-->

Рыба i iншыя (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Рыба i iншыя (на белорусском языке), Орлов Владимир Григорьевич-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Рыба i iншыя (на белорусском языке)
Название: Рыба i iншыя (на белорусском языке)
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 105
Читать онлайн

Рыба i iншыя (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Рыба i iншыя (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Орлов Владимир Григорьевич

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Уладзiмiр Арлоў

Рыба i iншыя

Ёсць мiльён спосабаў пачаць гэты аповед.

Я пачынаю яго так.

Уявiце гарадскую травеньскую ранiцу з рэдзенькiм туманам, што пахне чаромхаю i хiмiчнымi злучэннямi. У белай квеценi на беразе ракi астатнi раз усхлiпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблiзу ягонага схову над аднапавярховымi мяшчанскiмi мураванкамi канца мiнулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з iржавымi купаламi, а трохi далей - былая кiрха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмi рана, i на прыбярэжнай вулiцы можна ўбачыць хiба што ацеслiвую постаць нявыспанага вудаля.

Калiсьцi па гэтай вулiцы прабягаў з вудаю малы Францiшак Скарына. Умасцiўшыся на цёплым, як чарэнь бацькавай печы, каменi, ён пляваў на чарвяка або проста пляваў у ваду, задуменна гледзячы праз Дзвiну на кляштар бернардзiнаў, дзе манахi вучылi яго лацiне. Калiсьцi недзе тут, перад выправаю ў вялiкi свет па навуку, прыцiскаў да плота дзяўчат безбароды хлапец, якога потым будуць з пашанотаю называць Сiмяонам Полацкiм.

Зрэшты, падлетак у зашмальцаваных штанах-дудачках i ў светлым курцiку з невыразным партрэтам Джона Ленана, што брыдзе ў ранiшняй смузе па пустэльнай вулiцы з зашчэпленымi нанач аканiцамi, не шукае сустрэчы з ценямi продкаў. Сёння ўначы ён не заснуў нi на волас з iншае прычыны. Ягоная рука, што сцiскае сцiзорык, ужо дрыжыць ад знямогi, а павекi лiпнуць на вочы, як мухi на жоўтую лiпучку ў школьнай сталоўцы, дзе ён аднойчы з'еў у заклад трыццаць пончыкаў, запiўшы iх васемнаццаццю шклянкамi брыдкага шэрага кiсялю.

Малюючы гэты ранiшнi абразок, я прапусцiў адну iстотную дэталь. Увесь горад абклеены аб'явамi з паведамленнем, што заўтра тут адкрываецца чэмпiянат СССР. Хлапчук са сцiзорыкам пачаў свой мудрагелiсты маршрут апоўначы i, крадучыся ад аб'явы да аб'явы, абышоў ужо амаль усе вулiцы. У кожнай абвестцы пра чэмпiянат ён акуратна выразае дзве лiтары.

Нястомная начная праца прытупiла пiльнасць, i хлапчук не заўважае, што яго ўжо даўно засеклi. Ён трапiў на вока мiлiцыi яшчэ каля помнiка Ленiну, якi тады i ў страшным сне не мог прыснiць, што здарыцца гадоў праз дваццаць з ягоным носам.

Прачытаўшы першую адрэдагаваную хлапчуком абвестку, двое мiлiцыянтаў шматзначна пераглянулiся i дазволiлi юнаму правапарушальнiку дзейнiчаць далей. Яны былi ў гуморы: у краiне разгортвалася змаганне з п'янствам, i ўчора ўвечары начальнiк гарадской мiлiцыi даверыў iм ганаровае заданне - завесцi на расстрэл у задзвiнскi лес два дзесяткi тутэйшых жлукталёў. Мiлiцыянты вырашылi браць злачынцу на гарачым тады, як "расстраляныя" дабрыдуць да горада. Да таго часу, па iхнiх разлiках, ён павiнен быў ухадзiцца з усiмi аб'явамi.

Калi рыбакi выцягнулi першага соннага курмеля, а з таго боку, дзе за ракой, над лесам, тырчэлi трубы мясцовага гiганта нафтахiмii, з'явiўся на мосце бязладны збой "расстраляных" п'янюгаў, у гэтую самую хвiлю хлапчук са сцiзорыкам бездапаможна таргануўся i павiс на руках у мiлiцыянтаў каля апошняй апрацаванай афiшы. "Укусiш, сука, - урэжу па нырках, - на ўсякi выпадак незласлiва сказаў сяржант. - Усё жыццё юшкай сцаць будзеш".

Праз колькi гадзiн у адной з гарадскiх школаў быў склiканы агульны сход.

Герой мiнулае ночы сядзеў на першым радзе побач з маладжавай кабетаю ў форме. Гэта была добра вядомая ў наваколлi iнспектарка дзiцячага пакоя мiлiцыi Луiза Сцяпанаўна. Днямi яна выступала перад старшакласнiкамi з лекцыяй аб прафiлактыцы правапарушэнняў, i вучань дзевятага класа Валодзя Паповiч падняў руку i запытаўся, цi перадаецца трыпер праз пацалунак, за што быў неадкладна пастаўлены на мiлiцэйскi ўлiк.

Цёплыя сонечныя промнi падаюць на наглядную агiтацыю з поснымi тварамi будаўнiкоў камунiзму. Па шэрагах пiянераў i школьнiкаў лётае туды-сюды навiна: "Рыбу павязлi". За што - нiхто яшчэ дакладна не ведае. Адны кажуць, што Рыба а менавiта з такой мянушкаю ходзiць па зямлi начны лiхадзей - напiсаў на помнiку Ленiну кароткае мацернае слова, другiя гатовыя прысягнуць, што гэта ён на мiнулым тыднi павесiў на таполi пад вокнамi дырэктарскага кабiнета ката з прымацаванай да хваста абвесткаю: "Он помогал партизанам". Сам Рыба важыць носам табаку. Яго вялiкая, стрыжаная пад канадку галава падае на грудзi. З курцiка пазiрае на залу пераведзены праз трафарэтку пеўневы профiль Д. Ленана. "Хто гэта такi?" - злавiўшы Рыбу на лесвiцы за вуха, запытаўся неяк дырэктар. "Ленан", - лаканiчна адказаў Рыба. "Нешта ён на Ўладзiмiра Iльiча не падобны", - засумняваўся дырэктар, але чалавек з пэўнай фантазiяй мог убачыць на выцвiлым партрэце не тое што Ленiна, а нават Мао Цзэ-дуна, i дырэктар адпусцiў Рыбава вуха на волю.

Тым часам педагогам удаецца ўгамаваць залю, i ў дзвярах з'яўляецца дырэктар школы Iвановiч.

У ягоных бацькоў было iншае прозвiшча. Iншае прозвiшча меў да нядаўняга часу i сам дырэктар, але пасля апошняе вайны на Блiзкiм Усходзе ён напiсаў куды трэба заяву, што не хоча мець з агрэсiўнымi адзiнакроўцамi анiчога агульнага, нават iмя.

Той, хто разглядаў заяву, лiтасцiва дазволiў Кiпервасару зрабiцца Iвановiчам, а вось з iмем атрымалася замiнка. Магчыма, магутныя людзi, што накладалi на такiя заявы рэзалюцыi, проста ўсёй сваёй асмяглай душою паважалi старога Iзю, якi яшчэ летась налiваў каля рынку пiва ў шчарбатыя кухлi i якi ў далёкiя дваццатыя назваў сына Абрамам. А магчыма, яны, гэтыя магутныя людзi, мудра разважылi, што ўчарашняга Кiпервасара небяспечна выпускаць у агульную сажалку з астатнiмi Iвановiчамi, Iвановымi ды Iваноўскiмi, а таму трэба яго, так бы мовiць, акальцаваць, каб у патрэбны момант доўга не важдацца з сачком. Вось вам, маўляў, Iвановiч, але - Абрам.

Абрам Iзрайлевiч iдзе па праходзе, трымаючыся за сэрца, i на хаду кiдае завучу загадкавыя фразы: "Ну хоць бы чэмпiянат вобласцi, ну рэспублiкi... Але СССР..."

Напiўшыся нейкiх пiгулак, дырэктар выходзiць на сцэну. Ягоны заўсёдны iнстытуцкi ромбiк на мышыным гарнiтуры ад хвалявання перакасiўся. У руках у Абрама Iзрайлевiча скручаная ў трубку вялiкая паперына. На высокiм дырэктаравым iлбе, якi неўпрыкмет пераходзiць у шыкоўны плех, застылi тры глыбокiя зморшчыны, падобныя да трох чаек, што ўзлятаюць дакладна адна над адною.

- У мяне няма слоў, - пасля трагiчна цяглай пярэрвы пачынае дырэктар.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название