Нiчые

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Нiчые, Федарэнка Андрэй-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Нiчые
Название: Нiчые
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 652
Читать онлайн

Нiчые читать книгу онлайн

Нiчые - читать бесплатно онлайн , автор Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Ні з таго ні з сяго пераводзяць яго ў другую палату. Не проста лепшую, а «люксавую», на два чалавекі разлічаную, а другога няма пакуль, толькі ложак, так што лічы — аднамесную. Тэлевізар, халадзільнік… Хоць і навошта яны Трухану? А самае цікавае і падазронае, што адносіны дактароў і медперсаналу рэзка змяняюцца — у бок паляпшэння і ветлівасці.

Значыць, зусім дрэнь справы, думаў Трухан, раз так насіцца пачалі са мною. І зусім быў упаў духам, каб не візіцёры да яго. Церашкоў з Ведрычам.

Ад іх пахла марозам і здароўем.

«Але ж і скрытны ты! — з парога пачаў Ведрыч. — Ні слова, ні пісьма, ні запіскі! Я ўвесь універмаг (так Ведрыч называў універсітэт) на вушы паставіў, пакуль даведаўся, дзе ты».

«Навошта?!»

«Яшчэ ганарыцца! Адной нагою ў магіле, а ўсё адно гонар паказуе. Саромеецца яшчэ. Сорам — гэта падохнуць раней часу. Нэлі была ўжо?»

Вось толькі калі дапяў Трухан. Як ён адразу не здагадаўся? Ну, канечне. Ад каго, як не ад цыніка, хама Ведрыча можна чакаць дабра ў гэтым свеце? Ну, вядома: усё разведаў, успомніў, хто ў Нэлі бацька… Дамовіўся. І вось вынік — гэтая палата, ветлівасць, павага… Першы раз у жыцці Трухан пажынаў плады блату.

Ведрычу было сорамна за зробленае дабро. Цяпер ён хаваў яго пад панцырам грубасці і развязнасці.

«… Доктар­нацыяналіст войстрыць бруском скальпель, — расказваў, разваліўшыся на незанятым ложку, ён (Церашкоў прымасціўся ў нагах). — Хворы ляжыць на аперацыйным стале і калоціцца. «Доктор, доктор, я умру?» — «А я­ак жа!»

Трухан засмяяўся, але не сказаць, каб весела.

«Умееце вы настрой падняць…»

«А то яшчэ, — сказаў Церашкоў. — Заходзіць адзін у белым халаце ў палату, з метрам, пачынае хворых абмерваць. «А навошта гэта, доктар?» — «Я не доктар, я сталяр…»

«Дзякую! Вас толькі ў адведкі пасылаць. І напалі ж на тэму!»

«Ці такі яшчэ анекдот…», — разыйшоўся Церашкоў.

«Ну, хопіць, — спыніў яго Ведрыч. — Бо сапраўды… — І адразу ж сам: — Сапёр падарваўся на міне, трэба камусьці тактоўна паведаміць жонцы. Прыходзіць камандзір узвода, пачынае: «У кожнага ў жыцці здараюцца памылкі…»

Трухан слухаў, пасміхаўся, і як ні дзіўна, лягчэй яму рабілася, меншаў страх ад гэтага чорнага, недарэчнага гумару.

Церашкоў з Ведрычам былі з раніцы, а пасля абеду, на «ціхай гадзіне», калі сцямнела, снег за вакном стаў сіні ад ліхтароў, і Трухан прылёг адпачнуць, з'явіўся яшчэ госць — Іван Паўлавіч.

«Ну, як мы тут? — весела пачаў, па сваёй звычцы паціраючы рукі перад тым, як павітацца. — Пагаворым? Толькі можна не ў палаце», — чамусьці адразу прапанаваў ён.

Выйшлі на калідор. Размясціліся ў «светлавой кішэні» — там, дзе агульны тэлевізар, вазоны, фікусы, крэслы і часопісны столік. Каб захацеў, дык лепшага месца не знойдзеш. Ніхто не перашкаджае. Ціха. На «пасту» за асветленым сталом сястра штось піша. Прыцемкі, утульнасць…

Нешта падобнае аднойчы Трухан сабе ўяўляў ужо — на лекцыі, калі ў думках нібыта размаўляў з Ведрычам. І вось усё на самой справе. Хай з іншым субяседнікам, хай у іншых умовах… Але тут што цікава: ну, нічога ж немагчыма выдумаць, каб не спраўдзілася! Міжволі падумаеш — ды ці не плануе чалавек сам свой лёс? Ці не мосціць ён уласную сваю будучыню, раз за разам накіроўваючы святло ліхтарыка ў далёкую цемру? Вось і атрымоўваецца — кожнаму па жаданнях яго, як спланаваў, так і атрымай.

Між тым Іван Паўлавіч гаварыў ўжо. Трухан адарваўся ад сваіх думак і пачаў слухаць.

«… Я чытач старамодны, — ціха гаварыў Іван Паўлавіч. — Сачу больш за сюжэтам… У мастацкім творы мне заўсёды цікава, што будзе далей. А ў вас, выбачайце, яшчэ да канца не дачытаўшы, ужо бачу, што скончыцца арыштам і, хутчэй за ўсё, расстрэлам галоўнага героя... Проста таму, што нельга такога чалавека на свабодзе трымаць… Таксама няма тлумачэння, як ён увогуле ў тых гадах апынуўся? Чытачу цікава гэта. Я б на вашым месцы што зрабіў? Няхай ён памірае ў нашым часе, скажам, на аперацыйным стале (цьфу­цьфу­цьфу!)… Не, не памірае, канечне, а — засынае пад наркозам, а прачынаецца ў іншай палаце, напачатку стагоддзя, чалавекам з іншай біяграфіяй…»

Трухан слухаў і не слухаў адначасова. Няўжо яшчэ не так даўно падобная лухта магла яго цікавіць? І як цяпер усё гэта было далёка ад яго.

«… Я на вашым месцы што зрабіў бы… У будучае яго перанёс! Уяўляеце? Па­мойму, было б здорава. Тры перыяды: мінулае — потым арышт, расстрэл — і ў нашым часе прачынаецца. Памі… засынае, я хацеў сказаць, пад наркозам — і ў будучыню пераносіцца. Матэрыял, ахоп падзей, прастор! Зрэшты, прабачце… Проста калі­нікалі крыху крыўдна, што сам не пішу. Цікава пачуць вашу думку. Што вы скажаце?»

«Я? — схамянуўся Трухан. — Справа ў тым, што будучыня мяне ніколі і ніколькі не цікавіла. І не цікавіць. Мне не хочацца нават у думках, нават у творчасці туды пераносіцца. Не ведаю, чаму. Мне здаецца, там усё тое ж будзе: нараджэнне і старэнне, радасці і пакуты, злучкі і здрады… І так да скону вякоў. Мінулае можна зафіксаваць, яго можна помніць, уцякаць у яго, жыць ім, ратавацца ім… А ў будучыню як уцячэш? Як яе зафіксуеш? Адтуль, як з таго свету, не вяртаюцца. Можна і так сказаць: будучыня — тое, чаго няма, гэта небыццё, гэта сінонім смерці. Альбо індывідуальнай — ад старасці, хваробы, няшчаснага выпадку, альбо масавай, агульнай — ад ядзернага выбуху, чарговага ледніка, цеплавога эффекту, астывання зямлі — ды ўсё, што заўгодна, і ўсё гэта будучыня, і ўсё гэта смерць!»

«Песімістычны ў вас настрой…»

«Канечне, будзе тэхнічны прагрэс, розныя побытавыя зручнасці — усё гэта будзе. Але гэтыя матэрыяльныя «заваёвы» бачацца мне чамусьці нечым саромным, нагадваюць школьныя ўбогія казкі з майго дзяцінства, калі настаўнікі тлумачылі нам, дзецям, што такое камунізм: гэта калі кожнаму будзе бясплатны трохкалёсны веласіпед. Тэхнічныя заваёвы будучага — той жа веласіпед!»

«Цяжка з вамі пагадзіцца», — ківаючы галавою, гаварыў Іван Паўлавіч.

«Ёсць прытча, як раней людзі ведалі сваю будучыню, ведалі і дату смерці, і аднойчы Ісус прыйшоў да такога ўсяведніка ў госці — прыйшоў і жахнуўся: бруд, смурод, запусценне, дах абвалены, гаспадар ляжыць на ложку і плюе ў столь. — «Што ж ты робіш, чалавеча? Прыбярыся хоць трохі!» — Навошта, калі я ў чацвер памру?» З таго часу Бог і зрабіў, тое, што ёсць».

«Розум у вас лагічны, правільны, — пахваліў ні з таго ні з сяго Іван Паўлавіч, нібы гэта Трухан, а не Бог, прыдумаў, каб людзі не ведалі будучыні. — Але настрой, адносіны да жыцця… Між тым вы ўтрыруеце. Я гаварыў з вашым доктарам, усё не так безнадзейна, як нам часамі малюецца… Ды зменім тэму. У вас жа ёсць выдатныя лекі — творчасць, літаратура! Плюс збег абставінаў — калі славутае «не магу не пісаць» так натуральна да вас падыходзіць. Вы як чалавек на бязлюдным востраве, у якога, апроч паперы і атраманту, няма больш нічога, і якому нічога больш не застаецца, як тварыць. Ды мільёны звычайных людзей, — толку ім ад іхняга здароўя, калі яны не цэняць яго, калі жыццё іх падобна на жывёльнае ці расліннае існаванне! Калі ім няма часу спыніцца і паглядзець на неба, на аблокі і зоры, ці сабе пад ногі — на траву, на мурашку ў ёй… Вас павінна трымаць, як і дасюль трымала, адчуванне непадобнасці, абранасці, гонару, што менавіта вы ў ліку тых нямногіх, каго вышмаргнулі з гэтага бясконцага людскога ланцуга, па якім жывыя рухаюцца ў мёртвыя…»

«А мне які толк ад гэтай «абранасці»?! Якая аддача? Што я на тым свеце з цяперашняга свайго «абранага» жыцця ўспомню? Ні здароўя, ні грошай, ні жанчыны, ні сям'і, ні падарожжаў, ні дуэляў, ні геройства, ні подласці… Зусім нічога».

«Дык гэта ж, наадварот, вельмі добра для творцы! Сублімацыя. У вас няма нічога гэтага, дык вы затое можаце яго прыдумаць, і перажыць яго, і карыстацца ім, як нібыта на самой справе…»

— Хай бы каму іншаму такое шчасце, — уголас прамармытаў Трухан — і прачнуўся.

4

Ён прачнуўся ў сваёй каморцы ад холаду. За вакном было цёмна. Шыбіна запацела, па шкле барабаніў дождж.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название