-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 686
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— А чаго гэта вы тут?

Ляжаць. Ага, яны ўжо ляжаць на тым свеце.

Матка мая лягла… Большая ўнучкабыла, дык тую ўнучку во так палажыла. (Лажыцца на падлогу і паказвае.) Во так во на яе лягла. А другую сюда прывалакла. А трэцюю — сюда к сабе. Во так. Ну, яна яшчэ была і жывая троха… Дзевачка маленькая не скора памёрла…

Мужчыны старыя яму капалі. Яны заставілі ямы капаць во такія. Вот такіх квадратных дзве ямы. Дваццаць дзевяць чалавек — трэба ж палажыць. Мой гэта ўжо трыццаты быў. I астаўся жывы цяпер. А там іх… Хто бокам, хто як, хто — божа мой!..

Дык мама мая прасіла мужчын:

— Мужчынкі мае, скажыце немцам, няхай даб'юць. Мне дужа худа…

Дык ён як даў, падышоўшы, дык разрыўная во так і выскачыла…

А другая жанчына дарогай ішла. Ішла дарогай і аднаго несла на руцэ, а другі каля яе бег і трэці. Гляджу — ляжыць яна на дарозе, як гара, а радам рабяткі малыя… (Бабуля пачынае гаварыць чамусьці шэптам.) Ляжыць… а етат, што з маім Васем ішоў радам, дык забіты. Той быў малодшы за майго, а мой вышэй, — ён сам расказваў после, калі апомніўся, — што той бег за ім, за Васем маім, і ўсё прасіўся:

— Дзядзенькі мае, страляйце мяне з маёй мамкай! Яна ляжыць з тым двум рабятам на дарозе, а ён усё адвернецца к ім і так крычыць, і так крычыць, дык яны яму — у рот…

А майго як страляў, дык у яго, відаць, рука павярнулася ніжэй…»

Цяжка слухаць такое. А як жа насіць яго ў памяці — столькі гадоў? Ды жывое, што адплывае часамі, потым вяртаецца зноў?..

Зноў у сынавым садзе, дзе сонечна звоняць руплівіцы пчолы, вось-вось збіраючыся раіцца, зноў у сваім цянёчку Домна Васільеўна нават спыталася — амаль што поўным жаху шэптам:

— А тое, Васіль, расказаць? Пра тыя боты з нагамі?

— Усё расказвай, мама. Трэба, каб людзі ведалі ўсё. I яна расказала, як суровай зімой сорак першага — сорак другога немцаў і паліцаяў зайшло аднойчы ў іх вёску вельмі многа. У хату іхнюю зайшло іх некалькі. I вось адзін з іх бразнуў на падлогу ногі ў ботах. Жаночыя. У боціках жаночых, хромавых. Адсечаныя па калені. Мёрзлыя. I сказаў ён, той немец, па-руску — на Аньку, меншую бабуліну дачку, тады студэнтку, што з-за вайны не вучылася:

— Смотри, красавица, — это мы взяли у тети твоей, бандитки!

Бабуліна сястра, і праўда, была тады ў партызанах.

Пазней, праз тры дні пасля Канашоў, у Віцебску мы наведалі Ганну Іванаўну Ігнаценка, тую Аньку, бабуліну найменшую дачку. Выхавацельніца дзіцячага сада, прыемная, інтэлігентная жанчына, у вайну партызанская сувязная, яна расказвала нам пра той жах больш падрабязна.

Гэта былі ногі партызанкі Палубінскай. Ужо мёртвай адсеклі. Акружаная, яна адстрэльвалася, а апошнім патронам — сябе.

— Божа мой, колькі тады было ўсяго, колькі было!..

Гаворачы гэта, бабуля Домна ведае, што ў іншых людзей, у іншых сем'ях было яшчэ горш, чым з імі, Шчамялёвымі. Стары яе, прывязаны тады да воза, каб не ўцёк, уцёк-такі са Смалоўскага гарнізона. Вайну перажыў і памёр сваёй смерцю, у сваёй хаце. Жывыя абедзве дачкі, Анька і старэйшая, Александрына, таксама ў Віцебску, пры сваіх дзецях жывуць. А з ёю і меншанькі, яе Васіль, якога яна двойчы — калі малым, а калі параненым — вынасіла на руках. Жыве сынок, добра жыве, і людзі добрыя паважаюць, і ў хаце, што ў вуллі, людна ды весела — пяць дачок! Тры ўжо ў людзі пайшлі, але ж лета во пачалося святое — зараз усе тут да бабы збяруцца — і дзеці, і ўнукі, і праўнукі.

— Дзевяць праўнукаў у мяне, — з гонарам кажа бабуля. — А ўжо ўнукаў!..

Адно рукой махнула — колькі іх.

Пакуль мы сядзелі ў бабулінай хаце, запісваючы яе расказ, Васіль Іванавіч не проста пільнаваў свае пчолы. Удвух з нашым шафёрам яны пагаспадарылі каля аднаго вулля, і, калі нас пасля, ужо з саду запрасілі ў сынаву хату, — на стале быў гарачы мёд у вашчынах і халоднае, з пограба, малако. Быў чорны хлеб, дыхала парай бульба, быў халаднік, было масла, тварог. У хаце, як добры дух, незаўважна з'явілася, прыйшоўшы з поля, гаспадыня, маладжавая маці пяці дачок, дзве з якіх, меншыя, што яшчэ пры бацьках, былі ў школе.

Было і галоўнае ў гэтай зацішнай, светлай беларускай хаце — такі жаданы, так дорага куплены мір, была не проста гасціннасць, а мудрая чалавечая шчырасць, пра што, вядома, не гаварылася, што адчувалася душой.

Бабуля Домна зноў была на пасту, каля пчол. Гаспадыня таксама з работы і зноў на работу. Людзей пакорміць і пойдзе. I гаспадар павінен жа быў кудысьці сёння паспець, толькі па справе з намі застаўся.

Некалькі слоў яшчэ пра яго — ягоных слоў, скупых і сціплых:

«…У сорак трэцім годзе, летам, злавілі нас у полі, сабралі зноў у дзярэўні. I тут адзін з паліцэйскіх зноў паказаў партызанскія сем'і. Нас тады, Шчамялёвых, дваццаць чалавек забралі. Мы з братам, маці з бацькам, сястру з трыма дзецьмі і цётку. I яшчэ адна цётка была, таксама з трыма. I завязлі нас у Гарадок, у турму пасадзілі. Хто быў маладзейшы, сястра і цётка, тых адправілі ў канцлагер, а нас, старых і малых, у паліцэйскі гарнізон. I жылі мы там да зімы сорак трэцяга года, пакуль нас не асвабадзіла Красная Армія.

А после вярнуліся і сталі жыць. Мне было тады пятнаццаць год, але людзей не было — мяне паставілі брыгадзірам. I дванаццаць жанчын было трудаспасобных людзей. Ні тых коней, ні таго нічога больш не было. Так падымалі калгас…»

Коратка, суха, амаль як у той даведцы, з якой мы пачалі расказ пра трыццатага.

Без дзяцей

Усходняя, лясная частка Случчыны. Дзве невялікія вёскі з аднолькавай назвай — Адамова, першае і другое, непадалёку адна ад адной. Едучы на гэты раз з раённым праважатым, мы не блукалі і ў гэтых мясцінах, у нас былі дакладныя адрасы патрэбных людзей.

У Адамова другое заязджалі двойчы, першы раз не застаўшы чалавека дома. У Адамове першым нам назвалі «яшчэ адну жанчыну», якое не ведаў наш малады праважаты, — яна жыве якраз у Адамове другім. I мы паехалі туды трэці раз.

Пакуль мы шнуравалі прасёлкам паміж дзвюма вёсачкамі — дарэчы, іх тут завуць засценкамі, — на ўскраіне Адамова другога, на лужку, старая жанчына спачатку грабла, а потым капіла сена. А сонца ўжо заходзіла, і яна спяшалася. Трэці раз уязджаючы ў гэтую вуліцу, мы спыталіся ў жанчыны, дзе тут жыве Марыя Тарасаўна Хоцька. I вельмі просты цуд адбыўся — гэта была якраз яна, той патрэбны нам чалавек, якога мы маглі не ўбачыць зблізку, не пачуць, нават і не падумаць, праязджаючы міма, што і яшчэ адна старонка народнай трагедыі тоіцца іменна ў гэтай душы.

Калі мы сказалі Марыі Тарасаўне, што нам трэба, яна прыперла граблі да незавершанай перадапошняй капы і павяла нас у хату,

Мы прыселі каля стала.

«…Я, мае дзеткі, трохінедачуваю… Явамбудурас-казваць, як было.

У мяне было дзве дзевачкі, адной было два годзікі з палавінай, а другой — паўтара. А мая сястра во тут жыла, цераз вуліцу. У яе таксама была дзевачка, у школу хадзіла ўжо. I яна рабіла маёй дзевачцэ чулочкі суконныя. Прыйшла чулочак мераць маёй дзевачцэ ды кажа:

— От, дзядзька, — на майго мужа, — немцы ў Случы мост робяць, перапраўляюцца сюды.

Я кажу:

— Няўжэ? А яна:

— Праўда! Гаварылі ж на засценку.

Ну, і гэтая дзевачка памерыла гэты чулок і пайшла. Я кажу на свайго чалавека — ён Міша зваўся:

— Міша, а каб нам дзе з дому з'ехаў? Ну, вот жа кусты радам…

I толькі, мае вы дзеткі залатыя, як гэта во мы з вамі гаворым, — ужо стрэл! Ужо людзі — хто на конях, з таго ўжо Адамова, з першага, ляцяць сюды. З гравейкі выстрал. Тут упаў адзін… Ён так упаў, яго не забілі… Ой! Пулі свісцяць… Пабілі мне акно ў хаце. Пуля пабіла. Усё ўжо — немцы тут. Акружылі…

Але мой чалавек з засценка запоўз у лес. От.

Прыходзіць мая сястра ды кажа:

— Знаеш што, Манька, — на мяне, — дзеці твае будуць там з маімі меншымі. — Там у яе хлопец быў і дзяўчына, тая, што я гаварыла, чулочак прыносіла мераць. — Няхай, кажа, яны будуць там.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название