Напярэймы жаданьням

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Напярэймы жаданьням, Дудзіцкі Уладзімер-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Напярэймы жаданьням
Название: Напярэймы жаданьням
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 465
Читать онлайн

Напярэймы жаданьням читать книгу онлайн

Напярэймы жаданьням - читать бесплатно онлайн , автор Дудзіцкі Уладзімер

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

да лазьні косьці і жывот напарыць.

А страх, абачлівасьць — курыны жарт,

ня камень-жа глытаць гарачы...

Чаго, дзівак які, разбойнік варт,

калі ня верыць у сваю удачу?

А хто-ж адважыцца — няхай кране:

маё нутро зьвярынай помстай дыша...

’Шчэ-ж ня было ў жыцьці такога, не,

каб я на промысел дарэмна выйшаў,

каб я спыняўся перад чым калі, —

двухногі плюнуў і расьцёр нагою.

Калі душу сваю крывёй абліў,

душы развагай сьмешнай не загоіш...

10

Па цаліне былых валок

шляхі хады раскрыты насьцеж,

двухногі зьвер начы валок

на згін украдзенае шчасьце.

Згіналі голаў зьбегі мар

і нявыразны нейкі клопат.

Вятры кацілі тоўшчы хмар

па-над зьвярыным зманным тропам.

Мігнуў ля ног маланкі брыж,

і дождж паліўся, нібы з луба.

Гарою здаўся лёгкі крыж

на моцных плечах душагуба.

Гулі з грымотамі слупы,

такая, знаць, удача слупа.

Адчуў двухногі боль тупы

і падазроны нейчы тупат...

Угнуўшы голаў, душагуб

убок рвануўся ашалела.

— Няўжо?.. Няўжо?.. Перамагу

такі нязвыклы накіп цела...

Перахітру ягоны нюх,

што напрасткі бярэ, і збочу...

А не — сьцігуй сабе: зманю

душу і сьлед у пекла ночы.

А там — памераемся мы

з табой і сілаю, і спрытам:

шпурну у твань камяк нямы —

і сьціхата, і шыта-крыта...

Ага... Ня выракся яшчэ?

Нясі-ж на скрут сваю удачу!..

Нясі-ж! Крывёю труп сьцячэ...

А мо’ я сьмерці твар убачыў?

Хвастаў горб зьвера дождж касы,

і бег таропкі думак гнобіў,

здалося, быццам валасы

старчма на вузкім сталі лобе.

— Ідзі-ж, ідзі-ж, касьцяк, паўзі!

Паўзі, разумнік...

бліжай, бліжай!..

Хто-ж гэта месіва гразі

на кастылі крывыя ніжа?

Чые-ж там ськівіцы жуюць

вуглі чырвоныя на дроце?..

Хто-ж палыскуе гэтак муць

касой іржаваю упоцем?

А там... А там!..

Сіпяць вужы?

Вачэй сьмяюцца праварыны?..

Ха-ха, ха-ха!..

Крыжы... крыжы... —

зарагатаў гарляк зьвярыны.

— Вазьмі-ж мяне...

Вазьмі, вазьмі!..

Няма ратунку і збавеньня!..

Навяз, разьятраны, грудзьмі

на дзіды гострыя каменьня.

11

Табе, мой голубе, унук,

даўно ўжо расказаць хачу я

жывую казку. Час мінуў,

і пра яго ты не пачуеш,

калі памру я. Родны дзед

мне расказаў ’шчэ днямі тымі,

калі зьбіралі на градзе

ўдваіх капусныя лісты мы.

А сам пра час былых вякоў

ад жабрака, што граў на ліры,

пачуў за восем медзякоў,

калі буслы ішлі на вырай.

Не напісаў ніхто яшчэ

ані пра час той, ні пра бусла,

а казка сочыцца, цячэ

паволі з вуснаў і да вуснаў.

На неазначанай вярсьце

ля пушчы — Белае балота,

зь вясны да восені расьце

адна-аднюткая там лотаць.

Балота зыбкае ня сьпіць

ні уначы, ні ў дзень цалюткі,

сябе няцяжка утапіць

на цаліне ягонай гнуткай.

Пад цаліной — вада й вада,

а пад вадой сінеюць горы,

якія — цяжка разгадаць,

а праўда — вось што нам гаворыць.

Паблізу самых сініх гор,

што йшлі ад мора і да мора,

на неакрэсьленым прасторы

між рэк блакітных і вазёраў

спакон вякоў жыла, ляжала

адна вялікая дзяржава.

Народ — багаты, ня скупы,

гасьцінны, мудры, працавіты:

араў, касіў і сеяў жыта...

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название