-->

Напярэймы жаданьням

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Напярэймы жаданьням, Дудзіцкі Уладзімер-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Напярэймы жаданьням
Название: Напярэймы жаданьням
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 454
Читать онлайн

Напярэймы жаданьням читать книгу онлайн

Напярэймы жаданьням - читать бесплатно онлайн , автор Дудзіцкі Уладзімер

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

«Сьвятаслава,

кажу вам, хутка можа стацца

цэнтраляй сьвету і зямлі

ўсяе на цэлым белым сьвеце.

Адно уцямце вы, што я,

памёршы, мушу уваскрэснуць,

што на зямлю прыйду ізноў

караць жывых зямлі і мёртвых...

Пераканаць вам трэ’народ,

што я памёр, а дух жыве мой,

і каб маліліся усе

за паварот мой найхутчэйшы.

Але-ж пра гэта — толькі тут,

на нашых землях, зразумейце...

А там — за межамі — жыву

і доўга жыць і княжыць мушу...

А я, тым часам, спакушу

народы сьвету і дзяржавы,

што жыць нам трэба надалей

усім у злагадзе і дружбе...

Які вялікі, цяжкі грэх

я на душу бяру, мой Божа,

калі ад заўтрашняга дня

ператвару сябе у Бога».

12

Вартуе цемра зьвера цень,

а зьвер — бліжэй, бліжэй да мэты.

Што-ж сьніцца беднай сіраце

пад дахам зор у момант гэты?

...Крутая сьцежка. Грузкі брод.

Вазёры ліштвамі абшыты...

Вялікі чорны калаўрот

прадзе кустоў густых ракіту.

Спыніўся: мякішам мяздры

шнуры ягоныя набраклі.

Лускою счахлае зары

частуюць цені племя грака.

На балі гэткім, на карчы,

жывое з глузду можа зьехаць.

Ля пня, укопаны, тырчыць

расьпечаны драцяны вехаць...

Нахлынула смуга. Прылёг,

стуліўшыся, хлапец ля куста.

Ашчэрыўся асельнік-лёх,

злачынны валадар распусты:

— Ты стойма маеш сьцерагчы

асеці зорныя і пушчы...

Сівая ведзьма на карчы

зубамі шкла табе налушчыць.

Гарбуля — гнеўная Яга, —

як што на прысмакі ты ласы,

сьпячэ зь ігліцай пірага,

а з вухналямі зварыць квасу...

— А што... а што, калі сюды...

калі пастукае у дзьверы?.. —

дрыжэў прад воблікам блядым

хлапец ля ног калматых зьвера.

— Дзядусь надыдзе... Аднаму

мне крыху вусьцішна. Баюся...

Каму-ж паскардзіцца, каму,

калі Яга мяне укусіць?

— Дзядусь!

— Маўчы!

— Хутчэй сюды!..

— Якога клічаш сюды дзіка?

— Я...

— Чуеш нейчыя сьляды?

— Я дзеда роднага паклікаў...

— Клянуся чортам, абмінуць

няхай увагу зьвера крокі,

прымушу выпіць бруду муць

із самай лужыны глыбокай...

Як вецер сьлед мой заграбе,

магу цяпер ужо прызнацца:

смалой на кволым тваім лбе

з уцехай выпеку «13».

Э, ліха думак! Сьцеражы

спакой балотаў зыбкіх, кручы...

Засьнеш-жа — выкалю крыжы

на жываце ражном пякучым, —

сказаў такое хлапчуку

вядзьмак, крывёй наліўшы жылы,

крутнуўся двойчы на суку,

і цемра сьлед заваражыла.

— Што зьвер двухногі мне чаўпе? —

падумаў, сеўшы каля прызбы.

Ад страху дзікага цяпер,

здаецца, камень перагрыз-бы.

Сядзіць, і мроіцца яму,

што сам смакуе саду сьлівы...

— Дзядусь! Я птушку перайму...

Дзядунька, я не палахлівы...

Прамчаўся нехта па траве

і прылабуніўся ля плоту.

— Дзядусь!.. Страшэнны чалавек

сьвідруе цемру носам крота...

Дзядунька, срэбра на расе

убачыў... Забаўка якая!..

_____

Сякерай горла перасек

двухногі. Ліпкая, гляўкая

сьціскае грудзі кроў...

— Вядзьмак...

— Якая злосная, Яга, ты...

Расьцьвіў, здалося, сіні мак

і зьнік над пушчаю рагатай.

Злы дух у цемры рагатаў,

і цені стукаліся лбамі...

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название