Напярэймы жаданьням

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Напярэймы жаданьням, Дудзіцкі Уладзімер-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Напярэймы жаданьням
Название: Напярэймы жаданьням
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 465
Читать онлайн

Напярэймы жаданьням читать книгу онлайн

Напярэймы жаданьням - читать бесплатно онлайн , автор Дудзіцкі Уладзімер

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

няпрыемным і прыкрасным вельмі.

Я-ж ня думаў, што ў краі вазёрным

ёсьць такія вялікія шэльмы...

Нямеччына, 1945

Веру я ў сілу сілаў,

веру самому сабе.

Веру, што ты расьціла

шчасьце у барацьбе...

Веру: яно ня выйшла.

Кажуць: яго няма...

Грэшнік цяпер калыша

шчасьце і наша імя.

Веру, што дзень кароткі,

веру, што ноч ня дзень.

Ведаю: нашы продкі

верылі веры надзей.

Веру, што верым, верым,

верым у веру вер.

Нам расчыняюцца дзьверы,

хцівы двухногі зьвер!

1945

ЗЬВЕР ДВУХНОГІ

Паэма

Сьветлай памяці тых,

што загінулі за сьвятую веру ў няўміручасьць

Бацькаўшчыны-Беларусі.

Аўтар

Праўду-ж горкую пазнаў я позна,

вельмі позна,

пакарала-ж мяне кара Бога

вельмі грозна!

Сафокл

1

Ападалі пялёсткі маку

на далоні каляных рук...

Шмат разоў чалавек аплакаў

спадзяваньняў сваіх зару,

і была яна рэдкай госьцяй

на нішчымным куце пары,

хоць малілі усе да млосьці

наймудрэйшыя знахары...

Сьцігавала хаду няўдача

на пякельным жыцьця таку,

і каціліся сьлёзы плачу

на ляшчоткі цяжкіх пакут.

Пад счарнелаю пусткай ночы

нылі тупа суставы ног,

усьміхаўся рабінавы почат

на крутыя шляхі дарог.

А віліся яны далёка —

у нязнаны, як доля, сьвет...

Застывалі глухія крокі

на калючай, як шкло, жарсьцьве.

Упляталі у песьні пушчы

балацяны спакой тугі,

як нядоля на сьпінах вушчунь

заціскала вузлом тугім.

Заціскаўся, тужэў... Ніколі

і ні разу нідзе ня мяк...

І цяпер боль той сэрца коле,

а прысьніцца, бывае, так:

расьцьвіталі пялёсткі маку,

і браты на далонях рук,

каб ніхто не стагнаў, ня плакаў,

падымалі да зор зару...

2

Ападаюць пялёсткі маку

на далоні каляных рук...

Чалавек не падаў і знаку,

калі сплямілі дні зару,

але, сьціснуўшы скулы сківіц,

закусіў да крыві тугу,

каб ня вырваўся плач крыклівы

са зьмярцьвелых, халодных губ.

Яму-ж лепей упасьці ніцма

на скрываўлены груд сівы,

як згінацца лазою ніцай

перад зьдзекам і нема выць.

Не згінаўся яшчэ нідзе ён,

і цяпер, калі тлее сінь,

хто пасьмее сваю надзею

са згінотаю дзён мясіць?

Вуглянее ля сьцежак слава...

Спадзяваньні — скупыя сны.

Хто-ж пакрыўдзіў і так зьняславіў

няўміручасьць людской вясны?

3

На скрыжаваньні — тры крыжы,

усе ад даўнасьці сівыя,

над імі ў споласе дрыжыць

прамень зары... Журботна вые

вільготны подых. Ля ракі,

на камяністым плыткім плёсе,

вартуе, сеўшы, сьцень ракіт

сівая, згорбленая восень.

Зыбае плынь луску ляшча,

затокі мшысты бераг мые,

і рэжа косамі плюшчай

чароту выгнутыя шыі,

і плачуць мройныя кусты

калін, нячэсаныя вербы,

што неўзабаве ўбор густы —

прыпынак ценявы, дзе зьвер быў, —

руды аголіць лістапад

і замяце у кут-зацішак,

ці мо’ ракі шумлівы спад

на хвалях век іх закалыша.

Хінецца, горбячы свой стан,

вятрамі высмактаны блёкат.

Сьцякае з жоўтага ліста

каля карчоў бусьліны клёкат...

І шэлест гнецца у лісьці,

пачуўшы музы гэтай гукі,

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название