-->

Вiтраж

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Вiтраж, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Вiтраж
Название: Вiтраж
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 497
Читать онлайн

Вiтраж читать книгу онлайн

Вiтраж - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 36 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Даўным-даўно...

Вясковае хлапчаня, я ведаў тады Талстога толькі, здаецца, па замалёўцы пра зайца-русака, прачытанай мне бацькам,— толькі краёчкам душы дакрануўся да таго цудоўнага свету, які ўжо гэтулькі разоў за паўвека шчасліва здаваўся неабдымным i бяздонным. Белую шапку, мужыцкі картуз Талстога, наогул чалавечы выгляд генія я ўпершыню ўбачыў тады ў чужой хаце, у чужой растрапанай кнізе, убачыў i з таго моманту назаўсёды запомніў у непарыўным спалучэнні з вершам Кальцова «Ну, тащися, сивка!». Верш быў надрукаваны побач, я ўжо сам яго прачытаў, а на малюнку, дарэчы, былі ажно дзве такія сіўкі. I яшчэ адно, вельмі істотнае,— i незвычайны малюнак, i верш цудоўна спалучаліся з вобразам майго старога, як мне тады здавалася, бацькі, які месяцаў некалькі перад тым асіраціў нашу хату.

Бацьку я ў першую пару свайго сіроцтва памятаў па-рознаму, мноствам жывых карцін, у розных праявах яго вобраза. Адзін вобраз, калісьці востра ўспомнены над кнігай з малюнкам сівабародага аратага, над радкамі верша, такога блізкага i неразгадана прыгожага ў сваёй прастаце, зноў вось ажыў у сэрцы маім — амаль праз пяцьдзесят гадоў. У той маскоўскі вечар, калі я даволі стомленым вокам даўно такі сталага чалавека глядзеў на просценькую рэпрадукцыю пад шклом, i ўчора, калі я, у чароўным свеце музыкі, па нейкай прычыне, трохі загадкавай i трохі зразумелай, зноў прыгадаў той сум i тую радасць. Сум, вядома, даўно не мой, не сірочы, а радасць, здаецца, амаль зусім тую самую.

Бацька быў не такі ўжо i стары, якім ён здаваўся мне ў той час, аднак i сёння ён бачыцца стомленым вельмі. Высокі, без шапкі, з вялікімі, спацелымі залысінамі i кароткай, з проседдзю, барадой, ён паволі, задыхана зносіў у горбы доўгія жытнія снапы, ад стомы недазволена шастаючы каласамі на пожні. А потым, не пачынаючы ставіць мэндлі, ён лёг на гэтым духмяным навале i, усміхнуўшыся свайму «памочніку», з палёгкай выдыхнуў:

Сладок будет отдых

на снопах тяжелых...

Добра, што ты мне з'явіўся яшчэ раз, i ўчора, i тады, у хаце майго рускага друга, майго частага i сардэчнага субяседніка! I яшчэ раз пляваць я хацеў на ўсё «цвярозае», «разумнае» хіхіканне вакол таго, бачыце, «графскага ворыва». Геній-араты — гэта таксама высокая, задушэўная музыка, глыбокі сэнс, непераможная мудрасць прастаты. I мне, пад гэтую, знешне нячутную, музыку так добра ісці далей па жыцці, глыбей у жыццё, стараючыся паводзіць сябе ў сугучнай адпаведнасці з той чысцінёй, што адкрываецца нам ужо на самым пачатку свядомасці.

...Яшчэ раз першы снег. Арган. Усмешка багіні. Раманс Шастаковіча. Шэрыя зайцы — адзін за адным. Латышская песня «Бярозавік». «Ave Maria» вялікага Вердзі. Вялікі Талстой — за сахою...

Можа ўсё гэта — звычайнае спляценне выпадковасцей? Як выпадковасць i тое, што я прыехаў сюды, на Рыжскае ўзбярэжжа, упершыню ў жыцці i іменна цяпер, у лютым? Як выпадковасць i тое, што ў мяне ёсць друг-латыш, харошы чалавек, культурны літаратар, нястомны вандроўнік i паляўнічы, мой перакладчык на мову народа, які я люблю, паважаю за многае? Як выпадковасць, нарэшце, i тое, што ён здагадаўся наладзіць нашу першую пасля доўгай разлукі сустрэчу іменна там, пад арганным хвалюючым небам?..

Ну што ж,— калі i выпадковасці гэта, дык з ix жа i складаецца мае жыццё, мае жаданне, мая магчымасць хоць як-небудзь, прыблізна сказаць пра наш прызыўны, неўтаймаваны сум, пра жаданне замалаціць аднойчы лапкамі ў празрыстую сцяну, пра нашу белую тугу па чыстым, велічным, чалавечым. Бо i сёння, i заўтра, i да канца ў душы застанецца куды больш недасказанага, з чым ужо не адзін наш блізкі пайшоў у нябыт, што, відаць, не паўторыцца зусім-зусім таксама ў тым іншым, хто прыйдзе пасля i таксама затужыць — той самай светлай, сардэчнай тугой...

* * *

Зноў раніца.

Трынаццаць мінус на тэрмометры. I сонечна. Бадзёры, паэтычны дзень.

Мора, яшчэ не зусім супакоенае, лагодна пакарабачанае шырокімі хвалямі, дыхае парай.. Не, так не скажаш. Пара ходзіць па ім, як пазёмка па тоненькім лёдзе. Бо спачатку, як толькі мора паказалася мне з-за абрыву, здалося нават, што яно замерзла.

Сосны стаяць яшчэ ўсё недаверліва адвярнуўшыся ад вялікай вады, прыгорблена, упяўшыся вельмі даўно, ад першага шторма ў ix нялёгкім, прыгожым жыцці. Сосны ўжо не шумяць. А перад соснамі, калі глядзець на ix ад мора, неяк па-новаму бялее ў сонцы бярозка. Адна паміж хлыстамі голае чаромхі i вярбы.

Хутка пройдзе машына, i я з маім другам паеду далёка-далёка. I скрозь яго «зялёная зямля», яго «янтарная Латвія» будзе пакрыта чысценькім, сонечным снегам, зноў — пад гутарку нашу i пад маўчанне — у душы маёй будзе спяваць навальнічна-вясёлкавы домскі арган. А побач з вялікім, значным, сучасным сустрэнуцца сям-там маленькія елачкі ў снезе, i пад кожнай мне будзе так несур'ёзна, сентыментальна бачыцца цёпла-шэрая ды вушатая, быстраногая казка маленства.

1971

ПОШУКІ СЛОВА

Ямоцна спаў у цяпле, так моцна, як можа спаць здаровы сялянскі дзяцюк, які ўвесь дзень працаваў на марозе i толькі што заснуў. Старэйшаму брату, які раскатурхаў мяне, відаць, дасталося б, прынамсі, нямала крыку было б, але ён пабудзіў мяне так асцярожна i, здаецца, нават радасна, што настрой яго перадаўся мне, i ўстаў я адразу i ціха.

Аказваецца, брат прывёў да нас зусім незвычайнага госця.

Наогул ён, мой Міхась, любіў i ўмеў сыходзіцца з цікавымі людзьмі, умеў ix знаходзіць. Трэба сказаць, што i памыляўся ён даволі часта, але ж ніколі не пакідаў, i ў сталасці па-юначы, захапляцца прыгожым у людзях, не мог яго не шукаць.

Госць, які апоўначы, нібыта нейкім цудам, апынуўся за нашым сталом, гэта быў першы для нас, улюбёных у кнігу, жывы, сапраўдны паэт. Не з кнігі, а з трэцяй вёскі, за нейкіх пяць кіламетраў. Ён ужо друкаваўся, мы чулі пра яго, сёння ён прыйшоў да сваякоў, у хаце якіх былі якраз вячоркі, там чытаў свае вершы, i там Miхась не прапусціў нагоды пазнаёміцца. Нават i начаваць забраў да нас — ад родзічаў.

Гэта мне стала ясна пазней. Адразу я быў проста ўражаны. I таму, калі наш незвычайны госць, павітаўшыся са мною, тонам загаду i крыху заікаючыся, прапанаваў мне пайсці памыцца, я адразу пайшоў, нездаволенасць затаіўшы глыбока ў душы. Што ж, мне толькі шаснаццаць, а госцю ажно дваццаць пяць. Што ж, ён ужо друкуецца, а я толькі пішу, у мяне пакуль што адзін i чытач, i крытык, i выдавец, на тры гады старэйшы брат, які не толькі часамі перапісвае мае творы сваім прыгожым почыркам, але, пад ахвоту, нават i ілюструе ix акварэллю. Я думаў гэта, нехаця ідучы ў кухню-баковачку, нехаця мыючыся над цэбрам. Было ў маіх думках i іншае. Што ёсць — тое ўжо ёсць, а што яшчэ будзе калісьці — тое ведаю я адзін... Ну, i гэтак далей, у падобным сэнсе, што, вядома, памятна кожнаму, хто рана ўзяўся за пяро, I наіўнасць i самалюбства, смешныя на сталае вока, але ж таксама i штосьці добрае, натуральнае, без чаго не было б ні пошукаў, ні веры ў самога сябе, ні... проста маладосці.

Таксама, як памыцца («Вельмі мне трэба гэта апоўначы!»), мне было проста загадана чытаць свае вершы. На гэта я пайшоў ахвотней, маўклівае бурчание нездаволёнасці саступіла ў маёй душы месца хваляванню, не менш затоенаму, але да напалу ў шчоках i вушах адчувальнаму.

Вершы мае былі, разумеецца, недаацэнены. Так здалося б, відаць, i кожнаму на маім месцы. Госць больш хваліў жаданне пісаць, раіў мне тое ды сёе, i я прыняў гэта праз ветлівасць спакойна, нібы нават удзячна...

Навошта, суме мой, такі вялікі ўступ? Нам куды лепш было б сёння зноў сустрэцца ўтрох за сталом, успомніць тую вясковую поўнач i пасмяяцца — здалёк, праз восеньскую паэтычную смугу так многа перажытага. Не ўспомнім. Бо не сустрэнемся. Ix абодвух ужо даўно няма. Асабліва даўно — таго нашага госця.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 36 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название