Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 901
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ты мяне пазбавіш скрухі, змёўшы духа волі злой.

Пасадзі ж надзей фіялкі, прыгарні да сэрца ружу

І вяртайся, леў; як з сонцам, лёс я свой злучу з табой!

Тры гады шукай чужынца, ўсё аддаўшы гэтай мэце,

І вяртайся з перамогай, смелы воін і спаспет;

А не знойдзеш — дык паверу, што няма яго на свеце.

Ты ж, вярнуўшыся, сустрэнеш незавялай ружы цвет.

Я табе клянуся, любы: калі іншы хто прыветны,

Будзь хоць сонцам ён у плоці, стане мужам для мяне,—

Хай пазбавяць мяне раю, хай згару я ў апраметнай,

Хай, як меч, тваё каханне сэрца помстай мне пратне!»

Віцязь ёй сказаў: «Як сонца не схаваць агатам-вейкам,

Так і мне свае пачуцці не схаваць перад табой!

Смерці я чакаў — вярнула ты мне вобраз чалавека.

Я гатоў, як раб слухмяны, век служыць табе адной!»

І яшчэ сказаў ёй віцязь: «Бог, цябе стварыўшы сонцам,

Падначаліў зорак скопы,— я ж пясчынка паміж іх.

Хоць не варты шчодрай ласкі, ўдзячны я табе бясконца:

Ружа сэрца не завяне ў праменні воч тваіх!»

Узаемна пакляліся не парушыць запавету,

І салодкая размова пацякла, нібы ручай.

Знікла гора, што сціскала сэрцы юныя дагэтуль,

І ўсмешак белы жэмчуг бліскавіцамі блішчаў.

Селі поплеч. Адказала сэрца сэрцу на каханне.

Воч крышталь, рубіны вуснаў доля шчасцем абвіла.

Ён сказаў: «Вар'ятам стане, хто табе ў вочы гляне.

Твой агонь з маім сустрэўся — сэрца мне спаліў датла».

Віцязь выйшаў, хоць пакутай апякала развітанне,

Азіраўся ўслед каханай, апантаны, як вар'ят,

Ружу шчок студзілі слёзы — град крыштальны несціханы,

Сэрца сэрцу аддалося, ўзяўшы вернасць у заклад.

Ён сказаў сабе: «О сонца, без цябе і ружа вяне!

Як рубін, раней іскрыўся, як бурштын, пачаў я цьмець.

Што ж рабіць, калі разлука дух кране пякучай ранай?

Мой закон: дзеля каханай я гатоў ісці на смерць!»

Лёг на ложак, горка плакаў. Сон не браў да самай ночы.

Трапятаў, нібы асіна ў навальніцу ад вятроў;

Засынаў — красой дзівоснай прывід мілы песціў вочы;

Прачынаўся — боль пакутны вырастаў у сто разоў.

Так пазнаў упершыню ён смак разлукі і ўцехі,—

Жэмчуг слёз на ружы твару дыяментамі іграў.

На світанні ён прачнуўся, апрануўся, ўзяў даспехі,

Моўчкі сеў на варанога і паехаў да цара.

Да цара паслаў эджыба ён з такою прапановай:

«Цар, асмелюся прасіць я думку выслухаць маю:

Падуладны край бязмежны і мячу твайму, і слову,—

Я жадаю, каб прызналі ўсе краіны моц тваю!

Я пайду ў паход вялікі, абвяшчу на ўсіх граніцах,

Што царыцай нашай стала Цінацін — твая дачка.

Тым узрадую пакорных, непакорных пакарыцца

Я прымушу. З добрай весткай ты ганцоў маіх чакай!»

Цар удзячнасць Аўтандзілу перадаў у цёплым слове:

«Льву ўласціва быць бясстрашным у крывавай барацьбе.

Шчодры дар — твая парада, ёй вядома бою мова,—

Дык ідзі і ведай — сумна будзе нам чакаць цябе!»

І тады з'явіўся віцязь да цара ў палац з паклонам:

«Уладар, не заслужыў я пахвалы высокіх слоў.

Калі зноў цябе пабачу, значыць бог збярог ад скону,

Каб, шчаслівы, ўбачыць мог я ў шчасці царскае чало!»

Цар абняў яго за шыю, цалаваў яго, як сына,—

Выхавацель з выхаванцам мудрай пары ўзор сплялі.

Развітаўшыся, нарэшце Аўтандзіл палац пакінуў;

Мудры, добры і сардэчны цар слязу з вачэй праліў.

Віцязь рушыў у дарогу горды, смелы і шчаслівы.

Дваццаць дзён змяняла сонца серабрысты морак зор.

Радасць свету, скарб чароўны — вобраз любай зіхатлівы

Распаляў у сэрцы юным палымяных дум касцёр.

Вось нарэшце ён убачыў свайго царства край прыгожы.

З падарункамі насустрач выйшла радасная знаць.

Толькі віцязь — месяц ясны — заспяшаўся ў падарожжа,

Не схацеў яго надоўга на радзіме прыпыняць.

Меў ён замак старажытны — ад варожых зграй заслону,

Што цвярдыняй непрыступнай уздымаўся, як скала.

Паляваў тры дні там віцязь у лясах, лугах зялёных

І слугу па Шармадзіна на чацвёрты дзень паслаў.

Шармадзіна ўспаміналі мы раней. Для Аўтандзіла

Быў ён другам і слугою, да канца адданы быў.

Ды не ведаў ён, што друга дзева-зорка асляпіла,—

Толькі зараз юны віцязь праўду ўсю яму адкрыў.

«Шармадзін,— прамовіў віцязь,— друг мой даўні і паплечнік,

Сорам мне, што не сказаў я праўду ўсю табе раней,

Колькі я спытаў гароты, колькі слёз і мук сардэчных

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название