Жмудзі... Усё-такі нейкі пах ды прысмак вялікай гісторыі!..
A ці не лішне гэта прыемна,— паддаўшыся модзе, дый наогул паддаўшыся, вадзіць на праходку сабаку, што больш за самога цябе радавіты?..
* * *
Рамантык (крыху захмялелы):
— Ён, брат, як заспявае — шыбы звіняць!
Рэаліст (цверазейшы):
— Вядома, браток, як дрэнна закітаваныя, дык i будуць звінець.
* * *
Трохі начытаны, недавучаны дзядзька, філосаф i сектант, але сумленны чалавек. Я хачу яго паважаць, не хачу, каб ён падумаў, чаго добрага, што я гляджу на яго зверху. А ён, пасля доўгай гутаркі, дзе я больш слухаў, хутчэй з ветлівасці, чым з цікавасці, гаворыць з хітранькай усмешкай перавагі:
— У вас, у вашай суяце, няма калі нават падумаць. А я сабе ў дзярэўні многа мыслю. Многа, спакойна мыслю...
Нібы алей цісну — саматужная вытворчасць думкі. Часамі толькі з меншай карысцю. Як самамэта.
* * *
Дзве бабулькі сустрэліся, добра такі пагаварылі, стоячы на дарозе, а потым адна схамянулася:
— Я ж табе, мілая, здаецца здрастуй не сказала! Ну, то здрастуй.
* * *
Канцылярская пстрычка (зранку нервовая).
— Не дурыце вы мне, бабка, галавы! Я вам не машына!
Бабка (нібы не маючы права нервавацца):
— Была б ты, мая дзевачка, машынай, дык хоць не лаялася б так.
* * *
Увосені шэсцьдзесят другога года, у залатым, утульным лесе, у пажаданай адзіноце я чытаў бунінскі «Храм сонца», прымаў яго слова, як ліпавы мёд, маленькімі глыткамі, па некалькі старонак у дзень, пасля працы, шчасліва адчуваючы, што гэтае чытанне — не толькі разумны адпачынак, але i работа, i вучоба, i жыццё ва ўсёй яго паўнаце.