Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) читать книгу онлайн
У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
— Усё?
Цыгарэта трэслася ў яе пальцах.
— Ах, нічога, нічога я не ведаю.
Непаразуменне, адчай і пратэст супраць усяго гэтага былі такімі, што Андрэй, закалаціўшыся ўвесь, узяў яе за рукі, сціснуў вузкія пальцы.
— Бяжым адсюль, Ірына. Бяжым. Вам трэба бегчы. Ад яго. Ад сябе. Далёка.
— Куды ўцячэш?
— Спачатку ў Сухадол, да дзядзькі. Там чыста, там дабрыня людзей і дрэў. Бяжым. Калі вам цяжка браць развод, цяжка глядзець у вочы гэтаму чалавеку — абыдземся без яго.
У прысмерку ён не мог заўважыць яе вачэй, а твар вонкава быў спакойны.
— Потым, — глуха сказала яна. — Пасля сеанса. Хадзем… Зараз… пачнуць.
Яны сядзелі, не вельмі сочачы за экранам. За іх спінамі ўздымалася сцяна наступнага яруса, ствараючы ўражанне іхняй самоты ў гэтай зале. Ды хоць бы яе і не было — што было Андрэю да іншых?
Ішла нейкая французская камедыя пра вайну, хоць вайна, вядома, зусім не камедыя. Куражыўся прыдурак-эсэсавец; пад нацыянальным французскім сцягам адплываў у эвакуацыю, не жадаючы здавацца на літасць ворага, гераічны вясёлы дом.
Андрэй нічога гэтага не заўважаў. Яна, напэўна, заўважала не больш. Узяўшы ў цемры яе руку ў карункавай пальчатцы, ён, схіліўшыся да яе галавою, абсыпаў яе пацалункамі, увесь калоцячыся ад цягі і адчаю і непапраўнасці таго, што мелася быць заўтра.
Толькі тут, упершыню за вечар, з плыні абыякавых слоў вырвалася:
— Так любіш мяне? — і голас гучаў адчайна нават у шэпце.
Спалоханая тонам, ведаючы, што выдала сябе, аддала сябе яму ў рукі, яна адразу ж сказала:
— I вам яшчэ не абрыдла гэтая пальчатка? — але голас, зрываючыся, казаў зусім не тое, і гэта прагучала, як "вазьмі мяне адсюль".
…Над паркам вiсела кароткая, на дзве салаўiныя песнi ноч. Бэз распасцёр над галовамi цьмянае i загадкавае лiсце.
Шчоўкнуў непадалёк, выпрабоўваючы голас, салоўка. Потым, наўздалёк, пусціў калена яшчэ адзін, яшчэ, яшчэ. Першы адказаў — быццам крыштальная вада падала на срэбра. Забулькацела радасць яшчэ ў адным маленькім горле. А потым усе яны, забыўшыся на ўсё, аддаліся спеву.
— Я ўсё скажу табе ў Маскве… Адразу… Слова маё… Толькі не пакутуй так… Куды спяшацца, калі ўвесь… увесь свет наш…
Цяпер ужо сад звінеў.
…Калі яны ішлі начным горадам, ён казаў ёй:
— Буду чакаць. Толькі не падманіце мяне… Нельга…
Вялізным лукам павіснуў над імкліва-спакойнаю ракою мост. Агні адбіваліся ў вадзе, і Ленінград спаў над вадою, як здань, а крокі гучалі… гучалі… гучалі.
— Мы адны не спім у горадзе, — сказала яна. — Як хлапчукі… Як маладосць… Як жыццё спачатку… Даверлівыя шэрыя вочы глядзелі на Андрэя.
— Прачытай мне вершы, дарагі… Ты вельмі даўно не чытаў мне вершаў…
— Памятаеш, быў такі Іксіён? — пасля паўзы спытаў Андрэй. — Закахаўся ў Геру, жонку Зеўса. Яго вырашылі злавіць і падсунулі яму воблака, надаўшы яму вобраз Геры. Ён выдаў сябе, абдымаючы воблака, і яго навекі прывязалі да кола, якое круцілася.
— Ну, — шэптам сказала яна.
Голас пачаў чытаць прыглушана, у тон гэтай ночы і ракі, што шапацела пад быкамі моста.
Я позабыл начало всего.
Мне неведом конец.
Молот вырвав нз рук моих,
Слепая кует судьба.
Теплой весной, прошедшей весной
Я увидел во тьме,
В дебрях ночных, в мерцании звезд
Смертоносной прелести лик.
Гера, Гера, любовь моя!
Ветви в зеленых огнях.
Тень, как отдыхающий лев,
Улеглась у ног голубых…
К ней стремлюсь, обнимаю ее.
Она сквозь пальцы течет.
Только облако, только туман,
Только призрак в руках моих.
И привязали меня к колесу,
К карусели улиц ночных.
Город прыгает… Город ревет…
Город пылает огнем…
Вертится, вертится колесо,
Жаждой пылает мозг…
Ты бессилен, могучий Зевс,
Сердце во мне убить.
Гера, Гера, как ты могла
С ним быть заодно?
Жаль, что облаком ты была.
Ничего остального — не жаль.
Некаторы час панавала маўчанне. Толькі крокі паміралі ў начных палацах над набярэжнай. Слаба фасфарасцыравала рака, адбіваючы рэдкія агні.
— Ты пішаш і па-руску?
— Спрабаваў адзін-два разы. Чаго я толькі ў жыцці не спрабаваў? Калісь нават па-ўкраінску і па-польску спрабаваў… Напісаў дзве лацінскія эпіграмы. Нічога цяжкага.
Прыціскаючыся да яго, яна сказала:
— Я не заадно з iмi… Я таксама папалася… Але я вырвуся да свайго Iксiёна… Ты пабачыш…
За карункавай агароджай драмалі ў цеплыні шаты Летняга саду. Дыхалі сонным водарам траў, цёплай вільгаці, кветак.
Спыніўшыся на мосціку цераз Фантанку, гледячы ў вочы Ірыны, што адбівалі іскры зарэчных агнёў, ён сказаў, прыціскаючы яе да сябе:
— Я веру… Толькі ведай — калі ты забудзеш — здарыцца непапраўнае. I ты ведай толькі адно… Гадзіна маёй смерці скрытая ад мяне, і таму я не ведаю, ці доўга буду цябе кахаць.
Цалаваў яе вочы.
— I перад гэтым, калі ты пакінеш мяне, — ведай — адчай усё адно застанецца. Нават старым падумаю, як пятроўскі стольнік калісь, што вось была Венецыя, і маладосць, і быў я там "инаморато в славную хорошеством читадинку, синьору Франческа Рота, и тако был инаморато, что доселе тот амор из сердца мово не вышел и, чаю, не выдет".
Уся дрыжучы, яна прынікала да яго, а ён сурова і горка казаў ёй:
— Дні праходзяць, Ірына. Праходзяць дні.
Р а з д з е л XXVII
Гэта адбылося праз тры дні пасля вяртання з Ленінграда. Андрэя чакаў у Маскве рэжысёр, што пачаў рабіць фільм па яго сцэнарыю. Рэжысёр прывёз ліст ад сябра, што з домам усё гатова, і ліст ад дырэктара студыі. Прасілі яшчэ адзін сцэнарый.
Пасля размовы з дзвюма актрысамі, якія меліся браць кінапробы на галоўную ролю, Андрэй папрасіў рэжысёра пачакаць і пазваніў Ірыне, каб расказаць ёй аб усім тым добрым, што здарылася.
— Андруша, — сказала яна ўзрадаваным ціхім галаском. — Вось добра… Кажаш, рэжысёр?.. Не, з ім не трэба прыходзіць… I самому, напэўна, не трэба сёння… Пачуваю так сабе… Не, не прыходзь…
Уздыхнула:
— Не магу больш, Андруша… Прыходзь заўтра ў сквер ля інстытута… Вырашым усё да канца… Не пакутуй, спі спакойна ноч… спі, добры мой.
Гэты пяшчотны, безабаронны голас усё яшчэ спяваў у яго вушах, калі ён падыходзіў да дома паэтаў.
А ўвечары адбылася цяжкая гісторыя.
Вечар стаяў спякотны, і таму Андрэй у адных трусах і майцы ляжаў на кіліме, на падлозе, і чытаў "Боскую камедыю" Дантэ, калі да яго ў пакой уварваўся Яніс.
— Адаліска ў гарэме, — сказаў Яніс,
- Ідзі да д'ябла.
— I чытае, напэўна, казкі Маргарыты Наварскай. Гісторыю аб тым, як у швейцарца была занадта гарачая жонка.
— Ёлуп, — сказаў Андрэй. — Гэта не ў Маргарыты, гэта ў Дзюпер'е. Гэта ўсё адно што зблытаць Апалона з Панам, каб цябе чэрці ў пекле з грэшнікамі блыталі, каб цябе…
— Д'ябал з iмi, — сказаў Янiс. — Што Апалон, што Пан — адна мiнералогiя.
Сеў у крэсла.
— Выгляд у цябе сёння не вельмі разумны. Што ты там знайшоў у Дантэ вясёлага, амаральны ты чалавек?
— Янка, — сказаў Андрэй, — заўтра ўсё вырашыцца. Па тону мяркую, што ў добры бок.
— Ну! — сказаў Яніс і сеў на падлогу, абхапіўшы рукамі калені.
Запанавала маўчанне.
— Я шчаслівейшы за цябе, — сказаў урэшце Яніс. — Шчаслівейшы, нягледзячы нават на тое, што яна жорстка мяне абразіла, ледзь не пасварыла з табою.
— Ведаю, — проста сказаў Андрэй.
— Ну-к што, — уздыхнуў Яніс. — Тады табе, вядома, не да гулянкі. А нас Харунжы запрасіў. Ачуняў ад хваробы. Было ў яго "воспаленне всегда лншнего нерва". Відаць, пайду адзін.
— Чаму? — весела ўзняўся Андрэй. — Возьмем і мы сапераві белага або цынандалі, пойдзем да іх. Ніхто не будзе ведаць, а для нас нешта накштдлт хлапечніка.
…Сабраліся ў пакоі Харунжага. Акрамя гаспадара і нашых хлопцаў быў гультаяваты Баранаўскас з нейкім земляком літоўцам ды яшчэ Стаўроў з маленькім Ліпскім. Прыцёгліся "на агеньчык". Непрыемна, вядома, але д'ябал з імі.