-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 697
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Канец, усё! — пра забітых сказаў той фашыст, але нібы таксама і пра свайго памагатага. Бо і яго ж гэта быў канец. На аднаго чалавека стала менш, на аднаго карніка, фашыста — больш.

Капацэвічы — гэта была вялікая палеская вёска. У сённяшніх Калацэвічах — сённяшняе жыццё. Толькі, здараецца, — як напамінак — прывязуць аднекуль былога паліцая, пакажуць людзям:

— Пазнаяце?

I да нашага «газіка» ў некаторых вёсках падыходзілі, падбягалі: «Дзе яны?», «Хто?», «Казалі, зноў паліцаяў прывезлі…».

Хаваўся ён ажно дваццаць пяць ці трыццаць гадоў. На людзях і ў сваёй сям'і жыў, але чым жа было для яго ўсё тое, што іншых радуе, што для іншых — шчасце: добрыя дзеці, жонка? Яны ж не ведаюць!.. Добрая праца, набытак, нават імя, можа, і нядрэннае сярод тых, з кім працуе. Стараецца ж перад тымі, хто раптам заўтра даведаеццаі.. Як пячэ ўсё гэта — жахам!.. Пачуюць усе знаёмыя і дзеці яго, што ён карнік, забойца дзяцей, жанчын…

«…Мы з маткаю пайшлі ў гэту абору, у гэты сарай.

Праўда, куча ляжыць людзей, ну, што там, ці гэта людзі, ці гэта якія мяшкі — я ўжо не разбіралася, што там такое ляжыць.

Адна сям'я прасілася, стаяла на калідоры, я гэта відзела, а ўтарую сама расстрэльвалі. Мужчына быў салідны такі, у яго рабёнак на руках. Яму як далі — рабёнак паляцеў з рук, а яму яшчэ раз у патыліцу, тагда ён упаў. А тыя ўсё яшчэ прасіліся ў калідоры.

Я ўсё стаяла і назірала. А напроціў мяне стаяў з наганам — адзін вот так, як вы сядзіце. Я апусціла во так рукі, а ён адходзіць, і адходзіць, і адходзіць— мо каб ён страляў, дык ён папаў бы ў мяне. Адходзіць, адходзіць, я стаяла, стаяла, а далей во так рукі (паказвае) і ўпала. Упала, каб ужо нічога не бачыць…»

(З расказу жыхаркі Капацэвіч Вольгі Сцяпанаўны Вядзерка.)

На судзе адзін з былых карнікаў нагадаў, як аднойчы яго родны сын сказаў, гледзячы тэлефільм: «Я б сам іх сваімі рукамі…» Пра забойцаў, фашыстаў сказаў… Былы карнік нават замахнуўся тады на сына. Быў вельмі п'яны — гэтым жонка і дзеці вытлумачылі незразумелыя яго паводзіны.

А потым даведаліся…

Многія з падсудных клялі тых, у каго калісьці стажыраваліся, хто камандаваў імі. Малых і буйнейшых сваіх фюрэраў — камандзіраў рот, узводаў — Поля ды Пляца, Цымермана ды Сальскі, батальённых камандзіраў Зіглінга ды Дзірлевангера. А вышэй былі паліцэйскі генерал Готберг ды самыя галоўныя карнікі — гімлеры, гітлеры…

Ды толькі і самі яны, хоць і выканаўцы, але не «дробныя», калі ўдзельнічалі ў такім. Рабілі ж, выраблялі разам з тымі пляцамі ды зіглінгамі вунь што!..

Гэта — з расказу капацэвіцкага жыхара Кузьмы Лук'янавіча Агіевіча.

«— Хазяін?

Я кажу:

— Хазяін.

— А дзе матка?

— Адкуль я ведаю, дзе матка.

— Забірай з сабой дзяцей.

Двое дзяцей было па два гады, а адно — шэсць месяцаў. Хлопчык яшчэ быў, восем лет. Дык таго жынка адправіла за бацькам паліцэйскага, сказала яму:

— Можа, ты будзеш жыць, дык хоць маё дзіця спасі.

Ён не сусед, а проста ішоў па сяле, а ў яго такі самы хлопчык быў, яны ўмесце дружылі… Яны як сказалі мне: «Забірай дзяцей», дык я адразу віжу, што гэта дзела к канцу прыходзіць. Я гавару, што як жа траіх дзяцей вазьму! Дык яны ўзялі на вуліцы дзвюх жэншчын, ды ім па аднаму дзіцяці, а я трэцяга ўзяў — і нас пагналі.

Патом па дарозе мяне адзін дабраволец[26] вызваў… А на мне былі хромавыя сапагі. Вызваў з таўпы народа, завёў мяне ў хату, садраў з мяне сапагі і даў галошы фабрычныя, гаворыць:

— Дайдзёш!

Загналі нас на плошчу, дзе памятнік цяпер стаіць, і вот на гэтай плошчы, значыць, адбіралі чалавек па пяць, па тры, такімі парціямі, і заганялі ў кароўнік. Тут жа радам. Ага. А ў гэтым кароўніку стаяў ён і расстрэльваў людзей.

Калі папаў я таксама ў тую абору, мяне там раніла…

Пытанне: — Вас заводзяць туды, а вы яго не бачыце, таго, што страляць будзе?

— Чаму не? Ён стаіць і камандуе: «Далыпа, дальша!..»

А трупы ляжаць. Як толькі адышоў ад сцяны, дык ён з аўтамата — шах!..

Ну, а я якраз прыгнуўся, і мне на галаве пуля толькі сарвала кожу. Ну, я ўпаў. Дзіця ў мяне было — дзіця ўбілі. А тыя ж — я не ведаю дзе. I старэйшы хлопчык мой да мяне папаў, паколькі паліцэйскага бацьку таксама туды загналі і расстралялі. Дык хлопчык мой ка мне папаў і пры мне быў. Ну, я ляжаў… Ляжачаму мне папала яшчэ чатыры пулі. Пяць пуль я панёс у аборы. Але касці нідзе не пабіла, толькі ўсё ў мякаці.

Ну, мы паляжалі, пакуль гэта ўсіх перабілі людзей, і патом яны вышлі.

Ну, асталіся некаторыя падросткі. Яны, значыцца, падняліся і гавораць:

— Ужо няма нікога.

Дык голас жа ж мы знаем свой! Я прыпадняўся. I яшчэ адзін мужчына падняўся:

— Ты жыў? Я гавару:

— Жыў.

— Бегчы можаш?

— Магу.

Ну вот, мы падняліся і пабеглі. Басяком. Галошы там засталіся. Вядома ж, яны толькі ваткнуты былі на ногу. I я басяком кілометра тры па снезе прабег. А потым ужо жанчыны за мною беглі і мужчыны. I мне жанчына адна зняла галошы, яна была ў валёнках з галошамі, другая — юбку, я ногі паабверчваў, мы пашлі дальша. I там начавалі.

Нас тады вышла з аборы дзевятнаццаць чалавек.

Пытанне: — А колькі там засталося?

— Забілі чатырыста дваццаць шэсць чалавек. Пробавалі некаторыя мужчыны пабег дзелаць, але іх на хаду… Гяны ва ўсім гэтым шчоце…»

Як здзівіўся, спалохаўся адзін з былых карнікаў, калі яго прывезлі ў сённяшнія Капацэвічы — пастарэлага ўжо, азызлага, — а яго пазнаў Мікалай Іванавіч Рудзеня.

— Ну што, прышла вочарадзь? — спытаўся ён у карніка. — Памятаеш, ты штурхаў мяне пад таго немца, што страляў, а я табе сказаў: «Прыдзе вочарадзь і да цябе!..»

«…Па хатах размясціліся, у каторых былі малыя сем'і, і там яны жылі ноч гэтую, — расказвае Мікалай Рудзеня, — у мяне ў хаце не былі. У суседа былі. У мяне яны паставілі толькі коней у сарай. А ў мяне якраз жыў брат, з сям'ёю жыў, дык яны толькі коней у мяне паставілі. Тая хатка была ўжэ на замку, а ў мяне было і так поўна — дзве сям'і.

Пытанне: — А пра што яны ўвечары гаварылі з людзьмі?

— Што яны там гаварылі — не магу я сказаць, бо я туды не хадзіў. Ну што, яны? — яны пазіралі так, каб што-небудзь зрабіць… Каб якую дзевушку маладую паймаць… Такія працадуры былі, канешне… Рабілі. Насілавалі…

Кагда ўжо запалілі жэншчыны ўсе ў печах, гатовіць заўтрык, яны пачалі ўжо зганяць народ. Прадлагалі такім спосабам:

— Будзем дзелаць праверку пашпартоў.

А ў нас жа тады пашпарта былі. Ага. Куды ж тут пашпарты, калі з маленькімі дзецьмі!.. Ужо тут не да пашпартоў, тут панятнае дзела.

Зайшло ка мне чалавек шэсць. Выганяць з хаты. У мяне было тры дзевачкі. Адной быў сёмы год, другой — трэці, і месяц адной дзевачцы было. I ацец, семдзесят пяць лет, быў. Жынка, ацец і я. Ну, пагналі. Прыгналі сюды во на вуліцу, дзе памятнік сяйчас. У каго абдзіралі з ног, што хорошае, заводзілі ў памяшчэнне і знімалі сапагі. Ну, прывялі ўжо сюды ў таўпу, і, значыцца, разрашыў аднаму бацьку паліцэйскага — сын у паліцыі быў — забраць сваё родства з гэтай таўпы. Ну, кагда ён пачаў адводзіць — кожнаму ахвота жыць… Тут ужо страляюць, б'юць, плачуць у гэтым сараі… Наадводзіў ён поўна. А яны паглядзелі, што многа, і абратна яго ў таўпу…

Пытанне: — Аёні суседзяў набраў?

— Кожны ж прасіўся. Свае людзі. Думаецца, палічаць, што радство, можа, і астануцца жывыя. А яны абратна іх вярнулі… Бралі па чатыры, па пяць, па шэсць… Так пападала, вобшчам, што сем'ямі.

Калі ўжо мяне ўзялі… Атца ўзялі, ужо ўзялі расстралялі… I кагда мяне ў сарай вялі, то адзін — цяпер яго паймалі і судзілі — крэпка ствалом таўкануў у плечы. I кагда я сказаў: «Прыдзе вочарадзь да цябе!» — дык я тады паняў, што ён рускі. Па-нашаму ён мне… А так яны ўсе ў нямецкай форме. У чарапах у гэтых. Ну, карацельны атрад. I калі яны ўтаўкнулі мяне ў сарай і палажылі, я папаў якраз на атца. I лажылі так, каб галава была ўвярху. I вот калі яны палажылі — пачалі страляць. Мне папала дзвюма па галаве, трэцяю рэзанула так (паказвае), — яна і сяйчас сядзіць у мяне… Я ляжаў на баку, і глаз левы быў у мяне адкрыты: я слядзіў за імі, што з гэтага будзе. Яны, кагда ўжо ўсіх пабілі, пачалі дзелаць праверку. Многія во так… Асобенна пацанам папала. Плачуць:

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название