-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 686
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Дабі!..

Крычаць, лаюцца — усяляк там было. У гэтае ўрэмя, кагда яны прайшлі па праходах, — крові было многа, яны ўсе ўмазаліся ў кроў. Адзін наш папробаваў выскачыць (паказвае), вот гэтага Агіевіча Кузьмы нябож, — і тут жа як падняўся, так яго і дабілі.

Ну, я ляжаў, мяне праверылі, вярнуліся назад, і мне крэпка сюда ўдарыў у нагу. Ён пачаў слухаць — пачуў дыханне, яшчэ тры разы стрэліў, але ўжо не папаў у мяне… Стрэліўі абратна слухае… Нахіліўся блізенька…

Потым яны што-та пагаварылі, паднеслі нейкую флягу з гаручым, пачалі абліваць гэты сарай, вышлі… А часавы стаяў з другога канца.

А ў гэта ўрэмя Кузьма падняўся бегчы. Яму харашо — яму толькі ў мякаць папала. I ў гэта ўрэмя я падняўся, мне бяжаць нельга было. Выскачылі мы на вуліцу, часавы крыкнуў: «Стой!» — і выстраліў уверх і сам схаваўся.

Ну, мы пабяжалі ў лес, я нямнога прайшоў, паваліўся, патом абратна ўстаў, дабраўся да кустоў, пасядзеў, паеў хлеба нямнога, патом абратна падняўся, папробаваў, дайшоў да падонка, дзе сена набрата было, і там паваліўся.

I кагда ўжо вот цяперашні яе мужык (паказвае на Ганну Грыцэвіч) дзелаў разведку, хто дзе астаўся, — вот ён мяне знайшоў, партызан, здзелаў мне перавязку, забралі ў лес, у зямлянку.

Пытанне: — Дык цяпер вы напомнілі? Таму, які гнаў вас…

— Сказаў: «Ну што, прышла вочарадзь?» Ну, што ён цяпер?.. Глядзіць».

Разліцце

Лясная вёсачка ў Барысаўскім раёне. Расказвае Юлія Сушко, жанчына адзінокая, шэсцьдзесят тры гады.

«…Вот яны як ехалі, — а я ў тым канцы жыла, — пяць машын, дык часць разгрузілася і пабяжалі па шашы, а часць да лесу пабяжала.

А я са сваёй дзевачкай хацела ў кусты. Муж быў у партызанах. Толькі прышоў з Фінляндыі, пабыў год, а тут ізноў вайна пачалася.

Хацелі мы ў жыта, а гэты немец бяжыць:

— Да старасты, да старасты!

Ну, мы знаем, дзе стараста жыве. Я дзевачку за руку, але не да старасты, а во дзе была калхозная будоўля. Але ён нас прагнаў. Тут стаіць упоперак вуліцы, а тут ачапілі — на адну сторану з пулямётам і на другую.

Тады я кажу:

— Бабачкі, хадзем прасіцца. Падышлі мы і кажам:

— Паночкі-любочкі, няўжо вы нас паб'яце? Мы ж нічога не вінаваты, што дзе ў партызанах, ці што…

А яны гавораць:

— Вас жывых будуць у агні паліць. Но толькі мы нічога не дапаможам.

Ілі яны паліцаі, ілі яны ўкраінцы?

— Кланяйцеся, — гавораць, — каменданту. Падайце на ногі.

Я спрашываю:

— Які камендант? Ён гаворыць:

— Срэдзі народу ў плашчы стаіць. Мы да таго каменданта:

— Паночак-любочак, мусіць, нас будуць біць? А ён як крыкнуў:

— Вам усім капут!

Загадаў расчыніць дзверы ў пуні.

Тут мама мая радам стаяла каля пуні. Думаю: «Пабягу, скажу, што будуць жывых паліць». Аж яны пуню расчынілі. Думаю: «Нас будуць першых паліць».

I тады сталі ўжо разбягацца, а яны сталі з пулямётаў касіць.

I вот я выбегла сюды за кусты. Аж мяне ранілі. Тут во разрыўною пуляй усё вырвала. Тады я платком перавязала. I стаяць удвух немцы. Я:

— Паночкі, дабіце мяне, мне дужа трудна!.. (Плача.)

— Ідзь, — кажуць, — у кусты, ідзь у кусты!

I тады я яшчэ з гарачкі іду, а тут дзеўка суседняя мне на ногі ўпала. Я кажу:

— Волька, я цябе не пераступлю.

А ёй у галаву якраз… А я ў кусты, аж там і мая дзевачка да мяне прылучылася, восем год. А другую маю ранілі ў нагу. Праскочыла нас: дзяцей штук пятнаццаць і бабы. А ўсіх выбілі.

Тады мая дзевачка бачыць, што кроў льецца ў мяне, — у гэтых дзевачак платкі ўзяла і адразу стала заматваць… Ямку пракапала, мне вады дастаць…

Вечарам прышлі яшчэ бабы, іх тры засталося…

А тады партызаны мяне вынеслі. Нейкі армячок быў, паслалі на насілкі і вынеслі мяне. Партызаны, ага. Палажылі там у кустах. Усё ж спалілі. А камароў!.. Тады я паляжала тры дні, і пашлі па мне чэрві. (Плача.) Бацька стары прыехаў з падвод і завёз у вёску да сябе. I гэтак там ляжала. Ён пашоў ёду, марганцоўкі прынёс, і Маньку прывязлі, якая цяпер робіць урачом. Дванаццаць метраў бінту было, дык яна сказала чыстым бінтам здымаць бруд…

Усю радню нашу выбілі. Было тры сястры… Асталася — хустачкі на галаву не было…

Сорак восем было гаспадарак. Чалавек сто восемдзесят — усіх пабілі. Асталося чатыры бабы і два мужчыны. Адзін у ячмені лёг, а другі ў калодзеж ускочыў. Спачатку зруб туды абярнуў, з калодзежа каторы, а тады і сам на яго скокнуў. Каб не ўтапіцца. I ў падводах, каторыя былі. Мой тата стары. Але яны ўжо ўсе паўміралі…

Штыхамі дзетак маленькіх паролі…

А потым, як ужо наша армія ішла, нашы ў плен іх узялі. I шанавалі. Мы пайшлі глядзець, дык яны сядзяць каля агню, павычосваліся… Пленныя! Дык мы кажам:

— Каб вас у агонь паўкідаў, як вы нашых дзяцей кідалі!..

Так яны і пасунуліся ад агню далей…»

Пасля, у той самай хаце, пра тое самае расказвала Настасся Шыла. Семдзесят шэсць гадоў. Высокая, суровая, гучнагалосая, як прарочыца. Але, расказваючы, сяды-тады нервова засмяецца… I пачала з такога смеху — сцішнаватага:

«…Ха-ха-ха! Па парадку кажаце? Я ўжо баяла гэты парадак. Прыязджалі ўжо следавацелі і да вас…

Ну, як было… Казалі людзі, што падарвалі машыны, пяць вёрст адгэтуль, а потым забілі народніка на пуці. А мы былі ў лесе, каля ракі, і яны нас, немцы, знайшлі там. Гэта як першая блакада была. Гэтага забітага прывязлі ў дзярэўню і сказалі пахараніць. Мужчын у нас многа было, яны зрабілі гроб і абабілі белым. Тады яны пастаялі каля гэтага гроба і сказалі:

— Ляжа вас дзвесце чалавек.

Народнікі гэтыя. Я сама стаяла. Поўна людзей на вуліцы было. Дык я і чула, як яны казалі. Не зманю.

Тут каля Сінічына самалёт спусціўся… Два іх спусцілася, але я ўжо буду казаць, што адзін. Бралі нашых мужчын у падводы. Усіх пабралі і майго хазяіна ўзялі. Я з дзяцьмі. Пяцёра ж дзяцей. I ночы я не спала, і дзень хадзіла…

Аж яны і прыехалі біць. Я ўстала. Сем машын іх прышло. А тут уздумалі, што будуць забіраць у Германію. А мой хлопец адзін ужо ўзрослы. Дык я кажу:

— Ну, дзеткі, паехалі, пэўна, пагоняць ужо ў Германію ці паб'юць.

Палажыла большага сярод меншых, а сама за вядро і пайшла. А бабы, суседкі, і будуць казаць:

— Вот нам цяпер смерць. А я кажу:

— Бабы, не валнуйцеся, бо ў Саёх занялі, але не пабілі.

Во як я бабам гаварыла. Яны ад мяне пайшлі. А ўжо мяне немец і злавіў, бо я ішла ўжо да сястры, да Марылі. А ён даганяе мяне і крычыць:

— Капут, капут!

Тады я іду, аж ужо нашых сагналі. Яны вось і плачуць некаторыя, а мы вось з гэтай Юлькай. (Паказвае на гаспадыню, Юлію Сушко.) Ён стаіць, на вінтоўку апёршыся… А ўжо ўсе нашы прышлі. I дзеці мае. Пяцёра дзетак ка мне прышло. Я во так іх згарнула, — яны ж яшчэ невялікія, — а мой хлопец, большы, узяў і пабег! Уцёк. Ён на кладбішча ўцёк. I неяк прабраўся, і другога пазваў, і ўцёк. Ну, а гэтых чацвёра ля мяне.

Юлька гэтая падышла яшчэ і кажа:

— Пан, ці нас заб'юць? А я кажу:

— Што ты просіш гэтага калка? Стаіць вот. I нічога не гаворыць.

I мы адхінуліся.

Калі я гляджу — аж ужо стаіць лёгкавушка і яны, чалавек шэсць, стаяць. Ды гэтыя плашчы вялікія, ды рукавіцы чорныя…

Дык мы во гэтак падышлі, а я думаю: «Не пайду наперад, бо заб'ець».

А старшына наш (смяецца)… ці стараста, — чорт яго ведае, — дык гэты хацеў з імі ехаць. А яны плюнулі на яго і не ўзялі: дзяцей многа… Старасту першага і забілі, Лявона.

Ён паваліўся, а я не лезу наперад. Аж гляджу — пабеглі ўсе, дык і я па полі… Вуліцай во так, у жыта. I я бегла. I братавая мая бегла. Мы ўдзвёх з ёю. Дык яна павалілася і ляжыць. А я глянула во гэтак… Ці паверыце вы мне? Я ж не маню, — я глянула, што яна ляжыць, і я пабегла, у плот ушчамілася, за хлеўчыкі, і засталася я жывая. Тры сялібы перабегла. За хлявы. Густа была будоўля.

Тады я гляджу — ажно мая дзяўчынка, во гэтачкая, бяжыць! Бяжыць з таго жыта. Ужо яны радзей стралялі. Дык я тады за гэтую дзяўчыну ды кажу:

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название