-->

Вiтраж

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Вiтраж, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Вiтраж
Название: Вiтраж
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 497
Читать онлайн

Вiтраж читать книгу онлайн

Вiтраж - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 36 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

На ўрачысты вечар у пісьменніцкім клубе, прысвечаны дню перамогі над фашызмам, былі запрошаны студэнты тэатральнага інстытута. Яны чыталі ca сцэны вершы паэтаў, якія загінулі на франтах i ў партызанскіх атрадах. Юнакі, не вельмі старэйшыя за таго мяне, што соладка пакутаваў над сшыткамі першых літаратурных пошукаў, i асабліва мілыя дзяўчаты, што хваляваліся, як мне здавалася, i больш i прыгажэй за хлопцаў.

Адна з ix чытала верш таго начнога госця — Алеся Мілюця.

У кнізе «Мы ix не забудзем», першым пасляваенным зборніку паэзіі нашых загінуўшых сяброў, да вершаў Алеся, якія ўпершыню тады з'явіліся ў савецкім друку, ёсць мая невялічкая прадмова. Яна напісана рукой таварыша, i сёння я не думаю, што быў у той час несправядлівы ў акрэсленнях. Аднак прызнаюся, што за апошнія гады я некалькі разоў мізкволі вяртаўся думкай да тае прадмовы — зноў узважваў на правільнасць наступны абзац:

«Алесь Мілюць з'яўляецца адной са шматлікіх ахвяр панскага гнёту, адным з тых, у каго не хапіла сіл самому прабіцца скрозь гушчу рэакцыі да вяршынь майстэрства, хто не здолеў на працягу доўгіх год саматужнай працы вырвацца з межаў бясконцага пачынання»,

Ці не залішне сурова, катэгарычна? Ці да канца аб'ектыўна?

Калі я слухаў вершы ў выкананні студэнтаў, асабліва верш майго сябра з голасу маладзенькай, усхваляванай дзяўчыны — вобраз Алеся — дабрадушнага, шчырага беларускага хлопца, сціплага i вясёлага, захопленага ўсім прыгожым i чыстым,— вобраз гэты ўстаў перада мною з небывалай выразнасцю. З ім прыйшоў да мяне водар белае грэчкі i вялых пракосаў, залацістая шчотка — сцяна аўсяных гузыроў над халадочкам старанна падмеценага току, ціхае i вільготнае вуркатанне жывое скібы за плугам, пах адліжнага снегу i свежых бярозавых трэсак... Усё, з чаго складаўся той свет, адкуль ішла i яго, Алесева, апантанасць, адкуль ішла паэзія, якая i жывіла i натхняла нас: Колас, Купала, Багдановіч, Танк. Апошні — сваім рэальным, блізкім, заходніцкім існаваннем — хваляваў тады, бадай, найбольш.

Я не ведаю, як ён, Алесь, памёр — адразу, падбіты куляй або разарваны снарадам, або не адразу — ад ран. Пад гукі ягонага верша мне ўявілася, да слёз зразумела i востра, як ён бяжыць па асенняй нямецкай раллі, недзе ў сцюдзёнай замглёнасці Усходняй Прусіі, як ён — i тут, як заўсёды, з людзьмі — крычыць задыхана баявое «ура!». Мой сардэчны, заўсёды не надта здаровы, хутчэй не салдат, a ціхі, любімы вясковы настаўнік. Як ён падае — я не бачу: гэты бег па раллі i гэты задыханы крык — апошняе, што мне ўяўляецца з яго апошніх момантаў.

Днямі яму споўнілася б шэсцьдзесят гадоў. Дваццаць чатыры з шасцідзесяці забралі ў яго фашысты — заўчасная смерць. Што ён мог бы зрабіць за гэтыя дваццаць чатыры, каб жыў? Кім ён быў бы: ці ўзяў бы сваё, як літаратар, ці, можа, стаў бы, як мне ўявілася, добрым, любімым дзецьмі настаўнікам, выкладчыкам літаратуры? А можа застаўся б, як быў да вайны, пасля Верасня, сціплым сельпоўскім рахункаводам? Адно я ведаю цвёрда — у нашым свеце было б яшчэ на аднаго харошага чалавека больш. Як ён любіў бы родную справу, роднае паэтычнае слова!..

На тым святочным майскім вечары некалькі слоў пра Алеся мне перашкодзіў сказаць, да канца па-мужчынску, пушкінскі верш. Нават не ўвесь той верш, а паасобныя, вельмі адпаведныя майму настрою радкі, што самі, міжволі, як гукі амаль нячутнага рэквіема, усплылі ў балюча абвостранай памяці:

Грустен и весел вхожу, ваятель, в твою мастерскую...

Грустен гуляю: со мной доброго Дельвига нет...

Как бы он обнял тебя! Как бы гордился тобой!

Алесь, вядома, не Дэльвіг, а я, тым больш вядома, не Пушкін. Справа толькі ў адным. Калі б i ён, адзін з найбліжэйшых сяброў мае маладосці, не загінуў за тых, што жывуць, сёння мне вельмі добра было б разам з ім радавацца прыходу новага ў нашу літаратуру. Ён умеў так радавацца. Я ведаю гэта. Я памятаю тую зімовую поўнач. Праз ціхае, няшчодрае, a вельмі ж свойскае, утульнае святло зноў запаленай у нашай хаце лямпы, праз маладую свежасць халоднай вады, якую вочы мае прынялі хоць i не вельмі адразу, але ж ахвотна, праз далячынь трох з палавінай дзесяцігоддзяў я не проста прыгадваю, а выразна бачу яго разумную, заўсёды прыязную для людзей усмешку, чую ягоныя словыг якія толькі тады, толькі адзін раз у жыцці здаліся мне суровымі. Дый то ненадоўга.

Ты мяне, суме мой, так ужо, мусіць, i не пакінеш?

* * *

У Іпацьеўскім манастыры, ператвораным у музей, найбольшае ўражанне зрабіла на мяне калекцыя матылёў. Асабліва блакітныя, вялікія — як дзве дарослыя, разгорнутыя далоні. Як жа прыгожа яны выглядалі дома, у тропіках, над травой!

Нешта чароўнае, не зусім усвядомленае — пра красу жыцця, красу казачнага палёту фантазіі, што не вельмі ўжо так i высока паднімаецца над рэчаіснасцю.

Радасна гэта адкрываць.

Уранні Шчара памаленьку праявілася для нас з настойлівай імглы, аднаму дала вялікага язя, другому яшчэ большага ляшча, нечым трэцім парвала вуду... ну, вядома ж, мне, а потым, пасля абеду, сказала: «Годзе». Нават без клічніка, наглуха — ветліва i спакойна.

— Здрастуйця вам, рабята!

Шчупленькі, шустры дзядок. I не падумаеш, што яму ўжо каля дзевяноста. Абшарпаны, з рыбацкай зброяй ды з начыннем — як з паходу нейкага вяртаецца. У акулярах, начытаны, гаворку пра мудрасць жыцця падмацоўвае спасылкамі на Майсеева «Пятикнижие». Спыніўся каля нас пабедаваць.

— Год, рабята, сухі. Рыба ў Шчары з вясны яшчэ мела на гэта сваю сачусцьвеннасць. Шуснула ў Неман!..

Пайшоў, патэпаў далей.

Я не сумую, седзячы доўга-доўга над нерухомым паплаўком, з пустою галавой i лёгкім сэрцам. Набіраюся духу зямнога, які прыдасда i наогул, i на тое, што нядаўна пачаў. Ды ўсё ж i ў гэтым стане вельмі хочацца, так хочацца, што нават верыцца — вось-вось ён жахне ў дно, мой паилавок, i прыйдзе вялікае, серабрыстае шчасце! Зрэшты, так мы i верым — не толькі ў рыбіну — усё жыццё...

На захадзе сонца, хмарным i цёплым, проці вады ў наш бок ад крутога светла-пясчанага берага на павароце паплыў бабёр, быстра ведучы чорнаю галавой трохкутнік зыблівага следу.

Над абрывам, каля крамянага нізкага дуба, устаў над вудамі наш дзядок. Далекавата, але так, што голас яго чуцён:

— Глядзі, рабята, бабёр!

Каб рыба бралася, стары рыбак не парушыў бы, мусіць, патрэбнае цішыні. А можа i тады парушыў бы? Бо ў голасе яго чуваць ледзь не блазенская радасць.

I мы залюбаваліся. Нібыта вось i прыйшла яна, частка таго, так доўга чаканага, шчасця.

Калі наш незвычайны госць — бабёр — параўняўся з намі, ці то зухавата, ці то гарэзліва ведучы над вадой, у самым дзюбіку трохкутніка, мокра-бліскучую лабаціну i адкрытыя чуткія ноздры,— я зацокаў яму языком. I ён нырнуў, падкінуўшы азадкам, нават пляснуў па вадзе пранікам тлустага хваста. Знік пад люстранай, растрывожанай роўняддзю. А потым вынырнуў — зноў каля дзеда. I дзядок наш зноў закрычаў.

Сонца стаяла побач з дубам, над дзедам i алешнікам. Барвовае i плоскае — вялізны, радасна-шчымліва сумны круг, якому вельмі ж не даспадобы апускацца ў хмарную, сырую ноч.

* * *

Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўста-мяккімі падэшвамі, i час да часу хрупаюць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі.

Шум ходзіць паверсе. Унізе i ў ветраны дзень цішыня. Там, дзе гушчар.

У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. I ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ i разбукечаны, неяк па-мяшчанску сыта, ненатуральна для яго.

Прылёг пад сасонкай на паляне, у рэдкім, з плямамі сонца, цянёчку.

Ад ветрыку, што варушыцца нізам, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, кланяюцца мятліца i «таўкачыкі», пад якімі ціха, устойліва жывуць чабор i смолкі. Ад ветру, што ходзіць угары, час ад часу шуміць нават панурая, нібы змрочная, лістота векавых дубоў. А вышэй — па блакіце — у раскошнай ляноце плывуць, як скубеныя кавалачкі ваты, невялікія, рэдкія аблачынкі.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 36 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название