Нiчые

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Нiчые, Федарэнка Андрэй-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Нiчые
Название: Нiчые
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 652
Читать онлайн

Нiчые читать книгу онлайн

Нiчые - читать бесплатно онлайн , автор Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

— Цёмна тут, — Трухановіч яшчэ не губляў надзеі выправадзіць іх.

— Га? — перапытаў Яшка. Трухановіч ужо ведаў за ім гэтую звычку — «гакаць», перапытваючы на кожным слове, такую ж, як Міканорава «смяюся!» Слых у Якава быў, як у савы, а перапытваў ён, каб выгадаць час і, пакуль чалавек паўтарае, падрыхтавацца да адказу.

— А на дварэ яшчэ цямней, — дабрадушна прамовіў Міканор. У роце ў яго тырчэла цыгарка. Ён курыў і асцярожна памахваў перад носам, разганяючы дым, які мог нашкодзіць «хвораму на атручаныя лёгкія» брату. Калі попел падаў на падлогу, нагінаўся і здзьмухваў пад тапчан, у шчыліны падлогі.

— Хіба каб гаварыць, святло трэба? — падтрымаў Яшка. — Мы ж не ў сваты, не на агледзіны прыйшлі, не дзеўку выбіраць.

Пасля чаго стала ціха. Матыляўся ад дыхання трох мужчын агеньчык свечкі. У яго дрогкім, ненадзейным святле Трухановіч раз­пораз пазіркваў на Якава, лішні раз пераконваючыся, што Бог шэльмаў меціць. Не такая ўжо, выходзіць, і заганная практыка, што так раздражняла яго ў многіх мастацкіх творах — гэтая прымітыўная, без варыянтаў, закасцянелая кваліфікацыя адмоўных (зрэшты, як і станоўчых) герояў, усіх гэтых контрыкаў­паліцаяў­здраднікаў, абавязкова васпаватых, прышчаватых, гнілазубых, няголеных, якія не гавораць, а сіпяць, шыкаюць, гаркаюць, не глядзяць, а косяцца, кідаюць позіркі; прозвішчы якіх, ці мянушкі, або кароткія: Гуз, Шышка, Коршак, Корчык, Клопік, Сіпун, або чамусьці заканчваюцца на «­онак», «­ёнак», — нібы аўтары заключылі паміж сабою нейкую змову супраць гэтых бязвінных і бяскрыўдных канчаткаў.

Дарэчы, прозвішча ў Якава было — Калашонак, а мянушка — Гакала. Адслужыўшы і паваяваўшы на флоце, хадзіў ён касалапа, ці, па­мясцоваму — кашалапа; каранасты, дужы, у нязменнай, падобна, ні разу ад таго, як з вайны вярнуўся, не мытай цяльняшцы, якая і цяпер на ім — выглядвае з­пад такога ж заношанага, расхлістанага, без гузікаў бушлата. На галаве — бесказырка, круглая, як феска, з абарванымі ў нейкіх прыгодах істужкамі. Шырокі твар, бязбровыя калючыя вочы, учэпістыя рукі…

І паходкаю, і паводзінамі, і нават адсутнасцю двух пярэдніх зубоў Яшка Калашонак апярэджваў да болю знаёмы вобраз шолахаўскага марачка­«дваццаціпяцітысячніка», толькі ў беларускай абгортцы, лепш сказаць — беларускага разліву. Хаця ўсе яны, па вялікім рахунку, былі на адзін капыл, як аднаклеткавыя блізняты, гэтыя хадзячыя спараджэнні свайго часу, усе гэтыя салдацка­рабоча­матроскія бедакі, «змагары за праўду», — у аднолькавай вопратцы, з аднолькавай лексікай, з дурной сваёй энергіяй, з плакатнай бесталковай адвагаю, з нігілістычным наплявацельствам на ўсё і ўсіх, са сваёй разбуральнай цёмнай жорсткасцю…

Яшка неяк так сядзеў, што толькі авал твару з палоскай рота відаць быў, а вочы, звычайна такія вострыя, калючыя, падазроныя, апынуўшыся цяпер па­за кругам святла, былі як бы асобна, самі па сабе — чорныя пустыя вачніцы, над якімі на аколышы бесказыркі, сярод выцвілых слоў «Балтийский» і «Флот», нечакана ярка пунсавела зорачка — гэты «в пустоте зловещий символ: сгусток крови, пять концов, и бездонные могилы наших дедов и отцов!..»

Але вось паварушыўся Якаў — і знік аптычны фокус. Усё аказалася на месцы — і вочы, і насцярожаная пільнасць у іх.

— Абжываешся патроху?

— Патроху абжываюся, — адказаў Трухановіч. — Прывыкаю, а там відно будзе.

— Усё пішаш нешта… Га? — перапытаў Яшка, хоць Трухановіч яшчэ і адказаць не паспеў.

— Трэніруюся. Знаёмыя літары ўспамінаю, каб граматы не забыць.

— Не, я сур’ёзна.

— Я таксама. Дактары наказалі пальцы распрацоўваць.

Акрамя спекуляцыі на хваробе, якая столькі ўжо выручала, раптам прыйшло і адчуванне нейкай дужасці сваёй, перавагі над імі — як у дарослага над дзецьмі, як у вопытнага гульца над зялёнымі дэбютантамі, і захацелася пацвяліцца з іх хоць трохі. Ну, пачынайце, згуляем!..

Хоць і разумеў ён, што адбываецца ўсяго толькі звычайная праверка яго, знаёмая па шпіталі.

— Пальцы пальцамі, а пара і на людзі часцей паказвацца. А то як бы грэбуеш калектывам, ці што.

— Ды не, прывыкаю проста, — паўтарыў Трухановіч.

— Здароўе як? Папраўляешся?

— Папраўляюся…

Міканор напусціў сліны ў далонь і затушыў цыгарку. Засмярдзела тытунём яшчэ больш, чым калі ён пускаў дым.

— Мы чаму прыйшлі… Сходка заўтра. Вялікая, усіх вёсак вакольных. Дык, можа, выступіш?

— А што за сходка? Чаму прысвечаная? Часам не грэблю будаваць? — іранічна спытаў Трухановіч, маючы на ўвазе мастацкія творы пра дваццатыя­трыццатыя гады. Усе без выключэння раманы і аповесці заканчваліся там сходамі, пасля якіх шляхам сумеснай працы адбывалася зліццё індывідуумаў у адзіны арганізм. З пятнаццаці прачытаных ім кніг у дзесяці разам будавалі дарогу, мост і гацілі грэблю (дарога як сімвал пераходу ад цёмнага да светлага, мост — далучэнне да прагрэсіўнага чалавецтва, грэбля — выграбанне з твані жыцця на шырокі прастор), у чатырох калектыўна асушалі балота, а ў апошнім (раман А. Чарнышэвіча «Світанне») — усё гэта разам плюс будаўніцтва торфазавода.

— Якую грэблю? — няўцямна спытаў Яшка. — Га? У нас брод жа ёсць!

— Звычайна грэблю будаваць вырашаюць на сходах…

— Не грэблю, — сказаў Міканор і радасна засмяяўся, — а агульны Сялянскі дом! Як клуб, толькі большы!

— Дык фальварак жа ёсць. Гатовы ўжо. Цагляны. Пачысціць, паднавіць…

— Месца паганае, — патлумачыў Якаў. — Ад дарог убаку. Ды і дух там яшчэ панскі…

«Не так панскі, як ваш». Трухановіч нядаўна ў грыбах наблукаў на той фальварак, лепш сказаць, на тое, што пасля яго засталося. Але нават па фрагментах яшчэ можна было рэстаўраваць, хоць бы ва ўяўленні ўзнавіць гэтае маленькае архітэктурнае цуда ў яго першапачатковай некранутасці, гэты двухпавярховы будыначак са шпілем, з флігелем, з мосцікам праз канаўку, з сажалкай, з прысадамі акацыяў, з клумбамі ў дворыку… Усё гэта было, канечне, яшчэ ад семнаццатага года ператворана ў адну вялікую грамадскую прыбіральню.

— Ну, так, — сумна прамовіў ён, — новае прасцей пабудаваць.

— Аграмадная такая, прыгожая будыніна! — захапіўся Міканор. — І каб месца зручнае, на роўнай адлегласці ад усіх вёсак, і каб хата­чытальня там, і школа, і пошта… І, можа, нават крама, і міліцыя, і камбед…

(І кансерваторыя — як у тым анекдоце: «вось скончыцца вайна, кансерваторыяў набудуем, і на кожнай — па кулямёту, каб кансервы не кралі!»)

— Справа добрая, — сказаў Трухановіч. — Усё ў адным месцы, усё навідавоку, пад кантролем — хто што чытае, хто што ў краме купляе, каму лісты прыходзяць… Але чым я вам памагу? Хіба мохам шчыліны канапаціць…

— Я ж кажу — выступі заўтра! І раскажы, патлумач людзям, чаму гэта трэба.

— А яно трэба? — дабрадушна спытаў Трухановіч. — Чалавек жа не жывёла, каб усіх у адзін хлеў, дык нават і жывёла не хоча жыць разам…

— Што­што? — насцярожыўся Якаў.

— Кажу, нават жывёла кожная хоча свой катух мець.

— Гэтак? У цябе, выходзіць, прапазіцыя такая: мая хата з краю?

— Пазіцыя, а не прапазіцыя, — з мяккай усмешкаю паправіў Трухановіч.

— Хай пра шпіталь, можа, раскажа, дый усё, — уступіўся добры Міканор за брата. — Якія там настроі…

— Ды якія там настроі? Ніякіх, можна сказаць, — Трухановіч успомніў Антонава. — Аднаму ногі ўсё рэзалі, ад гангрэны… Другі, сляпы, дык той усё казаў, што калі зноў пачне бачыць, з бальшавікоў выпішацца, на хутары дзікуном жыць стане, частаколам ад усіх абгародзіцца…

— А ты не пра такіх, ты пра іншых раскажы. Хіба адны такія былі?

— Можа, былі і іншыя. Мне не трапіліся.

Канечне, бачаць, ужо зразумелі яны, асабліва Міканор, які больш Трухановіча ведае, што цвеліцца ён з іх, усур'ёз іх не ўспрымае. Міканору ўвачавідкі было няёмка, але Якаў валодаць сабою ўмеў, выгляду не паказваў, што слухае зараз такое, чаго ў гэтых мясцінах на дзесяткі вёрстаў кругом не пачуеш. Ды і марку трымаць трэба было — усё ж такі прадстаўнік улады ён, а не якісьці кантужаны калека без памяці.

— А ты падумай добра, — ледзь не з пагрозаю параіў ён. — Можа, успомніцца. А не ўспомніш, дык прыдумай. У цябе ж галава на плячах.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название