-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 682
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

А, праўда, вот яшчэ што. После мяне забілі старыка. Я бачыў яшчэ, як яго піхалі, а ён у дзверы ўпіраўся. Дык калі я ўжо прачнуўся, дык гэты стары ляжаў якраз каля мяне, ногі ўпоперак гэтай масніцы. Калі я лез назад з падпечча, ён ужо здубеў, ногі гэтыя… Дык я яго адсунуў і масніцу падняў, і, руку дзяржаўшы — туда, галавой проста. Як бадануў туда ў пясок, во да сех пор улезла ў пясок. Давай гэта левай рукой пясок з вушэй, з зубоў. Тады знаю: трэба мне закрыць маснічыну. Я давай левай рукой, давай — хлоп на месца. Там нейкая была карзіна плеценая, поўная яец і накрытая зверху пакуллем такім. А мяне то ў дрож, то ў холад, то ў дрож, то ў холад! Патом чую — абратна ідуць.

— Ох, как мне гэта, — гавора, — на бацінкі апеціты харошыя!

Гэта ён пра бацінкі, што ў маладога на нагах, — ён у Фінляндыі быў, калі вайна была, і прынёс свае з арміі. Так гэта пагаварылі і патом, чую, умануліся, пайшлі адсюль.

Цераз некаторы час ідуць яшчэ. I глядзяць: кагда я пад печ гэтую поўз, у мяне кроў сцежку здзелала, дык яны думалі, што там, і гранату — туда! Кінулі гранату. Дык яна як жахнула, дык аж куры закудахталі. А дым ка мне з гэтай самай, з гранаты. Дык мне ўжо ў яме аж недзе дзявацца…»

Гэта — у хатах. А тыя, што вырваліся, бягуць па полі — тых даганяюць кулямётныя чэргі.

«…Ну, дык мы пайшлі, — працягвае гучна, усё гучней Анастасся Касперава, — а яны як пачалі за намі страляць услед, дык, вы паверыце, папар быў павораны, па гэтаму папару беглі — так білі, колькі нас там ужо сямей вышла, мусіць, тры ці чатыры, — і так б'юць, што дажа бег з намі сабака аднаго хазяіна, дык так, бедны: дзе пуля ўрыецца, ён — туды… Вот яны білі, білі, так з усіх старон — і з той стараны людзі бегчы сталі, і з естай, і спераду. А ўперадзе бег у нас сын той жэншчыны, ён службу ўжо адслужыў, дык ён махнуў, што «лажыцеся!». I чую, як ззадзі ў мяне ўпалі. Адна жэншчына гавора, прашчаецца:

— Сынок мой, прашчай!

Дык я вот так паднялася, зірнула — праўда, ён ляжыць, яна на каленцах над ім. Патом бачу — уперадзі той зноў падняўся і скамандаваў, махнуў нам і сам падняўся, бо ён ужо бача, што яны нас жывых возьмуць. Ну, мы ізноў пабеглі. Так я бягу, так я і вяду ўжо гэтых дваіх дзяцей — хлопчыка і дзевачку. Меншых. А яны так сыплюць, так сыплюць! Ета дзевачка вырвала ў мяне руку і пабегла ўперад у лес. Пабегла. А мы ўжо з гэтым хлопцам маім. Як дабеглі — я ўжо ранена, але я не знаю, што я ранена, — бяжыць дзевачка з лесу назад ка мне і кажа:

— Мамка мая! Я думала, цябе ўжо забілі, дык і я назад іду, каб і мяне забілі. — I кажа: — А што ў цябе?

А-а-а, гляджу, што ўжо… I шагам пайшла ў лес. Ужо не стала бегчы, так ужо сэрца маё… Я і пайшла. Вот і ўшла, і сям'я гэтая ўшла, і дзеўка мая старшая…

Пытанне: — А той, што камандаваў вамі?

— I той увайшоў у лес. Ждановіч Міша. Патом ён быў у парцізанах. Бегла нас дванаццаць чалавек, а чатыры на хаду ўбіла. Як ускочылі ў лес, Міша стаў нам перавязкі рабіць. Мне зрабіў перавязку, патом сястры сваёй. Стаім. Такая стрэльбішча ідзе — невазможна цярпець. Адкуль вазьміся — хазяін мой! Скок ка мне.

— Ой, — кажа…

Гэта ён кроў убачыў, што гэта я ранена. Да гэтага я нічога не помніла, а тут мне так ві-і-дна, што хазяіна ўбачыла! Бо думала: што ж я буду рабіць з дзецьмі без хазяіна!

Мы так сядзелі, сядзелі, страшна так — б'юць, страляюць, страшна, страшна! Ну куды ж нам? Пасядзелі, пасядзелі, пайшлі мужчыны нашы — як жа шашу перайсці? Пайшлі шашу глядзець. Перайшлі гэтую шашу, сядзелі, сядзелі ў тым лесе, камары, камары — невазможна, засякаюць нас, ні агня няма, нічаго ў лесе, ускочылі як стаім. Пайшоў хазяін, знайшоў пастухоў там з другой дзярэўні. Тыя ўжо нам далі агню, спічак. Спічкі ўжо тыя ўскраснулі, агонь разлажылі, хоць куромель ад камароў — нельзя дзецца дзе. Голад жа ў лесе, дык хазяін пойдзе куды, а іх абстраляюць…

Пытанне: — Колькі ў Борках забілі людзей?

— Людзей, мусіць, тысяча восемсот, кажуць, там напісана на помніку: тысяча восемсот сорак тры.

Пытанне: — Дык яны хадзілі з хаты ў хату і так забівалі?

— З хаты ў хату. А ў той дзярэўні — Закрынічча — сабіралі ў адну хату, у другую і білі. А нас так пабілі — па хатах. Пабілі, а потым запалілі.

Пытанне: — А паліцэйскіх як?

— А паліцэйскіх у школу, не ў школу, а ў сарай у школьны, і спалілі. Жыўём, жыўём і з сем'ямі.

Пытанне: — А многа тых паліцэйскіх было, што спалілі?

— А чалавек дзесяць было іх тут…»

Вось так забівалі, забілі самую вялізную з беларускіх Хатыняў — больш за 1800 жанчын, дзяцей, мужчын вёскі Боркі Кіраўскія.

Пасля нападу на Савецкі Саюз галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі ўзялося за распрацоўку «генеральнага плана «Ост», палажыўшы ў аснову «ўказанні», «ідэі» верхаводаў фашысцкага рэйха — Гітлера, Гімлера, Розенберга і іншых.

Сам план «Ост» не знойдзены: ён, відавочна, знішчаны. Захаваліся дакументы, якія каменціруюць, дапаўняюць, ацэньваюць гэты план.

Вось вытрымкі з аднаго такога дакумента, які выходзіў з «Усходняга міністэрства»:

«1/214, дзяржаўнай важнасці

Зусім сакрэтна! Дзяржаўнай важнасці!

Берлін. 27.4.1942.

Заўвагі і меркаванні па «Генеральнаму плану «Ост» рэйхсфюрэра войскаў СС.

Яшчэ ў лістападзе мне стала вядома, што галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі працуе над Генеральным планам «Ост». Адказны супрацоўнік галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі штандартэнфюрэр Эліх назваў мне ўжо тады прадугледжаную ў плане лічбу — 31 млн. чалавек ненямецкага паходжання, якія будуць пераселены…»

«Усходняе міністэрства» ў асобе начальніка аддзела каланізацыі доктара Ветцэля, падлічыўшы і пералічыўшы палякаў, украінцаў, насельніцтва Прыбалтыйскіх савецкіх рэспублік і назваўшы тэрыторыі, якія трэба неадкладна каланізаваць, дае «сустрэчную лічбу». Апетыт канібалаў расце — 31 млн. ужо мала.

«Такім чынам, агульная лічба насельніцтва пералічаных абласцей (якія мяркуецца адразу ж засяліць нямецкімі каланістамі. —Аўт.) складае 51 млн. Колькасць людзей, якія згодна з планам будуць выселены, павінна быць у сапраўднасці значна вышэйшай, чым прадугледжана. Толькі калі ўлічыць, што прыкладна 5–6 млн. яўрэяў, што жывуць на гэтай тэрыторыі, будуць ліквідаваны яшчэ да правядзення высялення, можна згадзіцца з названай у плане лічбай — 45 млн. мясцовых жыхароў ненямецкага паходжання. Аднак з плана відно, што ў названыя 45 млн. чалавек уключаны і яўрэі. З гэтага, такім чынам, выцякае, што план зыходзіць з яўна недакладнага падліку лічбы насельніцтва.

…Калі ўлічыць, што на тэрыторыях, якія разглядаюцца, застанецца 14 млн. мясцовых жыхароў, як прадугледжваў план, дык трэба выселіць 46–51 млн. чалавек».

У гэтую лічбу не ўваходзяць рускія і беларусы, а з імі, — можна ўявіць, якія Асвенцімы і Хатыні меліся наўвазе!..

У прыведзеным дакуменце ёсць спасылка на аднаго з супрацоўнікаў ведамства Розенберга, прафесара доктара Абеля. «Абель бачыў толькі наступныя магчымасці вырашэння праблемы: або поўнае знішчэнне рускага народа, або анямечванне той яго часткі, якая мае выразныя адзнакі нардыцкай расы. Гэтыя вельмі сур'ёзныя палажэнні Абеля заслугоўваюць вялікай увагі. Справа не толькі ў разгроме дзяржавы з цэнтрам у Маскве. Дасягненне гэтай гістарычнай мэты ніколі не азначала б поўнага вырашэння праблемы. Справа заключаецца хутчэй у тым, каб разграміць рускіх як народ»…

Ёсць у гэтым дакуменце і раздзел «Да пытання пра беларусаў»:

«Згодна з планам прадугледжваецца высяленне 75 працэнтаў беларускага насельніцтва з займаемай тэрыторыі. Значыцца, 25 працэнтаў беларусаў, па плану галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі, павінна быць анямечана».

Што азяачае гэтае «высяленне» — Беларусь пазнала на вопыце сотняў сваіх Хатыняў. Гэта ж чакала і тыя 31 і 51 млн. чалавек, а затым і новыя сотні мільёнаў людзей, якіх падлічвалі і пералічвалі акуратныя чыноўнікі крыважэрнага германскага імперыялізму.

Па «Генеральнаму плану Ост», па гітлераўскіх планах «канчатковага ўрэгулявання ў Еўропе», згодна з фашысцкай дактрынай «барацьбы за жыццёвую прастору на Усходзе», — ды ці мала варыянтаў было таго стратэгічнага, імперыялістычнага, людаедскага «плана». З яго ж вынікалі, да яго прымыкалі і розныя канкрэтныя, «тактычныя» планы барацьбы з «актыўнымі элементамі», з непазбежным супраціўленнем савецкіх людзей акупацыі, рабункам, знішчэнню. Гэтыя канкрэтныя діланы павінны былі служыць і служылі ўсё таму ж галоўнаму плану: пад выглядам барацьбы з партызанамі — знішчаць, знішчаць, знішчаць насельніцтва. Каб на потым меней працы засталося…

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название