Нiчые

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Нiчые, Федарэнка Андрэй-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Нiчые
Название: Нiчые
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 677
Читать онлайн

Нiчые читать книгу онлайн

Нiчые - читать бесплатно онлайн , автор Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

— Ды прыдумаць справа няхітрая… І выступіць можна, і бальшавікоў пахваліць… А вось калі раптам не вечная іхняя ўлада? — няхочучы, пачаў уцягвацца Трухановіч. — Гурты, агулы, таварыствы, калектыўнае гаспадаранне… А раптам спяшаемся? Свае ж потым не пахваляць… Рэпрэсіі, чаго добрага, пачнуцца — за перагіб… А то — не прывядзі Бог, канечне, яшчэ і саджаць, і расстрэльваць возьмуцца — свае сваіх… Тады што?

— Гэта я чуў, — сказаў Яшка, — што ты, як той цыган, варажыць навучыўся. Скора грошы на гэтым зарабляць будзеш.

— Добра гадаецца, калі добрае спераду. А калі на бяду паварочваецца, дык варажбіты і грошы за такое не бяруць.

— Змяніўся ты, — прамовіў, устаючы, Яшка, і Міканор з ім разам. — Вайна, кантузія, хвароба… Змянілі цябе моцна!

Які ні быў рады Трухановіч, што скончылася гутарка і сыходзяць яны, усё ж не ўтрымаўся, каб не адказаць:

— Як і цябе, Якаў, як і цябе, — сказаў, не надта спадзеючыся, што намёк яго будзе зразумелы.

Частка пятая

1

Адзін філосаф у рэдкія хвіліны адпачынку ад спраў разумовых любіў аддацца марам: вось каб, напрыклад, захварэць невылечнай хваробаю і ведаць — з дакладнасцю да аднаго дня, што абавязкова памрэш? Гэта ж можна рабіць усё, што зажадаецца, рэзаць у кожныя вочы праўду­матку, ды, нарэшце, проста жыць — так, як заўсёды хацелася!

Другі філосаф, беларускага паходжання і сучасны, развіваючы гэтую ж тэму — ведання даты заўчаснай смерці і таго, як найлепш астаткамі жыцця распарадзіцца, выказаўся ў тым сэнсе, што раз ужо ўсё адно паміраць, дык у знак пратэсту няблага было б здзейсніць публічны акт самаспалення. Гэткая перадача эстафетнай палачкі ад панчанкаўскага героя, які колісь «лёг на калючыя скруткі дроту, і тысячы пыльных салдацкіх ботаў прайшлі па яго спіне»…

ККД — каэфіцыент карыснага дзеяння.

У апошні перад бальніцаю тыдзень Трухан напісаў чарговую заяву на чарговы «акадэмічны», здаў у бібліятэку кнігі, дамовіўся з кастэляншаю наконт пасцелі, падлатаў свае старыя, распоўзлыя па швах спартыўныя штаны, купіў пантофлі — не белыя, а сіняга колеру, пляжныя, з тоўстымі падэшвамі. Здорава ў такіх было б выбегчы досвіткам, з ручніком на плячы, з якогась кактэбельскага катэджу — пад цень магноліяў і водар кіпарысаў, а потым няспешна і доўга крочыць берагам мора па мяккай, прыемнай пад тоўстымі каўчукавымі падэшвамі гальцы…

Так, патроху ад гэтых мітрэнгаў вызваляючыся, з гэтага павуціння, што звязвала яго з жыццём, выбіраючыся, Трухан і бавіў апошнія дні.

І чым менш іх заставалася, тым часцей, і падоўгу, гасцявалі ў яго старыя надзейныя сябры: сны і адзінота. «Сны аб тым, як выйду, як павязкі здымуць, як мае паперы аддадуць, як мяне сустрэнуць, як мяне абдымуць, і якія песні мне спяюць», —ловячы сябе на тым, што кроплю надзеі ўсё ж пакідае.

Не сказаць, каб ён, ці думкі яго, так ужо моцна змяніліся, каб так ужо на іх гэтыя апошнія дні паўплывалі. Была нават ілюзія, што і вакол усё застыла, такое ж самае, ані не змяняецца. Каб не час. Каб не гэтыя лісткі календара, што з такой няўмольнай абавязковасцю адрываюцца, адлятаюць, набліжаюць… На якіх яшчэ ўчора была пятніца, а сёння ўжо — нядзеля.

Можна пісаць, есці, спаць, можна біцца галавою аб сцяну, можна фантазіраваць, як лепш сабою, целам сваім распарадзіцца: выйсці на плошчу і спаліць сябе, або ўзяць сякеру і засекчы якуюсь багатую бабульку з прыватнага сектара. А час, ні на што не зважаючы, цік­так, ды цік­так — і не зменіш яго, не спыніш, не падгоніш… Час, да якога так ідэальна падыходзіць прыметнік «няўмольны» — ці не адзіная аб’ектыўная рэальнасць, дадзеная нам у адчуваннях, нешта незалежнае, само ў сабе і само па сабе, нешта такое, з чым варта лічыцца, чаго нельга не паважаць, на што варта звярнуць больш пільную ўвагу.

Хоць ты ўкленчы перад гадзіннікам, як паганец перад ідалам ці вернік перад абразам.

Замест таго, каб самаспаліцца, ці забіць бабульку, ці выкінуць якісь іншы форцель, Трухан, падрыхтаваўшыся да бальніцы, памногу цяпер чытаў і пісаў. Расла, таўсцела шэрая папка… Неяк пастукалі ў дзверы і зайшоў Іван Паўлавіч — Паголены, папрасіў, як ён выказаўся, «новенькага».

«Калі вярнуць? Я хутка чытаю».

У адказ Трухан толькі рукою махнуў. Усё адно, хоць ніколі не вяртайце — так гэта можна разумець было. Іншае ў сувязі са сваім творам яго зараз цікавіла. Ён бачыў, што па меры таго, як набліжаецца да развязкі гісторыя Трухановіча ў тым часе, а яго, Трухана, у гэтым, дзве гэтыя лініі рухаюцца не да фіналу, а да — пачатку. Ды і лініямі назваць іх можна з вялікай нацяжкаю. Яго героі нікуды не йшлі, не паўзлі, не прадзіраліся і не грэбліся, а сядзелі на адным месцы, тады як падзеі круціліся вакол іх. Падзеі — кругі на вадзе; замест таго, каб большаць, разыходзіцца, яны надумалі раптам меншаць, звужацца, пакуль не сышліся ўрэшце ў адзін «бульк» ад хвіліны назад кінутага каменя.

На першы погляд, было ж у яго вельмі простае выйсце — з’ездзіць у вёску, пакуль час яшчэ ёсць, ды пашукаць закапанай некалі гільзы з запіскамі двайніка­Трухановіча. Усё стане ясна. А калі не акажацца яе там? Чым жыць? Разбурэнне фантазіі, і тады пустата поўная… Гэта было страшней за цікавасць, за прагу ведання праўды. Тым больш што неўзабаве надыйшоў апошні дзень, лепш сказаць, раніца — бо яшчэ не развіднела, калі трэба было ехаць класціся ў бальніцу, і стала не да вёскі, не да гільзы і не да Трухановіча.

Ігар яшчэ спаў сабе соладка. Трухан акуратна, квадрацікамі, склаў коўдру, капу, прасціны — усё было жывое, кожная драбяза набывала сваё значэнне. Пакуль хадзіў у прыбіральню, затым мыўся — аднаму дзякаваў, другому наракаў, трэцяе — ушчуваў, напрыклад, дзверы — за тое, што палец некалі прыціснулі… Кухні, на якую прыйшоў гарбату грэць, падзякаваў за тую даўнюю размову з Ведрычам.

Тое самае было і на вуліцы, куды выйшаў з торбачкай, дзе ляжала ўсё неабходнае, бальнічнае. І тут усё ўспрымалася ім пад рэфрэн нейкай мелодыі развітання — з шэрай пахмурнай раніцай, з кіёскам на рагу, дзе купляў газеты і часопісы, нават з нячыстым пахам падземнага пераходу… З любой драбязою хоць штосьці, добрае ці дрэннае, было звязана. (На справе ён развітваўся з самім сабою цяперашнім.)

І калі ехаў трамваем, сузіраючы праз мутнае шкло горад, дамы, вуліцы, машыны, людзей, — на чым бы ні спыняліся вочы, усё на сябе пераводзілася: вось яны — жывуць, яны ў гэты горад упісваюцца… А я ў бальніцу класціся еду.

Калі ж нарэшце прыехаў, і ў прыёмны пакой зайшоў, і апынуўся сярод дзесяткаў двух такіх, як сам, — «сваіх», у гэтай атмасферы чакання, панурасці і паныласці стала яшчэ цяжэй, яшчэ гарчэй. Здаровыя людзі былі як мінімум розныя, кожны — індывідуальнасць, а гэтыя — усе аднолькавыя, усе адным і тым жылі, пра адно і тое думалі, нават торбачкі ў многіх былі аднолькавыя, і, канечне, змесціва ў іх — таксама.

Вельмі доўга то сядзелі, то з кутка ў куток туляліся, і чакалі, як навабранцы на прызыўным пункце, пакуль не прыходзіла і не забірала чарговую партыю з трох­чатырох чалавек санітарка.

Прыйшлі і па Трухана.

2

Пачалося тое, чаго ён баяўся, хоць і ведаў, што яно абавязкова пачнецца. Менавіта: усе папярэднія аналізы ягоныя, тыя самыя, што ў чэргах выседзеўшы­выстаяўшы, з такімі нервамі і праблемамі столькі разоў здаваў у студэнцкай паліклініцы, усе рэнтгенаўскія здымкі, заключэнні, кардыяграмы і гэтак далей — усё, што наказвалі яму берагчы, як зрэнку вока, цяпер прызнавалася нікуды не годным. На іх нават не зірнулі як след. Усё трэба было рабіць па­новаму.

Што ж. Гэта ж не электрачайнік, а чалавечы механізм — тут маглі і састарэць аналізы… Ды і куды яму было спяшацца?

Прыйшоў доктар. Малады, дзелавы, строгі.

«Як адчуванне?»

«Доктар, скажыце, аперацыя… вельмі небяспечная?» — нясмела спытаў Трухан тое, што да гэтага сотню разоў пытаў. У самым пытанні з дзіцячай хітрасцю закладзена была падказка: каб доктар зачапіўся за гэтае вельмі і абвяргаць пачаў.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название