-->

Не па дарозе

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Не па дарозе, Пташнікаў Іван-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Не па дарозе
Название: Не па дарозе
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 257
Читать онлайн

Не па дарозе читать книгу онлайн

Не па дарозе - читать бесплатно онлайн , автор Пташнікаў Іван

Не па дарозе

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

— А ну, уставай, бухмач!.. — таўхануў ён раптам Рамана Сідарку пад бок. — Уставай, уставай… Не ўскруціш цябе ніяк, разаспаўся… Млявасць узяла, пацягваецца… А ну, давай, бо пахмялю пугаўём!..

Сідарка расплюшчыў вочы, прыўзняўся, узяўшыся за аглабіцы, і, варочаючы галавой, ссунуўся з калёс. Андрэй адвёў яго і пасадзіў пад бліжэйшую бярозу. Той апусціў галаву на калені і зноў засоп. Сон не пакідаў Сідарку ў гэту ноч, як і жахі Якубчыка.

Калёсы хутка апаражніліся ад дзяцельніцы, і два прыдарожныя мэндлікі снапоў ледзь утоўпіліся намітуські ў аглабіцы. Сядзенне цяпер было высокае, і Якубчык рашыў не браць «сыр’я» на калёсы, а толькі зацярушыць ім салому ад выпадковага вока.

Неўзабаве падвода павярнула назад, пад луг, затым скіравала на дарожку, хутчэй сцежку, якая яшчэ аж праз чатыры з гакам вярсты выводзіла ў вёску, але затое адразу на загуменне. Там можна схавацца і да сябе, а лепш за ўсё да сваёй даўняй прыяцелькі, кумы Шуркі.

Яшчэ раз растаўханы і аблаяны, Сідарка цяпер вымушаны быў, высока седзячы ззаду за Якубчыкам на возе, моцна трымацца за аглабіцы (дарога віляла па карэнні і калдобінах і яшчэ больш трэсла снапы). Але і тут сон ішоў за хлопцам аж у самую вёску, i Андрэй раз-пораз аглядаўся, каб, божа барані, не згубіць гэтага разяваку.

Назаўтра толькі пад вечар неміласэрнае сонца, чапляючыся за вершаліны ліп у канцы вёскі, пачало даваць людзям палёгку ад пакутлівай гарачыні.

Па вуліцы, дыхнуўшы халадком, прабег лёгкі ветрык. Яго ледзь можна было адчуць пасля такой дзённай спякоты. Але затое густа зашапацела лісце на галінах ліп, нібы хто раптоўна страсянуў іх. Было відаць, што там, уверсе, вецер больш смелы, чым тут — у завулках і ля прызбаў. Такія вятры звычайна ўзнімаюцца захадам сонца, перад ціхай і спакойнай ноччу.

У гэтую пару Андрэй з Раманам выйшлі ад Шуркі і, трымаючыся за плот, пацягнуліся дадому — кожны ў свой бок.

II

Ноч не хіне вартавога да сну. Яна насцярожвае, прымушае варушыцца i быць напагатове.

Вайцех i не думаў спаць ноччу. Даўно ён звыкся з гэтым, i яго каротка стрыжаную прадаўгаватую галаву, пасівелую ўжо напалову, ніколі не гнула да калень, калі ён садзіўся адпачыць пад бярозу або на крушню камення; яго шэрыя вочы зырка бегалі ў цемені. Тым больш, што цяпер такі доўгі летні дзень! 3 вяроўку… I выспішся ўволю, і з касой пабрындаеш, і ў лес з кошыкам збегаеш.

I колькі б разоў Вайцех ні хадзіў нанач у Жукаўшчыну, ён ніколі не памятаў аднастайных начэй, і яны яму ні разу не надакучалі. Ночы і сапраўды, відаць, аднастайныя толькі для тых, хто іх не бачыць за сном.

А для Вайцеха кожны знаёмы куст штоноч шумеў па-рознаму; i нават вячэрні шолах лісця пад ціхім ветрыкам не быў падобен да насцярожанага, таямнічага шэпту на золаку. Вечарам, калі густы пыл ад прагнанага дарогай статка туманам віснуў у паветры і ахутваў лес рудымі валокнамі, Вайцех улоўліваў у ім подых сырадою і, здаецца, адчуваў пах і недапітага малака, i недаедзенага хлеба з пастуховай торбы.

Ён любіў слухаць, як лес паглынае перагуд камбайна, галасы жней, тахканне па карэнні цяжка нагружаных снапамі калёс; як ён змаўкае на хвіліну, каб затым адгукнуцца з невядомай далечы доўгім, глухім рэхам; або суцішыцца і затоіць яго ў сабе назаўсёды, баючыся патраціць дарэмна гэтае багацце…

Ён, Вайцех, часта днём, асабліва па нядзелях, наведваў Жукаўшчыну на калгаснай «Пабедзе» разам са старшынёй і сім-тым з членаў праўлення.

Любаваліся збажыной, меркавалі пра будучыя ўраджаі, жартавалі.

«Мой дзед i прадзед век свой горб на гэтай Жукаўшчыне гнулі за сахой. А я пад старасць згінаю сваю спіну, залазячы ў „Пабеду“», — усміхаўся Вайцех.

Пра гэта ён многа думаў. Ды i не толькі думаў. Любіў расказваць шмат каму. Аднойчы ён адпусціў такі «жарт» у прысутнасці сакратара абкома. I што б вы думалі?.. Заехаў да яго сакратар, вясёлы такі, кемлівы высачэзны мужчына, яго i цяпер памятае Вайцех, i яны прагаварылі пасля вячэры далёка за поўнач. I начаваў тады сакратар у яго. Усё распытваў, як жылі раней, што расло ў Жукаўшчыне, што радзіла, калі былі неўраджаі, і пра многае-многае іншае…

Вайцех не праседжваў усю ноч напралёт дзе-небудзь на ўскраі лесу або ў бярэзніку, што прыгожай сцяной раздзяляў Жукаўшчыну на два прасцягі. Звычайна з вечара ён хадзіў з аднаго боку бярэзніку, бліжэй пад вёску. Тут магла дзе-небудзь блытацца жывёліна, з’ядаючы аўсы і ячмяні. А калі рог Вялікай Мядзведзіцы пагоднай ноччу паказваў прама на поўнач, Вайцех пераходзіў на другі бок бярэзніку, дзе шумелі цяжкім, паспелым калоссем жыты.

Нават і ў цёмныя-цёмныя ночы, якія бываюць летам сярод лясоў, асабліва ў жніўні, Вайцех не губляў часу, калі трэба было пераходзіць на жыты. Ён гатоў быў залажыцца на што хочаш, і даказаць, што цёмнай ноччу ў самую поўнач на нейкі час робіцца светла. Праўда!.. Толькі трэба ўмець заўважыць і адрозніць тыя хвіліны ад звыклай цемнаты… Так, так, — будзе спрачацца Вайцех, — сапраўды тады святлее, бо паўночная зорка ў поўнач пачынае свяціць сама ярчэй. У гэту пару вецер зусім сціхае. Толькі асіна шапаціць несуцішна. Яна заўсёды неспакойная…

Такім часам усё спіць. Вайцех за гады вартаўніцтва не памятаў, каб гэтай парой хто-небудзь прыплёўся на поле з нядобрым намерам. Нават дзікі, і тыя ішлі пазней гэтае пары, калі пасля Вайцехавай паласы святла зноў Жукаўшчыну абнімала цемень.

А больш за ўсё вабіла яго да сябе поле месячнай ноччу… Жыты ў рост. Ідзе ён між іх, срэбных ад расы, нібы люстраным возерам, і яму здаецца, што нікога навокал няма, толькі яго галава пакалыхваецца над дзівоснай роўняддзю ды ўсміхаецца месяц, што плыве над ім. Далёка-далёка відаць навокал, здаецца, і вуха тады робіцца больш вострае. Ды пры месяцы Вайцех і не чакаў злыдня: з аднаго боку — таму павінна быць боязна, — ён жа ўвесь, як на далоні, а з другога — не верыў ён, што нават самы паганы чалавек на свеце адважыцца рабаваць у такую чароўную ноч… Яна павінна напомніць яму аб прыгажосцях жыцця, прымусіць злякнуцца, забыцца, чаго той сюды прыдыбаў, і ўберагчы ад граху.

Бывала, што пасля вайны сёй-той і ў такую пару зразаў каласы, але Вайцех ведаў, хто гэта, не даваў яму заходзіць далёка і дароўваў: многія ў вайну пагарэлі датла і ледзь перабіваліся з хлеба на квас.

Вайцех не забыўся, як аднойчы зграшыў і ён, залюбаваўшыся такой ноччу. Хутчэй не залюбаваўшыся, а цалкам паклаўшыся на сваю філасофію.

Было гэта летась… Ноч выдалася тады яснай. Так, прыкладна, пад раніцу да яго падступіўся сон. Каб, сказаць, сталі зліпацца павекі, дык не… Ні пазяхоты, ні салодкай стомы ў нагах… Неяк проста яго вырвала з гэтай месячнай ночы i перанесла на бераг рэчкі пад капу мурагу.

…Здаецца, стаіць нясцерпная парнасць, размякла цела. Чаму ж не паспаць, калі да вечара яшчэ далёка, а сена амаль згрэбена…

Вочы ён расплюшчыў не ад святла. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Ён ляжаў на зямлі, i яму здавалася, што на яго рухаецца цэлае войска. Усхапіўшыся, ён сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэндлікі пшаніцы як толькі маглі. Тут былі і шматгадовыя гарбатыя дзікі, якія паволі сноўдаліся па загонах, і паласаценькія парсючкі нядаўняга апаросу, ад сілы пералеткі, якія жвава снавалі каля старэйшых, адбягаючыся так далёка ад іх, што, здавалася, яны вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Вайцеха…

Рукі яго самі схапілі двухстволку, што была заціснута між ног. Ён спачатку здзівіўся, як гэта дзіч не чуе яго, але ўлавіў, што ранішні свежы вецер цягнуў ад статка і зносіў пах чалавека. Паволі да Вайцеха стала вяртацца прытомнасць, і стрэльба руляй павярнулася ў бок галоднай прыблуды, ён нават на хвіліну супакоіўся, дзівячыся з гэтай мірнай папаскі, як раптам, незалежна ад яго самога, нейкі інстынкт, відаць, страх за жыццё, тузануў за руку, i пальцы спусцілі куркі. У момант i старых і маладых дзікоў змяло з поля. Стала ціха, толькі доўга яшчэ ў напрамку да пушчы шумеў лес i стагнала зямля пад нагамі ў перапалоханай жывёлы.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название