-->

Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Брыль Янка-- . Жанр: Советская классическая проза / Рассказ / Эссе, очерк, этюд, набросок. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 381
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.

Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

«Яна не паслухала і неўзабаве села», — расказвае, нават неяк смяецца адзін з сучаснікаў. І ў гэтым смеху бачыцца не проста… дакор, але ж і нейкая страшная «філасофія» таго часу. Яна нібыта сям-там засталася, гэтая філасофія, хоць многія з ёю — з маладушным угодніцтвам, са сляпою верай — пападаліся пад колы і самі…

Дзяўчына тая адпакутавала многа гадоў. І цяпер, у палавіне шасцідзесятых, ужо зусім немаладая, наша пісьменніца Ядвіга Бяганская — можа з чыстай душой глядзець не толькі ў бацькавы вочы (калі захавалася якое-небудзь фота), але і на ўвесь свет.

Ды як жа горка, як страшна даюцца такія перамогі!..

* * *

Прыстойна сівенькі журналіст, даўно знаёмы і заслужаны таварыш, падзяліўся са мною ўспамінам:

— У трыццаць сёмым і мяне, брат, прымусілі давесці сваю адданасць ды пільнасць. Рэдактар выклікаў: «Столькі часу працуеш, а ніводнага ворага не выкрыў, — як гэта разумець?» Так было яно. І напісаў я на аднаго. Гэты… так сказаць вораг, канчаў тады самагубствам, але толькі аслеп. І яшчэ ўсё ходзіць па Менску, кійком сваім торкае. Бог веку прадоўжыў. На гора і маё.

* * *

У акупацыю. Расстрэл раздзетых. Першы і апошні раз сям'я ўся разам голая. Безабароннасць гранічная. Вопратка, любая — даражэйшая за цябе. Вышэйшая нечалавечая, фашысцкая пагарда…

Зямляк мой, гулагаўскі пакутнік Коля С. (герой апавядання «Уступленне ў рэквіем»), дагараючы ад раку, ледзь не шаптаў задыхана, калі я сядзеў пры ім, у сонечнай новай хаце.

У трыццаць сёмым нашы пакідалі ў бялізне. Яму, у лагеры, расказваў пра гэта немец-камуніст, асуджаны на вышку і ўжо ў сутарэнне прыведзены. Штабель трупаў у бялізне і выканаўца высокай справядлівасці з малакаліберкай. Вось-вось было б ужо і гэтаму, чарговаму, па ўсім, аднак прыбег пасыльны — у канцылярыі ўспомнілі, што немец той — германскі грамадзянін.

Чалавек пасля гэтага сутарэння так і не пазбавіўся ад уражання, што ўсё навокал у крыві…

* * *

Бацькоў вывезлі адразу пасля вайны. Нехта адзін з іхняй вёскі быў у акупацыю нейкім начальнікам, дык з-за яго, для большай бяспекі ці для належнага парадку, вывезлі ўсіх з тым самым прозвішчам. Яе, сёння летувіскую паэтэсу, не вывезлі тады адразу, а пазней, калі ёй споўнілася шаснаццаць. Шэсць сібірскіх гадоў… Інтэлігентна мілая, расказвае мне на таварыскай бяседзе, у першы вечар знаёмства:

— Зойдзе ў рэдакцыю кур'ер-паштальён, які-небудзь канверт з сургучом прынясе, дык я — ніхто не ведае — перадрыжу ад страху, што ў тым канверце абавязкова штосьці пра мяне…

А быў канец шэсцьдзесят дзевятага.

* * *

Дачушка рэпрэсіраванага бацькі сябравала з дзяўчынкай з праведнай сям'і. І тыя сямейнікі, калі іх малая не хацела прымаць лекаў, для добрага прыкладу давалі іх спачатку няшчаснай сябровачцы.

Яна, цяпер пажылая настаўніца, запомніла гэта на ўсё жыццё. А ў маленстве, вядома, не разумела, што да чаго.

* * *

Мужык загінуў на фронце. Жонка гадуе двое дзяцей. Дзяўчынка ходзіць у восьмы клас, хлопец у пяты. Дзеці спраўныя, асабліва дзяўчынка, у школе здольная ды акуратная, а дома працавітая, як мама.

Ды вось на іхнім загуменні склалі стог калгаснай саломы. Калгас — на другім годзе, людзі ніяк не прывыкнуць. Удава, нічога ліхога не думаючы, узяла той саломы — напхаць дзецям сеннікі. Судзілі, далі сем гадоў.

Дзяўчынка школы не пакінула, хоць і хата, і брат — на ёй.

— Шкада — расказвае пра гэта былы вясковы настаўнік, цяпер, пры сыне, гарадскі пенсіянер. — Шкада малых, а памагчы баімся. Каго шкадуеш, каго падтрымліваеш?! Знойдзецца, каму падаткнуць. Нават і ў калектыве, сярод настаўнікаў. Аднак жа і прыдумалі, і памагалі. Дзеці не вінаваты. А сама яна? Сем год за рэзгіны саломы!..

І помніцца. І расказаў — нібы дзеля палёгкі.

* * *

Наслухаўшыся на сходзе брудных, узаемна паклёпніцкіх заяў і выступленняў, надыхаўшыся агідай, дома палез у слоўнік Ушакова, а потым у Вялікую Энцыклапедыю, шукаючы тлумачэння слова «данос».

Аказваецца — спецыфічнае, састарэлае слова. Даносы рабіліся толькі калісьці, на рэвалюцыянераў, а ў гады акупацыі — на камуністаў і камсамольцаў.

Тако рече Ушаков.

Вялікая Савецкая Энцыклапедыя дае не проста «донос», а пасылае з 12-га тома ў 15-ты, дзе стаіць «ложный донос».

Проста даносаў і проста даносчыкаў — ужо няма. Ура!..

* * *

На палубе волжскага цеплахода, у шэсцьдзесят сёмым, чытаю напісаныя пасля з'езда партыі разважанні пра помнік правадыру на канале Волга-Дон.

Каб гэта ж, думаецца, усю тую нудную безліч істуканаў ды істуканчыкаў — ад бацькі сельсавецкага да бацькі волжска-данскога, дзе дыяметр генералісімусавай шапкі каля чатырох метраў, — каб усю процьму іх, што пакрывала нашу краіну, узяць ды поўнасцю раздзець! Паказаць яго па-антычнаму: толькі з вусамі ды ў шапцы?

Хоць бабы напляваліся б усмак, употай!..

* * *

У вайну ці адразу пасля вайны, у Германіі, наш капітан-шыфравальшчык у свабодны час трохі выпіваў і тады напяваў сабе ціхенька:

«Да здравствует товарищ Сталин, наш великий вождь, да здравствует товарищ Сталин, наш…»

— Што ж ты так? — спытаўся ў яго другі афіцэр, журналіст. (Дарэчы, ён мне пра гэта і расказваў.)

— Ды так, брат, каб толькі не памыліцца, не заспяваць чаго-небудзь іншага…

* * *

Старога талстоўца, няхай сабе ў нечым абмежаванага, але ж сумленнага, добрага чалавека, вясковага кнігалюба з бедных і цёмных «панскіх часоў», пасля вызвалення Заходняй хацелі завербаваць у стукачы. Ён ім тлумачыў, чаму не можа быць такім, спасылаўся і на вялікае любімае імя. Яму пайшлі насустрач:

— Ну и что же? Своей фамилией ты не подписывай, — пиши: Толстой…

* * *

«Вось вам, Іван Антонавіч, партрэт гэтага, так сказаць, партыйнага кіраўніка.

У біяграфіі Максіма Максімавіча Літвінава [15] сказана, што ў пратаколе царскай паліцыі стаяла пра яго: „Выражение глаз умное“. Пра гэтага ж таварыша можна сказаць, што выражэніе проста глупае. Снеданне яго, напрыклад, складаецца з кілаграма злёгку падсмажанага сала і паўлітра рэктыфікату. У нашым горадзе — яму падначалены, як і ўсё іншае, спіртзавод. Было раз пры мне такое. Два інтэлігентныя мужчыны, афіцэры-медыкі, словам, людзі салідныя, прыехалі да яго папрасіць сёе-тое для бальніцы. „Хоць бы яшчэ адну змену пасцельнай бялізны“. Было гэта нешта адразу пасля вайны, у сорак пятым ці ў сорак шостым. Кажуць яму: „У вас вунь, таварыш сакратар, гардзіны тым часам якія шыкарныя!..“ Намёку ён не зразумеў, а ўсцешыўся, як ад пахвалы. „Да-а, за такую гардзіну мне ахвотна дала б любая жанчына СССР!“ У такім прыблізна духу гаворыць ён звычайна са сваімі, як ён лічыць, падначаленымі, у сваім вялізным кабінеце, пад партрэтамі правадыроў. Ён пошлыя анекдоты расказвае, а падхалімы смяюцца… Гляджу я на партрэт Уладзіміра Ільіча, і здаецца, што ён вось-вось не стрывае і скажа:

„Взогвать весь этот дом вместе со всеми этими дугаками!..“

Ну добра, адразу пасля рэвалюцыі мы мелі, прызнавалі партызанскую чапаеўшчыну, адразу пасля Айчыннай вайны таксама. Навошта ж яна цяпер?..»

Запісаў я гэта ўлетку пяцьдзесят восьмага года, ад шаноўнага Рафаіла Сяржанта [16]. Харошы чалавек, камуніст з заходнебеларускага падполля, ён быў асуджаны пілсудчынай на смерць, што яму — за паўтары гадзіны да выканання прысуду — замянілі на пятнаццаць год турмы. Да Верасня адсядзеў чатырнаццаць, з іх дзесяць — у адзіночцы.

* * *

У Коханаве на Віцебшчыне памятаюць Лёньку-каморніка, які і чарку мог узяць, і за бабамі вельмі ж улягаў. Адна дзеўка ці маладзіца нават «ленту» яму каморніцкую пасекла з рэўнасці. А потым, калі ён стаў Генсекам, употай пабойвалася, каб не ўспомніў…

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название