-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Што было далей — не памятаю, i не буду сачыняць. «Ляворвер», трэба думаць, быў там не адзін... З мяне, малога, ужо вясковага сіраты, хапала i гэтай мужнасці — не дам свайго, заробленага, i я не сумняваўся, што было яно іменна так.

Цяпер пра тое ўжо, што я сам бачыў.

Мы былі з багацейшых у вёсцы, аднак у пачатку трыццатых гадоў славуты эканамічны крызіс, якім была ахоплена i Польшча, цяжка перажываўся i нашай гаспадаркай, якою, хоць ужо i пры дваццацігадовым сыне, кіравала маці, «удава — шалёная галава», як гаварыла часам яна пра сябе. Усё, за што ў мужыка могуць быць сякія-такія грошы — збожжа, жывёла,— усё страшэнна патаннела. A падаткі не памяншаліся, ix трэба было своечасова плаціць. I па вёсках хадзілі секвестратары. Дзе з паліцэйскім, а дзе толькі з солтысам ці падсолтысам, вясковай уладай.

Вясной трыццаць першага года я, сямікласнік, прыйшоў са школы ў мястэчку i яшчэ за брамай, на вуліцы пачуў у нашай хаце крык — мамін i нейчы другі. Я кінуўся туды...

У сваёй «Граніцы», якая па лішне смелай пасляваеннай задуме мелася быць вялікім раманам, а друкуецца як «раздзелы з рамана», ёсць сцэна, дзе п'яны секвестратар, падвучаны на гэта падсолтысам, катўе старую сялянку, адзін сын якое недзе ў камуністычным падполлі, другі сёння зранку арыштаваны, а найменшы пасе карову. Калі хлапчук прыбег, п'яны вылюдак кінуўся i да яго... У творы гэта, што называецца, сацыяльна завострана, i я не каюся ў зробленым, бо i такое бывала — гэта я ведаў па расказах i з архіўных матэрыялаў.

Аднак тое, што я ўбачыў з-за napora нашых сенцаў, было таксама страшным. Яно i сёння бачыцца мне такім, а тады, калі я — у сорак шостым ці ў сорак сёмым годзе — пісаў той раздзел, бачылася, адчувалася яшчэ свяжэй, страшней.

Мама сядзела на гліняным таку, спіной да сцяны, каля ног секвестратара, аберуч трымалася за бацькаў адэскі, доўгі i чорны немясцовай поўсцю «мерыносаўскі» кажух, які ў яе вырывалі, крычала сваё «не дам!», штосьці яшчэ, з праклёнам i слязьмі...

На сённяшні мой падлік, калі ўжо сам я на восьмым дзесятку, ёй было тады... толькі пяцьдзесят восем. Але ж яна, яшчэ ўсё нястомная работніца, ужо болыл за дзесяць гадоў была калекай. Hary ca страшнымі вузламі варыкозных вен, з язвамі на ix, яна лячыла яшчэ ў Адэсе, а тут i лячыцца не было калі, i местачковы пан доктар нічога не дапамог, а на дадатак, спяшаючыся з поля, не сагнулася пад калючую драціну, якою было ад дарогі зацягнута прыгуменне, а напяла яе ўніз рукою, каб перасігнуць, шарпанула ржавымі калючкамі па тых вузлах ды язвах, i неўзабаве прыкінулася яшчэ i экзема. Начамі, прачнуўшыся на яе асцярожны плач ці пацерны шэпт, можна пыло зразумець, як ёй балюча, як яна ўдзень цярпела, а ноччу не можа заснуць.

Так, каб не тое калецтва, дык яна i не ўпала б з кажухам, а — чаго добрага — i шуганула б таго, з кім тузалася, а так... Можа, i заплакала ад прыкрасці такой, ад немачы, ад справядлівай злосці?

Над мамай, абёлап трымаючыся за другое крысо кажуха, стаяў пан Кісель, плюгавенькі звягун з жоўтымі шчопцямі вусікаў пад сінім носам. Я яго ведаў, бачыў даволі часта, але ж у мястэчку ці проста ў нашым Загоры, толькі не ў нас ды не так. I я закрычаў. Яшчэ пахлапечы, але ўжо, можа, i з нечым мужчынскім у голасе. Бо спачатку падсолтыс, які ўжо стаяў не ў сенцах, а на двары, — наш сусед, чалавек, як на сённяшні мой успамін, няхай сабе прыкметна фанабэрысты, але i недурны, нядрэнны,— спачатку вылаяўся, плюнуў у знак пратэсту i пайшоў з двара, а тады ўжо за ім, без кажуха падаўся i «абдзірач»-секвестратар.

Я хацеў памагчы ёй устаць. Але маці ўстала сама. I ўжо не плакала. Усё ж такі з перамогай!..

* * *

Вясною сорак другога года яна сяк-так трымалася на сваім сямідзесятым. Хадзіла прысутулена, кульгаючы, з кійком. Сілы ўжо не было, а мужнасць яшчэ засталася.

Нашы суседзі, некалькі хат цераз вуліцу, зноў пасварыліся. Ды так, што гэта ўжо з хаты выйшла на вуліцу, нарыў смуродам прарвала на ўсіх бліжэйшых. Сёння, падумаўшы пра той час, можна здзіўляцца прычыне іхняй сваркі, варажнечы. З-за зямлі, якой ужо не пагражала калектывізацыя. Маючы галаву, можна было i тады, у акупацыю, дадумацда да вельмі простага — якая тут калатнеча, якая дзяльба наўме, калі на свеце такое страхоцце?..

A нарыў прарвала. Ён выспяваў спакваля, з зімы, з таго часу, калі маладзейшы брат гаспадара прыехаў з Мінска, дзе ён жыў з грамадзянскай вайны. Першы раз пабыў тыдзень, паехаў. Напрадвесні прыехаў зноў — i не спяшаўся ад'язджаць. Яму трэба было, больш бяспечна, пабыць як найдаўжэй не там, дзе яму штосьці, відаць, пагражала. Але ён, маўклівы па характары ці з патрэбы, брату i братавай нічога не тлумачыў — проста жыў у ix, пакуль жылося, дый хлеб еў не за так, памагаючы ў гаспадарцы, балазе не забыўся яшчэ на сваёй чысцейшай рабоце ні цэпа, ні сякеры, ні сахара.

Брата i братавуху пачаў забіраць неспакой, падазрэнне, што ён гэта хоча, мосціцца тут, каб забраць сваю палавіну зямлі, якая ўсе дваццаць год пры Польшчы была толькі іхняй. Гэты пякучы нарыў, скула растрывожанай небяспекай уласнасці прарвала самым агідным чынам — здрадай... У адзін звычайны, рабочы, сонечны дзень, калі сады цвітуць, a людзі возяць гной пад бульбу, з мястэчка прыехалі конна тры паліцаі.

Немец шырозным фронтам стаяў далека адгэтуль на ўсходзе, яшчэ i ціснуў, пёр на той усход далей, а тут, у Заходняй, у глыбокім ды ціхім вясковым тыле, гаспадарылі свае. Нядаўнія свае, хлопцы з сялянскіх хат, з суседніх вёсак, пад камандай аднаго толькі жандара, паслугачы з чужою зброяй у руках, якія былі ўжо неаднойчы акрываўлены. Першыя паліцаі прымалі ўдзел у ліквідацыі актывістаў — i тых, што пры панах былі ў камуністычным падполлі, i тых, пераважна з беднаты, што пасля Верасня таксама дапамагалі іначыць жыццё на савецкі лад. Ix, пад камандай немцаў, якія прыехалі з раённага гарадка, вешалі, стралялі, секлі ім галовы шаблямі. Большасць паліцаяў, кожны ў сваю пару, служылі ў польскай арміі, са зброяй былі знаёмы. Хто з уланскім карабінам i шабляй, хто з пехацінскай вінтоўкай ды штыхом. А тут жа, у мностве кінутай у адступленне зброі, былі яшчэ i пісталеты. У панскім войску з пісталетамі хадзілі старшыя унтэры ды афіцэры. Цяпер наган ці TT мог начапіць кожны бобік. Адчуванне ўлады, здаўна знаёмай служывым мужчынам «силы оружия», напаўняла i перапаўняла мелкія душы яшчэ адной разнавіднасці двухногага са зброяй. I крыві прыбывала. Пасля першай масавай акцыі — расправы з актывістамі, прыйшла другая, яшчэ больш масавая — вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва ў мястэчках н'аваколля. А потым ужо былі толькі паасобныя катаванні i расстрэлы, рэдкія, як для забавы, каб не забыцца, як гэта рабіць. Адзін з найбольш старанных ды ўмелых казаў тады, i гэта пайшло па людзях жахам i агідай: «Страляю — i хочацца!..»

Дык вось гэта ён з двума іншымі, падначаленымі яму, прыехаў тады, па сігнале расправіцца з яшчэ адным бальшавіком.

Калісьці, i так нядаўна яшчэ — i шэсць, i чатыры, i два гады таму назад, — хлопец ён быў як хлопец, i проста кавалерам быўшы, i спраўным уланам у водпуску, прыходзіў у нашу вёску гуляць, i калі чым адрозніваўся ад каго іншага, дык нейкім ледзь не дзявочым голасам i рэдказубым хіхіканнем. Ён быў равеснікам нашага Мішы, нават цёзкам яго, лез, ліпнуў у дружбу, заходзіў з хлопцамі i ў нашу хату.

Тады, вясною сорак другога, наш Міша з жонкай i маленькім сынам жыў ужо ў суседняй вёсцы. Колю, старэйшаму, гаспадару з дваіма дзецьмі, i мне, яшчэ дзецюку, які пасля ўцёкаў з Нямеччыны начамі пісаў ці пачатае перад службай у польскім войску, перад вайной i палонам, ці новае што, зусім патаемнае,— нам з Колем сустракацца з такім знаёмым было зусім недарэчы. I мы на вуліцу не выйшлі.

Выйшла яна, наша маці.

Я глядзеў праз акно, адзін у хаце. Як сёння бачу старую —ссутуленую, з кіёчкам. Кульгае, спяшаецца, як заўсёды спяшалася на ўсё патрэбнае, важнае.

Мне не адразу стала зразумелым, што гэта яна туды, дзе крык на суседнім двары. Не памятаю, ці быў тады страх за самую яе, ці сорам, што мы з братам, які ці затуліўся недзе на панадворку, ці з жонкай i малымі на агародзе за хлявом, i я, што стаю ў хаце, не затрымалі старую; пачуцці гэтыя заварушыліся ў душы цяпер, калі запісваю,— i страх, i сорам, уперамешку з цвярозай развагай, заднім розумам, з такой адлегласці ў часе.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название