-->

З сон-травою...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу З сон-травою..., Навасельцава Ганна-- . Жанр: Мифы. Легенды. Эпос. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
З сон-травою...
Название: З сон-травою...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 89
Читать онлайн

З сон-травою... читать книгу онлайн

З сон-травою... - читать бесплатно онлайн , автор Навасельцава Ганна

Міфалагічна-легендарнае

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

— Адкуль ты, дзівосная лесавічка?

Хацела сказаць, што ніякая не лесавічка, што не была і не буду ёю аніколі, але мовіла:

— З цёмнай пушчы. Няма межаў лясному валадарству. Усе лясы — мой дом.

Зрабіў выгляд, што паверыў. І ад таго мне чамусьці захацелася ўсміхнуцца.

— А ты сапраўдная лесавічка?

— Можа, і сапраўдная.

— І чараваць умееш?

— Можа, і ўмею.

— І прадказваць умееш?

— Што прадказваць? Навошта?

— Вось ты і адкрыла сябе, вяшчунніца. Прызналася, не хацеўшы гэтага.

— І што табе з таго?

— Дапамогі тваёй прашу. Толькі ты мне дапамагчы і можаш.

Ужо адчуўшы, якое няпростае гэта спатканне, усё адно здзівілася:

— Чым жа я табе магу дапамагчы?

— Прадкажы мой лёс, — спакойна папрасіў невядомы. — Я ведаю, што ты гэта можаш. Прадкажы.

Зірнуў у вочы і болей не слухаў мяне. Ані пра тое, што нікому лёс ягоны яшчэ не прадказвала, ані пра тое, што ведаць свой лёс — гэта як пракляцце. Навошта табе быць праклятым? Чаму не хочаш жыць, як усе? А ты зацяўся і казаў, што ўжо пракляты ад самага свайго нараджэння, што не церпіць цябе родны бацька, што скоса глядзяць самыя простыя. І толькі адзін стары чарадзей абяцаў табе, што сустрэнеш аднойчы невядомую лесавічку, якая змовіць твой лёс.

— І чаму ты пэўны, што яна — гэта я?

— А я няпэўны. Я проста спадзяюся. Скажы. Чаго табе варта.

Зірну ў жывое люстэрка. Чаго мне варта. Ды не пакажа яно таго, чаго не зможа. Чуеш, добрае, чароўнае? «Глядзі, лесавічка, з сіняга лесу, глядзі». І паказала і мне, і яму... як радасна пяюць званы над горадам, як шчыра ўсміхаюцца нам людзі. Шмат людзей. А мы трымаемся за рукі. Мы разам. Мне падаецца, што не можа ўтрымаць люстэрка светлыні. Мы — у цэлым свеце. «Глядзі, лесавічка, гэта ваш лёс. Навошта ты яго хацела ўведаць раней часу. Навошта.»

Папракае мяне чароўнае люстэрка, нямее сэрца. А ты кажаш, што ўсё так і будзе, што ты ўсё зробіш, каб так было, адно трэба нам на кароткі час расстацца. Кажаш, што хутка вернешся. А я і не баюся. Чаго мне баяцца? Што непатрэбныя паклікала чары? Што страціла свой новы лёс? Як жа змагу табе пра гэта сказаць. Як жа ты зможаш мне паверыць. Я так і не спытала твайго імя. Скажы мне яго імя, чароўнае люстэрка. Скажы імя таго, хто быў маім новым лёсам і каго я болей не змагу пабачыць.

«Глядзі, — зноў мовіла мне жывое. — А калі не зможаш згледзець — успомні. А калі не зможаш успомніць — здагадайся». Здагадацца пра што. Нічога не мовіла чарадзейнае, але адбілася ў чыстай роўнядзі, як быццам перажыла тое я сама.

...Непрыкмечаны анікім, я зайшоў у княжацкі хорам. Усё ў ім так, як я памятаю. Не запыніла мяне варта, не заўважылі мяне людзі. І аніколі не думаў я, што калі-небудзь так учыню. Той, да каго я прыйшоў, не пазнаў мяне. Вялікі жаль, што ты не ўведаў мяне такім. Але сцінае падарожжа ў часе і радасць сустрэчы, і горыч расстання. Гляджу на яго, сівога, якога буду памятаць маладым, і ўпэўнены як аніколі, што ісці праз час — гэта пракляцце. А я не магу не ісці.

Князь Бой. Не спалохаўся мяне, нават і не падумаў паклікаць варту. Ужо сварацца за спадчыну твае сыны, бо кожны палічыў сябе абдзеленым. Ужо палохаюцца і ўцякаюць у далёкія пушчы яны, самыя простыя, каб толькі не праліць братняй крыві. А ты не баішся, а ты не чакаеш сыноў. І змог я сказаць табе толькі адно:

— Я прыйшоў забраць таго, пра каго ты не ведаў.

Пра каго не ведаў, баронячы свой край, пра каго не мог здагадацца, хоць і за яго таксама біўся ў лютай сечы. Пра каго не мог нават падумаць, калі паміраў ад ран. І на каго з неразуменнем пагадзіўся, калі я сказаў табе, палкаму, маладому: «Калі аддасі мне таго, пра каго не ведаеш, ратую табе жыццё». І ты пакляўся, пакляўся мне аддаць таго, пра каго не ведаў. А цяпер ты мне кажаш:

— Хто ты такі, чарадзей, каб забраць у мяне сына?

Скажу табе праўду. Я ж твой нашчадак.

— Твой далёкі нашчадак, які любіць свой край.

— Навошта табе мой сын?

— Не мне. Твайму і майму краю.

Доўга марудзіў князь Бой. Я ўжо хацеў папракнуць яго, што нягожа парушаць клятвы. Але змаўчаў, калі ты мне мовіў:

— Я заўсёды ведаў, што ты за ім прыйдзеш. І не толькі таму, што гэта сын абяцаны. Занадта добры, занадта смелы, занадта прыгожы. Але і нялюбага сына хацеў я абараніць.

Не хачу паказаць табе, што мне балюча ад тваіх слоў. Не цяпер, калі ты пільна ўглядаешся ў мой твар. Я добра ведаю гэты позірк. І ўсё ж не магу не спытаць:

— Аддаляючы ад сябе і зневажаючы перад людзьмі?

І чамусьці так прыкра ад тваёй ціхай мудрай усмешкі:

— Аддаючы яму сваю легенду. Толькі яго і паслухаюцца Стаўры і Гаўры. Не ўтрымаць зброяй княства, не зберагчы яго сілай. Мінуць братнія сваркі, і будзе Белаполь княжыць над усёй маёй зямлёй. Каб жа толькі быў ён вартым. Ці будзе такім? Скажы мне, чарадзей.

І адкуль ты так упэўнены, што я ведаю гэта. І чаму, прайшоўшы вялікі час, тут, ля цябе, я зноў баюся памыліцца.

— Не бойся памыліцца. Адкажы мне.

— Я спадзяюся, што ў легендах ты яшчэ сустрэнешся са сваім сынам.

— Я веру ў гэта, як і ў свой край.

— Я веру ў гэта.

...Гасне адбітак у жывым люстэрку. Знікае аблічча чарадзея часу. Ці спадарожніка? Ці ўсё ж чарадзея? Каб жа я ведала, хто ты такі і як цябе назваць. Ой ты, дзіва маё, сіні лес. Не беражэш скрухі, не лашчыш гневу. Адно дабрыню ды спагаду. Што ж пазбавіў ты мяне памяці?.. Што можа быць горай за гэта?..

Калі, прагнучы вярнуць свае ўспаміны, углядаюся ў жывое люстэрка, чую стракатлівую птушку. Адкуль толькі прыляцела. Чорныя пёры, белыя пёры, прагныя вочы. Нядоўга ля мяне паскакала ды пытаецца:

— Пра што сумуеш, русявая?

— Не зможаш ты мне дапамагчы.

— Не табе пра гэта ведаць. А мне, мне, мне.

— Ляці ад мяне прэч.

— Не палячу, не палячу, не палячу!!! Не памятаеш таго, што з табою адбылося. Хто табе раскажа, як не я, як не я, як не я?

— Я памятаю цябе. Гэта ты скрала долю Белаполя-князя.

— Скрала. Скрала. Скрала. І тваю скрала. Скрала. Скрала. Чаго не папракаеш мяне за сваю долю? Ці не мілы табе суджоны-нарачоны?

— Скуль табе, злой птушцы, гэта ўведаць?

— Бо памятаю, памятаю, памятаю. Упадабала ты не суджанага, не нарачонага. Вырашыла лёс змяніць, узяць іншую долю. Але не магла ты сама пайсці ў будучыню. Я ж, белая, хутка лятаю, бяду разношу, якая нават вялікі час наскрозь працінае. Я ўсюды патрапіць магу. Усюды. Усюды. І гэта ты сама мне пярсцёнак князеў даверыла. Даверыла. Даверыла.

— Не магла я такога зрабіць. Не магла прасіць цябе, злую птушку, занесці мой лёс далёка.

— Прасіла. Прасіла. Прасіла ратаваць. Занесці далёка і схаваць. І за тое, што табе дапамагу, ты мне абяцала, абяцала, абацяла.

— Ды што я магла табе абяцаць?

— Сваю душу, душу.

— Не! Ляці ад мяне прэч, белабокая!

— Слова таго парушыць не можаш, не можаш, не можаш.

— Не было аніякага слова.

— Я вярнуся, вярнуся, вярнуся. Не дазволю табе зведаць шчасця.

Лёгка пырхнула белая сарока. Знікла з вачэй. Але яе думкі засталіся са мною. «Абяцала, абяцала, абяцала», — не магла я пазбыцца пачутага. «Душу, душу, душу», — слухала, нібы задыхаючыся. Як я магла такое ўчыніць? Я не веру. Я не магу паверыць. Але ж не памятаю.

Падкажы, жывое люстэрка, ты ўсё ведаеш. Доўга маўчала чароўнае, люструючы адно смугу. А пасля зазвінела лёгка ды паказала лясы і рэкі, вёскі і гарады, вялікія абшары найпрыгажэйшага краю. Ізноў прасіла я люстэрка паказаць мінулае, не пакінуць мяне ў бядзе. Можа, я спадзявалася ўбачыць, як ты, спадарожнік часу, мовіш княжычу Белаполю: «Мінуць сваркі, мінуць звадкі, будзеш ты князем. Дачакайся свайго часу». І яшчэ дадаеш, што проста пасябраваць з вернымі абаронцамі — Стаўры ды Гаўры. Трэба быць адно шчырым. Ды адкрываеш Белаполю нейкае таемнае слова, якое і ведаеш толькі ты, ты адзіны. Але не ўбачыла таго. Зазвінела цяжка жывое ды паказала мне забытыя сцежкі ды пахіленыя хаціны, ясныя ад чырвані каліны ў асенніх лясах, цёмныя пушчанскія нетры. І глыбокі смутак у чалавечых вачах, і магутныя валуны на высокіх узгорках. «Падкажы, чароўнае», — трэцім разам папрасіла я. «Не прасі мяне, не кажы. Не здужаю, разаб’юся.» Павінна ўспомніць я сама. Усё ўспомніць. Усё здолець.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название