Нiчые

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Нiчые, Федарэнка Андрэй-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Нiчые
Название: Нiчые
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 654
Читать онлайн

Нiчые читать книгу онлайн

Нiчые - читать бесплатно онлайн , автор Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

«Добра. Іншага мы ад вас і не чакалі. Ніхто, само сабою, не верыць, што вы жылі ў будучым, і таму падобнай лухце. Як камуністы­матэрыялісты, мы не верым нават у дар як у штосьці індывідуальнае, ад нараджэння дадзенае — гэта буржуазныя хімеры, людзі будучага ўсе будуць геніяльныя і ўзаемазамяняльныя… Але пакуль мы вымушаны лічыцца, што няроўнасць існуе не толькі ў эканамічным, але і ў духоўным плане. Часова талент як адзнаку выключнасці мы прызнаем, і верым у звышмагчымасць чалавечага мозгу, у неадкрытыя яго рэзервы. Дар прадбачання, прадчування, інтуіцыі — такі ж самы дар, як і пісаць музыку, карціны або ствараць мастацкія творы, пакуль не ўсе гэта могуць. Што да вас, дык хутчэй за ўсё пасля ранення і кантузіі розум ваш даў збой, і вы атрымалі магчымасць прыадкрыць заслону будучага, зазірнуць туды… Такія людзі нам патрэбны. Мы залічваем вас у штат малодшым супрацоўнікам. Паёк — мука, чай, цукар, як прэмія — веласіпед… Дрывамі будзеце забяспечаны. Але як толькі не спраўдзіцца хоць адно вашае прароцтва…»

— Хто на «гэ»?!

— Галёнка…

— Голуб!

— Гершвін…

— Апошні — на выхад!

Трухановіч у каторы раз сцяўся, прапускаючы няшчаснага Гершвіна, які прабіраўся да выхаду і плакаў уголас. Вось чаго ён не ўлічыў. Вось на што варта было настройваць сябе, вось чаго трэба было, урэшце, баяцца: не арышту, не смерці — апускання молата на шкляны шарык (у яго становішчы, калі ведаеш, што смерці няма, што зноў народзішся, гэта было б дурасцю), а ўсяго спадарожнага. Перыядычнасці крокаў на калідоры, ляскату засова, падбірання пад сябе ног, каб даваць камусьці дарогу, і дзікай палёгкі, што не табе яе даюць… Смуроду, мацюкаў, галасоў, плачу — усяго жывёльна­прымітыўнага, сярэднявечна­інквізітарскага… Допыту, грукання кулака па стале… І як упарта не йдзе з галавы Плейшнер з яго ядавітай ампулай у цыгарэце! Вось толькі не ў цыгарэту, а ў каўнер пінжака ці гімнасцёркі ўшываць трэба такія рэчы…

Ніхто не выклікаў яго.

І пакрысе, чым бліжэй да раніцы, уся яго іронія наконт нібыта хуткага допыту, якая павінна была змяніцца распраўленнем плячэй і гордым пляўком у твар кату, на нішто сыходзіла, раставала, знікала, як і адчуванне сваёй нібыта важнасці — хоць бы і ў параўнанні з гэтымі вось сукамернікамі. Ясна было, што ён такі ж, як усё тут; ніхто не збіраецца яго вербаваць, нічога яму прапаноўваць… Не ён ім у твар, а ім было напляваць — і на курыцу, і на залатыя яйкі…

Невядома, колькі часу так прайшло. Як раптам штосьці змянілася ў камеры. Трухановіч не адразу зразумеў, што. Аказалася, пасвятлела вакенца. Зачынаўся ранак. І не паспеў Трухановіч разлыпіць вочы як след, не паспеў агледзецца — жудкая карціна толькі­толькі пачынала вымалёўвацца перад ім, як на калідоры пачуліся крокі, бразнулі дзверы:

— Хто на тэ?! — над самым вухам.

— Тоўкач!

— Тарасевіч!

— Трухановіч! — хрыпла, уласнага голасу не пазнаючы, прамовіў ён, адрываючы ад падлогі зацеклае, непаслухмянае цела.

— Апошні — на выхад!

— Я? — перапытаў ён, хоць даўно, яшчэ аддалёк крокі пачуўшы, ужо ведаў, хто.

— Галоўка ад …уя! З рэчамі на выхад!

6

«Трухан, на ўкол! Ты не еў, я спадзяюся?»

З шасці раніцы пачынаючы, раз за разам гучала гэтае мілае папярэджаннае: хаця не ўздумай есці перад аперацыяй. Яму акурат да гэтага. Зараз — сядзе, раскладзецца і пачне ўпіхваць у сябе сала з хлебам, ці бальнічную кашу з вараным сінім яйкам.

«Што за ўкол?»

«Каб супакоіўся. Лягай, не бойся…»

«Не трэба. Нічога я не баюся. І абсалютна спакойны!»

Аднак паслухаўся, прылёг. Неўзабаве палягчэла цела, паплыў атуманены наркотыкам мозг. Туман, рэчка, поплаў… Нэлі, Наста… Ну, і што яму так ужо асабліва шкада будзе пакідаць у гэтым свеце? Хіба тую ж рэчку... Рабіну... Дзяўчыну…

Грыбныя туманы,

Мурог каля хаты,

Ды пару з пахмелля

няскончаных вершаў.

У дзевяць трыццаць санітаркі ўкацілі ў палату ложак­«насілкі».

«Сам! — падхопліваючыся, сказаў Трухан. — Ногі ў мяне яшчэ ходзяць».

«А назад? Герой такі».

« Я сказаў — сам!»

«Добра, добра, толькі супакойся…»

«Я спакойны!»

Ліфт. Шкляны, доўгі­доўгі калідор­пераход. У белым інеі дрэвы на бальнічным двары. Падлога пад нагамі робіцца то бетоннай, то драўлянай… У вачах кругі плывуць. Табе ж прапаноўвалі ехаць на каталцы…

— Рукі за спіну! Варушы нагамі! — і Трухановіч паслухмяна заклыпаў хутчэй. Цёмная лесвіца вяла ўверх, да святла, як у рай. Пяць прыступак, шэсць…

Перад аперацыйнай быў вялікі пусты пакой, страшны тым, што зусім без вокан. Каля сцяны стаяла кушэтка.

«Распранайся… Усё скідвай».

Правільна, навошта каб дабро прападала?.. Трыко, піжама, гімнасцёрка… Боты вось толькі цяжка здымаць адной рукою…

Аперацыйная. Зялёныя дактары з белымі павязкамі на тварах.

«Вось сюды. І не бойцеся…»

«Сам!» — ён адвёў чужую руку, і голы, як маці нарадзіла, палез на аперацыйны ложак. Ну вось і ўсё — «маланка… не — скальпель ля скроні шугае. Перадайце наступніку: хай у народзе сваім праз стагоддзе зімы, на Свята, мой твар адшукае, і мы — вочы ў вочы, шчаслівыя — стрэнемся з ім!»

Зыркі да ненатуральнасці, святлейшы за сафіты прамень вераснёўскага сонца паласнуў па вачах. Каб не схапіць пасля такой цемры «зайчыка», як ад электразваркі, Трухановіч моцна заплюшчыўся, а паверх яшчэ і прыкрыў далоняю вочы (самае дзіўнае, што канваір дазволіў гэта). Затым марудна адняў ад вачэй руку.

Замест глухога падвальнага склепа, дзе, як ён думаў, яго павінны былі расстрэльваць, ён апынуўся на залітым святлом двары. Першае, што тахнула ў мазгах: відаць, іншым шляхам і нельга патрапіць да таго склепа, трэба прайсці і гэты двор — каб зрабіць апошні глыток паветра, злавіць апошні сонечны прамень і назаўсёды запомніць, і з сабою на той свет забраць, апошнім зіркам ухапіўшы, вунь тую зялёную латачку мурагу каля сцяны.

Прыжмурыўшыся, ён стаяў і чакаў далейшых камандаў. Ці, можа, ужо прыйшлі? Мо гэтая сцяна і ёсць месца прызначэння?

Ззаду на плячо яму лягла рука. Думаючы, што гэта канваір збіраецца падвесці яго «да сценкі», ён з гідлівасцю тузануўся, вызваляючыся:

— Сам!

— Што сам? Жыта вазіў?!

Ён рэзка павярнуўся. І ўбачыў замест канваіраў… «брата» свайго, Міканора. Няголены, нявыспаны, пакамечаны, стомлены… Але вочы іскрыліся непадробнай радасцю.

— Я па цябе… Пайшлі дамоў. Адпускаюць,— казаў Міканор і азіраўся. Трухановіч з­за яго пляча таксама паглядзеў туды. І ўбачыў яшчэ аднаго старога свайго знаёмага, з «кансіліума» па шпіталі помнага — Картавага. Ён стаяў на ганачку каля ўваходу ў падвал. Гэта яму належала рэпліка пра жыта.

Ён паволі спусціўся з ганка і падыйшоў да братоў.

— Ну што? — сказаў, не вітаючыся, строга­насмешлівым голасам. — Вярнуў памяць? Абжыўся? Я гляджу, аж занадта. Падзякуй брату, каб не ён…

Ды ці не чарговы сон усё гэта? Трухановіч нічога не разумеў. Акрамя таго, што ён не патрэбен ім, яны адпускаюць яго — нават без допыту. Няўжо і ўзялі толькі з­за яго паездкі на млын? Успомнілася крывая ўхмылачка ўчотчыка… Гэтага не магло быць. Няўжо два пуды жыта былі для іх важней за тую бясцэнную інфармацыю, што носіць ён у сабе?! Падобна, што так. У іх былі больш важныя справы, іх чакалі разборкі з вязнямі, якім не роўня быў Трухановіч.

— Абодвух папярэджваю: другі раз, калі лішкі будуць, каб не ў Скрыгалаў тарабанілі, а ў пункты ссыпкі здавалі. Давайце адсюль хутчэй, пакуль ніхто не бачыць.

— Пайшлі, пайшлі, — падштурхоўваў застылага Трухановіча Міканор. — Конь там стаіць, адзін, каб не адвязаўся…

І пакуль са двара выходзілі, і па вуліцы ішлі, усё тараторыў без супынку, такім чынам — словамі — ад перажытага пазбаўляючыся. Расказваў, які падняўся пярэпалах, калі «цябе забралі», і як ён, Міканор, спачатку не ведаў, што рабіць, а тады кінуўся да Якава Калашонка, і як доўга ўмольваў яго, пакуль не сышліся на тым, што Якаў выправіць «стрэчную» паперу, у якой адмовіцца ад даносу на Трухановіча, а Міканор зараз жа, на ноч гледзячы, павінен здаць усю да грама праклятую тую муку… Што ён, Міканор, і зрабіў. А затым адразу сюды, і дзе мальбою, дзе гразьбою, дзе хабарам, дзе самагонкаю, дзе сваім валрэўкамаўскім «дакумантам», дзе Яшкавай папераю — але такі ўлагодзіў, дзякаваць Богу!

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название