-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 686
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Адно срэства — бегчы ў дзверы.

Яны закрылі дзверы. Мы ў гэтым вуглу былі, і бяжаць нам цераз трупы нада. Дык я як бросіўся!.. Гэтыя трупы гараць, курчацца — я перапрыгнуў і ўдарыўся рукамі ў дзверы. Дышаць ужо нечым. Я ўдарыўся так крэпка, што абедзве палавінкі раскрыліся. Я ўпаў і пацягнуў сырога воздуху. Дым клубіцца. Сарай вялікі, гарыць і крыша, і сена… I я бяжаў у гэтым дыме. А дабяжаў я — немцы!.. Стаяць немцы. Абоз нямецкі. Я развярнуўся і апяць у дым. А там была братава варыўня і яма — ён абсыпаў варыўню. У гэтую яму я і ўскочыў.

Увесь у крыві, бо трупы ж на мне ляжалі…

Попелам сляды мае занясло на снезе. I я сядзеў прымерна да поўначы. Потым падняўся. Што ж дзелаць? Рук я не чустваваў — у мяне ажогі сільныя, паўсхватваліся банкі во такія на руках. I басяком. Трэба на ногі што-та. У брата вісела бяллё на плоце, пасцірана. Я ўзяў пазавязваў рукавы ў бяллі ў гэтым, нацягнуў на ногі і паціхоньку патопаў да свайго дому. Было гэта метраў сто пяцьдзесят.

Праўда, раней я падышоў да трупаў. Жанчыны, што за мною беглі, ляжаць паабгарваныя, на парозе… Можа, у трупах, у адзёжы заблыталіся? А можа, іх немцы ўкінулі назад?..

Зайшоў я ў сваю кварціру, узяў адзеяла, узяў шнуркі такія харошыя, узяў простыні, узяў палаценцаў штук два, каб у случаі, калі я найду чалавека дзе свайго, штоб яму перавязку зрабіць. У кустах разарваў адзеяла, накруціў на ногі, пазавязваў і паціхоньку падаўся…»

Мікалай Бранавіцкі вярнуўся ў родныя Рахавічы інвалідам вайны. Ходзіць на мыліцах. Расказвае стрымана, але вочы ўсё-такі поўныя слёз.

«…Дачок пабітых успамінаю часта. Трэба ж так, каб адна нарадзілася 8 сакавіка, другая 1 мая, а трэцяя — на Кастрычніка. Добра было б дні нараджэння адзначаць…»

А ў чалавека сёння і новая сям'я, і дом, і працоўны дастатак.

Памяць…

* * *

Міхаіл Андрэевіч Казёл. Вёска Красное ў Шчучынскім раёне.

Крыў хату шыферам. Запрасіў нас у чысты пакой, застаўлены вазонамі, і расказаў, як не раз ужо, відаць, за трыццаць год расказваў,— і без прыкрас, і з новым хваляваннем.

«Цяпер я жыву ў Красным, а тады жыў у Ляхаўцах.

Бацька раніцамі малаціў, а я шавецкую работу рабіў. Бацьку жывот забалеў нешта, дык ён прыходзіць, будзіць мяне:

— Падыміса — ідзі малаціць.

Я падняўса, абуўса, узяўса за ручку дзвярэй, а тут мяне — назад… Пагналі туды, дзе з усёй вёскі народ сабраны быў.

Сагналі ўсе Ляхаўцы. Спачатку стаялі без усякага парадку, а потым яі паставілі ў тры шэрагі. I праз нейкі час вь шаў іхні камісар і зачытаў, што забілі лесніка, значыцца, — усе тут «памочнікі бандытаў». Вось за гэта сёння і будуць расстрэлены дваццаць пяць чалавек. Тады ён дастаў сп сак і пачаў па спіску зачытваць: такі, та^ такі… Выклікалі нас і адразу акружылі кулямётамі.

Усе яны былі ў шэрай нямецкай форме, гаварылі па-нямецку паміж сабой, а да нас — па-польску. Цераз перагаворшчыка. А амтс-камісар сам троху па-польску гаварыў.

У хату нас Вераб'ёву загналі, а тады прыходзілі і не вычытвалі, а проста бралі пападзецца — па пяць чалавек.

Калі мы ў хаце сядзелі — я сеў за стол, і вось мы ўсе, атабраныя, друзья і падругі, папрашчаліса паміж сабою… Калі павялі першую пяцёрку, нам у хаце было чуваць, як там затрашчалі аўтаматы… I як толькі затрашчалі аўтаматы — мінут праз пяць зноў прышлі немцы, зноў пяцёрку ўзялі — павялі.

Я, канешна, мог бы пайсці і ў паследнюю вочарадзь, бо яны бралі першых ад дзвярэй. А каб вы ведалі, што ў гэтай хаце тварыласа! Хаос цэлы! Я не плакаў, нічога… Пасядзеў я, падумаў. Расстралялі адну пяцёрку, павялі другую пяцёрку расстрэльваць. Мог бы я ў паследнюю вочарадзь пайсці, але думаю: «Колькі ні сядзі — ад кулі не ўцячэш». Я тады выходжу і кажу:

— Хто больш ідзе?

Кожны жмецца ў куток…

Немец астальных чатырох выкінуў у дзверы за мной.

Выйшаў я — адразу камісар стаіць. Пытаюса ў яго па-польску, за што мяне стрэльваць будуць. А ён:

— Лёўз[10]! Бандытэ!

Пра ўцёкі я не думаў, бо куды тут уцячэш? З аднаго боку плот высокі, могілкі, а левага боку вуліцы — фельчараў высокі плот, штыкетнік. Куды тут уцячэш? Пасля падышоў я з метраў дваццаць, і штурханула мяне нешта: «Уцякай!» Але куды ўцякаць? На плот скочу — адразу ж заб'юць, бо хутка не пераскочыш. Тады я ішоў, ішоў… Направа вуліца. Думаю: сюды. Прама — заб'юць. Бачу, расстрэленых у яму кідаюць. Засталоса мне метраў дваццаць — трыццаць. А ў Мікалая былі вароты прыадчынены ва двор. Я параўняўса з варотамі і таму немцу, што справа ад мяне ішоў,— калі даў! — дык ён адразу і пайшоў куліка. А я — у вароты. А тут радам дом. Я — за вугал, а па мне стрэл… Не папалі. Я па загаццю і ў вуліцу. Цераз плот пераскочыў і — па вуліцы. А па мне — ад тых людзей, што стаялі сабраныя, — цераз могілкі пачалі з кулямёта біць. Дабег я ў самы канец вуліцы, да Любы, а там, дзе расстрэльвалі, стаяў станкавы кулямёт. Пачаў ён па мне біць. I яшчэ чалавек трыццаць б'юць… Ну, праўда, бег я, падаў. Нават не ранілі. Я помню: поўз, поўз, а кулі, як толькі пачнеш паўзці — цёх-цёх-цёх!.. Больш за ўсё біў па мне кулямёт. Ялавец рос. Я да таго ялаўца падпоўз, і — прыжок. I — у сасняк. Бягом, бягом па гэтым сасняку. Сасняк канчаецца. Направа хутар і поле ўжо. З левага боку ў мяне ўвесь час немцы, а справа, дзе хутар, немцаў няма. «Перасяку, — думаю, — гэтае поле». Азірнуўса, бачу — стаяць тры немцы! Але я ўсё роўна пру да хутара. Як пачалі яны па мне страляць!.. Дабег да хутара, забег за хутар — агонь спыніўса. На рэчачцы кладка ляжала, я па гэтай кладцы — як цудам нейкім, перабег. За рэчкай — метраў трыста алешнік, я туды і дабег. А немцы падышлі да самай рэчкі, пастаялі, пастаялі і вярнуліса назад.

З нашай вёскі ніхто больш тады не ўцалеў. Толькі Мікалай Стасюкевіч паспрабаваў уцякаць, але адбегса метраў дваццаць, і — на плоце — яго забілі.

Тады забіта было, здаецца, дваццаць сем чалавек.

Калі я ўцёк, тады тыя немцы, што гналіса за мною, вярнуліса. Старшы немец, каторы там камандзір, — людзі потым расказвалі,— даваў, даваў, даваў таму, што мяне гнаў.

А потым бацьку майго за мяне забралі і застрэлілі. Хацелі яшчэ матку забраць, але нешта яны паміж сабой пагаварылі, пагаварылі, і так яна засталаса…»

У свой час Міхаіл Андрэевіч, як «заходнік», быў салдатам польскай арміі, у верасні трыццаць дзевятага года сустракаўся з немцамі ў баю. Пасля расстрэлу ён, натуральна, стаў партызанам. Мужчына. А расказвае і… час ад часу плача, аж не можа гаварыць. З-за бацькі… Ці гэта проста крыўда і гнеў — чалавечая крыўда і справядлівы гнеў, якія не праходзяць, не заспакойваюцца нават помстай?..

* * *

На Клічаўшчыне, у вёсцы Усакіна.

Багаты домік, зялёна-таямнічы сад, злосны сабака. А гаспадар — высокі і мажны мужчына, вельмі прыкметна маладзейшы за свае «семдзесят з гакам». На руках — маленькая гарадская ўнучка. А дзед, хоць ён і калючы такі, і грымучы, відаць, і добры, і вясёлы.

Макар Карпавіч Заяц.

«…Тут у нас многа Зайцаў у вёсцы, але адзін я — Макар Карпавіч.

Пытанне: — Дык гэта вы — той самы Заяц, што немца забіў?

— Той, той! (Смяецца.) Адступалі нашы. I тут ішлі нашы. Дзівізія. А я жыў з канца. I ка мне ўсё прыходзіць начальства, пакушаць што-небудзь. У лесе мы жылі. Я раз даў, другі раз даў, а потым нет чаго даваць. I кажу я:

— Рабяты, я вас не выкармлю, а мае дзеці астануцца так. Вунь картошка ўжо падрасла калгасная. Чорт з ёю, што маленькая, падумаеш — жалець. Усё роўна хвашысты забяруць. Ну, а яны ў акружэнні былі. Яны картошкі накапалі.

— Лошадзь есць?

— Ёсць.

— Завязіце нам.

Завезлі. Назаўтра зноў прыходзяць, ужо больш. Лейценант, у гражданскую вайну ваяваў, Іван Мінавіч. Гэта яны ў мяне пра яго пыталіся: ці ёсць яшчэ хто-небудзь з акружэнцаў? Я павёў іх і паказаў, дзе ён хаваецца. Яны яго ўзялі. Мы два вазы картошкі накапалі, завезлі ім на палігон.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название