-->

Я з вогненнай вёскi...

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Я з вогненнай вёскi..., Брыль Янка-- . Жанр: Роман / Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Я з вогненнай вёскi...
Название: Я з вогненнай вёскi...
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 688
Читать онлайн

Я з вогненнай вёскi... читать книгу онлайн

Я з вогненнай вёскi... - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

А Чагак не ўспеў тайнік зрабіць поўнасцю, ён яго замаскіраваў, а дзверку гэтую, на завесах, праз каторую нада ў тайнік лезці, ён не ўспеў зрабіць. Пагэтаму яны ўскочылі ў тайнік усе, ялушачку ўзялі ў рукі, селі ў гэтую… Ну, чалавеку толькі каб сесці… I ялушку гэтую бяруць. I дзяржалі. Дык яны ні жывыя ні мёртвыя сядзелі, усё відзелі праз гэтыя веткі. Сядзяць і відзяць, як немец дайшоў, пачці ўжо вот-вот нагой устаць, астанавіўся, пасматрэў. Яны ўжо ўсё, гаварылі, падгатовіўшы былі: еслі ўжо немец стане — ён абваліцца ў іхнюю яму, дык яны какія-то там вяроўкі падгатовілі, каб адразу яму рот закрыць, штоб ён і не крыкнуў і не піснуў…

Так мы дзве экспедыцыі і прасядзелі…

Як Красная Армія прыйшла, дык усе ўзрослыя пабеглі ад радасці, а нас, дзяцей, пакінулі, а мы сядзём і не ведаем, што рабіць. Празднуюць тамака ўзрослыя, салдаты гавораць, што многа прайшлі, а толькі тут мірнае насяленне ўстрэцілі. Усё было ўсюды папалена.

Часа цераз два ўзрослыя вазвраціліся і нам, дзецям, аб'явілі, што нас асвабадзілі — пара выхадзіць з лесу…»

Палююць на людзей, забіваюць цэлыя вёскі, і раптам… Дзяўчынка, лежачы сярод трупаў у сваёй хаце, чуе:

— О, пахне хлеб, цёплы! Даставай яго а печкі, а то я галодны, як звер!

«Як звер!..» Гаворыць, але сам, мабыць, усё яшчэ лічыць, што толькі апетыт у яго «звярыны». А сам ён чалавек, нават — «звышчалавек». Той, каго са зверам нельга параўноўваць, — пакрыўдзіш звяроў.

I зноў — услед за вогненнай людской памяццю — вернемся у тое жудаснае мінулае, якое для ўсіх нас звяры-паляўнічыя ў фашысцкіх мундзірах хацелі зрабіць самой будучыняй. Паўсядзённай рэальнасцю гатовы былі зрабіць для мільёнаў людзей.

Расказвае Ганна Андрэеўна Яцкевіч з Кандратавіч Лагойскага раёна.

«…Быў мой, але цяпер яго нямашака, майго чалавека. Ён хаваўся з хлапчуком малым. Прыйшоў дамоў, лёг спаць. Дождж пайшоў. Я пайшла картошкі ў ямцы дастала — во так недалёка. Вылезла з ямкі, паглядзела — нігдзе нікога нямашака…

А тут быў мужык адзін, інвалід, едзе ён конна і кажа:

— Кідай картошку — мы ўжо акружаны.

Я ўскочыла ў хату ды кажу на яго… Ён спаў, і малое дзіця з ім, хлопчык, цяпер ён ужо ў арміі. Быў у арміі, а цяпер ужо адслужыў, дома. Дык я да яго, з калыскі хваціла, ды такі платок бальшы быў — на яго, абхінула. А тады яшчэ была дзевачка, і большы хлопчык, і муж ужо. Яны хаваліся з лошаддзю, дык цяпер на печ узлезлі — грэліся ўжо. Кажу ім, што злазьце з печы, што мы ўжо акружаны. Ён саскочыў з печы. I гэты хлапчучок большы. I кінуліся мы ў гэты бок — будзем хавацца недзе. Аж тут ужо акружаныя мы…

Адтуль мы ўжо ў сваю кварціру прышлі. Што ж будзем рабіць, дзе хавацца? Яшчэ сусед прыйшоў адзін:

— Што ж будзеце рабіць?

— Не ведаем, куды ўжо кідацца, ужо акружаны.

Прышла суседка, таксама пытаецца, што мы рабіць будзем.

— Нічога, — кажу.

Падпаліла ў печы, уставіла гаршчок картошкі… А нашто яна мне?.. Ужо без памяці я. I пайшлі яны, сусед з суседкай. Узялі машынку[23] і пашлі — таксама ў печы падпальваць.

Потым муж глядзіць праз акно — так у вёску, а потым кажа:

— Ну, баба, будзем уцякаць: ужо ідуць немцы адтуль і гоняць народ.

Тады мы ў гэты бок… Было яшчэ акно прыстаўлена, дык ён выняў тое акно — кулаком во так выбіў, ды гэтага хлапчука малога… Сам вылез, а тады гэтага хлапчука малога ўзяў і перад сабой… Тут сад быў бальшы, пад школу, дык ён у гэты сад. А я яшчэ паглядзела цераз акно — ужо нікога няма, хата расчынена… I пашлі мы ў гэты сад, а тады ў лес. Ён выткнуў галаву:

— Нікуды ўжо ў лес няма як. Ужо хата гарыць. Ну, дзе дзецца?

I там ужо немцы стаяць, дзе я брала картошку, пры гэнуй яме. I тут немцы, і там немцы. Дык ён і будзе казаць, мой муж:

— Няма нам кудыўжо ўцякаць…

Лазіна была такая бальшая, і маленькія адростачкі гэтай лазіны. I мы туды ўчацвярых — два хлапчукі, і гэтае малое, дык мы яго калышам на руках, каб ён не плакаў. А большы во так ніц, сагнуўшыся, пры нас. А дзевачка большая — тая ад нас… Тут жыта было. Хацела на лог, дык па ёй стрэлілі, і яна ў жыта.

Сядзім у гэтым кусце ўжо ўчацвярых. Мы во так сядзім у гэтай лазіне, а во так недалёчка сцежка. I па гэтай сцежцы немцы ідуць, і во так аўтаматы нясуць, але глядзяць туды, у лес. Мы сядзім пад нагамі. Я кажу:

— Будзем уцякаць?

А ён кажа:

— Не паказвайся.

А трава бальшая, во так по пояс, і мы сядзім так.

Я не помніла нічога. Школу палілі ўжо, людзей білі, — ну, не помніла я нічога, што гэта паляць, б'юць… Ён яшчэ помніў — мужчына, дык ён яшчэ болей трохі…

Меншы хлапчук давай плакаць… Ужо вакол нас хаты гараць, за дымам мы не бачым нічога, а гэты хлапчук давай плакаць:

— Крупак! Ён кажа:

— Не будзе месца тут нам.

Гэты большы папоўз па траве ды яму агрэсту — такі во, як цяпер, залозачкі — нашморгаў яму і кажа:

— На еш! Хай табе зарве.

Ён, гэты хлопчык, агрэст той есць, з'еў увесь ды плача. Вядома ж, нашча.

Ну, а ўжо тут папалілі кругом каля нас, у тым канцы гарыць, і страляюць там, і ўсё.

Ён выйшаў, трошкі паглядзеў, кажа:

— Не месца нам тут. Дзіцё плача. Давай на лог туды з ім.

Я яго перакінула во так цераз плечы і пайшла на той лог. А тады ўжо там Мошчанка гарыць — ужо дым пад Астрошыц. Я тады лесам во так, а тады, і там крапужына, равок такі ёсць на гарэ, — у гэта крапужына з гэтым дзецям… А тут я ўжо не ведаю, хто дзе. Ён шукаў большай дзяўчыны — па жыце, усюды… Каня забілі нашага, ён знайшоў у жыце. А гэтае дзяўчынёха ўжо бегла з жыта… Там сястра ў другой дзярэўні, дык яна бяжыць і плача… А тады вышла жэншчына і кажа:

— Не плач, дзеўчына: матка тут во з дзіцем.

Я яе пакінула там, а сама прыбегла паглядзець, што тут. Скаціну пагналі, усё пагналі. А карова была яшчэ толькі ацялілася, дык яна ўцякала з поля. А я і думала, што яна ўцячэ ад іх, ад немцаў. Дык я вышла наўзгорак, гляджу…

А ён кажа:

— Не глядзі на карову, давай дзе пойдзем нанач. А я кажу:

— Ну, куды ж пойдзем — пойдзем туды, дзе дзіця.

Пайшлі мы, пераначавалі ў гэтай дзярэўні, назад прышлі — ну, што ж рабіць, няма чаго ні есці, нічога ж няма. Тут яшчэ картошка была, дык мы ўзялі картошкі, будзем варыць.

Толькі сталі варыць на гэтым пагарэлішчы — адтуль немец паўзець, з хвойнічка… Ён гэта паглядзеў і кажа:

— Няма месца тут, будзем кідаць гэтую картошку… I пайшлі мы. А яшчэ я схавала была малака збаночак у дровы. I яны не згарэлі, дровы гэтыя. Мы за гэты збаночак — у жыта, і гэтаму хлапчучку далі. Ён і галаву мыў, і ёў — усё там (смяецца). Дзіця! Каб хаця не плакаў.

Ну, і праседзелі гэтак да вечара. А тады ўжо ўвечары… Дзярэўня тут, тры кілометры. Дык ён кажа:

— Цямнее. Пайдзем мы ў гэтую дзярэўню, там, можа, пусцяць начаваць.

Там мы ўжо начавалі, у той дзярэўні. А яны тут яшчэ і назаўтра… Яшчэ дзве хаты не спалілі — чакалі, што збяруцца людзі яшчэ. Ну, дзе ж хто пойдзе ў гэтую хату? Ніхто не пайшоў. Назаўтрае яны зноў прышлі, тут і стралялі, бралі і свіней, і курэй яшчэ лавілі, і хаты гэныя дзве спалілі тамака…»

Паслухайце яшчэ Алену Ільінічну Батура з Засоўя Лагойскага раёна.

«…Паміж сабой яны нічога не гаварылі. Толькі з маткай. Пыталіся, дзе сыны…

Пайшлі ў другую хату, да суседа. А я засталася адна. Што ж мне рабіць? Злезла я з гэтай печкі. Там, чую, стрэл у суседа. Мама ляжыць так во забітая, кроў фантанам б'ець. Брат і сястра забітыя на койцы, фантанам кроў б'ець. Што ж мне рабіць? К жызні я яшчэ страмілася. Судзьба такая на свеце. Я тады адчыніла пограб, дошчачкі дзве, узяла ўлезла ў пограб гэты і закрылася сама сабе. Калі я туды ўлазіла, то ўвідзела, што адна хата гарыць… Наверна, будуць жа і гэтую паліць. Дымам мне будзе хужа душыцца — лепш хай яны мяне стрэлам! Давай вылезу. А як я залезла ў гэты пограб, то матка ляжала во так забітая на палу, а ў мяне была блузка белая, то яна зацякла крывёю. Плечы зацяклі крывёю. Я і не чула — после абгледзелася ўжо. Я вылезла і ўлезла ў гарод. Так во дзве градкі былі, мама буракоў пасадзіла там. Я ў баразну ўлезла, ніц лягла, выпрасталася — няхай тут ужо… Чую — яны там у суседа страчаць… Кажацца, каб зямля правалілася, ды каб гэта глыбжа. Пасля чую — ідуць паліць нашу хату.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 95 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название